Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
99
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Характарыстыка функцыянальных стыляў

Стылістыка – навука аб стылях мовы.

Стыль – разнавіднасць мовы, якая служыць сродкам моўных адносін паміж людзьмі ў той ці іншай сферы іх дзейнасці.

У сучаснай беларускай мове звычайна вылучаюцца пяць стыляў мовы: гутарковы, навуковы, афіцыйна дзелавы, публіцыстычны, мастацкі. Кожны функцыянальны стыль рэалізуецца ў канкрэтных відах тэкстаў.

Стыль

Сфера выкарыстан-ня

Функцыі

Стылевыя адзінкі

Моўныя сродкі

Гутарковы

Штодзенная гутарка па-між людзьмі на бытавыя і сямейныя тэ-мы

абмен думкамі і ўражаннямі паміж удзель-

нікамі гутаркі

-натуральнасць і прастата ў выражэнні ду-мак; -свабодны выбар слоў і выразаў; -эма-цыянальнасць

-гутарковыя словы;

-прастамоўныя словы з розным адценнем;

-жаргоны; -выклічнікі;

-няпоўныя сказы;

-сказы са звароткамі;

-клічныя і пытальныя сказы

Навуковы

-галіна навукі і тэхнікі;

навуковыя працы; лекцыі; даклады

-паведамленне і тлумачэнне навуковых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў

аб’ектыўнасць і дакладнасць;

-лагічнасць і доказнасць;

-завершанасць і паўната

-агульнанавуковыя словы;

-тэрміны;

-пабочныя словы;

-складаныя сказы

Афіцыйна-дзелавы

-справавод-насць;-галіна права і зака-надаўства

-паведамленне; -рэгламентацыя правоў і правілаў

-афіцыйнасць:

-канкрэтнасць;

-дакладнасць;

-адсутнасць эмацыяналь-насці і экспрэ-сіўнасцІ

-словы-назвы афіцыйных асоб і дакументаў; -кніжныя афіцыйныя словы;

-канцылярызмы;

-словы-штампы;

-вялікая колькасць назоўнікаў і адносных прыметнікаў;

-інфінітыўныя сказы

Публіцыс-тычны

-галіна ідэалогіі і палітыкі

інфармацыя

-эмацыяналь-насць і экспрэ-сіўнасць; -выраз-на выражальныя ацэначныя адно-сіны; -дзейнасць;

-пабуджальнасць

-грамадска-палітычныя словы;

-стандартныя выразы;

-дзеясловы загаднага ладу; -клічныя сказы;

-звароткі; -паўторы

Мастацкі

літаратурна-мастацкая творчасць

Адлюстраван-не рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах

-канкрэтнасць;

-вобразнасць;

-эмацыяналь-насць

-словы з канкрэтным значэннем; -словы з пераносным значэннем;

-эмацыянальна-экспрэсіўныя словы;

-вялікая колькасць дзеясловаў;

-розныя тыпы сказаў

Агульная характарыстыка стыляў.

Стылістыка як лінгвістычная навука бярэ пачатак у працах

М. В. Ламаносава. Заснавальнік рускай стылістыкі распрацаваў сваю тэорыю “О трех штилях” у асноўным у дачыненні да мовы мастацкай літаратуры, яе жанраў. А. Х. Вастокаў у “Русской грамматике” (1834) таксама выдзяляў тры стылі: кніжны, прастамоўны (прастанародны) і размоўны. Такі падыход быў зручным для апісання мовы і выкарыстоўваўся не толькі пры характарыстыцы стылістычнай афарбоўкі моўных сродкаў (стылістычная прыўзнятасць, зніжанасць або нейтральнасць), але і ў адносінах да самога маўлення.

Другі напрамак звязаны з імем А. М. Пяшкоўскага, які ў любым выказванні выдзяляў дзве функцыі, дзве мэты: асноўную (паведамленне) і дадатковую. Падзел моўных сродкаў, заснаваны на спецыфіцы іх выкарыстання ў разнастайных мэтах (функцыях) зносін, атрымаў пашырэнне ў мовазнаўстве і прывеў да выдзялення ў стылістыцы асобнага раздзелу – функцыянальнай стылістыкі.

У якасці спецыфічнай грамадскай з’явы мова выконвае разнастайныя функцыі, асноўнымі з якіх з’яўляюцца: 1) функцыя зносін, г. зн. абмену думкамі (камунікатыўная функцыя); 2) паведамлення, г. зн. афармлення думкі і перадачы яе ў выглядзе пэўнай інфармацыі; 3) пабуджальная, якая падпарадкавана імкненню выклікаць непасрэдную рэакцыю на паведамленне; 4) эстэтычная, разлічаная на пачуццева-вобразнае ўспрыняцце маўлення.

