Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дмитрачков П.Ф. ВКЛ 1 часть.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
438.78 Кб
Скачать

Табліца 2

Структура феадальнага землеўладання ў Беларусі.

Велічыня феадальных уладанняў

Колькасць уладальнікаў

Да агульнага ліку %

Колькасць сялянскіх дымаў

Да агульнага ліку %

Колькасць сялянскіх дымаў у сярэднім у 1 уладальніка

1528

Звыш 1000

23

0,8

30648

17,2

1333

501-1000

32

1,1

23496

13,2

734

101-500

224

7,3

52170

29,2

233

25-100

478

15,6

43992

24,6

92

Да 24 уключна

1176

38,4

28224

15,8

-

Феадалы, якія не мелі сялян (конныя баяры)

1127

36,8

-

-

-

1567-1568

Звыш 1000

29

0,7

96220

42,5

3318

501-1000

17

0,4

13360

5,9

786

101-500

125

3,1

25920

11,4

207

21-100

518

12,9

27640

12,2

53

Да 20 уключна

3174

79,3

63480

28,0

-

Феадалы, якія не мелі сялян (“пешая шляхта)

142

3.6

-

Усяго

4005

100,0

226620

100,0

Гісторык М.Спірыдонаў лічыць, што больш дакладным паказчыкам велічыні зямельных уладанняў з'яўляецца колькасць конных вайскоўцаў, якіх пастаўлялі феадалы Беларусі і, зыходзячы з гэтага крытэрыя, вылучыўпяць асноўных катэгорый землеўлсдальнікаў (табліца 3).11.

ТАБЛІЦА 3.

Катэгорыі феадалаў па колькасці коней, якія пастаўляліся імі

ў войска ВКЛ у 1528 - 1567 гг.

пп

Катэгорыі феадалаў

Колькасць коней

Велічыня зямельных уладанняў

1528г.

1567г.

У службах

У дымах

У службах

У дымах

1

Драбнейшыя

1

0-15

0-31

0-19

0-39

2

Дробныя

2-10

16-87

32-175

20-109

40-219

3

Сярэднія

11-50

88-407

176-815

110-509

220-1019

4

Буйныя

51-100

408-807

816-1615

510-1009

1020-2019

5

Буйнейшыя (магнаты)

101 і больш

808 і больш

1616 і больш

1010 і больш

2020 і болльш

Табліца, скліадзеная В.Менжынскім, (табліца 4.) паказвае размеркаванне феадалаў па рэгіёнах ВКЛ і ступень канцэнтрацыі землеўладання ў іх, а таксама суадносіны рэгіёнаў паміж сабою па гэтых паказчыках.12.

ТАБЛІЦА 4.

Структура феадальнага землеўладання ў ВКЛ.

тэрыторыя

феадалаў

конннікаў

Зямлі

Абс.

%

Абс.

%

У валоках

%

Беларусь

2526

25,2

3873

19,5

69714

19,5

Літва

4722

46,4

5739

29,0

103302

29,0

Украіна (Валынь)

274

2,7

820

4,1

14760

4,1

Падляшша

2328

22,9

1540

7,8

27720

7,8

Уладанні. Размешчаныя па ўсей тэрыторыі ВКЛ

2920

2,8

7845

39,6

141210

39,6

Усяго:

10178

100

19817

100

356706

100

Як паказвае табліца 4, характар землеўладання і ступень канцэнтрацыі яго ў Беларусі (25,2% феадалаў і 19,5% зямлі) і Літвы (46,4% феадалаў і 29% зямлі) былі прыблізна аднолькавыя. Аднак неабходна ўлічваць не толькі непаўнату перапісу, але і тое, што тэрыторыя Беларусі намнога была больш тэрыторыі этнічнай Літвы. Таму дадзеныя табліцы 4 не зусім дакладна адлюстроўваюць рэальную карціну размеркавання феадальнага землеўладання ў ВКЛ. Гісторык М.Спірыдонаў лічыць, што ў сярэдзіне ХУІ стагоддзя агульная колькасць феадалаў, якія мелі зямельныя ўладанні на Беларусі, складала каля 162 тыс. чалавек, або 46% ад ўсіх феадалаў ВКЛ (прыкладна 350 тыс.чалавек).13 Пераважная большасць іх была беларускага паходжання, але ў далейшым яны ў асноўнай масе перайшлі ў каталіцызм і апалячыліся, ва ўсякім разе іх нашчадкі ўжо лічылі сябе палякамі. 14

