Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

105

Установа адукацыі

Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

«Міжнародны інстытут

працоўных і сацыяльных адносін»

Віцебскі філіял

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

Беларуская мова

(вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў 1-га курса факультэта эканамікі і права спецыяльнасці “Менеджмент” дзеннай формы навучання)

Віцебск, 2008 г

Беларуская мова. Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў факультэта эканомікі і права спецыяльнасці “Менеджмент” дзеннай формы навучання. - Віцебск, 2008. - с.104

Аўтар-складальнік: Грабеншчыкова І.Ф., ст. выкл. філіяла кафедры ГіКПД

Вучэбна-метадычны дапаможнік абмеркаваны на пасяджэнні кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віцебскага філіяла Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін» 29 жніўня 2008г. Пратакол № 1.

Рэцэнзент: Крыцкая Н.В.

Рэкамендаваны да друку навукова-метадычнай камісіяй Віцебскага філіяла Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін»

« » верасня 2008 г. Пратакол №

Змест:

стар.

Уступ …………………………………………………………………

4

Тэматычны план курса ……………………………………………..

5 - 51

Тэма 1 …………………………………………

6-11

Тэма 2…………………………………………

11-16

Тэма 3 …………………………………………

16-22

Тэма 4 …………………………………………

22-23

Тэма 5 …………………………………………………

23-32

Тэма 6…………………………………………

32-37

Тэма 7 …………………………………………

37-42

Тэма 8 …………………………………………

42-47

Тэма 9 …………………………………………………

47-51

Матэрыял для выканання заданняў СКРС

51-75

Патрабаванні да заліку ………………………………………………

76-77

Асноўная і дадатковая літаратура ……………………………………

77

Тэксты для аналізу і развіцця мовы …………………………………

78-82

Тэксты для перакладу …………………………………………

82-102

Кароткі слоўнік эканамічных тэрмінаў ……………………………………

102-103

  1. Уступ

Высокая моўная культура - неад’емная частка падрыхтоўкі кожнага спецыяліста. Мэта практычнага курса беларускай мовы на нефілалагічных факультэтах вышэйшых навучальных устаноў - вывучэнне асноўных звестак з адпаведных раздзелаў сістэматычнага курса мовы, падрыхтоўка пісьменнага чалавека, выпрацоўка трывалых навыкаў валодання спецыяльнай лексікай, умення весці дзелавыя гутаркі і афармляць навуковыя паперы на беларускай мове.

Задачы курса «Беларуская мова»:

- выпрацоўка навуковага погляду на моўныя факты;

- развіцце навыкаў самастойнага падбору, вывучэння, аналізу, правільнага тлумачэння і абагульнення моўных з’яў;

- узбагачэнне слоўнікава запасу;

- знаемства з лінгвістычнай літаратурай.

Аб’ектам курса з’яўляецца фанетычная сістэма, лексічны склад, граматычны лад мовы.

Вучэбна-метадычны дапаможнік складзены ў адпаведнасці з праграмай “Практыкум па беларускай мове” і прызначаецца для студэнтаў спецыяльнасці “Менеджмент”. Ен арыентуе студэнтаў на замацаванне арфаэпічных, арфаграфічных і пунктуацыйных норм, засваенне спецыяльнай эканамічнай лексікі, выпрацоўку трывалых навыкаў карыстання мовай у розных сферах грамадскіх адносін. Дапаможнік прадугледжвае азнаямленне студэнтаў са спадчынай выдатных прадстаўнікоў беларускай культуры. Засваенню беларускай лексікі, выпрацоўцы нарматыўнага літаратурнага вымаўлення будуць спрыяць пераклады тэкстаў эканамічнага характару, падрыхтоўка паведамленняў, вусных выказванняў.

