Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
99
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Выпіска з пратакола

Вышэйшая навучальная

ўстанова Федэрацыі

прафсаюзаў Беларускай

Міжнародны недзяржаўны

інстытут працоўных і сацыяльных адносін

Віцебскі філіял

Выпіска з пратакола

пасяджэння Савета філіяла

28 снежня 2000 г. Пр.№ 5

Аб рабоце выхаваўчага аддзела са студэнцкай моладдзю.

СЛУХАЛІ:

- начальніка выхаваўчага аддзела з інфармацыяй «Аб рабоце выхаваўчага аддзела са студэнцкай моладдзю».

Пастанавілі:

  1. Распрацаваць сістэму выхаваўчай работы, дзе прадугледзець скаардынаваныя дзеянні ўсіх падраздзяленняў, асобы акцэнт зрабіць на студэнцкае самакіраванне.

  2. Забяспечыць у адпаведнасці з устаноўленым планам своечасовае правядзенне мерапрыемстваў, павысіць іх змястоўнасць, выхаваўчы характар.

  3. Наладзіць больш цесную сувязь з бацькамі, студэнцкім актывам, аддзелам па выхаваўчай рабоце і іншымі падраздзяленнямі філіяла.

4. Аддзелу па выхаваўчай рабоце арганізаваць кантроль за вывучэннем вопыту, метадычную і практычную дапамогу ў рабоце куратараў. Для гэтага выкарыстоўваюць магчымасці кафедраў філіяла, вопыт галаўнога інстытута, іншых навучальных устаноў.

Старшыня Савета подпіс

Сакратар Савета подпіс

Выпіска сапраўдна:

Загад № 6

20.03.93. г. Мінск

Па кадравых пытаннях

1

Залічыць Абуховіч Галіну Пятроўну на пасаду старшага бухгалтара з 1 красавіка 1993 года з месячным выпрабавальным тэрмінам. Вызначыць Абуховіч Г.П. у адпаведнасці са штатным раскладам месячны аклад у суме 20 тысяч рублеў.

Падстава: заява Абуховіч Г.П. ад 10.03.93.

2

Вызваліць Казакевіча Рыгора Іванавіча ад абавязкаў старшага бухгалтара з 31 красавіка 1993 г. па яго ўласным жаданні (арт. 31 КЗаП РБ).

Падстава: заява Казакевіча Р.І. ад 01.03.93.

3

Дазволіць сакратару-машыністцы Верабей І.М. чарговы штогодні водпуск з 8 лютага па 2 сакавіка 1993 г. за перыяд з 11.10.92 г. па 11.10.93 г.

Падстава: заява Верабей І.М., графік водпускаў на 1993 г.

4

За высокія паказчыкі ў вытворчай працы аб’явіць падзяку сакратару-машыністцы Верабей І.М.

Начальнік упраўлення П. Сідарчук

Выпіска з загада

Міністэрства харчовай прамысловасці

Галоўнае ўпраўленне

Выпіска з загада

па кадравых пытаннях

20.03.93. г. Мінск № 6

2

Вызваліць Казакевіча Рыгора Іванавіча ад абавязкаў старшага бухгалтара з 31 красавіка 1993 г. па яго ўласнаму жаданню (арт. 31 КЗаП РБ).

Падстава: заява Казакевіча Р.І. ад 01.03.93.

Начальнік упраўлення П. Сідарчук

З арыгіналам згодна: сакратар Г. Ермаловіч

25.03.93.