Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
99
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Навуковы стыль

Уласна навуковы

Навукова-інфарма-цыйны

Навукова- даведачны

Навучаль-на-навуковы

Навукова-папулярны

жанры

Манаграфія, артыкул, даклад

Рэферат, анатацыя, патэнтнае апісанне

Слоўнік, даведнік, каталог

Падручнік, метадычны дапаможнік, лекцыя

Нарыс, кніга, лекцыя

Анатацыя.

Анатацыя ( ад лац. аnnotatio – заўвага) – характарыстыка і ацэнка зместу, афармлення, прызначэння кнігі (твора).

Задача анатацыі: праінфармаваць чытачоў аб пэўным выданні. Паводле аб’ёму анатацыя можа быць кароткай (твор характарызуецца ў адным аспекце) і разгорнутай (інфармацыя пра кнігу даецца падрабязная). Паводле характару ацэнкі анатацыя можа быць:

  • апісальная – раскрываецца тэматыка, падаюцца звесткі пра кнігу;

  • рэкамендацыйная – твор ацэньваецца з розных пазіцый;

  • анатацыя-зварот, якая ставіць за мэту зацікавіць, прывабіць чытачоў. Як правіла, такія анатацыі адрасаваны дзецям малодшага і сярэдняга ўзросту.

Змест разгорнутай анатацыі можа ўключаць: сціслыя звесткі пра аўтара і яго творчасць, аналіз структуры, кампазіцыі; характарыстыку мовы, галоўных герояў, часу, якому прысвечаны твор; інфармацыю пра тое, што даведаецца чытач з анатаванага твору, каму адрасавана кніга (бацькам, дзецям, настаўнікам, спецыялістам, масаваму чытачу); агульную ацэнку твора.

Рэцэнзія.

Рэцэнзія (ад лац. recensio – разгляд) – аналіз і ацэнка навуковага або мастацкага твора, спектакля, кінафільма.

Пры падрыхтоўцы рэцэнзіі трэба не толькі ўважліва прачытаць твор (кнігу), але і пазнаеміцца з творамі, блізкімі па тэматыцы, праблеме, каб аб’ектыўна і добразычліва ацаніць зробленае аўтарамі.

Рэцэнзія, як і кожны маўленчы тэкст,- справа творчая. Аднак рэцэнзія мае пэўную структуру, кампазіцыю. Як правіла, рэцэнзія складаецца з:

  • агульнай даведкі, інфармацыі аб творы (акрэсліваецца жанр, тэма, праблематыка, галіна ведаў, да якой адносіцца твор);

  • характарыстыкі структуры, кампазіцыі;

  • агульнай ацэнкі твора;

  • аналізу частак (раздзелаў) (разглядаюцца асноўныя ідэі, палажэнні аўтара, яго аргументы, ход і логіка разважанняў, якасць ілюстрацыйнага матэрыялу, мова твора);

  • заключнай ацэнкі рэцэнзаванага твора, вывадаў, пажаданняў, прапаноў.

Рэферат

Рэферат (лац. Referre – дакладнасць, паведамляць) – сціслая перадача зместу навуковага артыкула (кнігі).

Рэферат уключае асноўныя звесткі і вывады, неабходныя для азнаямлення з пэўным выданнем. Мэта рэферата: адказаць на пытанне, што новага, істотнага змяшчае кніга, артыкул. Рэферат (у адрозненні ад анатацыі) змяшчае канкрэтныя ідэі, вывады аўтара.

Прыкладнгы план рэферата:

  1. Аўтар, назва (месца і год выдання кнігі, яе тыраж).

  2. Тэма.

  3. Структура, кампазіцыя.

  4. Наяўнасць ілюстрацый.

  5. Адрасат.

  6. Аналіз кожнай структурнай часткі з вывадамі.