Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Літаратураня мова і дыялекты

Беларуская нацыянальная мова мае дзве разнавіднасці: літаратурную мову ў яе вуснай і пісьмовай формах і народна-дыялектную Літаратурная мова і дыялекты знаходзяцца ў цеснай сувязі і ўзаемадзеянні, але паміж імі есць і пэўныя адрозненні. Літаратурная мова мае надтэрытарыяльны характар, яна строга ўнармаваная, апрацаваная майстрамі слова: пісьменнікамі, вучонымі, дзеячамі культуры. Яе нормы рэгламентуюцца слоўнікамі, нарматыўнымі граматыкамі, правіламі арфаграфіі і пунктуаціі, падручнікамі. Беларуская літаратурная мова – вышэйшая форма нацыянальнай мовы, яна абслугоўвае ўсе сферы грамадскага жыцця народа, яго культуру, навуку справаводства.

Народна-дыялектная мова існуе ў выглядзе разнастайных мясцовых, тэрытарыяльных гаворак. Гаворка – мова аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з аднатыпнымі моўнымі рысамі. Блізкія між сабою мясцовыя гаворкі ўтвараюць дыялекты, якія з’яўляюцца часткай агульнанароднай мовы. Аднак кожны тэрытарыяльны дыялект мае спецыфічныя рысы ў лексіцы, фанетыцы, марфалогіі, сінтаксісе, якімі ен адрозніваецца ад іншых дыялектаў і літаратурнай мовы.

У беларускай мове два дыялекты : паўночна-ўсходні (тэрыторыя Віцебскай, большая частка Магілеўскай і паўночныя раены Мінскай вобласці) і паўднева-заходні (тэрыторыя паўдневых раенаў Мінскай вобласці, большая частка Гродзенскай і Гомельскай абласцей, а таксама Брэсцкая вобласць). Кожны з іх мае свае спецыфічныя рысы, якія то супадаюць, то не супадаюць з рысамі літаратурнай мовы.

Паміж гэтымі дыялектамі вылучаюцца сярэднебеларускія гаворкі, якія праходзяць паласою праз цэнтральную частку Беларусі з паўночнага захаду на паўдневы ўсход: гэта частка Ашмянскага, Маладзечанскага, Дзяржынскага, Мінскага, Барысаўскага, Лагойскага, Рагачоўскага і іншых раенаў.

Дыялекты маюць агульныя рысы з літаратурнай мовай і рысы, якія адрозніваюць іх між сабою. Так, большасці беларускіх гаворак і літаратурнай мове ўласціва аканне, яканне, дзеканне, цеканне, зацвярдзенне зычных і інш. І ў гаворках, і ў літаратурнай мове вялікая колькасць слоў агульная, зменныя часціны мовы маюць тры роды і два лікі. У гэтым і выяўляецца адзінства беларускай нацыянальнай мовы.

Нястомным збіральнікам народнай лексікі быў Іван Насовіч – аўтар “Словаря белорусского наречия” (1870), у якім звыш 30 тыс. слоў, запісаных у розных рэгіенах Беларусі. Усебаковае вывучэнне беларускай мовы звязана з імем заснавальніка беларускага мовазнаўства Яфіма Карскага. Яго трохтомная праца “Беларусы”(1903 –1922) – навуковае даследаванне мовы беларусаў як адной з самастойных славянскіх моў.

Тры славянскія моўныя групы

Беларуская мова належыць да славянскіх моў, якія ўтвараюць тры групы:

Усходнеславянскую: беларуская, руская, украінская мовы;

Заходнеславянскую: польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая мовы;

Паўдневаславянскую: балгарская, сербскахарвацкая, македонская, славенская мовы.

Тры славянскія моўныя групы склаліся гістарычна. Назвы “усходне-, заходне-, паўдневаславянскія мовы” адпавядаюць геаграфічнаму размяшчэнню - тэрыторыі, якую засяляюць носьбіты гэтых моў. Славянскія моўныя групы выдзяляюцца на аснове агульных асаблівасцей, уласцівых мовам, што ўтвараюць пэўную групу.