Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Тэарэтычны матэрыял да тэмы Лічэбнік

Лічэбнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае лік, колькасць, сукупнасць прадметаў або парадак прадметаў пры лічэнні: тры, тры студэнты, трэці курс.

Лічэбнікі абазначаюць абстрактныя лікі, калі ўжываюцца без назоўнікаў. У такім значэнні яны выкарыстоўваюцца ў матэматыцы і маюць адпаведныя графічныя знакі – лічбы: 6 - шэсць.

Колькасць прадметаў і парадак іх пры лічэнні абазначаюць лічэбнікі ў спалучэнні з назоўнікамі: у групе дваццаць пяць студэнтаў.

Як самастойная часціна мовы лічэбнік характарызуецца пэўнымі марфалагічнымі асаблівасцямі. Амаль усім лічэбнікам уласціва скланенне (акрамя дзевяноста, паўтара, паўтары). Лічэбнік адзін і лічэбнікі, якія абазначаюць парадкавыя лікі, змяняюцца па родах і ліках: адзін, адна, адно, адны. Змяняюцца па родах лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, паўтара, паўтары. Маюць род і змяняюцца па ліках словы тысяча, мільен, мільярд.

У сказе лічэбнікі або спалучэнні лічэбнікаў з назоўнікамі (колькасна-іменныя спалучэнні) могуць выступаць у ролі любога члена сказа: Хвілін праз пяць прыйшоў поезд (акалічнасць). Дванаццаць дзеліцца на два (дзейнік і дапаўненне).

Разрады лічэбнікаў.

Паводле значэння, структурна-граматычных асаблівасцей і характару ўжывання

Паводле структуры

Колькасныя – абаз-начаюць абстрактны лік або пэўную колькасць аднарод-ных прадметаў

Парадкавыя – паказваюць на парадкавы ну-мар прадмета пры лічэнні.

Простыя – лічэбні-кі з адным коранем

Складаныя – у склад якіх уваходзіць два і больш каранеў

Састаўныя – з некалькіх слоў

Пэўна-коль-касныя

Збор-

ныя

Дроба-выя

Першы, восьмы

Два, адзінац-цаць

Пяцьдзесят

Восемдзесят тры

Адзін, пяць

Двое, трое

Пяць шостых

Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.

1. Лічэбнік адзін дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне: адзін стол, адно акно, адны вароты, адной партай.

  1. Лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры, абодва, абедзве дапасуюцца да назоўніка ў форме назоўнага склону множнага ліку: два гарады, чатыры сыны. Дапасуюцца на назоўнікаў і колькасныя састаўныя лічэбнікі, якія заканчваюцца на адзін, два, тры, чатыры: пяцьсот сорак тры дні. Прыметнікі ў такіх спалучэннях таксама ставяцца ў форме множнага ліку назоўнага склону: тры маладыя хвоі.

  2. Усе астатнія лічэбнікі у назоўным і вінавальным склонах кіруюць назоўнікамі, патрабуючы формы роднага склону множнага ліку: пяць алоўкаў. Ва ўсіх іншых склонах гэтыя лічэбнікі дапасуюцца да назоўнікаў: пяці алоўкаў, пяццю алоўкамі.

  3. Пры зборных лічэбніках назоўнікі ўжываюцца ў родным склоне множнага ліку: чацвера студэнтаў.

  4. Дробавыя лічэбнікі патрабуюць формы роднага склону назоўніка: адна трэцяя адлегласці.