Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дмитрачков П.Ф. ВКЛ 1 часть.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
438.78 Кб
Скачать

§ 2. Гарады Беларусі.

Ажыўленне эканамічнага развіцця беларускіх земляў, якое адбыва-лася па меры фармавання ВКЛ, знайшло адлюстраванне і ў жыцці га-радоў. На працягу ХІП — першай паловы ХУІ стагоддзяў ўзрасла агуль-ная колькасць гарадоў, пазялічыліся іх памеры. Ёсць падставы лічыць, што ў сярэдзіне ХVI стагоддзя на тэрыторыі Беларусі было каля 40 гарадоў 28 і ўсе яны выконвалі самыя розныя функцыі, выступаючы ўжо ў якасці самастойнага сацыяльна-эканамічнага фактара феадальнага грамадства. Асабліва значнай была роля такіх старажытных гарадоў Беларусі, як Полацк, Віцебск, Брэст, Новагародак, Мінск, Слуцк. Менавіта яны былі названы ў грамаце вялікага князя літоўскага Казіміра 1441 г. у ліку "лепшых гарадоў" ВКЛ. Да сярэдзіны ХУІ стагоддзя ўзрасло таксама значэнне Магілёва, Оршы, Быхава, Ашмян, Ліды, Бабруйска, некаторых іншых.

Гарадское насельніцтва расло галоўным чынам за кошт сялян, але дакладных дадзеных аб яго агульнай колькасці няма. Крыніцы дазва-пяюць зрабіць прыблізны падлік гарадскога насельніцтва толкі па асоб-ных гарадах. Так, у Брэсце ў канцы ХІУ стагоддзя жыло каля 2 тыс.ча-лавек. Насельніцтва Мінска, Гродна, Новагародка магло складаць 3-4 тыс.чалавек. Найбольш буйным быў Полацк, колькасць яго насельніцтва ў сярэдзіне ХУІ стагоддзя даходзіла да 50 тыс.чалавек-29

Тады ж на Беларусі ўзніклі і мястэчкі — невялікія пасяленні гарадскога тыпу, але яны ў асноўным належалі магнатам. Асобныя магнаты валодалі і гарадамі, такіх прыватнаўласніцкіх гарадоў стакавілася ўсё больш на Беларусі.

Узрастанне ролі гарадоў вызначалася рознымі фактарамі, але асно-ўным было развіццё рамяства і гандлю. Практычна ўсе гарады Беларусі выступалі тады як рамесна-гандлёвыя цэнтры і дасягнулі ў гэтай сферы значных поспехаў.

Што ж новага з'явілася ў гарадскім рамястве ў разглядваемы перы-яд? Пры вывучэнні гэтага пытання перш за ўсё неабходна звярнуць увагу на тую глыбокую спецыялізацыю, якая склалася тут. Па падліках гісторыкаў, у гарадах Беларусі ў сярэдзіне ХУІ стагоддзя налічвалася больш за 100 рамесных прафесій.30 Так. вельмі разнастайны быў асар-тымент вырабаў рамеснікаў. якія займаліся апрацоўкай металаў і, у прыватнасці, кавальскай і ювелірнай справай. Глыбока спецыялізаванай была таксама дрэваапрацоўка, ганчарнае, гарбарнае, рымарнае і шавецкае рамёствы.

Паступова ўдасканальвалася і тэхніка, арганізацыя рамёстваў. Гісто-рыкі адзначаюць, што хоць у большасці гарадскіх рамёстваў выкарыстоўваліся ранейшыя, старажытныя дасягненні і традыцыі, усё большае распаўсюджанне атрымлівалі новыя, прагрэсіўныя тэхналогіі, якія дазвалялі беларускім майстрам вырабляць якасную прадукцыю, што ка-рысталася попытам не толькі ў мясцовага насельніцтва, але і за межамі Беларусі. Важную ролю ў гэтым адыгрывалі рамесныя цэхі, асабліва ў ХУІ стагоддзі, калі яны з'явіліся ў многіх гарадах Беларусі. Падрабязны матэрыял аб значэнні цэхаў як прафесійна-карпаратыўных аб'яднанняў гарадскіх рамеснікаў можна знайсці ў навуковай літаратуры. Рэка-мендуецца, у прыватнасці, азнаёміцца з работамі гісторыкаў З.Капысскага і А.Грыцкевіча, прысвечаных гарадам Беларусі.31

