Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дмитрачков П.Ф. ВКЛ 1 часть.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
438.78 Кб
Скачать

§ 2. Княжанне Вітаўта. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гады ху стагоддзя.

3 прыходам да ўлады Вітаўта адкрывалася новая старонка ў развіцці ВКЛ. Перш за ўсё тады ўдалося пераадолець сур'ёзны ўнутрыпалітычны крызіс, у якім апынулася Княства пасля падпісання Крэўскага пагаднення. Разам з тым з'явілася магчымасць далейшага ўмацавання ВКЛ, забеспячэння яго самастойнага развіцця. Менавіта ў гэтым напрамку і дзейнічаў Вітаўт на працягу свайго амаль 38-гадовага кіравання (ён быў на вялікакняжацкай пасадзе з 1392 па 1430 гады).

І сучаснікі, і гісторыкі адзначалі, што гэта быў буйны і таленавіты дзяр-жаўны дзеяч, які зрабіў вельмі многа для ўмацавання ВКЛ 15 Невыпадкова летапісцы называлі яго Вітаўтам Вялікім, і такім ён увайшоў у гісторыю беларуска-літоўскай дзяржавы. Пры ім Вялікае княства дасягнула сваей найбольшай магутнасці, а яго тэрыторыя пашырылася да максі-мальных памераў, калі не лічыць часовай страты Жамойціі і Падляшша. Вітаўт, як мы ўжо адзначалі, нават хацеў пераўтварыць ВКЛ у каралеўства і зрабіцца гегемонам усёй Усходняй Еўропы.

Але ўнутрыпалітычнае становішча ў Княстве заставалася складаным, таму што працягвалі дзейнічаць тыя супярэчнасці, якія ўзніклі ў ім яшчэ да Крэўскай уніі. Пасля Крэўскай уніі абвастрылася рэлігійнае пытанне, з'явілася шмат праблем на глебе ўзаемаадносін з Польшчай, не спыняліся і канфлікты дынастычныя, групавыя. Усё гэта не магло не адбіцца на палітыцы Вітаўта, і тым не менш яна адрознівалася мэтанакіраванасцю і актыўнасцю.

Сярод мерапрыемстваў, якія былі ажыццёўлены Вітаўтам ужо ў па-чатковы перыяд княжання, трэба вылучыць яго рэформу па ўмацаванні цэнтральнай улады, аслабленні ўплыву мясцовых князёў. Гэта рэформа была звязана з ліквідацыяй шэрагу ўдзелаў і пераўтварэннем іх у намесніцтвы, якія ўзначальваліся прадстаўнікамі вялікага князя. Такія прадстаўнікі былі накіраваны ў Віцебск, Друцк, Оршу, а потым і ў Кіеўс-кія, Галіцка-Валынскія, Ноўгарад-Северскія і Смаленскія землі. Праўда, не абышлося без канфліктаў, але ўзнятыя мецяжы былі даволі хутка ліквідаваны. Толькі асобныя землі і, у прыватнасці, Полацкая і Віцебская, працягвалі карыстацца ўнутранай самастойнасцю, захоўваць мясцовыя законы і звычаі, аднак і ў гэтых землях агульнадзяржаўныя інтарэсы прадстаўлялі намеснікі вялікага князя.

На ўмацаванне ВКЛ былі накіраваны і знешнепалітычныя крокі Вітаўта. Так, яму ўдалося ўзмацніць свае пазіцыі ў адносінах з Маскоўскім княствам, значна пашырыць уплыў у Ноўгарадзе і Пскове, актывізаваць палітыку ў паўднёвым напрамку. У Вітаўта тады нават узнік план выкарыстаць у сваіх палітычных мэтах Залатую Арду, якая перажывала цяжкасці з-за ўнутраных канфліктаў. Вядома, што ён не толькі даў прытулак хану Тахтамышу з яго двума сынамі і шматлікай раднёй, якія збеглі ў ВКЛ, але і прыняў удзел сумесна з ім у паходзе супраць правіцеля Залатой Арды хана Цімур-Кутлука. Вітаўт разлічваў атрымаць ад Тахтамыша ярлык на кіраванне ўсімі рускімі землямі, як тымі, што ўжо былі далучаны да ВКЛ, так і тымі, што знаходзіліся ў складзе Вялікага княства Уладзімірскага. Паход гэты (а ў ім удзельнічала амаль уся феадальная знаць ВКЛ, многія польскія арыстакраты, падтрымаў паход і рымскі папа, абвясціўшы яго крыжовым паходам) павінен быў увогуле прадэманстраваць незалежны характар палітыкі Вітаўта, узмацніць яго міжнародныя пазіцыі.

