Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Тэарэтычны матэрыял да тэмы

Дзеяслоў – часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан як працэс і выражае яго ў граматычных катэгорыях асобы, трывання, стану, ладу, часу. Дзеяслоў мае граматычныя катэгорыі стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку, а таксама складаную сістэму форм.

На аснове функцый і ўласцівых дзеясловам граматычных катэгорый выдзеляюцца наступныя формы: інфінітыў, асабовыя формы, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Спрагальныя формы -–асабовыя, яны змяняюцца па асобах, часах, ладах, ліках, родах (у прошлым часе). Неспрагальныя формы – інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.

Інфінітыў і дзеепрыслоўе – нязменныя формы дзеяслова, астатнія – зменныя: асабовыя формы спрагаюцца, а дзеепрыметнік скланяецца.

Асабовыя формы дзеяслова ў сказе заўседы выказнікі: Мора жытневае звініць спелым коласам. Інфінітыў можа быць любым членам сказа, дзеепрыметнікі часцей выступаюць у ролі азначэння, зрэдку – выказніка, а кароткія – толькі выказнікі: Нямала дзікіх крыўд, ліхіх нягод у каменнях стагоддзяў перамолата. Дзеепрыслоўе ў сказе звычайна з’яўляецца акалічнасцю: Вярнуўся салдат на Радзіму, закончыўшы доблесны шлях.

Спражэнне дзеяслова

Да 2 спражэння адносяцца:

- дзеясловы, якія ў форме інфінітыва заканчваюцца на -іць, (-ыць): бяліць;

- гнаць, ненавідзець, вярцець, залежаць, цярпець

Да 1спражэння :

-усе астатнія дзеясловы, у тым ліку і аднаскладовыя на -іць, (-ыць): пісаць, мыць.

Канчаткі дзеясловаў 1 спражэння

асоба

адз. лік

мн. лік

1

-у, (-ю)

-ем ( -ом,-ам)

2

-еш (-эш, -аш)

-еце (-яце, -аце)

3

-е, (-э,-а)

-уць (-юць)

Канчаткі дзеясловаў 2 спражэння

асоба

адз. лік

мн. лік

1

-у, (-ю)

-ім ( -ым)

2

-іш (-ыш )

-іце (-ыце)

3

-іць, (-ыць)

-аць (-яць)

Рознаспрагальныя дзеясловы – бегчы, есці, даць.

Спражэнне дзеясловаў есці, даць, бегчы.

асоба

адз. лік

мн. лік

1

ем, дам, бягу

ядзім (ямо), дадзім (дамо), бяжым

2

ясі, дасі, бяжыш

ясце, дасце, бежыце

3

есць, дасць, бяжыць

ядуць, дадуць, бягуць

Дзеепрыметнік

Дзеепрыметнік – форма дзеяслова, якая абазначае прымету прадмета паводле дзеяння: асветлены, выкананы.

Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова і прыметніка. Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеяслова, маюць з ім агульнае лексічнае значэнне і агульную аснову: прачытаць – прачытаны, звіць - звіты. Дзеепрыметніку, як і дзеяслову, уласцівы граматычныя катэгорыі часу, стану, трывання. Дзеепрыметнікі кіруюць назоўнікамі, да іх прымыкаюць прыслоўі.

Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, маюць форму роду, ліку і склону, поўную і кароткую формы: прачытаны ліст, прачытаная кніга, кніга прачытана.

У сказе дзеепрыметнікі выконваюць функцыю азначэння або выказніка: Казкі расказвае сцішаны лес (азначэнне). Кароткія дзеепрыметнікі ў сказах з’яўляюцца выказнікамі: У бары настоен пах смалісты (выказнік).

Дзеепрыметнік з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыметнае словазлучэнне. Яно сінтаксічна непадзельнае і ў сказе з’яўляецца адным членам сказа: Пафарбаваныя марозам, абмытыя дажджом, заснулі ціхія бярозы ўночы пад акном.