Другой важнай рысай гарадскога рамяства было тое, што яно ўжо ў значнай ступені развівалася як таварная вытворчасць. Прычым гарадское рамяство абслугоўвала не толькі патрэбы гараджан і жыхароў навакольных вёсак. Пастаянна пашыраліся і міжгарадскія гандлёвыя сувязі, у тым ліку і сувязі з гарадамі іншых краін. Гэтаму садзейнічала будаўніцтва дарог-гасцінцаў, якія звязвалі буйныя гарады. Так, у канцы XV - першай палове ХУІ стагоддзяў такая дарога праходзіла паміж Полацкам, Віцебскам і Смаленскам. Праз усю Беларусь з усходу на захад праходзіў гасцінец з Оршы на Мінск, Слонім, Брэст. 3 ХУ стагоддзя ўпамінаецца шлях, які злучаў Гродна з Вільняй. Ажыўленымі былі дарогі, звязаўшыя Пінск з Мазыром. Кобрынам, Клецкам, Слуцкам, Брэстам. Яшчэ ў пачатку ХУ стагоддзя крыніцы ўпамінаюць і "вялікі шлях Лагойскі".32. Гэтыя і іншыядарогі, безумоўна. спрыялі гандлёвым сувязям гарадоў.

У гандлёвых мэтах шырока выкарыстоўваліся таксама і рэкі, яны звязвалі не толькі беларускія гарады, але і давалі магчымасць весці ган-даль з іншымі краінамі. давалі выхад беларускім купцам на знешні рынак. Так, праз Полацк, буйнейшы гандлёвы цэнтр ВКЛ, ішоў гандаль з Рыгай, расійскімі гарадамі Ноўгарадам, Псковам, Масквою. Брэст гандляваў з Варшаваю, Торунем, Гданьскам, Познанню, Люблінам, Кракавам, Львовам. Гродзенскія купцы падтрымлівалі пастаянныя сувязі з Польшчай, Чэхіяй, Валахіяй, Венгрыяй. Некаторыя беларускія купцы дабіраліся да Візантыі, гарадоў Усходу.

Безумоўна, у якасці тавараў выступалі не толькі рамесныя вырабы, але і шмат якія сельскагаспадарчыя прадукты, сыравіна (збожжа, мёд, воск, поташ, лён, льняное семя і г.д.), аднак у любым выпадку гарады былі аоноўнымі пунктамі гандлёвых сувязей, што павышала іх агульную ролю ў жыцці дзяржавы

Трэба заўважыць, што гандлёвую дзейнасць гараджан падтрымліва-ла і вярхоўная ўлада, таму што пошлінныя зборы былі важнай крыніцай папаўнення дзяржаўнай казны. У пачатку ХУ) стагоддзя адзін Полацк даваў дзяржаве толькі пошліннага збору ад гандлю воскам і соллю штогод 3936 коп грошаў, ці 20% збору па гэтай крыніцы даходу з усіх гарадоў ВКЛ.33

Гандлёвыя сувязі гарадоў мелі важнае значэнне не толькі для развіцця рамёстваў, промыслаў, але і садзейнічалі фармаванню ўнутранага рынка. Праўда, гэты рынак тады не склаўся, але менавіта ў працэсе гандлёвай дзейнасці гарадоў развіваліся яго элементы, новыя арганізацыйныя формы гандлёвых адносін. Напрыклад, ужо ў той перыяд на базе некаторых буйных беларускіх гарадоў праводзіліся ярмаркі ці кір-машы, на якія прыбывалі не толькі мясцовыя купцы, але і купцы з больш аддаленых раёнаў, замежных краін.