Такім чынам, структура феадальнага землеўладання на Беларусі, як і ва ўсім ВКЛ, была даволі складанай, а феадальны клас сацыяльна неаднародным. Асноўны зямельны фонд. як мы бачылі, знаходзіўся ў руках буйных феадалаў. Аднак суадносіны розных груп землоўладаль-нікаў у валасцях і паветах не былі аднолькавыя. Даследаванні гэтага пытання дазволілі гісторыкам вылучыць на тэрыторьіі Беларусі некалькі аднатыпных раёнаў. Так, у паўночна-заходняй, заходняй і цэнтральнай Беларусі пераважалі ўладанні буйных і сярэдніх феадалаў, тут была іх самая высокая канцэнтрацыя, ва ўсходняй жа і часткова паўднёва-за-ходняй Беларусі, наадварот, дамінавала землеўладанне дробных і драбнейшых феадалаў, а канцэнтрацыя яго тут была ніжэй. 15

Даследаванні, праведзеныя гісторыкамі, паказваюць, што рост феадальнага землеўладання адбываўся рознымі шляхамі, але найбольш важнае значэнне ў гэтым працэсе мелі вялікакняжацюя падараванні ці пажалаванні. Крыніцы называюць два асноўныя віды такіх падараванняў: 1) у часовае ўладанне — "да волі", ''да жывата'', "да двух жыватов" і г.д. (г.зн. на тэрмін аднаго жыцця, двух ці некалькіх пакаленняў); 2) у пастаяннае ўладанне, на "вечнасць", з правам перадачы ў спадчыну.

3 тэкстаў вялікакняжацкіх пажалаваных грамат відаць, што ва ўла-данні феадалаў перадаваліся як цэлыя воласці, маёнткі, вёскі з іх на-сельніцтвам. так і ворыўныя землі, лугі, лясы, рэкі. азёры і інш. ўгоддзі.

Аднак прынцып часовага ўладання не мог задаволіць феадалаў і яны імкнуліся ператварыць іх ва ўладанні пастаянныя, у сваю поўную ўлас-насць. І гэта ім удавалася. Так, ужо ў канцы ХУ стагоддзя скарацілася ўдзельная вага часовых пажалаванняў і павялічылася колькасць па-жалаванняў на ''вечнасць''. У першай палове ХУІ сгагоддзя другі від пажалаванняў стаў на Беларусі найбольш распаўсюджаным. Напрыклад, у межах Полацкай зямлі. як відаць з рэвізіі 1552 г., у згаданы час пераважалі "ізвечныя" ўладанні: са 116 уладанняў полацкай шляхты, якія былі ўлічаны ў рэвізіі такіх было 81, у падараваных жа налічвалася 14, купленых — 19, застаўных — толькі 2.15

Гісторыкі адзначаюць і той факт, што пры ўсей разнастайнасці вялікакняжацкіх пажалаванняў назіраецца наступнае адрозненне: вялікія ўладанні атрымлівалі буйныя феадалы, невялікія — сярэднія і дробныя. Так, у 1501 г вялікі князь Аляксандр па просьбе полацкага баярына Грынька Лавейкавіча падараваў яму адну сялянскую сям’ю і тры пусткі. Князю ж Міхаілу Заслаўскаму той жа Аляксандр ў 1499 г. даў на “вечнасць'' з правам адчужэння г Мсціслаў і яго акругу з дварамі ў Крас-ным, Расне і іншых селах, а князю Чартарыйскаму ў 1518 г. Жыгімонтам Старым былі аддадзены дзве вялікія ваколіцы — Прапойская і Чачэрская17 Гэтыя прыклады можна было б працягваць.

Такім чынам, на Беларусі. як і ва ўсім ВКЛ, на працягу разглядваемага перыяду пастаянна пашыралася прыватнае феадальнае землеўладанне. асноўнай крыніцай якога былі вялікакняжацкія пажалаванні.

