Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дмитрачков П.Ф. ВКЛ 1 часть.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
438.78 Кб
Скачать

Раздзел III. Унутрыпалітычнае становішча ў вкл

(Сярэдзіна XIII — першая палова хуі стагоддзяў).

§ І.Абвастрэнне ўнутрыпалітычных супярэчнасцяў

У вкл у 70-80-я гады хіу стагоддзя. Крэўская унія.

Разглядаючы працэс утварэння ВКЛ, мы адзначалі, што гэта дзяржава сфармавалася на шырокай поліэтнічнай тэрытарыяльнай аснове і ўкпючала ў сябе як беяарускія і іншыя ўсходнеславянскія землі, так і землі ўласна літоўскія. Таюя абставіны не маглі не адбіцца на дзяржаўным ладзе Княства, унутрыпалітычным становішчы, якое складвалася тут. ВКЛ як дзяржава ў час утварэння не вызначалася цэятралізацыяй, адзінствам, па-сутнасці, з'яўлялася федэрацыяй зямель-княстваў, прызнаўшых вярхоўную ўладу вялікіх князёў літоўскіх. Прычым. у Княстве з самага пачатку яго існавання вылучыліся дзве часткі — заходняя пад назвай — "Літва" і ўсходняя, якую часцей за ўсё называлі "Руссю".

Гісторыкі адзначаюць, што пераход пад уладу вялікіх князёў літоўскіх не ўнёс, асабліва на першых парах, карэнных змен у становішча мясцовай знаці, яна працягвала самастойна вырашаць усе справы на сваіх землях.

Разам з тым у ВКЛ прымаліся меры па цэнтралізацыі кіравання дзяржавай, умацаванні вярхоўнай улады, а гэта прыводзіла да таго, што мясцовая знаць, у тым ліку і князі з дынастыі Рурыкавічаў, стала адсоўвацца на другі план, што, безумоўна. выклікала яе незадаволенасць. Пры гэтым вакол вялікіх кмязёў літоўскіх групаваліся перш за ўсё прад-стаўнікі дынастыі Гедымінавічаў і ўвогуле феадалы літоўскага паход-жання, літоўская знаць.

Такім чынам, можна гаварыць аб наяўнасці пэўных супярэчнасцяў унутры самога пануючага класа ВКЛ, яіоя ўскладнялі палітычнае стано-вішча ў дзяржаве.

Гэтыя супярэчнасці яшчэ больш абвастрыла рэлігійнае пыганне, якое ўзнікла ў сувязі з распаўсюджаннем у Княстве ўжо з канца ХІУ стагоддзя каталіцызму. Новую рэлігію прынялі перш за ўсё літоўскія феадалы, якія раней былі язычнікамі, прычым яны атрымалі пэўныя прывілеі. Феадалы ж беларускіх і іншых усходнеславянскіх зямель заставаліся праваслаўнымі і былі пазбаўлены многіх правоў. Усё гэта прывяло да таго, што ў ВКЛ паступова склаліся як бы дзве палітычныя групоўкі: літоўска-каталіцкая і славянска-праваслаўная, паміж якімі, як мы ўбачым, пачнецца вострая барацьба.

Вялікі ўплыў на ўнутрыпалітычнае становішча ў ВКЛ і, у прыватнасці, на тую барацьбу, якая праходзіла паміж названымі вышэй групоўкамі, аказвалі знешнепалітычныя фактары. У гэтым плане трэба асобна вылучыць адносіны ВКЛ з Маскоўскім княствам і Польшчай. Абедзве гэтыя дзяржавы ўважліва сачылі за падзеямі, якія адбываліся ў Княстве, і імкнуліся выкарыстаць іх у сваіх палітычных мэтах. Так, Маскоўскае княства (яно стала ўзмацняцца ў другой палове ХІУ стагоддзя) спадзявалася аб'яднаць пад сваёю ўладаю ўсе былыя старажытнарускія землі, у тым ліку і тыя, што знаходзіліся ў складзе ВКЛ, і таму ўмешвалася ў яго справыі. Пры гэтым яно аказвала ўсебаковую падтрымку правас-лаўным жыхарам ВКЛ, якія па меры ўзрастання ролі каталіцкай царквы гатовы былі перайсці пад уладу Масквы, асабліва гэта адносіцца да праваслаўных князёў і баяр.