Усё больш дасканалай станавілася і сістэма грашовага абарачэння, якая паступова выцясняла натуральны абмен. Разам з тым і тады ў якасці эквіваленту тавару, плацёжнага сродку выкарыстоўваліся не толькі грашовыя адзінкі, але і зліткі-грыўны пэўнай вагі (100, 160, 200г.). Найбольш развітай у той перыяд, нз думку гісторыкаў, была полацка-віцебская грашова-вагавая сістэма, на аснове якой у ХУ стагоддзі ўста-лявалася адзіная агульнадзяржаўная грашова-вагавая сістэма. Некалькі пазней замест гэтай сістэмы была ўзедзена новая, лічбавая грашовая сістэма, гэта адбылося прыкладна з пачатку ХУІ стагоддзя. Аднак у той перыяд у грашовы ўжытак і гандлёвую дзейнасць насельніцтва Беларусі, як і на ўсёй тэрыторыі ВКЛ, шырока ўваходзілі манетныя адзінкі розных еўрапейскіх краін — прыбалтыйская, лівонская манета, пражскі грош. Апошні доўгі час увогуле складаў фундамент грашовай гаспадаркі дзяржавы. Але пачынаючы з ХУІ стагоддзя, як адзначае В.Рабцэвіч, асноўнай манетай Вялікага княства Літоўскага становіцца грашовы знак унутранай вытворчасці — літоўскі паўгрош. Ён чаканіўся на манетным двары ў Вільні, які пачаў працаваць з 1492 г.3-1

Актывізацыя гандлёвай дзейнасці гарадоў спрыяла і таму, што ў ВКП узнікла і крэдытная сістэма. Яна давала магчымасць купцам атрымлі-ваць пазыку ў больш багатых кампаньёнаў ці феадалаў для правяд-зення той або іншай гандлёвай аперацыі. Крэдыторамі станавіліся і ліхвяры, якія ў гэты час таксама з'явіліся на Беларусі.

Такім чынам, гарады станавіліся цэнтрамі фармавання новых сацыяльна-эканамічных адносін, якія хоць і не выходзілі за межы феадальнага ладу, усё ж не ўкладваліся ў яго традыцыі.

Усё гэта стварала аб'ектыўныя ўмовы і для таго, каб перад гараджа-намі ўзнікла пытанне аб пашырэнні іх правоў, пазбаўленні самавольства феадалаў і адміністрацыйных асоб, прадстаўлення з боку дзяржавы саслоўных гарантый. І такое пытанне. як сведчаць гістарычныя крыніцы, сапраўды ставілася ў тых скаргах, якія паступалі ад жыхароў гарадоў на імя вялікага князя. Вялікія князі і ўвогуле вярхоўная ўлада не маглі не ўлічваць інтарэсы гараджан, таму што яны былі зацікаўлены ў развіцці гарадоў і перш за ўсё таму, што гарады давалі немалыя прыбыткі ў дзяржаўную казну. Сведчаннем таму служыць з'яўленне прававых актаў, якія спрыялі развіццю рамеснай і гандлёвай дзейнасці гарадскога насельніцтва. Такія акты былі выдадзены ўжо ў другой паловве ХУ стагоддзя. Заканадаўчае прызнанне саслоўнай самастойнасц гарадскога насельніцтва знайшло адлюстраванне і ў Статутах ВКЛ. Напрыклад, Статут 1529 г. разглядваў гарадское насельніцтва як саслоўнае ў дзяржаве, што відаць з першага артыкула раздзела 1. Артыкул дзевяты III раздзела Статута ў вядомай ступені нават ураўноўваў мяшчанскае саслоўе з іншымі саслоўямі феадальнага грамадства, прызнаючы за імі "яко княжата і панове хоругвные, шляхта", права спадчыннасці маёмасці бацькоў.35

Гісторыкі адзначаюць, што ўжо ў сярэдневяковы перыяд у шэрагу еўрапейскіх краін склаўся своеасаблівы саюз паміж вярхоўнай уладай: ў асобе манарха (караля, князя і г.д.) і гарадамі, у выніку чаго апошнія г.зн. гарады, атрымалі права на самакіраванне, якое найбольш дакладна было распрацавана жыхарамі нямецкага горада Магдэбурга вядома як Магдэбургскае права.

Першым на тэрыторыі Беларусі магдэбургскае права атрымаў Брэст—у 1390г.. потым Гродна—у 1391 г. У ХУ стагоддзі такое права было дадзена яшчэ тром беларускім гарадам — Слуцку (1441), Полацку (1498);і Мінску (1499). Да сярэдзіны ХУІ стагоддзя магдэбургскае права мелі амаль што ўсе больш ці менш значныя гарады Беларусі. Нават магна-ты-уладальнікі гарадоў і мястэчак таксама давалі гэта права іх жыхарам.

У адпаведнасці з магдэбургскім правам вырашаліся многія пытанні жыцця гарадоў. Так, гарады, якія атрымалі такое права, замест шматлікіх натуральных павіннасцяў плацілі на карысць дзяржавы адзіны грашовы падатак. Яны таксама вызваляліся ад суда і ўлады вялікакняжацкіх намеснікаў і ваявод.