Але вялікія князі раздавалі дзяржаўныя землі не толькі магнатам і шляхце. Гэтыя землі раздаваліся і царкве і, у прыватнасці, яе карпара-тыўным аб'яднанням: праваслаўным і каталіцкім епіскапствам, манас-тырам і асобным царквам. Асабліва хутка расло землеўладанне каталіцкай царквы на Беларусі, якую падтрымлівала вялікаккяжацкая ўлада з часоў Ягайлы. Так, буйнейшым уладальнікам зямель стала Віленскае епіскапства, створанае ў 1337 г. Ужо тады князь Ягайла аддаў яму ў Вільні шэраг уладанняў, а потым і шмат валасцей. У 1539 г. Віленскае епіскапства валодала ўжо 29 валасцямі, 20 з якіх знаходзілася на тэры-торыі Беларусі. 18

Рабіліся падараванні і праваслаўнай царкве, але яны не ішлі ні ў якое параўнанне з падараваннямі каталіцкай. У сярэдзіне ХУІ стагоддзя зямельныя ўладанні каталіцкай царквы больш чым у два разы перавышалі памеры зямельнай уласнасці праваслаўнай царквы.19

Царкоўныя зямельныя ўладанні раслі і за кошт іншых крыяіц, аднак у любым выпадку яны выступалі ў якасці феадальных уладанняў, таму што ў іх эксплуатаваліся залежныя сяляне.

Як бачым, феадальная ўласнасць на Беларусі ў другой палове ХІІІ — першай палове ХУІ стагоддзяў існавала ў трох асноўных відах: 1) дзяржаўнай; 2) магнацка-шляхецкай; 3) царкоўнай. Прычым да сярэдзіны ХУІ стагоддзя дзяржаўны зямельны фонд зменшыўся, што дало магчымасць пашырыць прыватнае і царкоўнае землеўладанне.

Акрамя гэтага, ў ВКЛ меліся землі, уласнікам якіх з'яўляліся гараджане, але гэты від зямельнай уласнасці не атрымаў шырокага распаўсюджання і не адыгрываў істотнай ролі пры фарміравапні і развіцці феадальных адносін на Беларусі.

Могуць ўзнікнуць пытанні: а ці былі на тэрыторыі Беларусі ў той перыяд сялянскія зямельныя ўладанні? Ці распаўсюджвалася права зямельнай уласнасці на сялян? Гэтыя пытанні былі пастаўлены гісторыкамі даўно і большасць з іх прыйшла да высновы: — сялянскай зямельнай уласнасці ў ВКЛ не існавала, ды і самі прававыя акты, у тым ліку і Ста-туты Княства, яе не прадугледжвалі. Больш таго. яны забаранялі асобам нешляхецкага паходжання валодаць землямі. Аб гэтым гаворыцца ў 26 артыкуле раздзела ІІІ Статута ВКЛ 1588 г.: "простого стану чоловек, не осегнувши первей от нас, господара, вольности шляхетское имений и кгрунтов шляхетских ни которим обычаем поседати, ани куплею своею держати не можеть".20

Беларускія сяляне, як і сяляне іншых феадальных краін, па адносінах да зямлі, выступалі не ў ролі ўласнікаў, а ў якасці землекарыстальнікаў. яны не валодалі зямлёй а толькі карысталіся тымі зямельнымі ўчасткамі, якімі іх надзялілі феадалы ці сама дзяржава і за гэта карыстанне сяляне неслі павіннасці на карысць зямельных уладальнікаў. Прычым, яны замацоўваліся за гэтымі землямі і не мелі права без дазволу феадалаў пакінуць землі. Менавіта ў гэтым і сутнасць феадальных вытворчых адносін.

Феадальная гаспадарка заўсёды і ва ўсіх краінах развівалася на аснове сялянскай працы, і гэтая праца была галоўнай крыніцай прыба-вачнага прадукта, які забяспечваў існаванне не толькі феадальнага класа, але ў значнай ступені і самой дзяржавы з яе апаратам, войскам, а таксама і царквы. Невыпадкова зямельныя ўласнікі імкнуліся ўдасканальваць феадальную сістэму гаспадарання і перш за ўсё шляхам узмацнення эксплуатацыі сялян, выкарыстоўваючы тую ці іншую форму рэнты.

