Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дмитрачков П.Ф. ВКЛ 1 часть.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
438.78 Кб
Скачать

УСТУП

Гістарычныя падзеі, што адбываліся на тэрыторыі нашай рэспублікі, у апошнія гады выклікаюць шырокі грамадскі інтарэс. Асабліва вялік гэты інтарэс да старажытнай і сярэдневяковай гісторыі Беларусі, якая раней не толькі замоўчвалася ў афіцыйнай гістарыяграфіі, але нярэдка і фальсіфікавалася. Аднакі ў наш час з'яўляюцца публікацыі кан'юктурныя, аўтары якіх пры асвятленні мінулага Беларусі на першы план ставяць палітычныя мэты, не імкнуцца да пошуку ісціны.

Вось чаму важна расказаць аб гісторыі нашай краіны праўдзіва, без скажэнняў і прыкрас, фарміраваць у чытачоў дакладныя веды. Такі падыход у першую чаргу патрэбны пры падрыхтоўцы вучэбных выданняў, якім і з'яўляецца дадзены дапаможнік.

У ім ставілася задача — даць паглыблены і больш пашыраны аналіз асноўных пытанняў гісторыі Беларусі таго часу, калі беларускія землі знаходзіліся ў складзе Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), а потым і Рэчы Паспалітай.

Веданне гэтых пытанняў патрабуюць праграмы па курсу гісторыі Беларусі як для сярэдняй школы, так і для ВНУ. А між тым яны недастаткова адлюстраваны ў вучэбнай літаратуры, нават у тых выданнях, якія выйшлі ў апошнія гады. Улічвалася і тое, што праблема ўтварэння ВКЛ і Рэчы Паспалітай у гістарычнай навуцы носіць дыскусійны характар, таму ў дапаможніку не толькі прыводзіцца неабходны фактычны матэры-ял, але і падаюцца пры раскрыцці тых ці іншых пытанняў розныя пункты гледжання, указваецца літаратура, якой можна карыстацца пры самастойнай рабоце.

Храналагічна дапаможнік з'яўляецца працягам раней выдадзенага вучэбнага дапаможніка "Беларусь у IX— першай палове XIII ст." (Магілёў, 1994.). Ён ахоплівае другую паловуХІІІ— першую палову XVII стагоддзяў і складаецца з дввюх частак. У першай частцы асвятляюцца пытанні, якія тычацца ўтварэння ВКЛ, фарміравання яго тэрыторыі, дзяржаўнага палітычнага ладу, эканамічнага развіцця і сацыяльных адносін на Беларусі ў другой паловеХІІІ— першай паловеХУІ стагоддзяў, унутрыпалітычнага становішча ў ВКЛ у гэты перыяд. У другой частцы будзе прааналізавана развіццё беларускіх зямель пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай.

Дапаможнік прызначаецца перш за ўсё студэнтам гістарычнага факультэта, але можа быць выкарыстаны і настаўнікамі, а таксама ўсімі, хто вывучае гісторыю Беларусі, цікавіцца мінулым нашай краіны.

Раздзел 1. Утварэнне вкл, уключэнне ў яго склад беларускіх зямель.

§ 1. Этнічная аснова вкл, прычыны яго ўтварэння.

Як вядома, прыкладна з сярэдзіны XIII стагоддзя развіццё беларускіх зямель стала звязвацца з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, а потым і з гісторыяй Рэчы Паспалітай, у якой апынулася пасля Лю'блінскай уніі Княства. Амаль пяцьсот гадоў Беларусь знаходзілася ў складзе гэтых дзяржаваў. Безумоўна, гэта значны адрэзак гістарычнага часу на працягу якога ў жыцці беларускіх зямель адбыліся істотныя змены і ў іх трэба разабрацца.

Перш за ўсё неабходна адзначыць, што гісторыі ВКЛ прысвечана шматлікая літаратура. Ужо ў XIX стагоддзі выйшла шмат прац аб розных аспектах жыцця гэтай дзяржавы. Даследаванні яе гісторыі працягваліся і ў савецкі час, праводзяцца яны і ў сучасных умовах.

