Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дмитрачков П.Ф. ВКЛ 1 часть.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
438.78 Кб
Скачать

§ 3. Дзяржаўна-палітычны лад вкл, развіццё заканадаўства.

Трэба адразу падкрэсліць, што па сваім дзяржаўна-палітычным лад-зе Вялікае княства Літоўскае істотна не адрознівалася ад большасці еўрапейскіх краін, хоць і мела пэўныя асаблівасці. Гэта была феадальная слабацэнтралізаваная манархія, і ўся сістэма органаў улады і суда ў ёй будавалася на агульных прынцыпах феадальнага права.36

Манархічны лад ВКЛ увасабляўся кіраўніком дзяржавы — вялікім князем ці гаспадаром, як яго тут называлі. Праўда, некаторыя з князёў лічылі сябе каралямі. Так, першым такі тытул пачаў насіць князь Міндоўг, (у грамаце 1254 г. ён названы "кароль Літвы"); гэты тытул ён атрымаў у 1252 або 1253 годзе ад рымскага папы, калі перайшоў у каталіцтва. Называў сябе каралём і Гедымін, дамагаўся гэтага тытула таксама Вітаўт. Але пераважаючай была назва галавы дзяржавы — вялікі князь ці гаспадар.

Па-рознаму называлася і сама дзяржава. Па пісьмовых крыніцах вядомы такія яе назвы, як вялікае княства, гаспадарства, іншы раз называлі дзяржаву панствам, рэччу паспалітай. Як адзначае Я.Юхо, у кож-ную гэту назву ўкладваўся пэўны сэнс і яны мелі свае адценні. Так, у назве "вялікае княства" падкрэслівалася велічыня тэрыторыі і форма ўлады ў дзяржаве. У назве "гаспадарства" рабіўся акцэнт на тое, што гэта асабістае валоданне вялікага князя-гаспадара. У тэрміне "панства" адлюстроўваліся ўладарныя паўнамоцтвы магнатаў і шляхты (паноў), якія сумесна з вялікім князем былі гаспадарамі дзяржавы. У тэрмін "рэч паспалітая" ўкладвалася разуменне дзяржавы як агульнай справы, агульных інтарэсаў і агульнага дабрабыту. Гэты тэрмін з'яўляўся даслоўпым пераводам на беларускую мову лацінскага паняцця ''рэспубліка". Рэч паспалітая, адзначаюць гісторыкі, ужывалася ў той час і ў значэніні “грамадства'', аднак выкарыстоўвалася гэта назва тады рэдка. Найбольш пашырынымі, распаўсюджанымі былі надвы дзяржавы — вялікае княства і гаспадарства.37

Вялікаму князю як галаве дзяржавы належылі шырокія правы як у сферы ўнутрыпалітычнага. так і знешнепалітычнага жыцця. Ён узна-чальваў усё кіраўніцтва дзяржавай, з'яўляўся найвышэйшым суддзёй, галоўнакамандуючым узброенымі сіламі краіны.

Аднак, і гэта трэба падкрэсліць, улада вялікага князя літоўскага не была абсалютнай, яна абмяжоўвалася вярхамі феадальнага класа, прычым вялікі князь выбіраўся з прадстаўнікоў пануючай дынастыі і, у прыватнасці, з прадстаўнікоў дому Гедымінавічаў.

Вучоныя ўжо даўно звярнулі ўвагу на тое, што хоць ВКЛ, як і Маскоўскае княства, і стала пераемніцай дзяржаўна-прававой сістэмы, якая склалася ў старажытнарускі перыяд, на працягу XIII—XVI стагоддзяў у і'м усталяваўся палітычны рэжым, які істотна адрозніваўся ад Маскоўс-кага, дзе панавала самаўладдзе цара. Гэты рэжым многія гісторыкі на-зывалі канстытуцыйным, падкрэсліваючы тым самым важную ролю ў Княстве права, закона, а таксама тых дзяржаўных устаноў ці органаў, якія дзейнічалі тут і абмяжоўвалі ўладу вялікага князя.

