Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
99
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова

У другой палове IX ст. нашай эры ўзнікла вялікая дзяржава Кіеўская Русь з цэнтрам у Кіеве. Яна не была ні беларускаю, ні рускаю, ні ўкраінскаю дзяржаваю: тады яшчэ не было асобных усходнеславянскіх народаў; гэта была ўсходнеславянская феадальная дзяржава, у якой складвалася з былых блізкіх славянскіх пляменаў усходнеславянская народнасць, складвалася мова гэтай народнасці. Зразумела, у гэтай усходнеславянскай мове былі пэўныя адрозненні, дыялектныя асаблівасці: гэта не была ні ўласна руская, ні ўласна ўкраінская мова. Не выпадкова засталася як успамін працяглая спрэчка пра тое, каму належыць старажытны ўсходнеславянскі твор “Слово” (яго поўная назва “Слово о плъку Игоревь, Игоря сына Святьславля, внука Ольгова”): беларусам, рускім ці ўкраінцам. Мова яго – старажытная і ўсходнеславянская.

У Кіеўскай Русі, - гэтай адзінай дзяржаве ўсходніх славян, развіваліся эканамічныя, культурныя сувязі паміж часткамі вялікай краіны не былі моцныя і трывалыя. Таму разнастайныя дыялектныя асаблівасці ў тых умовах не маглі сцерціся. Пашырэнне феадальнай уласнасці на зямлю, развіцце рамяства і гандлю вялі да ўмацавання феадальных цэнтраў (Полацк, Ноўгарад, Валынь, Суздаль і інш.), а ўзвышэнне іх эканамічнага і палітычнага значэння прывяло да драблення Кіеўскай Русі на асобныя княствы – своеасаблівыя дзяржавы. У ліку першых княстваў, якія аддзяліліся ад старажытнай усходнеславянскай дзяржавы, былі Полацкае (Полацка-Мінская зямля) і Наўгародскае. У другой палове XI – пачатку XII ст. Кіеўская Русь распалася, вялікі кіеўскі князь страціў уладу, яна пераходзіла ў рукі феадалаў асобных земляў, шматлікіх княстваў. З кожным годам узвышаецца роля феадальных гарадоў, яны становяцца эканамічнымі, палітычнымі і культурнымі цэнтрамі пэўных тэрыторый.

Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы

У XII – пачатку XIV ст. тэрыторыя амаль усей сучаснай Беларусі апынулася ў Вялікім княстве Літоўскім. У гэтай дзяржаве аказаліся таксама землі сучаснай Украіны. Паўночна-усходнія і паўдневыя землі былой Кіеўскай Русі трапілі пад уладу татара-мангольскіх заваеўнікаў. У новых гістарычных умовах з XIII ст. пачалі складацца, а за XIV – XVI ст. утварыліся тры ўсходнеславянскія народнасці – беларусы, рускія, украінцы, адпаведна – беларуская, руская, украінская мовы.

У XIV ст. з’явілася назва, якая жыве і сення, - Белая Русь (Беларусь).

Мова беларускай народнасці склалася ў XIV – XVI ст., калі землі сучаснай Беларусі знаходзіліся ў складзе Вялікага княства Літоўскага ва ўмовах узмацнення эканамічных і культурных сувязей паміж насельніцтвам беларускіх зямель, ва ўмовах барацьбы за нацыянальную незалежнасць супраць чужаземнай агрэсіі – татарскіх, нямецкіх і іншых заваеўнікаў.

Беларуская мова развівалася з агульнай агульнаславянскай мовы. Асноваю фанетычнай сістэмы, граматычнага ладу, слоўніка беларускай мовы з’явілася старажытная ўсходнеславянская мова. З гэтай мовы перайшлі ў беларускую такія фанетычныя асаблівасці:

Поўнагалоссе: ворогъ – вораг, полонъ – палон, середа – серада;

Пачатковае спалучэнне *ро з былога *ор у словах тыпу розум, розніца, роўнасць.

У Вялікім княстве Літоўскім мова беларусаў была моваю дзяржаўных устаноў, моваю дзяржаўных дыпламатычных зносін, на ей пісаліся акты і граматы, сеймавыя пастановы. На беларускай мове ўзнікла і развілася багатая на свой час літаратура: пераклады з іншых моў, летапісы, вучэбныя кнігі, арыгінальныя літаратурныя творы.

У развіцці старажытнай беларускай мовы значную ролю адыграла кнігадрукаванне, распачатае беларускім вучоным, вялікім асветнікам свайго часу Францыскам Скарынам. У XVI ст. за Скарынам з’явіліся С. Будны, В. Цяпінскі, браты Мамонічы і інш.

У перыяд Вялікага княства Літоўскага беларуская мова развівалася ў цесных сувязях з суседнімі мовамі: рускаю, украінскаю, польскаю, літоўскаю, латышскаю і інш. Праз польскую мову ў беларускую пранікаюць словы з чэшскай, нямецкай і іншых моў.

У Вялікім княстве Літоўскім аб’ектыўна склаліся ўмовы для развіцця беларускай мовы, яе літаратурна-пісьмовай формы. Развіццю беларускай мовы спрыяла і тое, што літоўская пісьменнасць фактычна пачынаецца толькі з сярэдзіны XVI ст.