Аднак, нягледзячы на гэта, многія пытанні гісторыі ўтварэння і развіцця ВКЛ застаюцца спрэчнымі, дыскусійнымі. Калі прааналізаваць навуковую літаратуру аб ВКЛ, асабліва апошніх гадоў, дык відаць, што найбольшыя спрэчкі выклікае пытанне, якое тычыцца этнічнай асновы ВКЛ, вызначэння ролі балта-літоўскіх і славяна-беларускіх зямёль ва ўтварэнні і развіцці гэтай дзяржавы.

Менавіта адказ на гэта пытанне і вызначыў змест тых навуковых канцэпцый, якія склаліся ў гістарыяграфіі ВКЛ. Так, ужо ў дарэвалюцыйны перыяд шмат якія з гісторыкаў лічылі, што галоўную ролю ва ўтварэнні і развіцці ВКЛ адыграў літоўскі этнас і, у прыватнасці, тыя літоўскія плямёны, якія ў сярэдзіне XIII стагоддзя пачаў аб’ядноўваць мясцовы князь Міндоўг. У далейшым Міндоўг і яго пераемнікі, на думку гэтых гісторыкаў, далучылі да сваёй дзяржавы іншыя балцкія, а таксама і суседнія ўсходнеславянскія землі, і так вось паступова ўтварылася ВКЛ. Прычым гісторыкі, якія прытрымліваліся дадзенай канцэпцыі, прыніжалі ролю і становішча Беларусі ў складзе ВКЛ, падавалі яго ў якасці дзяр-жавы, якая захапіла беларускія землі, прыгнятала беларускі народ. З пункту гледжання гэтых гісторыкаў ВКЛ зяуляецца этнічна літоускай дзяржавай.

Дадзеная канцэпцыя працяглы час панавала і ў савецкай гістарыяг-рафіі, і яе прытрымлівалася большасць навукоўцаў. Так, вядомы савецкі гісторык У.Пашута, ацэньваючы становішча Беларусі ў складзе ВКЛ, пісаў, што яна "была падначаленай і эксплуатуемай літоўскай знац-цю краінай". 1.

Аднак ёсць і іншыя падыходы да пытання ўзнікнення ВКЛ, у аснову якіх пакладзена прызнанне вядучай ці значнай ролі славянскіх і перш за ўсё беларускіх зямель у стварэнні і развіцці гэтай дзяржавы. Іх падзялілі, напрыклад, такія вядомыя гісторыкі, як М.Любаўскі, М.Доўнар-Запольскі, У.Ігнатоўскі, У.Пічэта.

Такіх падыходаў прытрымліваюцца і многія сучасныя, у тым ліку і беларускія гісторыкі. Сярод апошніх у першую чаргу трэба назваць М.Ер-маловіча. Ён надрукаваў па гісторыі ВКЛ некалькі артыкулаў, а ў 80-90-я гады выдаў і кнігі, якія выклікалі вялікі інтарэс як з боку вучоных, так і ўсіх тых, хто цікавіўся мінулым Беларусі. І гэты інтарэс тлумачыўся не толькі тым, што працы М.Ермаловіча напісаны добрай літаратурнай беларускай мовай, а перш за ўсё яго крытычным падыходам да многіх пытанняў гісторыі ВКЛ, тымі новымі назіраннямі і вывадамі, якія яму ўдалося зрабіць

Так, М.Ермаловіч зусім па-новаму падышоў да ацэнкі т.зв. летапіс-най Літвы, з якой паходзіў князь Міндоўг, заснавальнік ВКЛ. Да М.Ер-маловіча практычна ўсе гісторыкі разглядалі летапісную Літву (а яна ўпершыню ўпамінаецца ў крыніцах пад 1009 г.2), як племя, якое знаход-зілася ў межах сучасных граніц Літоўскай рэспублікі, г.зн. на этнічна лі-тоўскай тэрыторыі. М.Ермаловіч адвяргае такі пункт гледжання. На падставе аналізу летапісных, тапанімічных і некаторых іншых звестак ён даказвае, што ў розныя часы пад "Літвою" разумелі не адну і тую ж тэрыторыю, не адзін і той жа народ. Калі сучасная Літва знаходзіцца там, дзе жылі старажытныя балцкія плямёны жамойтаў і аўкштайтаў, дык летапісная Літва займала, на яго думку, тэрыторыю Беларусі і з'яўлялася адной з яе гістарычных абласцей. М.Ермаловіч вызначыў і граніцы той летапіснай Літвы. Ён лічыць, што яна знаходзілася ў верхнім Панямонні, паміж Полацкім, Турава-Пінскім і Новагародскім княствамі.