У ліку такіх органаў перш за ўсё трэба назваць гаспадарскую Раду або паны-раду. На першых парах свайго існавання гаспадарская Рада выступала ў якасці дарадчага органа пры вялікім князі, "была, — як адзначаў М.Доўнар-Запольскі. —яго княжацкай думай, такой самай радай, якая была пры ўдзельных князях і якая дзейшчала ў найстаражытнейшы перыяд з самага пачатку складвання рускай дзяржавы".38 Але паступова значэнне Рады ў справе кіравання дзяржавай узрастала і ўжо ў XIV стагоддзі яна пераўтварылася ў цэнтральны дзяржаўна-палітычны інстытут, які ў значнай ступені абмяжоўваў і ўладу самога вялікага князя

Аб узросшай ролі Рады сведчыць той факт, што менавіга яна выра-шала пытанні, звязаныя з выбраннем вялікага князя. Так, са згоды паноў-радных Віцень стаў вялікім кпязем літоўскім, з іх згоды пасля смерці Альгерда на вялікакняжацкі прастол уступіў Ягайла. Узмацненню ролі Рады садзейнічалі і самі князі, якія выдалі шэраг прывілеяў. юрыдьічна замацаваўшых яе правы (напрыклад. прывілеі 14Э2 і 1506 гадоў). Аналіз гістарычных крыніц, якія тычацца Рады, сведчыць, што кампетэнцыя яе была вельмі шырокай і разам з тым не зусім акрэсленай.

Хто ж уваходзіў у склад Рады ? Прававых актаў, якія рэгулявалі гэты склад, не было. І тым не менш тут былі прадстаўлены асобы, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады з ліку буйных феадалаў і бліжэйшых родзічаў вялікага князя. Гэта — канцлер ВКЛ, ваяводы і кашталяны віленскія, трокскія, некаторыя іншыя ваяводы, старасты жамойцкі і луцкі, гетман, падскарбі земскі, маршалак земскі, другія дзяржаўныя ўрадаўцы, а таксама віленскі каталіцкі біскуп і некаторыя іншыя каталіцкія біскупы (жамойцкі, кіеўскі, луцкі). У рабоце Рады маглі прымаць удзел і буйнейшыя князі па запрашэнню гаспадара

Трэба заўважыць, што колькасць паноў-радных не была пастаяннай Так, пры Гедыміне яна налічвала прыкладна 20 чалавек, у XV— першай палове XVI стагоддзяў, да рэформы 1565 г., у яе ўваходзіла 45 чалавек, а пасля гэчай рэформы, калі былі ўтвораны новыя ваяводствы, паноў-радных стала 65. 39 Усе яны сядзелі на т.зв. лавіцах, ад першай да апошняй, у адпаведнасці з важнасцю займаемай пасады. Дарэчы, так было і ў Баярскай думе, якая дзейнічала ў Расіі.

Аналіз дзейнасці гаспадарскай Рады паказвае, што ў поўным склад-зе яна збіралася рэдка, толькі для вырашэння найважнейшых спраў, а ўсе бягучыя справы вялікі князь звычайна вырашаў з удзелам найбольш блізкіх саноўнікаў, якія знаходзіліся побач з ім. Менавіта з іх утварылася т.зв. Найвышэйшая або Тайная рада.

У сваю чаргу з Найвышэйшай (Тайнай) рады вылучылася Пярэдняя рада ("першая лавіца"), у склад якой уваходзілі толькі шэсць найбуй-нейшых і найбольш уплывовых саноўнікаў, у тым ліку віленскі біскуп, віленскі ваявода і кашталян, троцкі ваявода і кашталян, жамойцкі ста-раста. Менавіта яны і аказвалі рашаючы ўплыў на рашэнне пытанняў як унутранай, так і знешняй палітыкі ВКЛ.

Паўстае пытанне: наколькі шырока былі прадстаўлены ў гаспадарс-кай Радзе феадалы беларускіх земляў? Вывучэннем гэтага пытання спецыяльна займаўся гісторык А.П.Грыцкевіч. Ён прааналізаваў склад паноў-радных з улікам іх этнічнага паходжання і рэлігійнага веравызначэння і склаў табліцы, у якіх прыведзены адпаведныя лічбы. 3 імі можна азнаёміцца ў яго артыкуле, змешчаным у кнізе "Спадчына Скарыны. Зборнік матэрыялаў" (Мн., 1989. С. 23-25) або ў вучэбным дапаможніку: Дзмітрачкоў П.Ф. Аб паходжанні беларусаў, фарміраванні і развіцці беларускай народнасці. Магілёў. 1992. С. 45-47. Тут яны таксама пададзены.

