Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Пытанні да тэмы

1. Вызначце адрозненні ў будове словазлучэнняў з наступнымі дзеясловамі:

-дзеясловы руху;

- дзеясловы ветлівасці;

-дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця;

- дзеясловы хварэць, захварэць;

- дзеясловы ажаніцца, жаніцца;

- дзеясловы смяяцца, кпіць, дзекавацца і інш.;

Практычныя заданні

1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Смеяться над собой, удивляться его поступку, издеваться над ее выводами, беспокоиться о дочери, забыть обо всем, знать об этом, радовать успеху, ехать в деревню, относиться к этой группе, хорошо относиться к другу, поблагодарить учителя, не сделал из-за тебя, в километрах двух от дома, дети лет шести, получилось по пять человек в подгруппе, обращаться за помощью, идти за хлебом, похож на отца, разойтись по домам.

2. Перакладзіце словазлучэнні на рускую мову. Параўнайце.

Перапрашать каго-небудзь, незважаць на спеку, добра ставіцца да сябра, пазбыцца былога, дакрануцца да рукі, хварэць на грып, хадзіла па соль, распальваць у печы, сустрэцца апоўдні, не спаць па начах, днямі бачылі, убачыць на свае вочы, быў за настаўніка, ведаць па газетах, ішлі па тры.

Тэма 6. Заняткі 3. Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў у беларускай мове.

План:

  1. Лічэбнік як самастойная часціна мовы.

  2. Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.

Літаратура:

Асноўная:

1. Беларуская мова. У 2 ч.: Ч.1/ Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. - 3-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш. шк., 1998, с.209-211.

2. А.М.Бородич “Сопостовіительный курс русского и белорусского языков». – Мн., 1999 г.

Тэарэтычны матэрыял да тэмы

Лічэбнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае лік, колькасць, сукупнасць прадметаў або парадак прадметаў пры лічэнні: тры, тры студэнты, трэці курс.

Лічэбнікі абазначаюць абстрактныя лікі, калі ўжываюцца без назоўнікаў. У такім значэнні яны выкарыстоўваюцца ў матэматыцы і маюць адпаведныя графічныя знакі – лічбы: 6 - шэсць.

Колькасць прадметаў і парадак іх пры лічэнні абазначаюць лічэбнікі ў спалучэнні з назоўнікамі: у групе дваццаць пяць студэнтаў.

Як самастойная часціна мовы лічэбнік характарызуецца пэўнымі марфалагічнымі асаблівасцямі. Амаль усім лічэбнікам уласціва скланенне (акрамя дзевяноста, паўтара, паўтары). Лічэбнік адзін і лічэбнікі, якія абазначаюць парадкавыя лікі, змяняюцца па родах і ліках: адзін, адна, адно, адны. Змяняюцца па родах лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, паўтара, паўтары. Маюць род і змяняюцца па ліках словы тысяча, мільен, мільярд.

У сказе лічэбнікі або спалучэнні лічэбнікаў з назоўнікамі (колькасна-іменныя спалучэнні) могуць выступаць у ролі любога члена сказа: Хвілін праз пяць прыйшоў поезд (акалічнасць). Дванаццаць дзеліцца на два (дзейнік і дапаўненне).

Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.

1. Лічэбнік адзін дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне: адзін стол, адно акно, адны вароты, адной партай.

  1. Лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры, абодва, абедзве дапасуюцца да назоўніка ў форме назоўнага склону множнага ліку: два гарады, чатыры сыны. Дапасуюцца на назоўнікаў і колькасныя састаўныя лічэбнікі, якія заканчваюцца на адзін, два, тры, чатыры: пяцьсот сорак тры дні. Прыметнікі ў такіх спалучэннях таксама ставяцца ў форме множнага ліку назоўнага склону: тры маладыя хвоі.

  2. Усе астатнія лічэбнікі у назоўным і вінавальным склонах кіруюць назоўнікамі, патрабуючы формы роднага склону множнага ліку: пяць алоўкаў. Ва ўсіх іншых склонах гэтыя лічэбнікі дапасуюцца да назоўнікаў: пяці алоўкаў, пяццю алоўкамі.

  3. Пры зборных лічэбніках назоўнікі ўжываюцца ў родным склоне множнага ліку: чацвера студэнтаў.

  4. Дробавыя лічэбнікі патрабуюць формы роднага склону назоўніка: адна трэцяя адлегласці.

алавек.