Найбольш абагульненай з’яўляецца сістэма функцыянальных стыляў, якая адпавядае гэтым важнейшым функцыям мовы (зносін, паведамлення і ўздзеяння), прапанаваная В. У. Вінаградавым: размоўны (функцыя зносін), навуковы і афіцыйна-дзелавы (функцыя паведамлення), публіцыстычны і літаратурна-мастацкі (функцыя ўздзеяння).

У практычнай маўленчай дзейнасці, у рэальным паведамленні гэтыя важнейшыя функцыі мовы не праяўляюцца асобна, таму што любое выказванне можна суаднесці па меншай меры з дзвюма з іх. У сваю чаргу тэкст, які сумяшчае некалькі функцый адначасова, можна аднесці адразу да некалькіх стыляў.

У апошні час шырокае распаўсюджанне атрымала разуменне функцыянальных стыляў як разнавіднасцей мовы, што ўзніклі ў выніку выкарыстання яе ў разнастайных сферах грамадскай дзейнасці: навуковай, афіцыйна-дзелавой, размоўнай і інш. На аснове такога разумення функцыянальны стыль – гэта “грамадска ўсвядомленая, унутрана аб’яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г. д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы”.

Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай, а таксама наяўнасцю міжстылявых (нейтральных) моўных сродкаў. На аснове ўзаемасувязі экстралінгвістычных і ўнутрымоўных фактараў фарміруецца стыль. Аўтар маўлення ведае, што ў пэўнай сферы зносін, у дадзеных умовах з вызначанай мэтавай устаноўкай тэксты павінны быць пабудаваны так, а не інакш. Адрасат маўлення (той, да каго яно звернута) па моўных прыметах здагадваецца, да якога стылю адносіцца тэкст і якім прыблізна можа быць яго змест. На аснове выкарыстання мовы ў разнастайных функцыях можна абгрунтаваць некаторыя заканамернасці спецыфічнага выкарыстання моўных сродкаў. Так, напрыклад, у навуковым стылі патрабуецца гранічная аб’ектывізацыя маўлення, тут неабходна пазбягаць спасылак на дадзены акт маўлення і на яго ўдзельнікаў. Таму для навуковага стылю характэрна аўтарскае “мы” замест займенніка першай асобы адзіночнага ліку, а таксама няпэўна-асабовыя і безасабовыя канструкцыі, пазачасавыя значэнні дзеясловаў, абстрактная лексіка.

Размежаванне стыляў заснавана не толькі на наяўнасці пэўных асаблівасцей (стылеўтваральных рыс), але і на тым, што кожны стыль пазбягае ўключэння такіх элемента, якія яму не ўласцівы. Так, афіцыйна-дзелавому стылю не могуць належаць словы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі: дочачка, ціхуткі, малюсенькі, велізарны, даўжэзны. Такія выразы, як вахта міру, ударная праца, кола грамадскасці, шырока выкарыстоўваюцца ў публіцыстычных творах і не характэрны для тэкстаў навуковых, афіцыйна-дзелавых і размоўных.

Разам з тым неабходна адзначыць, што функцыянальныя стылі не з’яўляюцца замкнутымі сістэмамі, бо ўяўляюць сабой разнавіднасці сродкаў адной моўнай сістэмы. Яны могуць узаемадзейнічаць, кожны са стыляў у рознай меры можа ўключаць у сябе элементы іншых стыляў, калі гэта выклікана ўмовамі і мэтай зносін або эстэтычнымі задачамі і калі не парушаецца стылістычная цэласнасць тэксту. Найбольш пранікальнымі лічацца літаратурна-мастацкі і публіцыстычны стылі, менш пранікальным – афіцыйна-дзелавы.

Усе стылі беларускай мовы падзяляюцца на падстылі. Размежаванне стыляў на падстылі заснавана не на “базавых” (па тэрміналогіі М. М. Кожынай) стылеўтвараючых фактарах, а на дадатковых, спецыфічных для кожнага стылю, а таму яно не мае адзіна прынятага абгрунтавання. Так, у залежнасці ад спецыфікі разнастайных відаў навуковых зносін (характар адрасата, мэта) у навуковым стылі выдзяляюцца наступныя тры падстылі: уласна навуковы, навукова-вучэбны і навукова-папулярны.