Прыведзеныя ў табліцах лічбы і факты сведчаць, што на долю бела-рускіх феадалаў прыпадала больш як адна трэцяя частка паноў-рады, прычым колькасць іх да 60-х гадоў XVI стагоддзя ўзрасла з 37 да 45. Гэты рост адбываўся і ў складзе Найвышэйшай рады. Гаспадарская Рада найбольш уплывовай была ў пачатковы перыяд узнікнення і развіцця ВКЛ. У далейшым яе роля некалькі аслабла, а кампетэнцыя звузілася, таму што з'явіўся новы агульнадзяржаўны орган — Вальны Сейм (Сойм) У некаторых выданнях узнікненне Сейма тлумачыцца польскім уплывам. Але гэту думку падзяляюць далёка не ўсе гісторыкі. Вытокі Сейма, як і Рады, яны бачаць у вечавых традыцыях Старажытнай Русі. Гісторык М.Доўнар-Запольскі, падкрэсліваючы гэты факт, адзначаў, што хоць гэтыя ўстановы і супадалі з аналагічнымі польскімі ўстановамі, яны не былі "механічна запазычанымі з польскага дяржаўнага права, таму што абедзве гэтыя ўстановы выраслі арганічна з асноў старажытнарускага права і нават назва іх не з'яўляецца запазычаннем з польскага права". 40 Думку М.Доўнара-Запольскага падзяляюць і сучасныя гісторыкі права, напрыклад, беларускі вучоныЯ.Юхо. Ён, у прыватнасці, піша: "Сойм, як вышэйшы заканадаўчы орган Вялікага княства Літоўскага, бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў, якія пры феадалізме, ператварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў". 41 Менавіта старажытнарускія традыцыі парадзілі як агульнадзяржаўны Сейм ВКЛ, так і мясцовыя сеймы ці сеймікі. як іх тады называлі.

Агульнадзяржаўны Сейм у ВКЛ пачаў дзейнічаць у XIV стагоддзі і ўжо тады ён выступаў у якасці саслоўна-прадстаўнічага органа феадаль-нага класа. У пасяджэннях Сейма (а ен склікаўся вялікім князем ці Радай) удзельнічалі як прадстаўнікі дзяржаўных органаў (напрыклад. паны-рада), так і прадстаўнікі магнатаў і шляхты ўсіх зямель Княства. Пры гэтым на першых парах прадстаўніцтва шляхты не ўстанаўлівалася юрыдычна, любы шляхціч мог прысутнічаць на Сейме Аднак з 1512 г. былі ўстаноўлены нормы такога прадстаўніцтва — па 2 паслы-шляхцічы ад кожнага павета. Але і тады не выключалася магчымасць і асабістай прысутнасці на Сейме ўсіх жадаючых шляхцічаў, і такое бывала нярэдка, асабліва, калі трэба было вырашаць пытанні паспалітага рушання (усеагульнай мабілізацыі).

Гісторыкі адзначаюць, што тэрміны склікання Сейму заканадаўча не рэгуляваліся і збіраліся яны па меры патрэбы. Не было і пастаяннага месца для іх пасяджэнняў. Яны, як правіла, праводзіліся ў сталіцы княства — Вільні, але вядомы выпадкі, калі Сеймы збіраліся і непасрэдна на беларускіх землях — у Брэсце. Новагародку, Гродне. Праўда, на ўсходзе Беларусі не адзначана ніводнага Сейма, відаць, сказвалася не толькі аддаленасць гэтых зямель ад сталіцы, але і прыгранічнае становішча з Расіяй, з якой Княства канфліктавала.

Аналізуючы дзейнасць Сеймаў, вучоныя прыйшлі да высновы, што яны не толькі ўдзельнічалі ў выбранні вялікіх князёў, але і вырашалі практычна ўсе найважнейшыя дзяржаўныя пытанні і справы, якія тычыліся вайны. і міру, арганізацыі абароны краіны, унутранай палітыкі, увядзення надзвычайных падаткаў, прыняцця заканадаўства і г.д. Прычым кампетэнцыя Сейма пашыралася і да сярэдзіны XVI стагоддзя ён пераўтварыўся ў вышэйшы заканадаўчы і кантралюючы орган, стаў выступаць, па-сутнасці, у якасці феадальнага парламента.

Такім чынам, асноўнымі цэнтральнымі органамі дзяржаўнай улады і кіравання ў ВКЛ з'яўляліся гаспадарская Рада і Вальны Сейм. Гэтыя органы дзейнічалі сумесна з галавою дзяржавы, але іх роля была вельмі значнай, таму што яны абмяжоўвалі ўладу вялікага князя літоўскага. Менавіта гэта і прыдавала манархічнаму ладу княства пэўныя асаблівасці.