Як вядома, найстаражытнейшай формай рэнты, якая ўзнікла на Бе-ларусі яшчэ ў час фарміравання першых дзяржаўных утварэнняў-княс-тваў, была "даніна" ці, дакладней кажучы, натуральны аброк. Гэта форма рэнты захавалася на Беларусі і ў другой палове ХIII, ХІУ і нават у ХУ стагоддзях, асабліва ў Падзвінні і Падняпроўі, дзе пераважалі гаспадарскія ўладанні. Што сяляне ўносілі даніну землеўладальнікам, сведчаць шматлікія крыніцы таго часу, і яна называлася па-рознаму. Так, даніна жытам, пшаніцай, аўсом, сенам вядома была як "дзякло", а мясам, яйкамі, прадуктамі бортніцтва і палявання — "мезлева".21.

У асобную групу даннікаў вылучаліся сяляне — “дольнікі”, галоўнай павіннасцю якіх была даніна чацвертай часткі ("долі") ураджаю. У Паддзвінні, напрыклад, сяляне-дольнікі ў сярэдзіне ХУІ стагоддзя былі адной з асноўньіх катэгорый феадальна-залежнага насельніцтва. Так, у рэвізіі Полацкага ваяводства 1552 г. зафіксаваны 4121 дым сялян-до-льнікаў, або 53,5% усіх сялянскіх гаспадарак Полаччыны.22

Аднак ужо ў ХУ стагоддзі ў развіцці феадальнай гаспадаркі Беларусі намеціліся новыя моманты — яна стала ўцягвацца ў таварна-грашовыя адносіны, што адразу ж сказалася і на характары феадальнай рэнты, павіннасцх сялян. Менавіта тады на Беларусі з'явіліся сяляне-чыншавікі, якія павінны былі ўносіць землеўладальнікам грашовы аброк — чынш.

Найбольш раннія звесткі аб грашовым аброку адносяцца да першай паловы ХУ стагоддзя. Так. у 1443 г. "'даніну сярэбраную" браў з сялян князь Ю Мсціслаўскі. "Даніна грашовая" упамінаецца ў 1492 г. сярод прыбыткаў феадалаў Полацкай зямлі. Разнавіднасцю грашовага аброка была ''кунічная даніна" (ад старажытнарускага слова "'куна" — грошы).23. І тады ж, спачатку спарадычна. а потым ўсё больш шырока, сталі з'яўляцца на Беларусі і двары ці маёнткі з панскай ворнай зямлёю, у якіх сяляне пераводзіліся на паншчыну, а гэта значыць, што развівалася адработачная рэнта. Паступова за такімі гаспадаркамі замацавалася і новая назва — фальваркі. Паншчына, якую выконвалі сяляне фальваркаў, ў крыніцах называецца па-рознаму— "дзелам", "работай", "прыгонам" (пераважна ў Падзвінні); "паншчынай", але часцей за ўсё — "службай цяглай”. Таму і сяляне, што выконвалі такую службу. сталі называцца "людзьмі цяглымі".

Есць падставы сцвярджаць, што ўпершыню феадальная гаспадарка — фальварак з'явілася на Беларусі ў Панямонні і Падзвінні, паколькі яны мелі цесныя рыначныя сувязі з еўрапейскімі краінамі. Ужо ў 1450 г. так называлася гаспадарка ў маёнтку Менедыкаўскім Новагародскай зямлі. 24 У далейшым фальваркі ўзніклі і на іншых землях. Да сярэдзіны ХУІ стагоддзя, на думку гісторыкаў, фальваркавая сістэма на адработачнай рэнце зацвердзілася ў паўночна-заходняй частцы Беларусі. Аднак пануючае становішча гэта сістэма набыла некалькі пазней — у другой палове ХУІ стагодддзя, калі была праведзена аграрная рэформа, вядомая як "валочная памера". 25

Трэба падкрэсліць, што змена форм феадальнай рэнты не толькі ўз-мацніла эксплуатацыю сялян, але і паскорыла працэс іх запрыгоньвання. Гэты працэс таксама пачаўся яшчэ раней, але найбольш выразна ён праявіўся ў разглядваемы перыяд, што непасрэдна было звязана з эвалюцыяй феадальнай гаспадаркі.