Што ж тычыцца Польшчы, дык яна падтрымлівапа католікаў і рабіла ўсё, каб ВКЛ не ператварылася ў магутную праваслаўную дзяржаву ва Усходняй Еўропе і не зблізілася з Масквою.

Аналіз падзей, якія праходзілі ў Княстве, паказвае, што абвастрэнне ўнутрыпалітычнага жыцця тут адбылося ў канцы 70 - пачатку - 80-х гадоў ХІУ стагоддзя, адразу ж пасля смерці вялікага князя Альгерда. Гэты князь, як ўжо адзначалася, зрабіў вельмі многа для ўмацавання краіны, пышырэння яе тэрыторыі. Пры гэтым ён праводзіў "прарускую" палітыку, абапіраючыся перш за ўсё на праваслаўных феадалаў (і сам, на думку гісторыкаў, быў праваслаўным). Пры ім асаблівых унутрыпалітычных канфліктаў у ВКЛ не назіралася.

Становішча ў Княстве рэзка змянілася, як толькі памер Альгерд. Ад-былося гэта ў 1377 годзе, калі Альгерду бьіло 83 гады. Трэба заўважыць, што Альгерд пакінуў надзвычай вялікае патомства — 12 сыноў (5 ад першага шлюбу з віцебскай князёўнай Мэрыяй і сем ад другой жонкі — цвярской князёўны Юліяны) і не менш шасці дачок. Такая колькасць сыноў, безумоўна. таіла небяспеку смуты, узнікнення барацьбы за ўладу, што і адбылося. як толькі вялікакняжацкі прастол заняў Ягайла — старэйшы сын Альгерда ад другога шлюбу.

Супраць Ягайлы выступіў старэйшы сын Альгерда ад першай жонкі — полацкі князь Андрэй. Даследчыкі адзначаюць, што гэта быў выдатны дзяржаўны дзеяч, таленавіты палкаводзец і ён меў усе правы на вялікакняжацкую пасаду. Але Андрэй Полацкі барацьбу за ўладу тады прайграў і перайшоў на бок Масквы (ён пакінуў Полацк, калі Ягайла ўжо зняў аблогу горада і накіраваўся ў Пскоў, а потым у Маскву).1

Аднак палачане не прынялі і стаўленіка Ягайлы - князя Скіргайлу — фармальна за тое, што ён не быў праваслаўным, заставаўся язычнікам. Крыніцы сведчаць, што палачане пасадзілі Скіргайлу на каня задам наперад і з ганьбаю выправадзілі з горада. У 1381 г., у час гэтых падзей, у Полацку адбыўся сапраўдны бунт, які падтрымалі смаленскія і маскоўскія князі, на бок Полацка стаў схіляцца і Ноўгарад. Аднак выступленне палачан Ягайлу ўдалося падавіць.2

Новае абвастрэнне ўнутрыпалітычнага жыцця ў ВКЛ адбылося таксама ў пачатку 80-х гадоў ХІУ стагоддзя. На гэты раз яно было выклікана ўступленнем у барацьбу супраць Ягайлы брата Альгерда - Кейстута, якому належала заходняя частка Княства і за якім стаялі ўплывовыя палітычныя сілы. Гісторыкі адзначаюць, што і пасля смерці Альгерда ў ВКЛ фактычна працягвала існаваць двоеўладдзе ці дуумвірат. Аднак Кейстут, хоць і падтрымаў рашэнне Альгерда аб перадачы вялікакняжацкай пасады Ягайлу, быў незадавопены дзеяннямі апошняга і, у прыватнасці, сувязямі Ягайлы з крыжаносцамі (іх Ягайла паспрабаваў выкарыстаць у барацьбе з палачанамі ў 1381 г). Ён быў не супраць ўвогуле заняць вядучае месца ў дзяржаве

Сутыкненне гэтых двух князёў было непазбежным, і яно неўзабаве адбылося, у выніку чаго Ягайла быў зведзены з вялікага княжання. За ім, па просьбе Вітаўта (а ён быў на баку Кейстута) захаваўся толькі замак Крэва і Віцебск.

