Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 5. Партызанскі рух

Тэрор і зверствы гітлераўцаў не запалохалі беларусаў, наадварот, выклікалі масавую барацьбу з акупантамі. Чым больш лютавалі нямецкія карнікі, тым больш узра-стала нянавісць да фашысцкіх захопнікаў, мацнеў парты-занскі рух. На тэрыторыі Беларусі ў гады акупацыі дзейнічала больш за 370 тыс. партызан і каля 70 тыс. падпольшчыкаў, якіх падтрымлівала большасць на-сельніцтва Беларусі.

Новыя арганізацыйныя формы партызанскі рух набыў з вясны 1942 г. Партызанскія атрады пачалі аб'яд-ноўвацца ў партызанскія брыгады і злучэнні. Узніклі цэлыя раёны, ачышчаныя ад акупантаў і іх адміністрацыі. У маі 1942 г. па пастанове Дзяржаўнага Камітэта Абаро-ны СССР пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў утвораны Цэнтральны штаб партызанскага руху. На-чальнікам штаба быў прызначаны Першы сакратар ЦК КПБ(б) П. К. Панамарэнка, што сведчыла аб прызнанні вялікай ролі беларускіх партызан у агульнай барацьбе з ворагам. Затым у верасні 1942 г. быў утвораны Беларускі штаб партызанскага руху, падпарадкаваны Цэнтральнаму штабу партызанскага руху. Беларускі штаб партызанскага руху каардынаваў дзейнасць партызанскіх брыгад і злу-чэнняў як паміж сабой, так і з баявымі дзеяннямі Савец-

кай Арміі, дапамагаў партызанам у забеспячэнні іх збро-яй, боепрыпасамі, сродкамі сувязі, медыкаментамі.

Асабліва стратэгічна значнымі былі дзве «рэйкавыя вайны» партызан, калі яны адначасова пачалі ўзрываць рэйкі на ўсім абшары акупаванай Беларусі. Першая па-чалася 3 жніўня 1943 г., у час контрнаступлення савецкіх войск пад Курскам і доўжылася да сярэдзіны верасня 1943 г. Другая пачалася 19 верасня 1943 г. і працягвалася да самага вызвалення Беларусі. Партызаны ў час сваіх баявых дзеянняў на акупаванай тэрыторыі Беларусі забілі або паранілі больш за 500 тыс. гітлераўцаў, падарвалі і пусцілі пад адхон больш за 11 тыс. паяздоў, падарвалі і знішчылі больш за 18 тыс. аўтамашын, пашкодзілі 300 тыс. чыгуначных рэек, падбілі больш за 1300 танкаў і бронемашын, знішчылі 939 варожых складоў і нанеслі ворагу іншыя страты. Гэтыя баявыя вынікі сведчаць аб вялікім укладзе партызан Беларусі ў агульную справу — справу перамогі над гітлераўскай ваеннай машынай.

Перабудова дзяржаўных органаў на ваенны лад. Пер-шымі заканадаўчымі актамі, якімі былі ўнесены змены ў структуру і кампетэнцыю органаў дзяржаўнага кіравання, былі агульнасаюзныя. Так, 22 чэрвеня 1941 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «О военном поло-жении» ўсе функцыі органаў дзяржаўнай улады ў справе абароны, забеспячэння грамадскага парадку і дзяржаўнай бяспекі ўскладаліся на ваенныя саветы франтоў, армій, ваенных акруг, а там, дзе не было ваенных саветаў, — вышэйшаму камандаванню вайсковых злучэнняў.

