Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання

Сучасная беларуская літаратурная мова прайшла складаны і шматвяковы шлях развіцця. Адны словы дайшлі да нас з часу агульнаславянскага адзінства, другія належаць да агульнаўсходнеславянскага перыяду, трэція (уласнабеларускія) узніклі ў эпоху фарміравання мовы беларускай народнасці і нацыі. Усе яны складаюць аснову сучаснай лексікі і называюцца спрадвечна беларускімі, бо яны існуюць у беларускай мове даўно, спрадвеку, дасталіся з іншых моў. Названыя групы слоў можна паказаць на схеме:

Лексіка беларускай мовы

Спрадвечна беларуская лексіка

Запазычаная лексіка

Агульнаславянскія словы

Усходнесла-вянскія словы

Уласнабеларус-кія словы

Са славян-скіх моў

З неславянскіх моў

Агульнаславянскія словы існавалі ў мове старажытных славян да VI-VII ст., перайшлі ў спадчыну да ўсходніх, заходніх і паўдневых славянскіх плямен і цяпер ужываюцца ў большасці сучасных славянскіх моў, напрыклад: бор, лес, дуб, ячмень, салавей, месяц, ноч, год, вялікі, адзін, зіма і інш.

Усходнеславянскія словы ўзніклі ўжо ў мове ўсходніх славян у VI-XIV ст. і з’яўляюцца агульнымі для беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, але не ўжываюцца ў мове заходніх і паўдневых славян: галка, каршун, кошка, буры, зоркі, цемны, харошы, сягоння, пасля, цяпер і шмат іншых.

Уласнабеларускія словы пачалі ўзнікаць з XIII-XIV ст. у перыяд самастойнага існавання беларускай мовы на базе мясцовых гаворак, а таксама ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранеў: адкуль, адпачываць, жыхар, зломак, каліва, араты, спадчына, дапаможнік, навучэнец і г.д.

Запазычаныя словы

Акрамя спрадвечна беларускай лексікі, у нашай мове есць словы, запазычаныя з іншых моў. Яны праніклі ў беларускую мову рознымі шляхамі і ў розны час пры гандлева- эканамічных, палітычных, навуковых, культурных сувязях беларускага народа з суседнімі і несуседнімі народамі і краінамі.

Запазычванне адбываецца ў выніку цесных моўных узаемасувязей двума шляхамі: вусным – пры непасрэдных моўных зносінах з іншымі народамі і пісьмовым – праз кнігі, газеты, афіцыйныя дакументы, пры перакладах з чужых моў. Адны з запазычаных слоў трапілі ў беларускую мову непасрэдна з іншых моў, другія ж прыйшлі праз суседнія мовы – рускую, польскую або ўкраінскую.

Адрозніваюць 2 тыпы запазычванняў: 1) з блізкароднасных славянскіх моў і 2) з неславянскіх моў.

Славянскія запазычванні: з польскай (слодыч, маентак, тлусты) і праз польскую з нямецкай (ганак, гетман, дрот, гвалт); з рускай (аплот, ачаг, зводка, подзвіг), з украінскай (варэнікі, хлебароб) і праз украінскую з цюркскіх (кавун, гайдамак).

Неславянскія запазычванні: з літоўскай: венцер, гірса, клуня, лоўж; з грэчаскай: аксаміт, арыфметыка, космас, кіт, кедр; з лацінскай: алей, апарат, аратар, водар, акт; з іспанскай: кафетэрый, каньен і г.д.

Інтэрнацыяналізмы – гэта міжнародныя словы, запазычаныя пераважна з класічных старажытных грэчаскай і лацінскай моў: цывілізацыя, сацыялізм, партыя, мітынг, банк і г.д.

Асноўныя прыметы запазычаных слоў:

  1. наяўнасць у слове ф: фарба, шафа;

  2. пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, ода, опера;

  3. спалучэнні ге, ке, хе ў корані: агент, кельма, схема;

  4. спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет;

  5. спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт;

  6. цвердасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнд, дыван;

  7. прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі-: амаральны, дэгазацыя;

  8. суфіксы –ізм(-ызм), іст(-ыст), -ір(-ыр): сацыялізм, капіраваць.