Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
99
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Правапіс апострафа

Апостраф пішацца перад етавымі е, е, ю, я, і націскным ў наступных выпадках:

  1. Пасля прыставак на зычную: аб’інець.

  2. Пасля першай часткі двух- (трох-, чатырох-): двух’ярусны.

  3. У сярэдзіне слова пасля ўсіх зычных, акрамя з, с, дз, ц, л, н, ў: сям’я, але: здароўе.

Ужыванне вялікай літары

Вялікая літара служыць для выдзялення ў тэксце ўласных імен, для размежавання ўласных і агульных назоўнікаў: колас і Колас. Вялікая літара паказвае на пачатак тэксту, новага сказа, вершаванага радка паэтычнага твора. Вялікімі літарамі пішуцца многія літарныя абрэвіятуры (у тым ліку і тыя, што абазначаюць агульныя назоўнікі: АТС (аўтаматычная тэлефонная станцыя).

Вялікая літара можа выконваць стылістычную функцыю: Свабода, Радзіма, Чалавек.

З вялікай літары пішуцца:

-прозвішчы, імены, імены па бацьку, псеўданімы: Якуб Колас, Кастусь, Уладзімір Караткевіч;

-індывідуальныя геаграфічныя і астранамічныя назвы: Ялта , Беларусь, Юпітэр, Зямля;

-назвы вуліц, плошчаў, рэспублік, краеў, абласцей: Маскоўскі праспект, Віцебская вобласць;

-назвы гістарычных падзей, эпох, свят (з вялікай літары пішацца першае слова або два першыя словы): Адраджэнне, Новы год, Міжнародны жаночы дзень, Вялікая Айчынная вайна;

-поўныя назвы ордэнаў і медалеў (за выключэннем слоў ордэн, медаль і ступень): ордэн “Знак Пашаны”, ордэн Славы I ступені;

-першае слова ў назвах міністэрстваў, дзяржаўных устаноў і аганізацый: Акадэмія навук, Віцебскі філіял Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін;

-прыналежныя прыметнікі з суфіксамі –оў(-ов-), -аў(-ав-), -еў(-ев-), -ін(-ын), утвораныя ад уласных іменаў людзей: Аленіна кніга, Коласава апавяданне. З вялікай літары пішуцца і прыметнікі з суфіксамі –ск, -аўск-, -еўск-, калі прыметнікі ўваходзяць у склад назваў, сінанімічных назвам са словамі імя, памяці: Пушкінскія чытанні (чытанні памяці Пушкіна), Купалаўская стыпендыя (стыпендыя імя Купалы);

-з вялікай літары пішуцца ўсе словы ў назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў, вышэйшых пасад, ганаровых званняў, вышэйшых міждзяржаўных органаў: Герой Савецкага Саюза, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Саюз Незалежных Дзяржаў.

Лексікалогія Слова як адзінка мовы

Мова складаецца са слоў. У словах адлюстраваліся працэсы і вынікі пазнавальнай дзейнасці чалавека за шматвяковую гісторыю грамадства.

Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы з пэўным значэннем.

Словы служаць для моўных зносін паміж людзьмі. Значэнне слова – гэта прынятая грамадствам суадноснасць гукавой абалонкі слова з пэўным прадметам ці з’явай рэчаіснасці.

Асноўнае прызначэнне слова ў мове – называць прадметы, іх прыметы, дзеянні, з’явы: хата, расліна, вялікі, бегчы, спяваць. Прадметы і з’явы рэчаіснасці, якія мы бачым, адчуваем дотыкам, нюхам, на слых і на смак, адлюстроўваюцца ў нашай свядомасці ў выглядзе паняццяў пра іх.

Паняцце – гэта абагуленае ўяўленне людзей пра істотныя прыметы і ўласцівасці прадметаў, з’яў рэчаіснасці.

Паняцці ўзнікаюць і рэалізуюцца ў словах, часам у словазлучэннях, за якімі замацоўваюцца адпаведныя значэнні. Так, слова ядро выражае адно паняцце “унутраная частка чаго-небудзь” і мае некалькі лексічных значэнняў: 1) унутраная частка плода ў цвердай абалонцы (ядро арэха); 2) шарападобны каменны або чыгунны артылерыйскі снарад (пушачнае ядро); 3) спарт. Металічны шар для штурхання (спаборніцтвы ў штурханні ядра); 4) спец. Унутраная, цэнтральная частка чаго-небудзь (ядро атама, ядро Зямлі); 5) перанос. Асноўная частка якой-небудзь групы, калектыву (ядро арміі) і інш.

Не выражаюць паняццяў некаторыя займеннікі, службовыя і мадальныя словы, выклічнікі. Самастойныя словы (назоўнікі, прыметнікі і інш.) маюць свае лексічныя і граматычныя значэнні. Лексічнае значэнне перадаецца асновай слова, граматычнае значэнне выражаецца канчаткам, прыназоўнікам і канчаткам адночасова, прыстаўкай, суфіксам, прыстаўкай і суфіксам, націскам, формамі ліку, часу, ладу і інш. Граматычныя значэнні слоў вывучае граматыка, лексічныя – лексікалогія.