Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
99
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:

М. род у рускай мове і ж. род у беларускай мове

Таполя, табака, жырафа, гусь

Ж. род у рускай мове і м. род у беларускай мове

Сабака, цень, пыл, боль, палын, насып, летапіс, подпіс, шынель, мазоль.

Н. род у рускай мове і м. род у беларускай мове

Яблык, капыт

Ж. род у рускай мове і н. род у беларускай мове

Жніво, жыцце

Лік назоўнікаў

Большасць назоўнікаў беларускай мовы маюць дзве формы ліку: адзіночны і множны лік: кніга –кнігі, горад – гарады, густ –густы.

Адзіночналікавыя назоўнікі – ужываюцца толькі ў форме азіночнага ліку.

Да іх адносяцца:

  1. Рэчыўныя: малако, мяса, цукар.

  2. Зборныя: калоссе, бярэзнік, моладзь.

  3. Абстрактныя: годнасць, попыт.

  4. Уласныя: Віцебск, Нарач.

Множналікавыя назоўнікі – ужываюцца толькі ў форме множнага ліку. Да іх адносяцца:

  1. Канкрэтныя прадметы, якія складаюцца з дзвюх ці больш аднолькавых частак: нажніцы, акуляры.

  2. Рэчывы, прадукты вытворчасці: дрожджы, кансервы.

  3. Народныя святы, гульні: хованкі, дажынкі.

  4. Грамадскія працэсы, дзеянні: выбары, манеўры.

  5. Прыродныя з’явы, адрэзкі часу: прыцемкі, замаразкі.

  6. Геаграфічныя назвы: Філіпіны, Клімавічы.

Лік назоўнікаў у рускай і беларускай мовах можа не супадаць: грудзі, чарніцы, каноплі (множналікавыя назоўнікі ў бел. мове і адзіночналікавыя ў рускай); чарніла, бяліла (множналікавыя назоўнікі ў рускай мове і адзіночналікавыя ў бел. мове).

Прыметнік

Прыметнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне: студэнцкая моладзь, эканамічная тэорыя.

У сказе прыметнік можа быць азначэннем або іменнай часткай састаўнога іменнага выказніка: Ноч была свежая, халодная (выказнік). Стаяла цеплая раніца (азначэнне).

Разрады прыметнікаў.

1. Якасныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць якасці і ўласцівасці прадметаў (колер, форму, памер, пачуцці, успрыманні, знешнія і ўнутраныя якасці чалавека): вялікі горад, прыгожая дзяўчына.

Прыметы якасных прыметнікаў:

  • могуць утвараць ступені параўнання: добры – лепшы;

  • маюць форму ацэнкі: маленькі, сіняваты;

  • могуць утвараць антанімічныя пары слоў: малы – вялікі;

  • ад іх утвараюцца прыслоўі меры і ступені: вяселы –весела;

  • ад іх утвараюцца абстрактныя назоўнікі: свежы – свежасць.

Якасныя прыметнікі могуць быць вытворныя і невытворныя.

  1. Адносныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць прымету прадмета не непасрэдна, а праз адносіны да іншага порадмета: вячэрні звон.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета па адносінах да

  • асобы: дзіцячыя забавы;

  • матэрыялу: залаты пярсценак;

  • месца: гарадскія жыхары;

  • часу: зімовая раніца;

  • прызначэння: пісьмовы стол;

  • дзеяння: вылічальная машына.

3. Прыналежныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць прыналежнасць чаго-небудзь асобе ці жывой істоце: Міхасева паліто.