Запрыгоньванне сялян развівалася па двух напрамках: па-першае, замацаваннем іх за зямлёю, якая належала феадалам, забаронай пераходу з маёнткаў адных феадалаў у маёнткі другіх; па-другое. істотным абмежаваннем асабістых правоў сялян, ліквідацыяй, па-сутнасці, іх юрыдычнага статуса, што прывяло да пераўтварэння іх у асобны клас — клас феадальна-залежных сялян, якія не маглі мець ні сродкаў вытворчасці (зямлі), ні юрыдычных правоў — сяляне станавіліся прыгоннымі.

Пры вывучэнні праблемы запрыгоньвання сялян Беларусі (а гэта вельмі важная праблема) неабходна карыстацца не толькі вучэбнай літаратурай. Трэба звярнуць увагу і на спецыяльныя навуковыя даследаванні, сярод якіх можна вылучыць манаграфію гісторыка М.Спірыдонава "Закрепощение крестьянства Беларуси (XV—XVI вв.)", Мн.. 1993).

М.Спірыдонаў, як і іншыя вучоныя, лічыць, што ўжо ў ХУ стагоддзі ўсе сяляне Беларусі апынуліся ў залежнасці ад феадалаў, але ступень гэтай залежнасці была не аднолькавая. 3 дадзенага пункту гледжання яны могуць быць падзелены на чатыры асноўныя катэгорыі: 1) “челядь невольная"; 2) "закупы"; 3) "люди непохожие'' або "отчизные" ("отчичи"); 4) "люди похожие", або "вольные". Такія катэгорыі прыводзяцца ў пісь-мовых крыніцах."Челядь невольная" — гэта самая бяспраўная частка сялян, іх можна прыраўняць да рускіх халопаў. Яны мелі агульныя гістарычныя карані і істотна не адрозніваліся па сваім юрыдычным і фактычным становішчы, якое нагадвала становішча рабоў — "челядь невольная" не проста залежала ад землеўладальнікаў, яна знаходзілася ў іх поўнай уласнасці, перадавалася ў спадчыну, прадавалася, даравалася і г.д. Звычайна яна пражывала ў маёнтках і не вяла самастойнай гаспадаркі. Аднак ў ХУі стагоддзі "челядь невольную" сталі надзяляць зямлёю і тым самым ператвараць у звычайных прыгонных сялян. На думку гісторыкаў, "челядь невольная" з'явілася адной з асноўных крыніц фарміравання класа-саслоўя прыгоннага сялянства Беларусі.

Сама ж гэта "челядь невольная" складвалася галоўным чынам з па-лонных. Але былі і іншыя шляхі яе папаўнення. Напрыклад, нявольнікам мог стаць злачынец, якому пакаранне смерцю са згоды пацярпеўшага замянялася выдачай яго ў няволю гэтаму пацярпеўшаму. 26

У разглядваемы перыяд, асабліва ў ХІІІ-ХІУ стагоддзях, шырокае распаўсюджанне на Беларусі мела і закупніцтва. Сяляне-закупы ўпамінаюцца ў многіх крыніцах. Гэта тычыцца і радовічаў, але іх залежнасць насіла часовы характар.

Калі "челядь невольная" паступова знікала, а закупы і радовічы мелі магчымасць стаць незалежнымі, дык "люди непохожие" ці "отчичи", "от-чизные люди" у колькасных адносінах пастаянна павялічваліся. Гэта былі ўжо запрыгоненыя сяляне, якія страцілі права пераходу ад аднаго феадала да другога.

Але на Беларусі тады былі сяляне, якія такое права мелі, іх называлі "людьми похожими". Аднак іх колькасць змяншалася, да канца ХУІ стагоддзя і нават раней магчымасць для пераходу была, як мы ўбачым, ліквідавана.

