Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
99
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Фанетычная сістэма беларускай мовы

Фанетыка – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы, іх утварэнне і класіфікацыю, а таксама склад і націск.

Гук – найменшая моўная адзінка

Класіфікацыя гукаў:

Галосныя

[ а ] [ о ] [ у ] [э ] [ ы ] [ і ]

Зычныя

(пры ўтварэнні галосных гукаў паветра праходзіць праз артыкуляцыйны апарат свабодна, не сустракаючы перашкод; ва ўтварэнні галосных удзельнічае толькі голас)

(пры ўтварэнні зычных гукаў паветра сустракае перашкоды на сваім шляху з боку органаў артыкуляцыйнага апарату; ва ўтварэнні зычных гукаў удзельнічае голас і шум або толькі шум)

Націскныя/ ненаціскныя

Санорныя (л, л, м, м, н,н, в,в, ў, й, р) – ва ўтварэнні ўдзельнічае голас і шум, пераважае голас.

Звонкія - ва ўтварэнні ўдзельнічае голас і шум, пераважае шум.

Глухія - складаюцца толькі з шуму.

Звонкія і глухія гукі ўтвараюць пары ( [б/п], [д/т], [з/с], [ж/ш] і інш.)

Цвердыя

Мяккія – знаходзяцца пасля галосных е, е,ю, я,і, пасля мяккага знака.

Зацвярдзелыя – не бываюць мяккімі ў сучаснай беларускай мове ([ ж ], [ ш ], [ дж],

[ р ], [ ч ], [ ц ])

Свісцячыя ([ з ] [ с ] [ дз ] [ ц ])

Шыпячыя ([ ж ], [ ш ], [ ч ], [ дж ])

Склад – гук ці некалькі гукаў, якія вымаўляюцца адным штуршком выдыхаемага паветра.

А –ры-я, ма-ла-досць.

Націск – выдзяленне голасам аднаго са складоў у слове.

Агéнт, каталóг, жыццесцвярджáльны.

Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .

Нормы беларускай арфаэпіі патрабуюць выразнага вымаўлення галосных. Націскныя галосныя гучаць заўседы выразна: галава, ацэнка.

У ненаціскным становішчы гукі [і], [ы], [ у ] змяняюцца нязначна: зімоўка, крылаты.

У пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных перад націскным і ўзнікае гук

[ й ]. У такіх выпадках літара і абазначае 2 гукі [ йі ] : [ йі ]м, [ йі ]ней.

Гук [ у ] пасля галосных вымаўляецца як [ ў ] : пайшла [ ў ] школу, стаяла

[ў ] нізе.

Галосны [ а ] пасля цвердых зычных ва ўсіх ненаціскных складах гучыць, як і ў націскных: т[ а ]варыш, парт[ а ] , с[ а ]д[ а ]віна.

Гукі [ о ], [ э ], калі націск з іх сыходзіць, пераходзяць у гук [ а ] : г[ о ]ры - г[а] - ра, ц[ э ]гла - ц[ а ]гляны. У некаторых словах ( у спалучэннях ро, ло) ненаціскны

[ о ] пераходзіць у гук [ ы ] : бр[ о ]вы - бр[ ы ]во.

Ненаціскны гук [ э ] у запазычаных словах у пачатку слова, пасля шыпячых і р, д, т вымаўляецца выразна: [э]тажэрка, ж[э]тон. Такое вымаўленне замацавана беларускай арфаграфіяй.

Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.

  1. У беларускай мове о, э пішуцца пад націскам: горы, мора.

  2. У ненаціскных складах о, э пераходзяць у а: горы - гара.

  3. У некаторых словах з націскным спалучэннем ро, ло без націску на месцы о пішацца літара ы: кроў – крывавы, дровы - дрывасек.

  4. Літара о захоўваецца толькі ў нязменных іншамоўных словах на канцы слова пасля галосных: Токіо, сальфеджыо, трыо.

  5. Літара э не пад націскам захоўваецца:

а) у іншамоўных словах: рэформа;

б) у першай частцы складаных слоў: рэдкалессе (але: шасцісот);

в) у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць.

У запазычаных са славянскіх моў, а таксама ў некаторых іншамоўных словах на месцы ненаціскнога [э] пішацца а: Янак, Гашак, Чарнышэўскі, характар, майстар, , бухгалтар, адрас. У некаторых іншамоўных словах на месцы ненаціскнога [э] у адпаведнасці з вымаўленнем пішацца пішацца ы: брызент, інжынер, цырымонія, канцылярыя.