Што ж тычыцца насельніцтва летапіснай Літвы, дык М.Ермаловіч не адмаўляе яго балцкага паходжання, але лічыць, што яно ў значнай ступені было асімілявана славянамі. 3 гэтай Літвы і паходзіў князь Міндоўг, які апынуўся потым у Новагародку. У далейшым, у 50-60 гады XIII стагоддзя, тая Літва была заваявана Новагародкам, але не толькі захавала сваю назву, а нават распаўсюдзіла яе і на ўласна літоўскія землі, якія тады называліся Аўкштайціяй (усходняя частка) і Жамойціяй (заходняя частка) і ўвогуле на дзяржаву, што фарміралавася. М.Ермаловіч пры гэтым адмаўляе факт заваявання Літвой Новагародскага княства (ён назваў гэта міфам) і лічыць, што Новагародак захапіў Літву.

Новагародскаму княству М.Ермаловіч надае вельмі важнае значэнне. На яго думку, менавіта гэта княства адыграла вядучую ролю ва ўтварэнні ВКЛ, стала яго першапачатковым ядром. "Вялікае княства Літоўскае ў другой палове XIII і пачатку XIV стагоддзяў, — піша ён, — існавала перш за ўсё як Новагародская дзяржава"3. М.Ермаловіч робіць агульную выснову, што ВКЛ з моманту свайго ўзнікнення складвалася і развівалася на этнічна беларускіх землях і што яно фактычна з'яўлялася беларускай дзяржавай.

Трэба заўважыць, што пункт гледжання М.Ермаловіча стаў шырока вядомы ў нашай рэспубліцы і ў цэлым знайшоў падтрымку ў навукоўцаў. Але ў гістарычных працах апошніх гадоў выказаны і іншыя меркаванні, як у адносінах да летапіснай Літвы, так і да ацэнкі этнічнага характару ВКЛ, ролі балта-літоўскіх і беларуска-славянскіх зямель у гісторыі ўтварэння і развіцця гэтай дзяржавы. Так, беларускі гісторык Г.Штыхаў лічыць, што тэрмін Літва ў ХІІ-ХІІІ стагоддзях ужываўся ў двух асноўных сэнсах: этнічным і тэрытарыяльна-геаграфічным. У этнічным сэнсе Літвой, на яго думку, называлі групу плямёнаў лета-літоўскага, а магчыма, часткова і ўсходнеславянскага паходжання. Літвой маглі тады называць і пэўную тэрыторыю, пачатковае месца размяшчэння якой дакладна не вызначана.4.

Геаграфічнае і ўласна этнічнае значэнне тэрміна Літва прызнае і А.Рогалеў. Прычым першае з іх, на яго думку, было дамінуючым, больш устойлівым і яно магло адносіцца і да часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі. Але, адзначае А.Рогалеў, няма падстаў перабольшваць ролю летапіснай Літвы ў гісторыі Беларусі. "Паколькі назоў "Літва" ў межах сучаснай тэрыторыі Беларусі, — піша ён, — разумеўся галоўным чынам у "геаграфічным" сэнсе, таму не варта перабольшваць значэнне самой гістарычна ўзніклай вобласці Літва ў беларускай гісторыі. У прыватнасці, нельга лічыць, што "гістарычная Літва" адыгрывала актыўную ролю ў гістарычных падзеях ХІІ-ХІУ ст".5.

