Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дмитрачков П.Ф. ВКЛ 1 часть.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
438.78 Кб
Скачать

Ваяводствы Паветы, якія ўваходзілі ў ваяводствы

Брэсцкае Брэсцкі, Пінскі

Віцебскае Віцебскі, Аршанскі

Мінскае Мінскі, Рэчыцкі, Мазырскі (да 1569 г.

ваходзіў у склад Кіеўскага ваяводства)

Мсціслаўскае Мсціслаўскі

Новагародскае Новагародскі, Ваўкавыскі, Слонімскі

Віленскае Ашмянскі, Браслаўскі (астатнія паветы адносіліся да тэрыторыі Літвы)

Трокскае Гродзенскі, Лідскі (астатнія адносіліся да тэрыторыі Літвы)

Гісторыкі адзначаюць, што ўтварэнне ваяводстваў і паветаў было прагрэсіўным крокам, яно дазволіла вярхоўнай уладзе, не закранаючы маёмасных правоў феадальнай знаці, істотна абмежаваць яе палітычную ролю, умацаваць цэнтральнае кіраванне праз сваіх прадстаўнікоў на месцах.

Важнейшым з гэтых прадстаўнікоў быў ваявода. Ён стаяў як бы на вяршыні піраміды мясцовай адміністрацыі і валодаў шырокімі правамі па вырашэнні ўсіх дзяржаўных, ваенных і ў значнай ступені судовых спраў на падначаленай яму тэрыторыі. Прызначаліся ваяводы з ліку буйных феадалаў вялікім князем і радаю, прычым абавязкова з ураджэнцаў ВКЛ. Праўда, у такіх землях, як Полацкая і Віцебская, кандыдатуры ваяводаў вялікі князь павінен быў узгадняць з мясцовым баярствам. Больш таго, і пасля прызначэння ваяводаў у гэтыя землі мясцовая знаць мела права іх змены. Самі ж мясцовыя справы, у тым ліку і судовыя. ваяводы тут вырашалі не асабіста, а з удзелам тутэйшых баяр і мяшчан. Такі парадак, напрыклад, быў вызначаны ў вялікакняжацкім прывілеі Полацкай зямлі ад 23 ліпеня 1511 г. У артыкуле 15 прывілея запісана: "А ваяводе нашему Полоцкому мещан одному не судити; а судити ему с бояры и мещаны". 44. Увогуле, і гэта трэба падкрэсліць, полацкае і віцебскае баярства мела значную палітычную самастойнасць. Шырока яно было прадстаўлена і ў цэнтральных органах Княства, што тлумачыцца ў асноўным трыма абставінамі. Па-першае, тым, што яны ўвайшлі ў склад ВКЛ на ўмовах т.зв. "ряда" (дагавору), па-другое, тут былі вельмі трывалыя ўдзельныя традыцыі, і па-трэцяе, улічвалася іх прыгранічнае становішча па адносінах да рускай дзяржавы.

Кіраўнікамі адміністрацыі ў паветах былі старасты (старосты) Назна-чаліся яны, як і ваяводы, вялікім князем і паны-радай з ліку буйных фе-адалаў і павінны былі забяспечыць правапарадак на падначаленай ім тэрыторыі, назіраць за гаспадаркай ў дзяржаўных фальварках, клапаціцца аб замках і іншых дзяржаўных пабудовах, разглядваць некаторыя судовыя справы, выконваць пастановы вышэйшых судовых інстанцый.

Неабходна адзначыць, што ваяводы і старасты абапіраліся ў сваёй дзейнасці на цэлы шэраг урадаўцаў і слуг, з дапамогай якіх яны і ажыццяўлялі кіраванне. Разам з тым яны ўлічвалі і рашэнні, якія прымаліся на ваяводскіх і павятовых сеймах ці сейміках мясцовай шляхтай.

Ніжэйшай адзінкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ВКЛ, як ужо адзначалася, была воласць. Ёю кіраваў сельскі войт або стараста. Тут жа дзейнічалі, галоўным чынам у тых мясцовасцях, дзе жылі дзяржаўныя сяляне і не было замкаў і дзяржаўных маёнткаў (двароў), органы сялянскага самакіравання — сялянскія сходы. Органы самакіравання меліся і ў большасці гарадоў ВКЛ. Такому самакіраванню садзейнічала і сама вярхоўная ўлада, якая прадстаўляла гарадам Маг-дэбургскае права.