Дапаможнік уключае ў сябе тэматычны план курса, спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, тэмы рэфератаў. Студэнтам прапануюцца тэксты для аналізу, якія будуць садзейнічаць замацаванню набытых моўных навыкаў. У працэсе работы з тэкстамі для перакладу рэкамендуецца прытрымлівацца наступнага парадку:

  1. Уважліва прачытаць прапанаваны тэкст.

  2. Перакласці тэкст на беларускую мову, карыстаючыся, пры неабходнасці, слоўнікам.

  3. Засвоіць словы, якія прадстаўлены ў слоўніку.

  4. Адказаць на пытанні да тэксту.

  5. Выканаць прапанаваныя заданні.

  6. Пераказаць асноўныя палажэнні тэксту па-беларуску.

Прадугледжаныя праграмай пытанні культуры мовы не вылучаюцца ў асобны раздзел, а даюцца ў сувязі з пэўнымі марфалагічнымі ці сінтаксічнымі тэмамі.

У кнізе змешчаны ўзоры дзелавых папер і адпаведныя практыкаванні, якія дапамогуць студэнтам выпрацаваць навыкі нарматынага афармлення дзелавой карэспандэнцыі.

Тэматычны план для студэнтаў 1 курса факультэта эканомікі і права спецыяльнасці “Менеджмент” дзеннай формы навучання

№ п/п

Тэмы

К-сць ауд. гадзін

Колькасць гадзін КСР

1

Мова і соцыум.

Беларуская мова сярод славянскіх моў

2

2

Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

2

3

Лексіка і лексікаграфія

2

4

Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларуская мовы. Асноўныя патрабаванні беларускага вымаўлення і правапісу.

Заняткі 1. Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Яе віды.

Заняткі 2. Асаблівасці фанетычнай сістэмы мовы. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія.

2

2

2

2

5

Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці марфалагічнай сістэмы беларускай мовы.

Заняткі 1. Назоўнік як часціна мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў у беларускай мове.

Заняткі 2. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў у беларускай мове.

Заняткі 3. Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў у беларускай мове. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання займеннікаў у беларускай мове.

Заняткі 4. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеясловаў і форм дзеясловаў у беларускай мове.

4

2

2

4

2

2

6

Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці беларускага сінтаксісу.

Заняткі 1. Асаблівасці ўжывання простых і складаных сказаў.

Заняткі 2. Асаблівасці кіравання дзеясловаў у беларускай мове

Заняткі 3. Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў у беларускай мове.

2

2

4

2

2

7

Стылістыка як лінгвістычная дысцыпліна. Навуковы стыль мовы.

2

8

Навуковы тэкст. Структура і моўнае афармленне. Сістэма жанраў навуковай літаратуры.

2

9

Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

2

10

Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне

Заняткі 1. Класіфікацыя справавых лістоў.

Заняткі 2 . Кампазіцыя, моўныя канструкцыі справавых лістоў.

4

2

2

Разам

20

14

Матэрыялы для практычных заняткаў студэнтаў 1 курса дзеннай формы навучання спецыяльнасці “Менеджмент” факультэта эканомікі і права

Тэма 1. Мая Радзіма – Беларусь. Мова і соцыум.

Беларуская мова сярод славянскіх моў.

(2 гадзіны)

План

1. Паняцце мовы. Гіпотэзы паходжання мовы.

2. Соцыум. Формы беларускай нацыянальнай мовы.

3. Функцыі мовы ў грамадстве. Нацыянальная мова і духоўная культура народа.

4.Характарыстыка славянскай моўнай супольнасці. Агульнаславянская мова -

аснова. Вылучэнне ўсходнеславянскай мовы (VI - VII ст. н.э.).

5. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму.

Літаратура:

Асноўная:

1. Беларуская мова. У 2 ч.: Ч.1/ Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. - Мн.: Выш. шк., 2001.

Дадатковая:

1. Блінава Э.Д. Беларуская мова. - Мн., 1996.

  1. Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. - Мн., 1989.

  2. Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы.-Мн.,1989.