Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
99
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Службовы ліст

Ад 25 мая 2001 г. № 143/05 Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Аб спісах выпускнікоў, якія

рэкамендуюцца інстытутам

на навуковую работу

У 2000 годзе Мазырскі сельскагаспадарчы інстытут заканчваюць 5 чалавек па розных спецыяльнасцях, якія праявілі схільнасць да навукова-даследчай работы. Іх навуковыя работы, выкананыя за час вучобы ў студэнцкіх навуковых таварыствах і на кафедрах інстытута, атрымалі высокую ацэнку з боку спецыялістаў навукова-даследчых устаноў. Вынікі іх даследаванняў правераны на доследных дзялянках інстытута і таксама ацэньваюцца станоўча.

У сувязі з гэтым рэктарат просіць знайсці магчымасць уладкаваць іх на працу на абласныя сельскагаспадарчыя станцыі і ў навукова-даследчыя арганізацыі міністэрства.

Дадатак: Спіс выпускнікоў, якія праявілі схільнасць да навукова-даследчай работы.

Рэктар

Доктар сельскагаспадарчых

навук, прафесар А.П.Пятрэнка

Пратакол Пасяджэння Савета

Віцебскага філіяла ВНУ ФПБ Міжнароднага недзяржаўнага інстытута працоўных і сацыяльных адносін

Ад 22 лютага 2001 г. Г. Віцебск

Старшыня:

Сакратар:

Прысутнічалі: 19 членаў Савета (спіс прыкладаецца)

Павестка дня:

1.Вынікі зімовай экзаменацыйнай сесіі і шляхі ўдасканалення вучэбнага працэсу.

Дэканы факультэтаў.

Заслухаўшы і абмеркаваўшы інфармацыю дэканаў факультэтаў, вучэбнага аддзела, Савет філіяла адзначае, што зімовая экзаменацыйная сесія студэнтаў дзеннай і завочнай форм навучання прайшла арганізавана, у тэрміны,вызначаныя графікам вучэбнага працэсу.

Да экзаменаў было дапушчана 270 студэнтаў дзеннай і 323 - завочнай формы навучання. З дапушчаных да экзаменаў атрымалі станоўчыя адзнакі 152 студэнты дзеннай (56,29%) і 179 (55,41%) студэнтаў завочнай формы навучання.

Абсалютная паспяховасць сярод студэнтаў юрыдычнага факультэта склала 59,6% на дзенай і 59,84% на завочнай форме навучання. Гэты паказчык на факультэце эканамічнага і сацыяльнага менеджменту адпаведна склаў 49,65% і 50,25%. Найбольш складаная сітуацыя склалася на першым, другім і трэцім курсах факультэта эканамічнага і сацыяльнага менеджменту дзеннай і завочнай форм навучання(абсалютная паспяховасць адпаведна – 1 курс 38,7% і 51%; 2 курс – 51,5 і 34,21%; 3 курс – 42,85% і 55,56%); другім курсе дзеннай (абсалютная паспяховасць – 39%) і трэцім завочнай формы навучання (абсалютная паспяховасць – 28,2%%) юрыдычнага факультэта.

Гэта з’ява тлумачыцца ўвядзеннем новых вучэбных планаў, складанасцю вывучаемых дысцыплін, пэўнымі хібамі ў арганізацыі прыему абітурыентаў,пераходам на новы парадак арганізацыі навучальнага працэсу на завочнай форме падрыхтоўкі.

Выступілі:

- дырэктар філіяла, які зрабіў акцэнт на адказнасці кожнага выкладчыка за правільную арганізацыю вучэбнага працэсу, развіцці дыферэнцыраванай сістэмы ацэнкі ведаў, неабходнасці прыему на юрыдычны факультэт асоб, якія маюць вопыт работы па спецыяльнасці, што станоўча адаб’ецца на выніковасці навучання.

Савет філіяла пастанаўляе:

1. Інфармацыю аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі і шляхах удасканалення вучэбнага працэсу прыняць да ведама.

2. Загадчыкам кафедраў абмеркаваць на пасяджэннях кафедраў вынікі зімовай экзаменацыйнай сесіі, распрацаваць мерапрыемствы па ўдасканаленню вучэбнага працэсу, яго метадычнаму забеспячэнню, асаблівую ўвагу звярнуўшы на павышэнне зацікаўленасці студэнтаў у выніках навучання пад час заняткаў на працягу семестра.

3. Дэканам факультэтаў, куратарам акадэмічных груп:

  • на працягу тыдня правесці гутаркі,сходы са студэнтамі,пад час якіх абмеркаваць вынікі зімовай сесіі,азнаеміць студэнтаў з дыферэнцыраванай сістэмай аценкі ведаў;

  • прааналізаваць ход ліквідацыі студэнтамі акадэмічнай запазычанасці і па стане на 1.03.2001 г. падрыхтаваць матэрыял на адлічэнне тых, хто не змог яе без важкіх на тое прычын ліквідаваць.

Старшыня Савета подпіс

Сакратар Савета подпіс