Аднак планы Вітаўта не збыліся, войска, якое ён узначальваў з Тах-тамышам, пацярпела цяжкае паражэнне ў бітве на р.Ворскле ў 1399 годзе. Гэта паражэнне, па аднадушнай думцы гісторыкаў, не толькі падарвала аўтарытэт Вітаўта як кіраўніка дзяржавы, але і ўнесла пэўныя змены ў яго адносіны з Полыйчай. 3 Польшчай Вітаўт вымушаны быў падпісаць новыя пагадненні, якія пацвердзілі саюз абедзвюх дзяржаў і разам з тым яшчэ больш ускладнілі ўнутрыпалітычнае жыццё ў ВКЛ. Умовы першага такога пагаднення былі выпрацаваны ў Вільні на з'езд-зе намбольш уплывовых феадалаў-католікаў ВКЛ і з'ездзе прадстаўні-коў польскіх феадалаў у горадзе Радоме, якія адбыліся адпаведна ў студзені і сакавіку 1401 г. У гістарычнай літаратуры гэта пагадненне вядома як Віленска-Радамская унія. Праўда, прынцыпова новага ў ад-носіны дзвюх дзяржаў яна не ўнесла, пагадненне 1401 г. толькі пацвердзіла заключаную раней, 16 гадоў таму, Крэўскую унію з улікам тых змен, якія былі зафіксаваны ў Востраўскім пагадненні 1392 г. І тым не менш сувязі ВКЛ з Польшчай працягвалі ўмацоўвацца, што станоўча адбілася на іх барацьбе з крыжаносцамі (у 1410 г. Польшча і ВКЛ атрымалі важную перамогу над крыжаносцамі пад Грунвальдам).

У 1413 г., ужо пасля Грунвальдскай бітвы, у замку Горадлі над Бугам, адбыўся яшчэ адзін з'езд прадстаўнікоў Польшчы і ВКП, на гэты раз сумесны (ад Княства на ім прысутнічала 47 феадалаў-католікаў). На гэтым з'ездзе былі прыняты дакументы, якія не толькі развівалі сувязі паміж дзвюмя дзяржавамі, але і яшчэ больш прывязвалі ВКЛ да Польскага каралеўства. Прычым, у прывілеі, выдадзеным ад імя Ягайлы і Вітаўта, з'явіліся словы пра ўключэнне Вялікага княства ў склад Польшчы. Так, у артыкуле першым сцвярджалася, што з таго часу, як была прынята польская карона "з мэтай пашырэння хрысціянскай веры" дзяржавы і землі, злучаныя ў Вялікім княстве, былі "прысвоены, уключаны, злучаны, перададзены" Польскаму каралеўству са згоды князёў, паноў, шляхты, службовых асоб і баяр Вялікага Княства (мелася на ўвазе Крэўскае пагадненне 1385 г.). І далей гаварылася ад імя Ягайлы і Вітаўта, што землі, якія заўсёды да гэтага часу яны мелі і маюць у поўным уладанні на падставе права наследвання як законныя гаспадары, са згоды і волі паноў, шляхты, баяр другі раз інкарпаруюць, далучаюць, уз'ядноўваюць у Каралеўства Польскае, прысвойваюць яму, злучаюць і аб'ядноўваюць з ім, звязваюць і назаўсёды замацоўваюць. "•