Галавою дзяржавы стаў Кейстут Але кіраваў ён ёю не доўга, прык-ладна каля года. Супраць Кейстута выступілі многія князі начале з Ягай-лам і яго братамі Скіргайлам і Карыбутам. У Княстве тады пачалася страшэнная ўсобіца, яно стаяла на парозе грамадзянскай вайны. Вынікам усобіцы з'явілася пераразмеркаванне палітычных сіл на карысць віленскай групоўкі, на якую абапіраўся Ягайла. Кейстут і шмат якія з яго прыхільнікаў загінулі ці вымушаны былі з'ехаць у іншыя краіны. Ягайла зноў стаў вялікім князем. Аднак і пасля гэтай усобіцы ў дзяржаўна-палітычным ладзе Княства істотных змен не адбылося; яно па-ранейшаму заставалася, па-сутнасці, расшчэпленым на ўдзелы.

Як ўжо адзначалася вышэй, на ўнутрыпалітычнае становішча ў ВКЛ пэўны ўплыў аказвалі знешнія фактары. Вялікім князям Літоўскім пры-ходзілася не толькі ўпічваць знешнепалітычныя ўмовы, але і шукаць падтрымкі ў суседніх дзяржавах, ісці з імі на пагадненні. Так, у час усобіц, якія адбыліся ў Княстве ў канцы 70 - пачатку 80-х гадоў XIV стагоддзя, і Ягайла і Кейстут спрабавалі выкарыстаць дапамогу Тэўтонскага ордэна. Прыкладна ў той жа час Ягайла ўстанавіў сувязі і з Залатой Ардой і, у прыватнасці, дамовіўся з ханам Мамаем удзельнічаць у сумесным з татарамі паходзе на Маскву, намечаным на восень 1380 г.

Але ад Кулікоўскай бітвы, у якой сустрэліся войскі маскоўскага князя Дзмітрыя і хана Мамая, Ягайла ўхіліўся. Чаму? На гэта пытанне няма адназначнага адказу. Разам з тым дакладна вядома, што пасля Кулікоўскай бітвы намецілася збліжэнне ВКЛ з Маскоўскім княствам праз шлюб Ягайлы з дачкою Дзмітрыя Данскога Соф'яй. Па гэтым пытанні былі праведзены спецыяльныя перамовы, аднак шлюб, а значыць, і магчымае збліжэнне дзвюх дзяржаў, не атрымаліся, таму што, як было афіцыйна заяўлена, маскоўскі князь патрабаваў ад Ягайлы прызнаць васальную залежнасць.

Такое патрабаванне сапраўды магло адыграць адмоўную ролю, але справа не толькі ў гэтым. Саюз з Масквою тады не адбыўся па іншых, больш глыбокіх прычынах. Якадзначаюць многія гісторыкі, збліжэнне з Масквою не хацелі і нават баяліся многія літоўскія феадалы празаходняй арыентацыі. Іх больш задавальняў саюз з другой суседняй дзяржавай — Польшчай, з якой у жніўні 1385 г. і было падпісана пагадненне, вядомае ў гістарычнай літаратуры пад назвай "Крэўская унія". Пагадненне падпісалі Ягайла і яго браты князі Скіргайла, Карыбут, Вітаўт, Лінгвіт.

