Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Віды выказніка

Тып выказніка

Структура

Прыклады

Просты дзеяслоўны выказнік

Лексічнае і граматычнае значэнне выражаецца пэўнай формай дзеяслова, інфіні-тывам, усечанай формай дзеяслова, фразеалагізмам

Насып мне ягад! Міхал акінуў вокам палетак.

Просты ўскладнены выказнік

Просты дзеяслоўны выказнік ускладняецца паўтарэннем слоў або далучэннем дзея-слова-сіноніма

Дні бягуць і бягуць.

Састаўны дзеяслоўны выказнік

Лексічнае значэнне выра-жаецца з дапамогай інфі-нітыва, а граматычнае – дзеясловам–звязкай, у ролі якога ўжываюцца звычайна дзеясловы пачаць, стаць, застацца, кінуць, скончыць, перастаць, хацець, магчы, думаць, імкнуцца, марыць)

Снег пачаў чарнець

Састаўны іменны выказнік

Лексічнае значэнне выра-жаецца іменнай часткай, а граматычнае – дзеяслоўнай звязкай, у ролі якой ўжываюцца дзеясловы быць, стаць, станавіцца, лічыцца, называцца і інш.

Дарога была знаемая.

Складаны выказнік

Уваходзяць некалькі струк-турных кампанентаў, у ім спалучаюцца элементы састаў-нога дзеяслоўнага і састаўнога іменнага выказніка.

Дзень меўся быць ясны, сонечны.

Тыпы аднасастаўных сказаў

Тып сказа

Структура

Прыклады

Пэўна-асабовы сказ

Аднасастаўныя сказы, у якіх форма дзеяслова-выказніка – 1-й ці 2-й асобы – выразна паказвае на дзеючую асобу.

Звонка, музыкі, у цымбалы звініце!

Няпэўна-асабовы сказ

Аднасастаўныя сказы, у якіх форма дзеяслова-выказніка – 3-й асобы множнага ліку пераважна прошлага, радзей – цяперашняга і будучага часу – абазначае дзеянне няпэўнай асобы.

У дзеры пакоя нясмела пастукалі.

Абагульнена-асабовы сказ

Аднасастаўныя сказы, у якіх форма дзеяслова-выказніка – 2-й асобы адзі-ночнага або множнага ліку (радзей 1-й і 3-й асобы) цяперашняга ці будучага часу – абазначае, што дзеянне аднолькава належыць любой асобе.

Рана ўстанеш – многа зробіш.

Безасабовы сказ

Аднасастаўныя сказы, у якіх выказнік абазначае дзеянне або стан безадносна да асобы, утваральніка дзеяння. Выказнік у такіх сказах выражаецца асабовымі формамі дзеяслова, ужытымі ў безасабовым значэнні, безасабовымі дзеясловамі, неазначальнай формай дзеяслова, безасабова-прэдыкатыўнымі словамі.

Вечарэла.

Інфінітыўны сказ

Аднасастаўныя сказы, у якіх выказнік выражаецца незалежным інфінітывам.

Не забыць нам ніколі родных.

Аднародныя члены сказа – члены сказа, якія адказваюць на адно пытанне і адносяцца да аднаго і таго ж слова.