3 гэтага запісу відаць, што і на гэты раз пэўныя палітычныя сілы Поль-шчы ставілі пытанне аб ліквідацыі самастойнасці ВКП, зліцці дзвюх дзяржаў. Але такога зліцця і тады не адбылося — саюз ВКЛ і Польшчы заставаўся існаваць у форме персанальнай уніі. Аб гэтым сведчыць ар-тыкул 11 Гарадзельскага прывілея 1413 г. У ім гаварылася, што "паны і шляхцічы пасля смерці Аляксандра Вітаўта, цяперашняга князя, нікога не будуць мець або выбіраць вялікім князем і гаспадаром Літвы, як толькі каго кароль польскі і яго наступнікі, параіўшыся з прэлатамі і панамі Польшчы і зямель Літвы, палічаць за неабходнае выбраць і паставіць. Гэтак сама і прэлаты, паны і шляхта каралеўства Польскага, калі памрэ польскі кароль, не пакінуўшы нашчадкаў і законных наследнікаў, не па-вінны выбіраць сабе караля і гасудара без ведама і парады нашай, г.зн. вялікага князя Аляксандра, паноў і шляхты названых вышэй зямель Літ-вы".17. 3 гэтага артыкула відаць, што пытанне аб выбранні кіраўнікоў дзяржаў павінна было вырашацца феадаламі Польшчы і ВКЛ на раў-напраўнай аснове. Таму, і нягледзячы на ўсе словы аб далучэнні, зліцці і г.д., ВКЛ захоўвала сваю самастойнасць.

Разам з тым дакументы Гарадзельскага з'езда яшчэ больш узмацнілі ў ВКЛ пазіцыі феадалаў-католікаў, абмежавалі правы праваслаўнай знаці, паставіўшы яе ў вельмі нязручнае, па-сутнасці, дыскрымінацыйнае становішча. Так, у адпаведнасці з артыкулам 9 Гарадзельскай пастановы толькі католікі маглі займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ; артыкул 12 пазбаўляў праваслаўных феадалаў права выбрання вялікага князя, гэтым правам карысталіся толькі "паны і шляхцічы зямлі Літоўскай... прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падулад-ныя, не схізматыкі ці іншыя няверуючыя."18. Пацвярджалася і забарона на шлюбы паміж католікамі і праваслаўнымі, а таксама эканамічныя прывілеі і падараванні, якія атрымалі феадалы-католікі раней ад вялікага князя літоўскага і караля польскага. Пры гэтым феадалы-католікі ВКЛ маглі карыстацца гербамі польскіх феадалаў і за гэта абяцаліся ад імя шляхты, баяр і паноў і ўсіх грамадзян Княства (хоць іх ніхто не ўпаўнаважываў на гэта) ніколі не пакідаць польскіх паноў, прэлатаў і шляхты ва ўсіх іхніх справах, памагаць ім супраць усялякіх непрыяцеляў, захоўваць вернасць Ягайлу, Вітаўту і іх нашчадкам.19

Безумоўна, усё гэта падрывала адзінства феадальнага класа ВКЛ і не магло не ўскладніць унутрыпалітычнае жыццё ў дзяржаве. Гарадзельская пастанова, як слушна заўважыў гісторык П.Лойка, "была ўжо далёка не клінам, укалочаным паміж дзвюма часткамі Вялікага Княства, а паг-розлівым дынамітам, закладзеным пад федэратыўнае адзінства гэтага дзяржаўнага ўтварэння".20. І дынаміт гэты ў хуткім часе даў выбух, які і адбыўся ў 30-я гады ХУ стагоддзя пасля смерці Вітаўта, калі ў ВКЛ рас-пачалася сапраўдная грамадзянская вайна.

Смерць Вітаўта, а адбылося гэта ў 1430 г., адразу ж паставіла пытан-не аб выбранні новага вялікага князя. Прапаноўбыло некалькі. Так, поль-скія саноўнікі хацелі пакінуць вялікакняжацкі пасад за каралём Ягайлам і тым самым здзейсніць свае планы па далучэнню ВКЛ да Польшчы, аб'яднанні дзвюх краін. Іх задаволіла б і кандыдатура Вітаўтавага брата —Жыгімонта Кейстутавіча.

Аднак гэтыя прапановы не атрымалі падтрымкі з боку асноўнай часткі беларускіх і іншых т.зв. "рускіх" праваслаўных феадалаў, якія адстойвалі незалежны шлях развіцця ВКЛ, былі супраціўнікамі ўключэння яго ў склад Польшчы. Яны выбралі вялікім князем свайго стаўленніка — 70-гадовага брата Ягайлы, былога віцебскага князя Свідрыгайлу Альгер-давіча. Менавіта ён і стаў у 1430 г. пераемнікам Вітаўта.