Разам з тым А. Рогалеў лічыць, што назва Літва насіла тады і зборны абагульняльны характар і адносілася да ўсіх суседніх славянам балцкіх плямёнаў. "Літва ў этнічным сэнсе, — адзначае ён, — гэта абагульняльнае найменне сукупнасці балцкіх плямёнаў, калі не ўсіх, дык вельмі буйнай іх галіны, прычым як раз той, якая больш за ўсё непасрэдна кантактавала з усходнімі славянамі". '.

Такім чынам, і Г.Штыхаў, і А.Рогалеў прыйшлі да высновы, што пад Літвой у геаграфічным і этнічным значэннях нельга разумець толькі тую Літву, з якой звязаны этнічны "востраў" на тэрыторыі Беларусі, вылучаны М.Ермаловічам. Вельмі арыгінальную думку аб этнічным паходжанні летапіснай Літвы выказаў І.А. Ласкоў. Гэта пісьменнік, які нарадзіўся на Беларусі, але жыў у Якуціі (памёр у 1994 г.). Ён цікавіўся гісторыяй старажытнай Беларусі і надрукаваў некалькі артыкулаў, у тым ліку і па пытаннях летапіснай Літвы. На яго погляд, яна — фіна-ўгорскага паходжання. Такі вывад І.Ласкоў зрабіў на аснове этымалагічнага аналізу многіх слоў (імёнаў, назваў рэк і населеных пунктаў) як старажытнай, так і сучаснай беларускай мовы. Ён выводзіць іх паходжанне з фіна-ўгорскай мовы. Такога ж паходжання, на яго думку, з'яўляецца і назва "Літва", якая перакладаецца як племя пяці родаў.7.

Якбачым, пытанне аб этнічным паходжанні і месцапалажэнні старажытнай Літвы даволі складанае, і вучоныя на яго даюць розныя адказы. Але як бы мы не ацэньвалі летапісную Літву, менавіта яна разам з Новагародскім княствам стаяла ля вытокаў новай дзяржавы і ўвайшла ў яе назву, гісторыю, стала адной з частак гэтай дзяржавы.

3 другога боку, нельга звесці складаную праблему ўзнікнення і развіцця ВКЛ толькі да ацэнкі летапіснай Літвы. Праблема гэтай значна шырэйшая і яе сутнасць у тым, якую ўвогуле ролю адыграў літоўска-балцкі этнічны элемент у гісторыі ВКЛ.

Канцэпцыя, якую распрацаваў М.Ермаловіч і якую падтрымліваюць многія іншыя навукоўцы, якраз і адмаўляе вызначальную ролю балтаў, ці, дакладней кажучы, літоўцаў ва ўтварэнні і развіцці ВКЛ.

Такую ролю яны адводзяць беларускім, славянскім землям. На іх думку, матэрыяльная і духоўная культура гэтых зямель і стала падмуркам дзяржаўнаўтваральных працэсаў, у выніку якіх і з'явілася Вялікае княства Літоўскае. Гэта канцэпцыя, дзякуючы працам М.Ермаловіча, стала цяперь шырока вядомай і папулярнай. Але і ў ёй ёсць пэўныя недахопы: яе прыхільнікі перабольшваюць "беларускі" характар ВКЛ, недаацэньваюць тыя працэсы, якія развіваліся на балта-літоўскімі-землях у перыяд утварэння новай дзяржавы. Гісторыю ўзнікнення і развіцця ВКЛ нельга звязваць толькі з балта-літоўскімі ці толькі з беларуска-славянскімі землямі. Ва ўтварэнні гэтай дзяржавы важную роль адыгралі народы і Літвы і Беларусі, і іншых усходнеславянскіх зямель. Як адзначае гісторык I. Насевіч, ВКЛ — гэта быў "сімбіёз, жыццёва неабходны абодвум бакам”8

На наш погляд, такі падыход да ацэнкі дзяржаўнасці ВКЛ, яе этнічнага характару заслугоўвае ўвагі, ён больш абгрунтаваны, дакладней адлюстроўвае гістарычную рэчаіснасць. Вялікае княства Літоўскае, як мы ўбачым, складвалася і развівалася на шырокай тэрытарыяльна-этнічнай аснове, і ў працэс яго ўтварэння ўжо з самага пачатку былі ўцягнуты як балта-літоўскія, так і беларуска-славянскія землі. Гэты пункт гледжання падзяляюць многія сучасныя гісторыкі. Так, ен быў падтрыманы шэрагам удзельнікаў "круглых сталоў" па праблемах ВКЛ, якія адбыліся ў Мінску і Гервятах Гродзенскай вобласці ў 1992 г і на старонках расійскага часопісу "Родина" у 1993 г (гл Родина 1993 №3 с 81-92).