Акрамя вышэй названых асноўных катэгорый феадальна залежных сялян, як на прыватнаўласніцкіх, так і дзяржаўных землях працавалі і т.зв. сяляне-слугі. Гэта была прывілеяваная частка сельскага насельніцтва, якая выконвала спецыяльныя работы ў маёнтках землеўладальнікаў. Да іх адносіліся конюхі, лоўчыя рыбы, рамеснікі, млынары, а таксама ваенна-дваровыя слугі. Апошнія па сваім становішчы прымыкалі да шляхты, а часам і пераходзілі ў гэта саслоўе, аднак ў ХУІ стагоддзі такія пераходы былі ўжо немагчымыя.

Да феадальна залежных трэба аднесці і збяднелых сялян, якія не мелі палявых зямель, а іншы раз і агародаў і нават хат. У крыніцах яны называюцца кутнікамі, халупнікамі, каморнікамі, людзьмі лёзнымі, гуль-таямі.

Такім чынам, сяляне Беларусі ў разглядваемы перыяд не з'яўляліся аднароднай масай, па сацыяльна-эканамічных і прававых прыкметах яны падзяляліся на некалькі груп, катэгорый, якія адлюстроўвалі розную ступень феадальнай залежнасці. Разам з тым ужо тады, асабліва ў першай палове ХУІ стагоддзя, развіваўся працэс збліжэння гэтых груп у напрамку фармавання адносна адзінага класа-саслоўя феадальнага грамадства — прыгоннага сялянства.

Гэтаму садзейнічала і заканадаўства ВКЛ, якое юрыдычна аформіла прыгоннае права, істотна абмежавала праваздольнасць сялян ва ўсіх сферах жыцця.

Першым заканадаўчым актам ВКЛ, які паклаў пачатак юрыдычнаму афармленню прыгоннага права на Беларусі, на думку гісторыкаў, з'явіўся Прывілей 1447 г. караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра. Ужо тады стала складвацца сістэма заканадаўчых мер не толькі па абмежаванні, і ліквідацыі права сялян пакідаць сваіх уладальнікаў і пераходзіцьда іншых, але і па забеспячэнні вяртання ўцекачоў, гаран-таваўшая прыгоннае права феадалаў.

Асаблівую ролю ў гэтым адыгралі Статуты ВКЛ і, у прыватнасці, Статут 1529 г., які прадугледжваў працэдуру пошукаў, выдачы і вяртання сялян, што збеглі ад землеўладальнікаў, а таксама меры пакарання за розныя парушэнні імі дзеючага заканадаўства. Далейшае развіцце юры-дычных норм прыгоннага права на Беларусі звязана было са Статутамі 1566 і 1588 гг., пэўны ўплыўў гэты працэс унесла і заканадаўства, рас-працаванае ў сувязі з правядзеннем аграрнай рэформы 1557 г,27

Як бачым, разглядаемы перыяд быў часам інтэнсіўнага развіцця фе-адальных адносін на Беларусі. Галоўным вынікам гэтага развіцця стала ўмацаванне феадальнай зямельнай уласнасці і фармаванне прывілеяваных саслоўяў свецкіх і духоўных феадалаў, пераход ад натуральна-аброчнай сістэмы эксплуатацыі сялян да фальваркава-паншчыннай і чыншавай, юрыдычнае афармленне прыгоннага права.

Усё гэта прывяло да рэзкага пагаршэння як матэрыяльнага, так і пра-вавога становішча сялян, абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей у грамадстве. Невыпадкова тады стала нарастаць незадаволенасць ся-лянства, актывізавалася яго барацьба. Яна праяўлялася ў розных формах. Гэта і скаргі сялян на землеўладальнікаў, на іх дзеянні, адказ ад выканання павіннасцей, калі яны ўзрасталі, уцёкі, выступленні разбойніцкага характару і нават паўстанні. Канкрэтны матэрыял аб антыфеадальным супраціўленні сялянства можна знайсці ў навуковай літаратуры і вучзбным дапаможніку "Нарысы гісторыі Беларусі. Частка 1. (Мн., 1994).