Прыход да ўлады Свідрыгайлы не мог не адбіцца на ўнутрыпалітыч-ным курсе Княства, што і адбылося. Так, Свідрыгайла пачаў абапірацца на праваслаўных князёў і баяр, прыцягваць іх да вырашэння дзяржаў-ных спраў. Цяпер праваслаўныя князі і баяры аказаліся ў акружэнні вялікага князя, увайшлі яны і ў склад гаспадарскай Рады, займалі іншыя пасады. Гісторык М.Любаўскі ў сваіх нарысах па гісторыі ВКЛ прыводзіць вытрымку з ліста кракаўскага біскупа Збігнева Алясніцкага кардыналу Юліяну Цэзарыні, які датаваны студзенем 1432 г., аб тым, што Свідрыгайла ва ўсім слухаецца рускіх схізматыкаў і параздаваў ім усе галоўныя замкі і пасады, чаго не было пры нябожчыку Вітаўце.21

Змяніліся адносіны і да Польшчы. Так, адразу ж пасля каранацыі, Свідрыгайла заявіў Ягайлу, што разрывае ўнію з Польшчай і не збіраецца прысягаць яму на вернасць, прызнаваць васальную залежнасць ад яго, таму што ён — "князь Літоўскі воляю Божаю і па спадчыне ад продкаў".22

Такі паварот у палітыцы вялікага князя літоўскага вызваў незадаво-ленасць Польшчы і вясной 1431 г. яна фактычна пачала ваенныя деянні супраць ВКП — захапіла шэраг гарадоў на Падоллі і запатрабавала ўступкі Валыні. Супраць Свідрыгайлы выступілі і феадалы-католікі, якіх было нямала ў Княстве, іншыя князі, незадаволеныя яго палітыкай. Менавіта абапіраючыся на іх, Ягайла вырашыў скінуць Свідрыгайлу з вялікакняжацкай пасады. Знойдзена была і замена яму, вялікім князем прапанавалі стаць брату Вітаўта - Жыгімонту Кейстутавічу, які і згадзіўся ўзначаліць ВКЛ. 3 гэтага часу, па-сутнасці, і пачалася грамадзянская ці феадальная вайна ў Княстве, таму што Жыгімонт Кейстутавіч са сваімі ўзброенымі прыхільнікамі распачаў адкрытую барацьбу супраць Свід-рыгайлы. У жніўні 1431 г. з польскім атрадам ён патаемна ўступіў на Беларусь і неўзабаве заняў Вільню. Пры гэтым Жыгімонт пайшоў на падман: абвясціў, што Свідрыгайла памёр. Праз некаторы час новага вялікага князя прызналі і іншыя гарады і землі —Трокі, Коўна, Жамой-ція, Гродна.

Неабходна заўважыць, што Свідрыгайла апынуўся ў вельмі цяжкім становішчы, ад яго адмовіліся многія князі, нават і тыя, хто падтрымліваў раней. Больш таго, супраць яго была падрыхтавана змова з мэтай забойства. Замах на яго жыццё адбыўся ў ноч на 1 верасня 1432 г., але беспаспяхова. Свідрыгайла ўцёк і схаваўся ў Полацку, дзе знайшоў падтрымку з боку мясцовых праваслаўных феадалаў, якія па-ранейшаму лічылі яго вялікім князем.

Тутжа Свідрыгайла абвясціў аб стварэнні незалежнага Вялікага княс-тва Рускага. Яго сталіцай стаў Полацк. Аб існаванні такога княства ад-значана і ў летапісе. У ім запісана: "И Литва же посадиша великаго князя Жыгимонта Кестутевичь на великое княжение на Вилни и на Троцех месяца сентября 1 день. И приде Швитригайло на Полотескь и на Смоленскь, и князи руськыи и бояре посадиша князя Швитрыгайла на великае княжение на Руское".23

Уладу Свідрыгайлы прызналі і іншыя землі: Віцебская, Смаленская, Чарнігава-Северская, Кіеўская, частка Валыні і Падоліі.

Такім чынам, ВКЛ у пачатку 30-х гадоў XV стагоддзя распалася на два самастойныя дзяржаўныя ўтварэнні — Вялікае княства Літоўскае і Вя-лікае княства Рускае. Гэта яшчэ больш распаліла грамадзянскую вайну і яна зацягнулася да канца 30-х гадоў ХУ стагоддзя.