Трэба адразу сказаць, што Крэўская унія з'явілася значнай падзеяй у гістарычным развіцці ВКЛ. Яна аказала вялікі ўплыў як на яго ўнутры-палітычнае жыццё, так і на міжнароднае становішча, звязала Княства з Польскім каралеўствам. На якіх жа ўмовах была падпісана гэта унія? Перш за ўсё неабходна адзначыць, што ў аснове Крэўскай уніі ляжала шлюбная зделка: Ягайла пагадзіўся жаніцца на польскай каралеўне Ядвізе і стаць каралём Польшчы. Але Крэўскае пагадненне нельга звесці толькі да шлюбу Ягайлы і Ядвігі, таму што гэты шлюб быў абгавораны ўмовамі, якія праследвалі далёка ідучыя мэты. Так, Ягайла павінен быў перайсці ў каталіцтва і садзейнічаць распаўсюджанню гэтай рэлігіі ва ўсім Княстве. Ён абяцаў таксама перадаць на патрэбы Польшчы дзяржаўную казну ВКЛ, заплаціць 200 тыс. флорынаў Вільгельму Аўстрыйскаму (з дома Габсбургаў) за адмову ад шлюбу з Ядвігай (такі шлюб павінен быў адбыцца). Акрамя гэтага, Ягайла абяцаў і гарантаваў “уласным коштам і стараннем вярнуць каралеўству польскаму ўсе краі, кім бы яны ад яго не адарваны і забраны" і вызваліць з палону (мелася на ўвазе з турэцкага палону — П.Дз.) хрысціян, якія там знаходзіліся. I, нарэшце, той жа вялікі князь Ягайла абяцае землі літоўскія і рускія на "вечныя часы да кароны каралеўства польскага далучыць".3

Вось якімі ўмовамі быў абстаўлены шлюб Ягайлы з Ядвігай. Гэтыя ўмовы, якслушна заўважыў Я.Юхо, нагадвалі акт безагаворачнай капі-туляцыі. "Асабліва, — піша ён, — здзіўляе абяцанне перадаць казну на патрэбы Польшчы, заплаціць 200 тыс.флорынаў Вільгельму Аўстрыйскаму, г.зн. суму, на якую ў той час можна было купіць цэлую дзяржаву, і ліквідаваць Вялікае княства Літоўскае, далучаючы яго да Польшчы толькі за гонар зрабіцца прымакоші Ядвігі."4

Чаму ж Ягайла пагадзіўся на такія цяжкія ўмовы? Гісторыкі ўжо даўно спрабуюць даць адказ на гэта пытанне, і многія з іх прыйшлі да высновы, што такіх умоў увогуле не магло быць, што акт Крэўскай уніі быў падроблены, сфальсіфікаваны ў Польшчы пазней складальнікамі хро-нік або зменены польскімі феадаламі. На гэту думку наводзяць наступныя абставіны: 1) няма арыгіналу тэкста, а той дакумент, што падаецца як Акт Крэўскага пагаднення (у польскай гістарыяграфіі ён названы "Актам Ягайлы і братоў яго аб саюзе Літвы з Польшчай"), ні па форме, ні па зместу нельга лічыць дагаворам. Гэта, як адзначае гісторык С. Цярохін, — "тыповае камюніке, афіцыйнае паведамленне аб міждзяржаўных перамовах."5 Прычым тэкст Крэўскага пагаднення стаў вядомы толькі пасля смерці Ягайлы, ён быў апублікаваны ў хроніцы Яна Длугаша; 2) дакумент не мае неабходных і абавязковых рэквізітаў, г.зн. подпісаў і пячатак, без якіх міжнародныя пагадненні не маюць юрыдычнай моцы; 3) звяртае на сябе ўвагу і той факт, што тэкст Крэўскага пагаднення захоўваўся не ў дзяржаўным сховішчы, дзе трымаліся ўсе дзяржаўна-прававыя акты, а ў архіве Кракаўскай капітулы.

Сумненне аб праўдзівасці дакумента, які падаваўся як "Акт Крэўскай уніі", не раз выказвалі ў ХУІ стагоддзі і самі прадстаўнікі ВКЛ. Аспрэчва-ўся ён і на Люблінскім Сейме ў 1569 г., калі вырашалася пытанне аб аб'яднанні Польшчы і ВКЛ. Тады прадстаўнікі ВКЛ прама заявілі, што запісы, на якія спасылаўся польскі бок, наогул ніколі не існавалі. Маг-чыма, як адзначае Я.Юхо, падроблены быў не ўвесь акт уніі, а толькі асобныя месцы, выгадныя для Польшчы.

Такім чынам, ёсць падставы сцвярджаць, што дакумент, які юрыдыч-на замацоўваў Крэўскую унію паміж Польшчый і ВКЛ, не мог быць сап-раўдным прававым актам. І тым не менш такая унія была абвешчана. Паўстае пытанне: чаму яна стала магчымай?

