Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
99
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Займеннік

Займеннік – самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, прымету, колькасць, але не называе іх. Займеннікі маюць абагульненае значэнне, якое канкрэтызуецца толькі ў кантэксце. Значэннем, марфалагічнымі прыметамі, сінтаксічнай функцыяй адны займеннікі набліжаюцца да назоўнікаў, другія – да прыметнікаў, трэція – да лічэбнікаў. Паводле гэтых суадносін з іншымі часцінамі мовы выдзяляюцца: займеннікі – назоўнікі (абагульнена-прадметныя): я, ты, мы; займеннікі – прыметнікі (абагульнена – якасныя): наш, свой; займеннікі-лічэбнікі (абагульнена-колькасныя) колькі, гэтулькі.

Займеннікі-прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў і змяняюцца па родах, ліках, склонах (кожны дзень), а займеннікі, суадносныя з назоўнікамі або лічэбнікамі, змяняюцца па склонах (вы, вас, вам, вамі).

У сказе займеннікі могуць выступаць у ролі любога члена сказа: Першыя словытвае (выказнік). Пісаць вучыся сам (акалічнасць).

Прыслоўе

Прыслоўе – нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці стану, прымету якасці, зрэдку – прымету прадмета: сабраліся хутка (прымета дзеяння), вельмі здольны (прымета якасці), сцежка дахаты (прымета прадмета).

Нязменнасць – характэрная асаблівасць прыслоўяў. Яны не скланяюцца і не спрагаюцца, не ўтвараюць форм роду і ліку. Аднак прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць ступені параўнання. Некаторыя з іх маюць формы ацэнкі і меры якасці.

У сказе прыслоўі выступаюць у ролі акалічнасці, недапасаванага азначэння: Слова наша лятае далека. Чулася размова па-нямецку. Субстантывіруючыся, прыслоўі могуць быць дзейнікамі, прыдыткамі, дапаўненнямі, акалічнасцямі: Ваша заўтра залежыць ад Вас саміх.

Службовыя часціны мовы Прыназоўнік

Прыназоўнік – службовая часціна мовы, якая выражае разнастаўныя адносіны паміж назоўнікам (займеннікам, лічэбнікам) ва ўскоснай форме і іншымі словамі ў словазлучэнні. Сама назва гэтай часціны мовы паказвае, што прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім (пры назоўніку). Прыназоўнікі служаць для сінтаксічнай сувязі слоў, паказваючы на залежнасць аднага слова ад другога; без склонавай формы назоўніка (займенніка) прыназоўнікі не ўжываюцца; як граматычны разрад слоў яны нязменныя.

Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў.

  1. Пры дзеясловах, якія абазначаюць эмоцыі, перажыванні і пад. (смяяцца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, дзівіцца, цешыцца), для выражэння аб’ектных адносін у беларускай мове, як правіла, ужываецца прыназоўнік з назоўнікам (або займенннікам) у родным склоне: дзівіцца з малога, жартаваць з сябра.

  2. Пры дзеясловах гаварыць, думаць, ведаць, клапаціцца і пад. звычайна ўжываецца прыназоўнік пра: Есць пра што пагаварыць.

  3. Пры дзеяслове жаніцца, ажаніцца ўжываецца прыназоўнік з з творным склонам назоўніка: Ажаніўся з Пелагеяй.

  4. Пры дзеясловах і адпаведных аддзеяслоўных назоўніках, якія выражаюць пачуцці смутку, гора, жалю (сумаваць, тужыць, бедаваць і інш.) ўжываецца прыназоўнік па з месным склонам назоўніка: сумаваць па роднай зямлі.

  5. Пры дзеясловах руху (ісці, ехаць, плыць і інш) па таксама ўжываецца з месным склонам: Усмешка блукае па твары.