Такім чынам, пытанне аб этнічнай аснове ВКЛ застаецца дыскусій-ным. На сенняшні дзень па гэтай праблеме сфарміраваліся тры асноўныя пункты гледжання: два крайнія, прыхільнікі якіх на першы план ставяць ці балтаў (г зн літоўцаў), ці славян (беларусаў), і трэці, больш узважлівы, улічваючы ролю гэтых абодвух народаў у стварэнні і развіцці ВКЛ. Прычым вучоныя, якія падзяляюць трэці пункт гледжання зыходзяць з таго, што вядучай тэндэнцыяй пстарычнага развіцця ВКЛ было ўзмацненне значэння беларускіх і іншых усходнеславячскіх зямель, што знайшло адлюстраванне і ў яго дзяржаўна-палітычным ладзе і ў яго эканоміцы і культуры.

Розныя падыходы вызначыліся ў гісторыкаў і да пытання аб прычы-нах або прадумовах утварэння Вялікага княства Літоўскага Так, нека-торыя гісторыкі бачылі гэтыя прычыны ў зараджэнні дзяржаўнасці ў лі-тоўскіх пляменаў і захопніцкіх дзеяннях літоўскіх князеў. Менавіта гэтаму надавалася першароднае значэнне.

У навуковай літаратуры, якая выдадзена ў апошнія гады, гэта пытанне распрацавана больш глыбока. Большасць сучасных даследчыкаў лічыць, што працэс утварэння ВКЛ быў звязаны са зменамі не толькі ў жыцці літоўскіх пляменаў. Ен меў больш шырокую аснову і супаў з агульнай тэндэнцыяй узмацнення палітычнай кансалідацыі княстваў і зямель, што існавалі тады на тэрыторыі Усходняй Еўропы, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі.

Справа ў тым, што феадальная раздробленасць, у якой апынуліся старажытнарускія землі, ужо не адпавядала дасягнутаму ўзроўню вытворчых сіл. Яна не толькі затрымлівала іх рост, але і адмоўна адбівалася на развіцці самой дзяржаўнасці, якая зарадзілася тут яшчэ ў раннім сярэднявеччы. Раздробленыя княствы (а іх толькі на тэрыторыі Бе-ларусі было каля 20), як адзначыў М Доўнар-Запольскі, фактычна "стра-цілі характар дзяржавы, ператварыліся ў маенткі, часам вельмі дробныя" 9

Тады ж, на аснове агульнай тэндэнцыі, звязанай з кансалідацыяй феадальна-раздробленых зямель і княстваў, паступова вызначыліся і тыя палітычныя цэнтры, вакол якіх і пачалося фарміраванне новых дзяржаў. Так, у Паўночна-Усходняй частцы Русі такім цэнтрам была Масква. Заходнія ж і Паўднева-Заходнія землі Русі сталі кансалідавацца ў рамках ВКЛ, хоць аб'яднаць гэтыя землі спрабавалі і іншыя княствы, напрыклад Галіцка-Валынскае, але гэта яму не ўдалося і яно само ў рэшце рэшт трапіла пад уладу вялікіх князеў літоўскіх. На кансалідуючую ролю ВКЛ у той перыяд указвалі многія гісторыкі. "Літоўска-Беларуская дзяржава, — пісаў У Ігнатоўскі, — з самага пачатку свайго існавання ўзяла на сябе заданне сабраць у адзін палітычны арганізм заходнюю частку рускіх славян" 10