На гэтае пытанне гісторыкі давалі розныя адказы, а некаторыя з іх лічылі Крэўскую унію выпадковай з'явай. Так, польскі гісторык І.Філевіч пісаў, што барацьба паміж Польшчай і Вялікім княствам завяршылася "нікім не прадбачнай выпадковасцю — шлюбам Ягайлы і Ядвігі. Нічым не падрыхтаванае, а таму недаступнае розуму, бяспрыкладнае ў гісторьіі шчасце заззяла цяпер на сцьмелым польскім даляглядзе".6 Аднак большасць навукоўцаў адмаўляюць выпадковасць Крэўскай уніі і адзначаюць, што ў ёй былі зацікаўлены не толькі пэўныя палітычныя сілы кожнай з дзяржаў, але і самі гэтыя дзяржавы. Прычым ініцыятыва Крэўскай уніі зыходзіла з польскага боку.7 Справа ў тым, што Польскае каралеўства ў 80-я гады ХІУ стагоддзя перажывала цяжкі перыяд і іс-пытвала моцны ціск з боку суседніх краін, у тым ліку і з боку ВКЛ, якое неаднаразова рабіла паходы на яго землі. Напрыклад, у 1376 г. войскі Вялікага княства спустошылі значную частку Польшчы і захапілі 23 тысячы палонных. Спусташальным быў і паход Ягайлы на Цэнтраль-ную Польшчу ў 1383 і 1384 гадах. Безумоўна, усё гэта павінна было прымусіць урадавыя колы Польшчы шукаць прымірэння з ВКЛ.

Яшч? большая пагроза Польшчы зыходзіла з боку крыжаносцаў. Ім удалося не толькі захапіць многія польскія тэрыторыі (Сілезію, Гданьс-кае Памор'е, Дабжынскую і Хелмінскую землі), але і пашырыць свой уплыў унутры краіны праз вьіхадцаў з Нямеччыны, якія ўзялі пад кан-троль многія галіны эканомікі, гарадское самакіраванне, гандаль. Больш таго, ! сам польскі лрастол апынуўся ў руках асобы, якая негатыўна была настроена да ўсяго польскага — у 1380 г. венгерскі і польскі ка-роль Людвік паставіў яа чале Польшчь; немца (мужа свае старэйшай дачкі) Сігізмунда Люксембургскага. Па сведчанні польскіх гісторыкаў, ён нават не хаваў сваю непрыхільнасць да палякаў і сімпатыю да крыжаносцаў. Такое становішча не магло не непакоіць патрыятычна нароеныя колы польскіх феадалаў, і яны пачалі шукаць выйсце і, у прыватнасці, сталі дамагацца скасавання шлюбнага пагаднення з Габсбургамі і. як сцвярджае летапіс, "вымыслілі вялікага князя Ягайлу гаспадаром на каралеўства ўзяць, калі ён ахрысціцца ў хрысціянскую веру рымскага закона і каралеву Ядвігу ў жонкі возьме".8 Аб тым, што Ядвіга зведала тады моцны ціск з боку пэўнай часткі прадбачлівых польскіх феадалаў і біскупаў, гаворыцца і ў хроніцы Яна Длугаша. Пры гэтым улічваліся і рэлігійныя інтарэсы, звязаныя з распаўсюджаннем каталіцтва на землях ВКЛ. Ян Длугаш адзначае: "Каралева польская Ядвіга на ўзмоцненыя просьбы і ўгаворы прэлатаў і польскіх паноў, якія даказвалі ёй, што заключаныя з эрцгерцагам Аўстрыі Вільгельмам у час яе дзяцінства пагадненні аб шлюбе ніколі яе не звязваюць, змякчылася і, адкінуўшы ранейшыя дамовы, як не маючыя сілы, згадзілася на шлюб з князем літоўскім Ягайлам ужо не па прычыне яе асабістых жаданняў, а для лашырэння і ўмацавання хрысціянскай веры".9 Нельга таксама не ўлічваць і той факт, што ў Польшчы было шмат і такіх паноў, якія імкнуліся выкарыстаць унію з ВКЛ у захопніцкіх мэтах. спадзеючыся пашырыць тэрыторыі каралеўства за кошт зямель ВКЛ.

