Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

5. Растлумачыць правапіс канчаткаў.

1. мяцеліца ў пол… сапе, завывае, свіст віхраў спакойна заснуць не дае. 2. Хараства такога ў свец… не было, не будзе; аб ёй людзі гаварылі, як аб нейкім цудз… . 3. Дабро ў сэрц… ажыве, і зацвітуць красой святою дзіцячы думкі ў галаве. 4. Да сягоння жыве памяць аб злым гэтым дус… на ўсёй чыста Украіне і на Беларусі. 5. Яшчэ дзесь здрадна ласка панская на беларускім едзе карк… і крупіць з поласцю паганскай на свой лад нашу гаспадарку.

6. Перакласці на беларускую мову. Вызначыць род назоўнікаў, падабраць да іх прыметнікі.

Медаль, летопись, степь, собака, гусь, тополь, лесостепь, туфля, мозоль, Антарио, мадам, конфети, метро, Борнео, Батуми, Миссисипи, авеню, бренди, Сухуми, Палермо, яблоко, белоручка, шимпанзе, знамя, невежда, соблазн, тень, торжество, час, шляпа.

7. Размеркаваць словы па тыпах скланення. Параўнаць скланне ў рускай і беларускай мовах.

Вясна, маладосць, маці, шчасце, юнацтва, прэзідэнт, мяжа, чалавек, ноч, бацька, фае, перспектыва, станцыя, лісце, імя, плакса, дачка, дзядзька, камп’ютэр, студэнства, установа, федэрацыя, кампаньен, стараста, дырэктар, неба, полымя, лёс, драматург, цішыня, тэкст, шчырасць, дыван, весялосць, моладзь, крыўда, цемя, стрэмя, Мікіта, фламінга, парада.

8. Прааналізаваць назоўнікі ў сказах.

Узор: Хата гэта стаяла пры самай дарозе, даўняй, стройна абсаджанай бярозамі.

Пры дарозе – назоўнік, п.ф. – дарога, агульны, канкрэтны, неадушаўленны, ж.р., 1 скл., адз. л., М. скл., у сказе – акалічнасць.

Паважаю, шаную, люблю Янку Брыля – чалавека, грамадзяніна, пісьменніка. Не раз падумалася мне напісаць пра яго творчасць, пра цану яго Слову, пра жыццевыя пазіцыі і ўразуменне высокай грамадскай і грамадзянскай ролі літаратуры і літаратара. …Шмат хто пісаў і нямала пісалі пра творы Янкі Брыля – вялікага мастака слова. Я адважваюся падаць некалькі штрышкоў да партрэта Янкі Брыля з нагоды яго шасцідзесяцігоддзя…

Д/з. Перакласці назоўнікі на рускую мову. Вызначыць род назоўнікаў у рускай і беларускай мовах, падабраць да іх прыметнікі.

Летапіс, россып, роспіс, рукапіс, жывапіс, фальш, бездараж, гусь, гармонік, цень, шчаня, палын, капыт, гваздзік, фасоля.

Пералік рэфератаў (на выбар студэнта):

“Часціны мовы. Сістэма часцін мовы” (Сучасная беларуская мова: Марфалогія, стар. 41), “Катэгорыя роду і ліку назоўніка ў рускай і беларускай мовах” (Бордович А.М. и др. “Сопоставительный курс русского и белорусского языков”, стар. 99,102).

Тэма 5

Заняткі 2 Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў у беларускай мове. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання займеннікаў у беларускай мове. (2 гадзіны)

План

1. Лічэбнік (родавае адрозненне, скланенне лічэбнікаў).

2. Асаблівасці ўтварэння займеннікаў;

Літаратура:

Асноўная:

  1. Беларуская мова. У 2 ч.: Ч.1/ Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. - 3-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш. шк., 1998.

  2. Бордович А.М. и др. Сопоставительный курс русского и белорусского языков: Учеб.пособие. – Мн.: Універсітэцкае,1999. –223 с.

Дадатковая:

  1. Блінава Э.Д. Беларуская мова. - Мн., 1996.

  2. Лепешаў І.Я. Практыкум па бел.мове: Вучэбны дапаможнік для філал.фак. пед. Ін-таў /Пад рэд. Ф.М.Янкоўскага. - Мн., 1988.

  3. Кривицкий А.А., Подлужный А.И. Учебник белорусского языка: Для самообразования. - Мн., 1994.