Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
99
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Лексікаграфія

Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства, які вывучае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў розных тыпаў.

Збіранне матэрыялу, сістэматызацыя і апісанне лексікі пэўнай мовы з мэтай складання слоўнікаў, вызначэнне іх тыпаў, структуры слоўнікавага артыкула, распрацоўкі сістэмы памет, тлумачэнне семантыкі слоў.

Слоўнікі

Лінгвістычныя – тлумачаць значэнне слоў, іх паходжанне, напісанне, вымаўленне, асаблівасці ўжывання, даюць граматычную і стылістычную характарыстыку.

Энцыклапедычныя – даведачныя навуковыя выданні, якія ў сціслай форме змяшчаюць звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі

Этымалагічныя, гістарычныя, тэр-міналагічныя, марфемныя, фразеа-лагічныя, перакладныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, тлума-чальныя, слоўнікі эпітэтаў і іншыя.

Універсальныя (агуль-ныя) – змяшчаюць сіс-тэматызаваныя звесткі з розных галін ведаў і практычнай дзейнасці людзей (“Беларуская Савецкая Энцыклапе-дыя” (т.1-12)

Галіновыя – змяш-чаюць сістэматы-заваныя звесткі з пэўнай галіны ведаў і практычнай дзей-насці людзей (“Эн-цыклапедыя прыро-ды Беларусі»)

Сістэма часцін мовы

Знамянальныя часціны мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў, займеннік, прыслоўе

Службовыя часціны мовы: прыназоўнік, злучнік, часціца.

Выклічнік, гукапераймальныя словы

  1. Маюць лексічнае значэн-не.

  2. Адказваюць на пэўнае пытанне.

  3. Выконваюць сінтаксічную функцыю.

  4. Характарызуюцца пэўнай сістэмай граматычных катэгорый.

  1. Не маюць самастой-нага намінатыўнага значэння.

  2. Не з’яўляюцца самас-тойнымі членамі сказа.

  3. Не маюць грама-тычных катэгорый.

Выражаюць пачуцці, розныя волевыяўленні, але не называюць іх ці перадаюць з дапамогай моўных сродкаў розныя гукавыя з’явы

Сістэма часцін мовы знаходзіцца ў пастаянным развіцці. Многія лінгвісты разглядаюць безасабова-прэдыкатыўныя словы і мадальныя словы як асобныя часціны мовы. Няма адной думкі ў вучоных і адносна класіфікацыі дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў. Напр., Шанскі Н.М., Ціханаў А.Н. разглядаюць іх як асобныя часціны мовы, а не формы дзеясловаў.

Назоўнік

Назоўнік – знамянальная часціна мовы, якая абазначае прадмет і мае самастойныя граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. Назоўнікі могуць абазначаць назвы асоб, жывых істот, прадметаў, дрэў і раслін, з’яў прыроды, з’яў грамадскага жыцця, апрадмечаныя якасці, дзеянне, стан.

У сказе назоўнікі выступаюць у ролі дзейніка або дапаўнення, могуць быць выказ-нікам, недапасаваным азначэннем, акалічнасцю: Мая Айчына – поле, нівы, над Неманам зялены гай.

У залежнасці ад лексічнага значэння і граматычных катэгорый назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, адушаўленыя і неадушаўленыя, асабовыя і неасабовыя, зборныя і рэчыўныя.

Агульныя назоўнікі абазначаюць назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, жывых істот, з’яў прыроды, абстрактныя паняцці: настаўніца, кошык, ваверка і інш.

Уласныя назоўнікі - індывідуальныя назвы людзей, жывел, прадметаў нежывой прыроды. Уласныя назвы звычайна ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку, некаторыя могуць ужывацца і ў форме множнага ліку, хоць і абазначаюць адзінкавыя прадметы: Баранавічы, Карпаты.

Існуе пэўная сувязь паміж уласнымі і агульнымі назоўнікамі: уласныя назоўнікі могуць стаць агульнымі: Рэнтген (прозвішча) – рэнтген (адзінка вымярэння., а агульныя - уласнымі: бусел (птушка) - Бусел (прозвішча).

Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы рэчаіснасці, некаторыя дзеянні, стан, час, грамадскія падзеі, калі яны ўспрымаюцца як канкрэтныя: дуб, адказ, сход, перапынак.

Абстрактныя назоўнікі абазначаюць разнастайныя адцягненыя паняцці, пачуцці, псіхічныя працэсы, стан, уласцівасці: адвага, воля, геройства і інш. У большасці выпадкаў яны ўжываюцца ў форме адзіночнага ліку, толькі асобным з іх уласціва форма множнага ліку, каі яны набываюць канкрэтнасць: думкі, разважанні, радасці.

Асабовыя назоўнікі – адушаўленыя назоўнікі, якія абазначаюць асоб па сацыяльнай, нацыянальнай, палітычнай прыналежнасці, па роду дзейнасці,па сваяцкіх адносінах, па месцы жыхарства, розных якасцях: беларус, вясковец, патрыет.

Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць асоб, жывых істот, аднародных прадметаў, як адно цэлае: сучча, каменне, студэнцтва. Зборныя назоўнікі не маюць формы множнага ліку, не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, а ўтвараюць спалучэнні з няпэўна-колькаснымі словамі шмат, многа, мала. Зборным назоўнікам уласцівы спецыфічныя словаўтваральныя суфіксы –ств- (-цтв-), -нік, -няк, -ін- і інш.: ельнік, садавіна, карэнне.

Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць назвы рэчываў аднароднага саставу (хімічных элементаў, прадуктаў харчавання, тканін, сельскагаспадарчых культур: воцат, авес, шоўк. Рэчыўныя назоўнікі маюць форму толькі адзіночнага або множнага ліку: проса, масла, духі, крупы, не паддаюцца лічэнню, спалучаюцца з адзінкамі вымярэння вагі, даўжыні, аб’ему: тры грамы солі, пяць метраў шоўку.