Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
99
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма

Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам: У многіх краінах свету людзі з захапленнем слухаюць беларускія народныя песні, дзівячыся іх неўміручаму хараству. Дзеепрыслоўе дзівячыся абазначае дадатковае дзеянне (дзівяцца) і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам слухаюць (слухаюць як? дзівячыся іх неўміручаму хараству).

Дзеепрыслоўі маюць граматычныя прыметы дзеяслова: пераходнасць-непераходнасць: выконваючы заданне, пабудаваўшы дом (пераходныя дзеепрыслоўі), сустрэўшыся ў дарозе, адхіляючыся ўбок (непераходныя дзеепрыслоўі); зваротнасць-незваротнасць: радуючы-радуючыся; трыванне (закончанае-незакончанае): гаворачы, напісаўшы.

Лічэбнік

Лічэбнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае лік, колькасць, сукупнасць прадметаў або парадак прадметаў пры лічэнні: тры, тры студэнты, трэці курс.

Лічэбнікі абазначаюць абстрактныя лікі, калі ўжываюцца без назоўнікаў. У такім значэнні яны выкарыстоўваюцца ў матэматыцы і маюць адпаведныя графічныя знакі – лічбы: 6 - шэсць.

Колькасць прадметаў і парадак іх пры лічэнні абазначаюць лічэбнікі ў спалучэнні з назоўнікамі: у групе дваццаць пяць студэнтаў.

Як самастойная часціна мовы лічэбнік характарызуецца пэўнымі марфалагічнымі асаблівасцямі. Амаль усім лічэбнікам уласціва скланенне (акрамя дзевяноста, паўтара, паўтары). Лічэбнік адзін і лічэбнікі, якія абазначаюць парадкавыя лікі, змяняюцца па родах і ліках: адзін, адна, адно, адны. Змяняюцца па родах лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, паўтара, паўтары. Маюць род і змяняюцца па ліках словы тысяча, мільен, мільярд.

У сказе лічэбнікі або спалучэнні лічэбнікаў з назоўнікамі (колькасна-іменныя спалучэнні) могуць выступаць у ролі любога члена сказа: Хвілін праз пяць прыйшоў поезд (акалічнасць). Дванаццаць дзеліцца на два (дзейнік і дапаўненне).

Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.

1. Лічэбнік адзін дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне: адзін стол, адно акно, адны вароты, адной партай.

  1. Лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры, абодва, абедзве дапасуюцца да назоўніка ў форме назоўнага склону множнага ліку: два гарады, чатыры сыны. Дапасуюцца на назоўнікаў і колькасныя састаўныя лічэбнікі, якія заканчваюцца на адзін, два, тры, чатыры: пяцьсот сорак тры дні. Прыметнікі ў такіх спалучэннях таксама ставяцца ў форме множнага ліку назоўнага склону: тры маладыя хвоі.

  2. Усе астатнія лічэбнікі у назоўным і вінавальным склонах кіруюць назоўнікамі, патрабуючы формы роднага склону множнага ліку: пяць алоўкаў. Ва ўсіх іншых склонах гэтыя лічэбнікі дапасуюцца да назоўнікаў: пяці алоўкаў, пяццю алоўкамі.

  3. Пры зборных лічэбніках назоўнікі ўжываюцца ў родным склоне множнага ліку: чацвера студэнтаў.

  4. Дробавыя лічэбнікі патрабуюць формы роднага склону назоўніка: адна трэцяя адлегласці.

Асаблівасці скланення лічэбнікаў.

  1. Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) скланяецца, як прыметнік з асновай на цверды зычны.

  2. Лічэбнікі два (дзве) захоўваюць родавыя адрозненні ва ўсіх склонах. Лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры у творным склоне маюць форму, якая заканчваецца на –ма: чатырма.

  3. Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення.

  4. Лічэбнік дзевяноста не скланяецца.

  5. Лічэбнікі сто, сорак ва ўсіх склонах, апрача назоўнага і вінавальнага, маюць канчатак –а: ста двароў.

  6. Пры скланенні складаных лічэбнікаў змяняюцца абедзве часткі: двумстам, пяццюдзесяццю.

  7. Лічэбнік тысяча скланяецца як назоўнік жаночага роду 1 скланення, а мільен, мільярд – як назоўнікі 2 скланення мужчынскага роду з асновай на цверды зычны.

8. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова: шасцісот сямідзесяці трох чалавек.