Неабходна таксама адзначыць, што важнае месца ў сістэме дзяржа-ўнага кіравання займалі ўрадаўцы (ўраднікі) — службовыя асобы, якія загадвалі пэўнымі галінамі цэнтральнай адміністрацыі ці ўзначальвалі мясцовыя органы кіравання У іх ліку перш за ўсё трэба назваць канцлера ВКЛ. Ён стаяў на чале дзяржаўнай канцылярыі і каардынаваў дзейнасць усіх органаў кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім. Аб ролі гэтай службовай асобы гаворыць той факт, што пастановы і распараджэнні гаспадара і паноў-рады ўступалі ў сілу толькі тады, калі да іх была прыкладзена пячатка, якая знаходзілася ў канцлера і пастаўлены яго подпіс. Намеснікам канцлера быў падканцлер, такая пасада з'явілася з 1566 г

Не менш важнай па значэнні была і пасада падскарбія земскага. Спа-чатку ён выконваў абавязкі галоўнага дзяржаўнага касіра, які прымаў і выдаваў па распараджэнню гаспадара і паноў-рады грашовыя сродкі, што паступалі ў цэнтр з месцаў. Але ўжо ў XVI стагоддзі падскарбі земскі ператварыўся ў сапраўднага міністра фінансаў. Яго намеснікам быў падскарбі надворны. які адказваў за грашовыя і матэрыяльныя сродкі, што ішлі на патрэбы вялікакняжацкага двара.

У ліку важнейшых службовых асоб трэба вылучыць і гетмана ВКЛ, гетмана найвышэйшага, як яго называлі. На першых парах ён быў толькі галоўнакамандуючым узброенымі сіламі падчас ваенных кампаній, а ваенныя справы знаходзіліся выключна ў кампетэнцыі гаспадара і паноў-рады. У XVI стагоддзі гетман атрымаў больш шырокія правы і фактычна выконваў функцыі ваеннага міністра. Намеснікам гетмана з'яўляўся гетман дворны ці польны.

Вельмі значнай была ў Княстве і такая дзяржаўная асоба, як маршалак земскі. Ен старшынстваваў на пасяджэннях Сейма і Рады, кіраваў прыёмам замежных паслоў, дапускаў да вялікага князя прасіцеляў са скаргамі і чалабітнымі, сачыў за парадкам і этыкетам пры двары і пад-час афіцыйных аўдыенцый, займаўся некаторымі іншымі пытаннямі. Дапамагаў яму маршалак дворны. ён з'яўляўся і непасрэдным кіраўніком усіх гаспадарскіх дваран, якія выконвалі разнастайныя даручэнні і загады вялікага князя і паноў-рады.

Неабходна заўважыць, што службовыя асобы цэнтральнага кіраван-ня напачатку не былі аддзелены ад дварцовай адміністрацыі, выступа-лі як памочінікі вялікага князя па тых ці іншых пытаннях, ведалі яго гаспадаркай. Але ў сувязі з пашырэннем самой сферы дзяржаўнага кіравання іх роля ўзрасла і яны ўзначалілі самастойныя агульнадзяр-жаўныя органы княства. Што ж тычыцца прыдворных пасад, дык яны сталі пачэснымі тытуламі і іх займалі выключна шляхцічы.42

Даволі складанай, асабліва на першых этапах фарміравання ВКЛ, была сістэма мясцовага кіравання. Яна склалася і развівалася на базе адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу дзяржавы і адлюстроўва-ла яго асаблівасці. У ХIII—XIV стагоддзях гэты падзел быў звязаны са старымі межамі, якія склаліся паміж княствамі да ўтварэння ВКЛ, а самі гэтыя княствы мелі вялікую аўтаномію і выступалі як суб'екты дзяржаўна-прававых адносін.

Аднак паступова старая сістэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і мясцовага кіравання была зменена. Так, ужо пры Альгердзе (сярэдзіна XIV стагоддзя) цэнтральная частка Княства была падзелена на дзве ваенна-адміністрацыйныя акругі, якія потым атрымалі назву Віленскага і Трокскага ваяводстваў.

Пазней з'явіліся і новыя ваяводствы. Яны ў сваю чаргу падзяліліся на паветы. Усяго на тэрыторыі ВКЛ у XVI стагоддзі было створана 8 ваяводстваў, большасць якіх цалкам або часткова ахоплівала землі Беларусі. Колькасць паветаў даходзіла да 30, 16 з іх знаходзілася ў межах сучаснай дзяржаўнай тэрыторыі нашай рэспублікі. Паветы пры гэтым сталі асноўным звяном мясцовага кіравання, цэнтрам шляхецкага жыцця, іх інтарэсаў, У склад паветаў уваходзілі воласці. Такі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ вызначыла рэформа 1564-1566 гадоў, ён быў потым замацаваны Статутам 1588 г. і праіснаваў да канца XVIII стагоддзя. Больш нагляднае ўяўленне аб гэтым можа даць табліца 1. 43

ТАБЛІЦА 1.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у XVI стагоддзі.