У завяршэнне адзначым, што мясцовыя органы кіравання ў ВКЛ ка-рысталіся шырокімі паўнамоцтвамі і мелі значную самастойнасць у вырашэнні ўсіх асноўных пытанняў. Прычым іх дзейнасць не толькі вызначалася заканадаўствам, але і грунтавалася на старых традыцыях, якія склаліся яшчэ ў папярэдні час Значны ўплыў на сістэму мясцовага кіравання аказвала і развіццё вялікакняжацкай гаспадаркі, прыватнага землеўладання. Так, у тэрыторыі многіх паветаў і ваяводстваў укліньваліся вялікакняжацкія ці каралеўскія эканоміі, якія мелі свой падзел на воласці што ў сваю чаргу складаліся з войтаўстваў (у кожнае з іх уваходзіла 4-6 і больш сел), староствы (якія таксама дзяліліся на воласці), дзяржавы, графствы, намесніцтвы. У гэтым, на думку гісторыкаў, рэальна адлюстроўвалася няздольнасць вярхоўнай улады справіцца з ладам, які яна атрымала ў спадчыну ад удзельных часоў.45

Паступова развівалася і станавілася ўсё больш дасканалай і судовая сістэма Вялікага княства Літоўскага. Яна таксама абапіралася як на старажытнае звычаёвае права, так і на законы, распрацаваныя на працягу XIII—XVI стагоддзяў Аналіз гэтай сістэмы паказвае, што яе фун-кцыянаванне забяспечвалі два асноўныя віды судоў — агульныя суды для ўсяго насельніцтва і саслоўныя суды толькі для шляхты. Акрамя таго, дзейнічалі і суды для асобных груп насельніцтва — духавенства, мяшчан, сялян, татар,яўрэяў.

Самай вышэйшай судовай інстанцыяй для ўсяго насельніцтва з'яўляўся вялікакняжацкі ці гаспадарскі суд, а таксама суд паноў-рады і як іх разнавіднасць — камісарскі суд. Аднак у далейшым, у прыватнасці, у 1581 г быў створаны новы судовы орган— Галоўны суд (Трыбунал) ВКЛ, які абмяжоўваў судовую ўладу вялікага князя і Рады. На гэты суд ускладалася задача апеляцыйнага перагляду спраў і разгляд некаторых спраў па першай інстанцыі

Сярод мясцовых судоў даследчыкі вылучаюць замкавы ці гродскі суд. Я.Юхо адзначае, што ў гэтым судзе галоўная роля належала прадстаўнікам мясцовай адміністрацыі княства — ваяводам, старастам, дзяржаўцам і іх намеснікам. Замкавы суд дзейнічаў у двух саставах — вышэйшым і ніжэйшым — і разглядаў справы па абвінавачванні шляхты, мяшчан і сялян у крымінальных злачынствах. У некаторым сэнсе ён быў усесаслоўным судом, аднак поўнасцю не быў аддзелены ад адміністрацыі.

Незалежным і разам з тым выбарным саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд, які ўзнік у першай палове XVI стагоддзя. Такім жа, г.зн. аддзеленым ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў і падкаморскі суд, які займаўся справамі па зямельных спрэчках (суддзя называўся падкаморый).

На новых прынцыпах выбарнасці, незалежнасці будаваўся і войтаўс-ка-лаўнічны суд у гарадах. У сялянскім асяроддзі працягваў тады дзей-нічаць старажытны копны суд, але ён мог разглядаць і справы, якія закраналі інтарэсы паноў, шляхты, асабліва тады, калі яны былі заціка-ўлены ў гэтым. 46

Такім чынам, у ВКЛ склалася і існавала даволі развітая сістэма кіра-вання і суда, якая давала магчымасць прадстаўнікам беларускіх зямель удзельнічаць у вырашэнні як мясцовых, так і агульнадзяржаўных спраў.

Але было б не зусім правільна, як гэта робяць аўтары асобных публі-кацый, ідэалізаваць гэтую сістэму, лічыць яе дэмакратычнай, таму што яна служыла ў першую чаргу інтарэсам пануючага феадальнага класа. Менавіта прадстаўнікі феадальнага класа — магнатаў і шляхты — займалі практычна ўсе дзяржаўныя пасады ў Княстве. У іх руках быў і суд, судовая сістэма У Вялікім княстве Літоўскім складвалася і развівалася шляхецкая дэмакратыя, а шляхта, як вядома. гэта толькі невялічкая частка народа.

Гісторыкі заяртаюць увагу і на тое, што ў дзяржаўных органах княст-ва, па-сутнасці, не было ні якой зменнасці асоб. Усе пасады звычайна лічыліся пажыццёвымі, пазбаўленне пасады магло быць праведзена толькі судом за ўчыненне цяжкага крымінальнага злачынства.

Пры гэтым у ВКЛ вельмі шырока была распаўсюджана такая практыка, калі адна і тая ж асоба займала адначасова некалькі дзяржаўных пасад. Нзпрыклад, А.І.Хадкевіч у 1534 г. Займаў тры пасады: старасты берасцейскага, маршалка дворнага, дзяржаўцы вілкейскага, астрынскага і кнышынскага. Ян Радзівіл у 1535 г. з'яўляўся кашталянам віленскім, гетманам найвышэйшым, старастам гродзенскім, маршалкам дворным, дзяржаўцам лідскім і беліцкім, г.зн. займаў пяць пасад. 47 Такія прыклады можна было б працягваць. Нярэдка дзяржаўныя пасады пераходзілі толькі да прадстаўнікоў таго ці іншага феадальнага сямейства і амаль па спадчыне.