Аднак абставіны склаліся так, што Свідрыгайла не змог атрымаць перамогу. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічалі выдадзеныя Ягайлам і Жыгімонтам у 1432 і 1434 гадах прывілеі, якія пашыралі правы правас-лаўных феадалаў, у некаторых адносінах ураўнялі іх з феадаламі-като-лікамі і яны пагэтаму сталі адыходзіць ад Свідрыгайлы.

Бітва, якая вырашыла ход вайны, адбылася ў 1435 г. пад Вількамі-рам. Войска Свідрыгайлы пацярпела тут паражэнне і ён збег ў Віцебск, а потым накіраваўся на Украіну. Пасля гэтай бітвы яго яшчэ падтрымлівалі некаторыя землі, але зыход барацьбы, ды і лёс самога Свідрыгайлы ўжо былі вызначаны. У 1437 г. Жыгімонт заняў Полацк і Віцебск і, як адзначаецца ў "Хроніцы Быхаўца", "...пачаў... княжыць у Вялікім княстве Літоўскім і Рускім". Праўда, польскі кароль Уладзіслаў (ён заняў каралеўскі пасад летам 1434 г. пасля смерці Ягайлы) паспрабаваў памірыць Свідрыгайлу з Жыгімонтам. У 1437 і 1438 гадах яго ўлада распаўсюджвалася на Кіеўшчыну, некаторыя раёны Падолля і Валыні. Аднак працягвалася гэта нядоўга, у канцы 30-х гадоў ХУ стагоддзя Свід-рыгайла ўцёк у Малдовію.

Так закончылася грамадзянская вайна 1431-1437 гадоў у Вялікім княстве Літоўскім. На думку гісторыкаў, паражэнне Свідрыгайлы не было выпадковым. Яно адлюстравала слабасць тых палітычных колаў, якія былі прыхільнікамі незалежнага развіцця ВКЛ. У асноўным гэта былі прадстаўнікі праваслаўных феадалаў беларускіх, украінскіх і іншых т.зв. "рускіх зямель" Княства, незадаволеных сваім прыніжаным становішчам. Прывілеі 1432 і 1434 гадоў некалькі палепшылі гэта становішча, але поўнага раўнапраўя феадалаў-праваслаўных і феадалаў-католікаў яшчэ не адбылося. У ВКЛ усё яшчэ не быў адменены артыкул 9 Гарадзельскага прывілея 1413 г., а г.зн., што праваслаўныя феадалы па-ранейшаму не маглі ўдзельнічаць у рабоце вышэйшых органаў ўлады.

Вось чаму ўнутрыпалітычнае становішча ў ВКЛ заставалася напружаным, няўстойлівым, што праявілася і пасля грамадзянскай вайны 30-х гадоў ХУ стагоддзя, у час кіравання Жыгімонта Кейстутавіча. Хоць гэты князь і імкнуўся ўлічваць інтарэсы ўсіх феадальных груповак ВКЛ, як літоўскага так і ўсходне-славянскага паходжання, яго палітыка не карысталася шырокай падтрымкай. Асабліва незадаволеныя былі арыс-такратычныя элементы, якіх ён нярэдка ігнараваў. Гісторык М.Доўнар-Запольскі, абапіраючыся на старажытных летапісцаў, адзначаў, што "Жыгімонт вылучаўся крайняй жорсткасцю ў адносінах да ўсяго шля-хецтва, князёў і баярства ўсіх зямель як рускіх, так і літоўскіх, што Жы-гімонт нават задумаў знішчыць усіх высакародных, праліць іх кроў і на іх месца падняць "род хлопскі", г.зн. сялянскі".24 Магчыма летапісец, на якога спасылаўся М.Доўнар-Запольскі, перабольшваў прасялянскую накіраванасць палітыкі Жыгімонта, але менавіта ў арыстакратычным асяроддзі ўзнікла змова супраць Жыгімонта. У 1440 г. у ВКЛ адбыўся дзяржаўны пераварот, падрыхтаваны з удзелам прадстаўнікоў правас-лаўнай знаці на чале з валынскімі князямі Іванам і Апяксандрам Чарта-рыйскімі. Жыгімонт быў забіты, а вялікім князем пры падтрымцы літоўс-кіх феадалаў стаў сын Ягайлы — Казімір, пазней польскі сейм выбраў яго каралём.