Дыферэнцыяцыя падстыляў у публіцыстычным стылі звязана ў першую чаргу са спецыфікай сродкаў масавай інфармацыі, якая істотна ўплывае на афармленне публіцыстычнага тэксту. У гэтым стылі выдзяляюць газетна-публіцыстычны, масава-палітычны, агітацыйны, а таксама афіцыйны палітыка-ідэалагічны. У афіцыйна-дзелавым стылі ў залежнасці ад прызначэння тэкстаў можна вызначыць наступныя падстылі: уласна-заканадаўчы (мова законаў), дыпламатычны (мова міжнародных дакументаў) і адміністрацыйна-канцылярскі (дзелавыя паперы). Разнавіднасці размоўнага стылю цесна звязаны з умовамі і абставінамі камунікатыўных зносін. У афіцыйным маўленні вызначаецца размоўна-афіцыйны падстыль, а ў неафіцыйным – размоўна-бытавы. Размежаванне мастацкага стылю на падстылі залежыць ад падзелу літаратуры на тры роды – лірыку, эпас і драму. Таму тут выдзяляюць паэтычны, мастацка-празаічны і драматургічны падстылі. Далейшая дыферэнцыяцыя звязана са спецыфікай жанру, метадам паказу, спосабам выкладу.

У лінгвістычнай літаратуры суадносіны стылю і падстылю некаторымі вучонымі класіфікуюцца як суадносіны стыляў мовы і іх разнавіднасцей, абумоўленых “жанрам (разнавіднасцю) грамадскага маўлення”, і стыляў маўлення. Гэта класіфікацыя мае рацыю, бо калі прызнаны падзел мова – маўленне, то неабходна прызнаць: абстрагаваная ад рэчаіснасці сістэма стыляў мовы рэалізуецца ў канкрэтных стылях маўлення канкрэтным носьбітам мовы.

Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць агульнага кампанента – стылістычна нейтральных моўных сродкаў. Адрозненне паміж стылямі вызначаецца якасцю і колькасцю (частатой выкарыстання) стылістычна афарбаваных сродкаў, якія спалучаюцца з нейтральнымі кампанентамі.

У залежнасці ад таго, у якой форме маўлення (пісьмовай ці вуснай) пераважна ўжываюцца сродкі гэтых стыляў, апошнія падзяляюцца на кніжныя стылі (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, літаратурна-мастацкі), з аднаго боку, і размоўны стыль – з другога. Адпаведна існуюць пераважна пісьмовыя стылі маўлення (напрыклад, заканадаўчы, дыпламатычны, чыноўніцкі) і пераважна размоўныя (размоўна-бытавы і размоўна-афіцыйны). Неабходна адзначыць, што падзел стыляў на кніжныя і размоўныя даволі ўмоўны, таму кніжныя стылі могуць выступаць і ў размоўным маўленні, а размоўны стыль – у пісьмовым маўленні.

Вуснае маўленне рэалізуецца ва ўмовах непасрэднага кантакту субяседнікаў і разлічана на слыхавое і зрокавае ўспрыманне, у ім вялікае значэнне набываюць інтанацыя, жэсты, міміка, эмоцыіі экспрэсія. Пісьмовае маўленне разлічана на зрокавае ўспрыманне шырокага кола чытачоў. Тут інтанацыя не перадаецца непасрэдна, яна абапіраецца на структуру сказа, парадак слоў, пунктуацыю, лексіку і, зразумела, пазбаўлена жывасці і выразнасці.

Кніжныя стылі выступаюць у форме маналога, для якога характэрна адсутнасць субяседніка і непасрэднай сувязі паміж аўтарам і чытачом; выказванне звычайна адрасуецца масаваму чытачу. Кніжныя стылі рэалізуюцца пераважна ў пісьмовым маўленні, хаця магчыма і вусная форма (лекцыя, даклад, спектакль, мастацкае чытанне).

Размоўна-бытавы стыль, у адрозненне ад кніжных стыляі, характарызуецца наяўнасцю субяседнікаі носіць дыялагічны характар, характар гутаркі. Гэты стыль функцыяніруе пераважна ў форме вуснага маўлення, хаця ў асобных выпадках (у прыватным пісьме, у мастацкай літаратуры) можа перадавацца на пісьме.

Сістэма моўных стыляў з’яўляецца гістарычна зменлівай. Усучасным сваім стане яна валодае надзвычайнай гнуткасцю, што дазваляе ей абслугоўваць разнастайныя патрэбы грамадства. Гэтаму садзейнічае, па-першае, пастаяннае міжстылявое ўзаемадзеянне і ўзаемапранікненне, па-другое, узнікненне новых адгалінаванняў унутры стыляў, а таксама міжстылявых функцыянальных разнавіднасцей, па-трэцяе, рухомасць жанраў, ці маўленчых стыляў, якая адпаведна выклікае зрух, перамяшчэнне замацаваных за пэўнымі стылямі моўных сродкаў.