Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Асаблівасці скланення лічэбнікаў.

  1. Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) скланяецца, як прыметнік з асновай на цверды зычны.

  2. Лічэбнікі два (дзве) захоўваюць родавыя адрозненні ва ўсіх склонах. Лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры у творным склоне маюць форму, якая заканчваецца на –ма: чатырма.

  3. Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення.

  4. Лічэбнік дзевяноста не скланяецца.

  5. Лічэбнікі сто, сорак ва ўсіх склонах, апрача назоўнага і вінавальнага, маюць канчатак –а: ста двароў.

  6. Пры скланенні складаных лічэбнікаў змяняюцца абедзве часткі: двумстам, пяццюдзесяццю.

  7. Лічэбнік тысяча скланяецца як назоўнік жаночага роду 1 скланення, а мільен, мільярд – як назоўнікі 2 скланення мужчынскага роду з асновай на цверды зычны.

  8. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова: шасцісот сямідзесяці трох чалавек.

Займеннік

Займеннік – самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, прымету, колькасць, але не называе іх. Займеннікі маюць абагульненае значэнне, якое канкрэтызуецца толькі ў кантэксце. Значэннем, марфалагічнымі прыметамі, сінтаксічнай функцыяй адны займеннікі набліжаюцца да назоўнікаў, другія – да прыметнікаў, трэція – да лічэбнікаў. Паводле гэтых суадносін з іншымі часцінамі мовы выдзяляюцца: займеннікі – назоўнікі (абагульнена-прадметныя): я, ты, мы; займеннікі – прыметнікі (абагульнена – якасныя): наш, свой; займеннікі-лічэбнікі (абагульнена-колькасныя) колькі, гэтулькі.

Займеннікі-прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў і змяняюцца па родах, ліках, склонах (кожны дзень), а займеннікі, суадносныя з назоўнікамі або лічэбнікамі, змяняюцца па склонах (вы, вас, вам, вамі).

У сказе займеннікі могуць выступаць у ролі любога члена сказа: Першыя словытвае (выказнік). Пісаць вучыся сам (акалічнасць).

Разрады займеннікаў

Разрад

Прыклады

1. Асабовыя

Я, мы, ты, вы, ен, яна, яно, яны

2. Зваротны

Сябе

3. Прыналежныя

Мой, твой, свой, наш, ваш, іхні, яго, яе

4. Указальныя

Гэты, той, такі, гэтакі, столькі

5. Азначальныя

Сам, самы, увесь, усякі, кожны, іншы, усе

6. Пытальна-адносныя

Што, хто, які, каторы, чый, колькі

7. Адмоўныя

Ніхто, нішто, ніякі, нічый

8. Няпэўныя

Нехта, хтосьці, абы-чый

Правапіс займеннікаў.

  1. Займеннікі з прыназоўнікамі пішуцца заўседы асобна: з імі.

  2. Прыстаўка ні- з адмоўнымі займеннікамі пішацца разам, калі яны ўжываюцца без прыназоўніка: нікога. Калі пасля часціцы ні стаіць прыназоўнік, то ўвесь выраз пішацца ў тры словы: ні з чым.

  3. Няпэўныя займеннікі з суфіксам –небудзь і прыстаўкай абы- пішуцца праз злучок: што-небудзь, абы-хто.

  4. З постфіксам -сьці (-сь) няпэўныя займеннікі пішуцца разам: кагосьці.

  5. У злучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як не пішацца асобна і ў склад

займенніка не ўваходзіць. У злучэннях ніхто іншы не; нішто іншае не ні пішацца разам: Прычынай пажару стала не што іншае, як маланка. Ніхто іншы яго не цікавіў.

Заданні:

1. Прааналізуйце тэарэтычны матэрыял па тэме.

2. Дапасуйце назоўнікі да лічэбнікаў.

Два (тыдзень, падручнік, мужчына);

Чатыры (хвоя, дзяўчына, дакумент, плошча, будынак);

Пяць (студэнт, камп’ютэр, сшытак);

Паўтара (паўтары) (год, тона, рубель, кілаграм);

Абодва (абедзьве) (сяброўка, сын, афіцэр, выкладчыца).

3. Утварыце ад наступных колькасных лічэбнікаў рускія і беларускія формы парадкавых лічэбнікаў. Адзначце аднозненні.

1,2,3,46,7,9,16,50,300,2000.

4. Запішыце наступныя лічбы словамі па-руску і па-беларуску. Прааналізуйце асаблівасці правапісу лічэбнікаў.

8. 11, 13, 18, 90, 200, 3/5, 1 000 000.

5. Перакладзіце тэкст. Запішыце лічбы словамі.

1. Книга издана с (83 иллюстрации). 2. Если к 489 прибавить 311, то получится ровно 800. 3. Варенье сва­рили из (1,5 стакана) земляники. 4. Учителя пришли на экскурсию с (240 учеников). 5. Организовали встречу с (38 ветеранов) войны и с (3 писателя), писавшими о войне. 1. Дэнарый літоўскі з канца (15 стагоддзе) роўны 1/ 10 гроша літоўскага i l/З гроша польскага. 2. Кожная група складалася з (17 чалавек). 3. У асабістай гаспадарцы былі (4 ягня) i (3 цяля). 4. Настаўнік дадаткова займаўся з (4 вучі). 5. 3 (1793 год) Слуцк уваходзщь у склад Pacii.