Але Крэўская унія стала магчымай не толькі таму, што яна была вы-гадна Польшчы, у ёй было зацікаўлена і Вялікае княства Літоўскае, у тым ліку і сам Ягайла. Гісторыкі адзначаюць, што значным аргументам на карысць уніі было даволі хісткае становішча Ягайлы, які ўжо быў зведзены з вялікакняжацкага прастола Кейстутам. На гэты прастол мелі тады прэтэнзіі многія сваякі Ягайлы, а іх было вельмі шмат (Ягайла меў, апрача сясцёр, адзінаццаць родных і каля сарака стрыечных братоў). Аднак галоўнай прычынай таго, што Ягайла даў згоду на унію з Польшчай, з'явіўся міжнародны, знешнепалітычны фактар і, у прыват-насці, пагроза з боку крыжаносцаў. Яны ўяўлялі значную небяспеку і ВКЛ і Польшчы. Аб'яднанымі сіламі было б лягчэй супрацьстаяць гэтай пагрозе.

Такім чынам, аб выпадковасці Крэўскай уніі гаварыць не даводзіцца, і адзін і другі бок быў зацікаўлены ў ёй, хоць і праследвалі яны розныя мэты.

Трэба падкрэсліць, што рэалізацыя уніі пачалася адразу, як толькі яна была падпісана. Ужо ў лютым 1386 г. Ягайла прыбыў у Кракаў і літаральна праз два діні змяніў праваслаўе на каталіцтва, а разам з гэтым імя Якаў на Уладзіслаў. 18 лютага ён абвянчаўся з Ядвігай, а 4 сакавіка адбылася яго каранацыя — Ягайла стаў польскім каралём, адначасова ўзначальваючы і Вялікае княства Літоўскае (яго намеснікам да 1392 г, быў Скіргайла — родны брат Ягайлы). Аднак рэалізаваць іншыя ўмовы Крэўскай уніі аказалася не так проста, і яна хоць і захавалася, але, як убачым, далёка не ў тым відзе, як таго хацелася яе ініцыятарам.

Справа ў тым, што супраць Ягайлы і яго унітарнай палітыкі пачалася барацьба. Спачатку яе ўзначалілі полацкі князь Андрэй Альгердавіч і смаленскі князь Святаслаў Іванавіч, за якімі стаялі тыя праваслаўныя сілы, якія не бачылі ніякіх пераваг у збліжэнні з Польшчай і арыентаваліся на самастойнае развіццё ВКЛ, а магчыма, і на саюз з Масквою. Выступленне Андрэя Полацкага і Святаслава Смаленскага адбылося ў 1386 г. Яно было падтрымана і Лівонскім ордэнам, з якім быў закпюча-ны саюз. Асноўныя падзеі, звязаныя з гэтым выступленнем, разгарнуліся ў раёне Полацка, Віцебска, Оршы, Мсціслаўля, але Ягайлу ўсё ж удалося падавіць узнікшы бунт і ўмацаваць свае пазіцыі ў дзяржаве.10 На працягу 1386-1387 гадоў большасць удзельных князёў ВКЛ прысягнула каралю Уладзіславу-Ягайлу без асаблівых канфліктаў.

Тады ж Ягайла, выконваючы ўзятыя на сябе абавязацельствы, пачаў хрышчэнне Літвы ў каталіцтва. У сувязі з гэтым трэба звярнуць увагу на прывілеі, якія ён выдаў у 1387 г. і, у прыватнасці, на прывілей ад 20 лютага 1387 г. (ён змешчаны ў Хрэстаматыі па гісторыі Беларусі для студэнтаў ВНУ. Мн.,1977.С.24-25). У адпаведнасці з гэтым прывілеем князі і баяры, якія пераходзілі ў каталіцтва, атрымлівалі вялікія правы ў адносінах да зямельных уладанняў і маёмасці, такія правы, якімі карысталася і польская шляхта. На феадалаў жа праваслаўных гэтыя правы не распаўсюджваліся. Менавіта прывілеі 1387 г. адкрылі шырокі прастор для экспансіі каталіцкай царквы на Беларусі, і яны ж рэзка абвастрылі ўнутрыпалітычнае становішча ў ВКЛ, забілі клін ва ўнутрыпалітычнае адзінства гэтай дзяржавы. Гісторыкі адзначаюць, што з вы-даннем гэтых дакументаў адбылася пераарыентацыя ва ўнутранай палітыцы вялікіх князёў літоўскіх ад "прарускай" накіраванасці з апорай на праваслаўных феадалаўда пракаталіцка-пітоўскай.11

