Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы

Выдзяленне славян з агульнаеўрапейскага адзінства адбылося да пачатку II тысячагоддзя да нашай эры. Мову славян гэтага перыяду называюць праславянскаю; у навуцы есць і другая назва - агульнаславянская мова-аснова. Зразумела, у гэтай мове адбываліся агульныя працэсы па ўсей тэрыторыі, дзе жылі славяне; з другога боку, у ей былі дыялектныя адрозненні.

У VI ст. нашай эры наступіў канец агульнаславянскай эпохі і пачынаецца гісторыя аднаго з адгалінаванняў агульнаславянскай мовы – агульнаўсходнеславянскай (старажытнарускай ці старарускай) мовы, якая захавала ад агульнаславянскай асновы асаблівасці граматычнага ладу, фанетычнай сістэмы, лексічнага фонду. Ва ўсходнеславянскай мове адбываюцца працэсы і змяненні, вынікі якіх аднолькавыя для заходніх і паўдневых славян, адначасова – працэсы і змяненні, вынікі якіх з’яўляюцца самабытнымі, усходнеславянскімі. З дапісьмовай пары ва ўсходнеславянскай мове развіліся змяненні, вынікамі якіх яна адрозніваецца ад паўднева- і заходнеславянскіх моў. Напрыклад:

  1. Гук ж на месцы *дй(*dj) ва ўсходнеславянскай мове і адпаведна – у беларускай, украінскай, рускай мовах, жд – у балгарскай, дз – у польскай.

*садйа – бел. сажа, балг. сажда, польск. sadza

  1. Гук ч на месцы *тй(*tj) ва ўсходнеславянскай мове і адпаведна – у беларускай, рускай, украінскай мовах, щ – балгарскай, ц(с) – у польскай.

*светйа – бел. свеч(к)а, балг. свещ, польск. swieca

  1. Поўнагалосныя спалучэнні ва ўсходнеславянскай мове, адпаведна – у беларускай, рускай і ўкраінскай мовах; няпоўнагалосныя – у паўдневаславянскіх і заходнеславянскіх мовах. Поўнагалосныя спалучэнні ў беларускай мове ў выніку фанетычных змяненняў атрымалі гучанне: ара (гарадскі), аро (варожыць), ора (горад), ала (галава), ола (холад), ало (малоць), ера (перад), ярэ (бярэзнік), яро (бяроза).

Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова

У другой палове IX ст. нашай эры ўзнікла вялікая дзяржава Кіеўская Русь з цэнтрам у Кіеве. Яна не была ні беларускаю, ні рускаю, ні ўкраінскаю дзяржаваю: тады яшчэ не было асобных усходнеславянскіх народаў; гэта была ўсходнеславянская феадальная дзяржава, у якой складвалася з былых блізкіх славянскіх пляменаў усходнеславянская народнасць, складвалася мова гэтай народнасці. Зразумела, у гэтай усходнеславянскай мове былі пэўныя адрозненні, дыялектныя асаблівасці: гэта не была ні ўласна руская, ні ўласна ўкраінская мова. Не выпадкова засталася як успамін працяглая спрэчка пра тое, каму належыць старажытны ўсходнеславянскі твор “Слово” (яго поўная назва “Слово о плъку Игоревь, Игоря сына Святьславля, внука Ольгова”): беларусам, рускім ці ўкраінцам. Мова яго – старажытная і ўсходнеславянская.

У Кіеўскай Русі, - гэтай адзінай дзяржаве ўсходніх славян, развіваліся эканамічныя, культурныя сувязі паміж часткамі вялікай краіны не былі моцныя і трывалыя. Таму разнастайныя дыялектныя асаблівасці ў тых умовах не маглі сцерціся. Пашырэнне феадальнай уласнасці на зямлю, развіцце рамяства і гандлю вялі да ўмацавання феадальных цэнтраў (Полацк, Ноўгарад, Валынь, Суздаль і інш.), а ўзвышэнне іх эканамічнага і палітычнага значэння прывяло да драблення Кіеўскай Русі на асобныя княствы – своеасаблівыя дзяржавы. У ліку першых княстваў, якія аддзяліліся ад старажытнай усходнеславянскай дзяржавы, былі Полацкае (Полацка-Мінская зямля) і Наўгародскае. У другой палове XI – пачатку XII ст. Кіеўская Русь распалася, вялікі кіеўскі князь страціў уладу, яна пераходзіла ў рукі феадалаў асобных земляў, шматлікіх княстваў. З кожным годам узвышаецца роля феадальных гарадоў, яны становяцца эканамічнымі, палітычнымі і культурнымі цэнтрамі пэўных тэрыторый.

Заданні:

  1. Прааналізуйце тэарэтычны матэрыял па тэме.

  2. З тлумачальнага слоўніка выпішыце азначэнні народнасці, нацыі, культуры, мовы. Прадумайце і асэнсуйце іх.

  3. У Беларускай Савецкай Энцыклапедыі прачытайце пра фарміраванне беларускай нацыі. Падрыхтуйце паведамленне па гэтай тэме.

  4. Прачытайце ўрыўкі з твораў, надрукаваных у 19-пачатку 20 ст., знайдзіце ў тэкстах факты, якія не адпавядаюць сучасным нормам літаратурнай мовы.

Кали къ намъ ласка будзетсь

Вяли намъ лазню протапиць...

(Энеіда навыварат, пач. 19 ст.)

Ти знау зъ васъ браццы, хто Тараса,

Што у палясоущикахъ ен быу?

Ен там ля лазни близка жиу.

Што-жъ, чалав къ енъ быу рахманый,

Гар лки у зубы енъ ня брау.

(Тарас на Парнасе, 30-40-я гг. 19 ст.)

Енъ мн усе гэта расказау,

А я у паперку записау.

(Тарас на Парнасе, 30-40-я гг. 19 ст.)

  1. Вызначце, якія змены адбыліся са словамі пры распадзе агульнаславянскага моўнага адзінства.

Гордъ, холдъ, золтл, бергъ, голва, болто, борна, кубъкъ, чьто, мънt , Мtньскъ, вьрвъка, съвtдъка, сълньце.

Д/з. Падрыхтуйце вуснае паведамленне пра моўную сістэму.

Пералік паведамленняў (на выбар студэнтаў):

“Гіпотэзы паходжання мовы” (Рагаўцоў В.І., Юрэвіч А.Л. Уводзіны ў мовазнаўства, стар. 173), «Мовы свету і іх класіфікацыя» (Рагаўцоў В.І., Юрэвіч А.Л. Уводзіны ў мовазнаўства, стар. 156), «Мая Радзіма – Белая Русь» (БелСЭ), «Роля Я.Купалы і Я.Коласа ў развіцці беларускай літаратурнай мовы”(Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, стар 305).

Тэма 2. Эканамічная тэорыя.

Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.

Р/м Гістарычнае мінулае беларускага народа.

(2 гадзіны)

План

1. Эканамічная тэорыя.

2.Фарміраванне беларускай народнасці і беларускай мовы (XIV - XVI ст.ст.).

3. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ.

4. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў 118118Рэчы Паспалітай.

4. Беларуская мова ў 20-я гады 20 стагоддзя.

  1. Моўныя рэформы на Беларусі.

  2. «Закон аб мовах». Праграма беларусізацыі. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў.

Літаратура:

Асноўная:

1. Беларуская мова. У 2 ч.: Ч.1/ Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. - Мн.: Выш. шк., 2001.

Дадатковая:

  1. Блінава Э.Д. Беларуская мова. - Мн., 1996.

  2. Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. - Мн., 1989.

3. Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. - Мн., 1989.