Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Віды словазлучэнняў

Від словазлучэння

Разрады

Прыклады

Па структуры

Простыя – складаюцца з 2 самастойных слоў

Эканамічная тэорыя

Складаныя – маюць у сваім складзе 3 і больш самастойныя словы

Новая эканамічная тэорыя

У залежнасці ад сінтаксічнай самастойнасці

Сінтаксічна свабодныя – кожнае слова з’яўляецца самастойным членам сказа

Падатковая стаўка

Сінтаксічна звязаныя – усе кампаненты словазлучэння з’яў-ляюцца адным членам сказа

На другі дзень

Па прыналежнасці галоўнага слова да пэўнай часціны мовы

Іменныя – галоўнае слова выражаецца назоўнікам, пры-метнікам, лічэбнікам, займен-нікам

Спажывецкі попыт

Дзеяслоўныя - галоўнае слова выражаецца дзеясловам

Павялічыць кошт

Прыслоўныя - галоўнае слова выражаецца прыслоўем

Вельмі хутка

Па сэнсавых адносінах

Атрыбутыўныя – галоўнае слова абазначае прадмет, а залежнае – якасці, прыметы.

Аб’ектыўныя ўмовы

Абектныя – галоўнае слова абазначае дзеянне або стан, а залежнае - аб’ект дзеяння

Вывучыць попыт

Акалічнасныя - галоўнае слова абазначае дзеянне, а залежнае – абставіны, акалічнасці, пры якіх яно адбываецца.

Вывучыць хутка

Віды сувязі ў сло-вазлучэнні

Дапасаванне – залежнае слова ставіцца ў тых жа формах, што і галоўнае

Новая цана

Кіраванне – галоўнае слова патрабуе ад залежнага пэўнай формы

Павялічыць кошт

Прымыканне – залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе

Вельмі хутка

Сказ – цэласная, граматычна і інтанацыйна аформленая адзінка, якая служыць для выражэння думкі або пачуцця. Сказ выконвае камунікатыўную функцыю, яму ўласціва прэдыкатыўнасць (паказвае, што сцвярджаецца або адмаўляецца ў сказе), мадальнасць (адносіны зместу сказа да рэчаіснасці), граматычная аформленасць, сэнсавая і інтанацыйная закончанасць.

Па мэце выказвання сказы падзяляюцца на апавядальныя, пабуджальныя і пытальныя.

Апавядальныя – сказы, у якіх паведамляецца пра розныя паняцці, падзеі, факты рэчаіснасці.

Пытальныя – сказы, у якіх заключаюцца пытанні, што патрабуюць адказу.

Пабуджальныя – сказы, якія выражаюць загад, пажаданне, заклік, просьбу, запрашэнне.

Паводле характару вымаўлення апавядальныя, пабуджальныя і пытальныя сказы могуць быць клічнымі, калі яны вымаўляюцца са спецыфічнай клічнай інтанацыяй: Колькі рабін было пры дарозе!

Паводле адносін зместу выказвання да рэчаіснасці сказы падзяляюцца на сцвярджальныя (сцвярджаецца наяўнасць розных падзей у аб’ектыўнай рэчаіснасці) і адмоўныя (адмаўляецца наяўнасць ці магчымасць пэўных падзей).

Двухсастаўныя сказы маюць і састаў дзейніка і састаў выказніка: Заснулі ўначы ціхія бярозы.

Аднасастаўныя сказы маюць састаў дзейніка або выказніка: Было ціха і па-асенняму празрыста ў чыстым высокім небе.

Простыя сказы маюць адну граматычную аснову: Дарога звонкая, як сталь.

Складаныя сказы маюць дзве і больш граматычных асноў: Было цепла, па небе плылі рэдкія аблокі.

Простыя сказы могуць быць развітымі і неразвітымі.

Ускладненыя сказы – сказы, у якіх есць аднародныя, адасобленыя члены сказа, пабочныя ці ўстаўныя канструкцыі, зваротак.

Дзейнік – галоўны член сказа, які абазначае асобу, прадмет, паняцце, што характарызуецца выказнікам. Паводле структуры дзейнікі падзяляюцца на простыя і складаныя.

Складаны дзейнік выражаецца сінтаксічна непадзельным словазлучэннем: Мінула больш за два дзесяткі гадоў.

Выказнік – галоўны член сказа, які каардынуецца з дзейнікам, граматычна залежыць ад яго, абазначае дзеянне, стан, прымету, уласцівыя дзейніку.