Такі паварот не мог не выклікаць незадаволенасці тых феадалаў, якія заставаліся праваслаўнымі і адстойвалі незалежнае развіццё ВКЛ, і ў ім зноў распачалася барацьба супраць Ягайлы, на гэты раз яе ўзначаліў Вітаўт.

Неабходна заўважыць, што Вітаўт спачатку быў на баку Ягайлы і ра-зам з ім падпісаў дакументы Крэўскай уніі, актыўна ўдзельнічаў ён і ў хрышчэнні Літвы. і тым не менш менавіта гэты вядомы тады князь узна-чаліў барацьбу супраць Ягайлы. Прычым Вітаўт (гэту думку падзяляюць практычна ўсе гісторыкі) праследваў не асабістыя, а дзяржаўныя інтарэсы, імкнуўся захаваць самастойнасць ВКЛ, не дапусціць яго зліцця з Польшчай. "Пасля уніі літоўска-беларускай дзяржавы з Польшчай 1386 г.. калі прад Вітаўтам ва ўсёй гразе стала ідэя Ягайлы, ідэя інкарпарацыі. — пісаў А.Станкевіч, — ён у ва ўсёй красе і славе проціставіў ей сваю ідэю, ідэю самабытнасці нашага краю."12

Барацьба Вітаўта з Ягайлам працягвалася з 1389 па 1392 гады. Яе падтрымалі шырокія слаі насельніцтва, перш за ўсё ўсходнеславянскіх зямель Княства. На баку Вітаўта было і Маскоўскае княства, умацаванню сувязей з якім садзейнічаў шлюб маскоўскага князя Васіля Дзмітрыевіча з дачкой Вітаўта Соф'яй, а таксама і крыжаносцы. Праўда, апошнім Вітаўт вымушаны быў уступіць Жамойцію. Абапіраючыся на шырокую падтрымку як унутры Княства, так і па-за яго межамі, Вітаўт у 1392 г. нанёс Ягайлу і яго прыхільнікам некалькі паражэнняў, і той, не жадаючы дапусціць канчатковага аддзялення ВКЛ ад Польшчы, прызнаў яго перамогу. Яе вынікам стала пагадненне, падпісанае ў 1392 годзе ў м.Востраве (каля горада Ліда).

Гэта пагадненне насіла кампрамісны характар і рэзка разыходзілася з Крэўскімі дакументамі. У ім, у прыватнасці, ужо нічога не гаварылася аб т.зв. інкарпарацыі ВКЛ, яго зліцці з Польшчай. Ягайла фактычна прызнаў Вітаўта кіраўніком ВКЛ (праўда, пакуль што без тытула "вялікі князь", а з тытулам князя Літвы), а той, у сваю чаргу, абавязаўся захоўваць вернасць Ягайлу як польскаму каралю (па-сутнасці, ён прызнаў сябе васалам Ягайлы).13. Такім чынам, хоць унія паміж ВКЛ і Польшчай засталася, захавалася, у яе былі ўнесены істотныя змены, яна стала персанальнай (асабістай). Галоўны вынік усіх гэтых падзей — забеспячэнне самастойнага развіцця ВКЛ, але цяпер гэта развіццё так ці інакш было звязана з гісторыяй Польшчы. Крэўская унія, якадзначае В.Насевіч, "на доўгі час звязала польскую гісторыю з гісторыяй Вялікага княства ў адзінае рэчышча" і гэтыя дзве дзяржавы "сталі як бы палітычнымі пабрацімамі".14