Гэтую думку падзялялі і расійскія савецкія гісторыкі, напрыклад І Б Грэкаў, які адзначаў, што ВКЛ "не толькі фармальна вылучыла праграму ўзнаўлення былой цэласнасці Русі, але і практычна імкнулася здзейсніць гэту праграму, становячыся на шлях збірання ўсіх рускіх зямель, аб'яднаных у свой час Старажытнарускай дзяржавай”.11

Аб тым, што ВКЛ стала як бы пераемніцай многіх зямель і нават са-цыяльна-палітычных парадкаў Старажытнай Русі, гаварылі гісторыкі і ў дарэвалюцыйны час. Так, М Любаўскі ў сваіх нарысах гісторыі ВКЛ, выдадзеных у 1915 годзе, адзначаў, што "гісторыя Літоўска-Рускай дзяр-жавы з'яўляецца ў пэўным сэнсе прамым працягам, далейшым развіццем гісторыі Кіеўскай Русі". І далей ен дадае: "Аб'яднанне заходнерускіх зямель вакол Літвы было, па сутнасці, аднаўленнем разбуранага палітычнага адзінства кіеўскай эпохі, набыццем страчанай палітычнай канцэнтрацыі. Розніца была толькі ў тым, што гэта канцэнтрацыя цяпер, у сілу гістарычных абставін, размясцілася на р. Віліі, а не на Дняпры, як гэта было ў канцы IX стагоддзя" 12

Неабходна падкрэсліць, што ўтварэнню Вялікага княства Літоўскага спрыялі і працэсы, якія былі звязаны з развіццем беларускага этнасу, фарміраваннем беларускай народнасці. Яны таксама насілі аб'ектыўны характар і асабліва актыўна адбываліся, пачынаючы з сярэдзіны XIII стагоддзя ў раене Верхняга Панямоння і прылягаючых да яго ўсход-неславянскіх зямель, стаўшых ядром новай дзяржавы 13

Не можам мы не ўлічваць і тыя сацыяльна-палітычныя змены, якія адбываліся ў жыцці балта-літоўскіх пляменаў Гэтыя плямены пераходзілі ад першабытнага грамадства да грамадства класавага, у якім станавілася магчымым узнікненне дзяржавы, з'явілася неабходнасць у аб'яднанні.Ужо ў ІХ-ХІІ стагоддзях у шматлікіх балта-літоўскіх пляменаў меліся князі, т зв "кунігасы", менавіта яны і пачалі барацьбу за ўзмацненне сваей улады, пашырэнне зямель. І тады ж літоўскія князі сталі рабіць паходы і на суседнія славянскія землі, імкнуліся іх падпарадкаваць. Аб гэтых паходах маюцца звесткі ў розных пісьмовых крыніцах — хроніках, летапісах. Па падліках польскага гісторыка М Космача толькі за перыяд з 1201 па 1236 гады літоўскія князі арганізавалі на Русь 14 буйных паходаў. Такія паходы адбываліся і тады, калі фарміравалася ВКЛ. Не выключаецца і тое, што літоўскія князі ўдзельнічалі таксама ў міжусобнай барацьбе, якая адбывалася тады на старажытнарускіх землях, і маглі мець запрашэнні ў тое ці іншае мясцовае княства. У ліку такіх князёў мог быць і Міндоўг ("Мендог"). У 30-я гады XIII стагоддзя ён здолеў выйсці на першае месца і ўзначаліць Літву ("Літва Мендога" ўпамінаецца ў летапісах пад 1235 годам), а потым і Новагародскага княства. Гісторыкі па-рознаму ацэньваюць дзеянні літоўскіх князёў, аднак нельга і перабольшваць захопніцкі характар іх паходаў, літоўскія князі ў той час у значнай ступені выконвалі функцыі збіральнікаў феадальна раздробленых зямель Русі і мелі падтрымку з боку мясцовага насельніцтва. "Імкненне літоўскіх князёў пашырыць свае ўладанні, — адзначае С.Думін, — аб'ектыўна адпавядала рэальнаму імкненню ўсходнеславянскіх земляў да аб'яднання. Таму ў дадзеным рэгіёне літоўскія князі ўзялі на сябе функцыю, якая ў іншых частках Русі выконвалася тамтэйшымі Рурыкавічамі". 14

Такім чынам, утварэнне ВКЛ — гэта заканамерны працэс, у якім ад-люстраваліся змены ў гістарычным развіцці як старажытнарускіх, так і ўласна літоўскіх зямель. Менавіта да такой высновы прыйшлі аўтары работы "Белоруссия в составе Великого Княжества Литовского", што рыхтавалася ў Інстытуце гісторыі АН БССР у 70-я гады. Праўда, яе не змаглі тады выдаць.