Гарадскую ўладу цяпер фарміравалі самі гараджане, якія выбіралі органы самакіравання — раду і лаву, якія часам зліваліся ў адну ўстанову. Рада складалася з бурмістраў і радцаў, загадвала гаспадаркай горада, яго добраўпарадкаваннем і разглядала цывільныя справы гараджан (колькасць яе членаў у розных гарадах была розная і вагалася ад 6 да 24). Лава — судовая калегія, складалася з войта і прысяжных лаўнікаў, якім належыў суд па крымінальных справах.

Але роля войта не зводзілася толькі да старшынства на пасяджэннях лавы. Войт узначальваў гарадское самакіраванне, па сутнасці, ён быў гарадскім галавою. Праўда, войт не выбіраўся гараджанамі (гэтага яны дабіліся пазней), а прызначаўся вялікім князем э ліку шляхты, прад-стаўнікоў феадальнага класа, прычым гзта пасада давалася ў пажыццёвае ці нават у спадчыннае валоданне.36

1 тым не менш ўстанаўленне самакіравання — гэта важная з'ява ў жыцці беларускіх гарадоў, яно, безумоўна, адыгрывала, нягледзячы на абмежаванні, станоўчую ролю ў развіцці гарадской гаспадаркі, аслабляла залежнасць гараджан ад феадалаў.

Аднак і ў гзтых умовах феадалы імкнуліся пранікнуць у гарады, выкарыстаць магчымасці гарадскога жыцця ў асабістых мэтах. Так, яны набывалі ў гарадах участкі і дамы і перасялялі туды сваіх сялян, якія і займаліся рамеснай або гандлёвай дзейнасцю. У выніку ў гарадах Беларусі з'явіліся прыватныя ўладанні, т.зв. юрыдыкі ці юрысдыкі, жыха-ры якіх не былі падуладны органам гарадскога самакіравання і не плацілі падаткі, іншыя зборы ў бюджэт горада.

Першыя звесткі аб юрыдыках у гарадах Беларусі ўтрымліваюць гра-маты Брэста і адносяцца да ХУ стагоддзя.37. У далейшым сведчанні аб іх маюцца ў многіх крыніцах: магістратскіх кнігах, уставах рамесных цэхаў, судовых і падатковых распараджэннях вялікакняжацкай адміністра-цыі і іншых. Ва ўсіх гэтых крыніцах юрыдыкі разумеюцца як штосьці звы-чайнае, паўсядзённае. Трэба сказаць, што юрыдыкі ўзніклі з ведама вяр-хоўнай улады, у 1563 г. яны афіцыйна былі зацверджаны вялікім князем.

Пзўную ролю ў сацыяльна-палітычным жыцці гарадоў Беларусі адыгрывалі таксама цэхавыя арганізацыі рамсснікаў, купецкія гільдыі, пра-васлаўныя рэлігійныя брацтвы. Яны з'яўляліся формамі і сродкамі праяўлення саслоўнай салідарнасці гараджан. Рамесныя цэхі і купецкія гільдыі вырашалі гэтую задачу ў сферы эканомікі і сацыяльным жыцці, брацтвы— у ідэйнай вобласці. якая знаходзілася ў феадальную эпоху цалкам пад уплывам рэлігіі і царквы.

У цэлым. аднак, працэс саслоўнай кансалідацыі гараджан лраходзіў у складаных умовах і застаўся незавершаным. Самі ж гарады ў сваёй асноўнай масе заставаліся ў становішчы паўаграрным, паўгандлёвым з невялікай колькасцю рамеснікаў. Такі ўзровень гарадскога жыцця быў характэрны для большасці еўрапейскіх краін.

У заключэнне неабходна адзначыць, што сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель другой паловы ХПІ — першай паловы ХУІ стагоддзяў адлюстроўвала асаблівасці, уласцівыя феадальнай сістэме. Менавіта тады канчаткова склаліся галоўныя рысы гэтай сістэмы, і яна забяспечвала рост вытворчых сіл. Такі рост, хоць і павольна, адбываўся, як мы бачылі, і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловай дзейнасці, якой займаліся сяляне і жыхары гарадоў і мястэчак.