3 другога боку, у ВКЛ важнае значэнне надавалася асабістай адказ-насці ў выкананні дзяржаўных абавязкаў, дысцыпліне, неабходнасці сво-ечасовага з’яўлення на праводзімыя пасяджэнні дзяржаўных органаў, асабліва Сейма. Напрыклад, каб пазбегнуць шкоды. якую можа пры-чыніць Вальнаму Сейму спазненне яго ўдзельнікаў, была прынята пас-танова (самім жа Сеймам у 1566-1567 г.г.), што калі хто з паноў-радных без уважлівых прычын не прыедзе на трэці дзень пасля адкрыцця Сейма, той пазбаўляецца на столькі дзён права голасу. на колькі спазніўся, і без пярэчання павінен прыняць тое, што было прынята на Сейме ў яго адсутнасць. Хто з астатніх (г.зн. не паноў-радных) не прыедзе на Сейм у той жа тэрмін і таксама без уважлівых прычын, той траціць права голасу на ўсю сесію, не маючы, аднак, права ад'езду з Сейма. Вызначаны былі таксама штрафы за спазненне і няяўку на павятовыя сеймікі. 48

Нельга не адзначыць і той факт. што ўсе асноўныя пытанні дзяржаўна-прававога характару ў Княстве рэгуляваліся заканадаўчымі актамі. Так, нават у пачатковы перыяд, калі фарміравалася Княства, кожная з яго абласцей кіравалася не толью звычаем. але і пісаным правам, законам і, ў прыватнасці, "Рускай праўдай" і мясцовымі ўстаўнымі грама-тамі.

Кал і ж склалася дзяржава, у якасці заканадаўчых актаў сталі дзей-нічаць вялікакняжацкія граматы (прывілеі). Потым з'явіліся і агуль-надзяржаўныя прававыя акты, першым з якіх можна лічыць Судзебнік Казіміра, прыняты ў 1468 г. 49

Новы этап у развіцці законатворчай дзейнасці ў ВКЛ гісторыкі звязваюць з распрацоўкай Статутаў. У 1529 г. быў складзены першы Статут ВКЛ, які афіцыйна быў прызнаны агульнадзяржаўным заканадаўчым актам. Ён стаў галоўным прававым дакументам дзяржавы і меў перавагу над іншымі юрыдычнымі актамі. У 1566 г. з'явілася другая рэдакцыя Статута, а ў 1588 г. —трэцяя. Юрыдычныя нормы гэтых рэдакцый таксама мелі агульнадзяржаўны характар і распаўсюджваліся на ўсе саслоўі, усе вобласці ВКЛ. Аналіз зместу Статутаў паказвае, што ўжо ў першым выданні Статут ВКЛ уяўляў сабою дакумент, які адлюстраваў даволі высокі ўзровень развіцця прававой думкі, прававой тэорыі. Ён ахопліваў нормы дзяржаўнага, крымінальнага, цывільнага і працэсу-альнага права. Яшчэ больш дасканалай стала другая і асабліва трэцяя рэдакцыя Статута.

Статут 1588 г., як адзначаў М.Доўнар-Запольскі. пакінуў далёка за сабою сучасныя яму славянскія і заходнееўрапейскія кодэксы, ва ўсякім разе, стаяў непамерна вышэй за тыя сціплыя спробы кадыфікацыі, якія былі зроблены прыблізна ў той час у Польшчы. Гэты Статут, па-сутнасці, з'явіўся першым усебакова распрацаваным кодэксам феадальнага права ў Еўропе, своеасаблівай канстытуцыяй, якая рэгулявала ўсе бакі жыцця ВКЛ, а значыць, і беларускіх зямель. Важна пры гэтым адзначыць і той факт, што і Судзебнік Казіміра і Статуты ВКЛ ды і шмат якія з княжацкіх прывілеяў былі напісаны на беларускай мове і ў іх аснове ляжалі не толькі дасягненні ў развіцці прававой тэорыі, думкі, але і вопыт народа, накоплены ў папярэднія часы.50

Вось тыя асноўныя пытанні, якія тычацца ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. яго этнічнай асновы, дзяржаўна-палітычнага ладу. На заканчэнне трэба падкрэсліць наступнае. Працэс утварэння ВКЛ адлюс-траваў глыбокія змены як у сацыяльна-эканамічным, так і палітычным развіцці беларускіх і іншых зямель, якія ўвайшлі ў яго склад. Хоць гэтая дзяржава. як адзначалася вышэй, і не з'яўлялася чыста беларускай, яна пакінула значны след у нашай гісторыі. Утварэнне ВКЛ паскорыла развіццё вытворчых сіл на беларускіх землях, узмацніла тут этнічныя працэсы, садзейнічала іх культурнаму развіццю. 3 Вялікім княствам Літоўскім звязаны і іншыя станоўчыя змены на Беларусі. Больш падра-бязныя матэрыялы па гісторыі ўтварэння і развіцці ВКЛ можна знайсці ў вучзбнай і навуковай літаратуры.

Раздзел II. ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ І САЦЫЯЛЬНЫЯ АДНОСІНЫ НА БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХIII ~ ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХVІ СТАГОДДЗЯЎ.