Але прычыны ўтварэння Вялікага княства Літоўскага мы не павінны звесці толькі да ўнутрыпалітычных фактараў. Трэба ўлічваць і фактары знешнія, і, у прыватнасці, тую небяспеку, якая навісла над літоўскімі і беларускімі землямі з боку крыжаносцаў і татара-манголаў. Яны, безумоўна, адыгралі сваю ролю. Некаторыя сучасныя гісторыкі знешнепалітычным фактарам увогуле надаюць вызначальнае значэнне ва ўтварэнні ВКЛ. Такога пункту гледжання, напрыклад, прытрымліваецца беларускі гісторык Г.Штыхаў. Ён адзначае, што асаблівасцю ўтварэння ВКЛ, якая адрознівае гэты працэс ад аналагічнага ў Заходняй Еўропе, з'яўляецца перавага палітычных прычын над эканамічнымі. "Неабход-насць барацьбы са знешняй небяспекай, — пісаў Г.Штыхаў, — значна паскорыла і зрабіла неабходным аб'яднанне літоўцаў і беларусаў у адной дзяржаве, якая з'явілася асновай Вялікага княства Літоўскага". 15

Можна пагадзіцца з Г.Штыхавым у тым, што знешнепалітычныя аб-ставіны паскорылі ўтварэнне ВКЛ, але ўсё ж унутраныя фактары былі галоўнымі. Яны стваралі аб'ектыўныя перадумовы, якія неабходны былі для палітычнай кансалідацыі і беларускіх, і літоўскіх зямель.

Разам з тым трэба ўлічваць і той факт, што дзеянні крыжаносцаў і асабліва нашэсце манголаў парушылі ўсю палітычную сістэму Русі, іс-наваўшыя раней сувязі паміж усходнеславянскімі землямі. Пры гэтым Залатая Арда, якая стала дамінаваць тады ва Усходняй Еўропе, прас-ледуючы палітычныя мэты, не перашкаджала дзеянням вялікіх князёў літоўскіх па ўмацаванні сваёй дзяржавы, пашырэнні яе тэрыторыі. Гэтую думку падзяляюць многія сучасныя навукоўцы. 16

Як бачым, у аснове прычын, вызначаўшых утварэнне Вялікага княства Літоўскага, былі розныя фактары як унутранага, так і знешняга ха-рактару. Сам ход гістарычнага развіцця ўсходнеславянскіх і балта-літо-ўскіх зямель спрыяў тады дзяржаўнаўтваральным працэсам, палітыцы кансалідацыі, якую праводзілі вялікія князі літоўскія на працягу ХІІІ-ХУ стагоддзяў. Гэта палітыка адпавядала інтарэсам як літоўскай знаці, так і ўсходнеславянскага баярства. Прычым, узнікненне ВКЛ стала магчымым не ў выніку іх змовы, а на аснове кампрамісу, дасягнутага паміж імі, кампрамісу, які быў падтрыманы і іншымі слаямі насельніцтва і, у прыватнасці, гараджанамі, якія адыгрывалі значную ролю на ўсходнес-павянскіх землях. Такі кампраміс, як мы ўбачым, не мог не адбіцца на дзеяннях вярхоўнай улады па кіраўніцтву дзяржавай. Яна вымушана была, асабліва на першых этапах гісторыі ВКЛ, прытрымлівацца прынцыпу: "Господарь старины не нарушает и новины не вводит" — і захаваць значную аўтаномію для старажытнарускіх княстваў, недатыкальнасць сацыяльна-эканамічных і палітычных структур, што склаліся тут раней.