Згодна з гэтым указам, у мясцовасцях, аб'яўленых на ваенным становішчы (а ўся Беларусь аб'яўлялася на ва-енным становішчы), ваенным уладам надавалася права: 1) прыцягваць грамадзян да працоўнай павіннасці для выканання абаронных работ і ўдзелу ў барацьбе з пажа-рамі; 2) уводзіць ваенна-кватэрную павіннасць; 3) адбі-раць транспартныя сродкі; 4) рэгуляваць гадзіны працы ўстаноў, прадпрыемстваў, тэатраў, кіно і г. д., забараняць з'яўленне на вуліцах пасля акрэсленага часу, праводзіць вобыскі, затрымліваць падазроных асоб; 5) рэгуляваць гандаль; 6) забараняць выезд і заезд у мясцовасці, якія аб'яўлены на ваенным становішчы; 7) высяляць у адміні-

224

225

страцыйным парадку з мясцовасцей, якія аб'яўлены на ваенным становішчы; 8) у мясцовасцях, якія аб'яўлены на ваенным становішчы, усе справы аб крымінальных злачынствах, накіраваных супраць абароны, грамадскага парадку і дзяржаўнай бяспекі, павінны перадавацца на разгляд ваенных трыбуналаў. Прыгаворы ваенных трыбу-налаў касацыйнаму абскарджванню не падлягаюць.

Гэты указ па сутнасці надзяляў вайсковае каманда-ванне вельмі шырокімі паўнамоцтвамі, якімі раней кары-сталіся рэпрэсіўныя органы НКУС у мірны час без за-конных падстаў. Таму насельніцтва ўспрыняла яго як неаб-ходную меру і выконвала ўсе загады ваеннага камандавання.

3 мэтай сканцэнтравання ўсёй паўнаты ўлады ў адной установе Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР, Цэн-тральны Камітэт ВКП(б) і Савет Народных Камісараў СССР 30 чэрвеня 1941 г. утварылі Дзяржаўны Камітэт Абароны. Яму былі падпарадкаваны ўсе ваенныя, пар-тыйныя, савецкія і грамадскія ўстановы, а таксама і ўсе грамадзяне павінны былі выконваць яго пастановы і распа-раджэнні. Старшыня ДКА I. Сталін адначасова займаў пасады Генеральнага сакратара ЦК ВКП(б), Старшыні СНК СССР, а з 8 жніўня стаў Вярхоўным Галоўна-камандуючым і ўзначаліў Стаўку Вярхоўнага Галоўна-камандавання, якая была ўтворана ў чэрвені 1941 г. Паўнамоцтвы ДКА і Стаўкі значна адрозніваліся. ДКА быў дырэктыўнай установай і здзяйсняў агульнае кіраў-ніцтва збройнай барацьбой, а Стаўка была выканаўчым вайсковым органам, падпарадкаваным ДКА.

Дзяржаўны Камітэт Абароны кіраваў мабілізацыяй усіх эканамічных, вайсковых і людскіх рэзерваў, работай па забеспячэнню арміі зброяй, вайсковай тэхнікай і яе вытворчасцю, эвакуацыяй на ўсход прамысловых прад-прыемстваў і людзей. Адначасова з ДКА дзейнічалі і кан-стытуцыйныя органы дзяржаўнай улады і кіравання. Але на Беларусі ў сувязі з акупацыяй яе тэрыторыі вышэй-шыя органы ўлады вымушаны былі эвакуіравацца ў Расію, а мясцовыя — часова прыпынілі сваю дзейнасць.

У эвакуацыі працягвалі сваю дзейнасць толькі Прэ-зідыум Вярхоўнага Савета і Савет Народных Камісараў БССР. Але і іх дзейнасць была значна абмежаванай. Ле-

226

там 1942 г. заканчваліся паўнамоцтвы дэпутатаў Вяр-хоўнага Савета Беларускай ССР, выбраных у 1938 г., але ў сувязі з немагчымасцю правядзення новых выбараў пад час вайны Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пра-доўжыў іх паўнамоцтвы да правядзення новых выбараў.

Савет Народных Камісараў Беларускай ССР працяг-ваў сваю працу ў эвакуацыі, якая насіла абмежаваны ха-рактар. Так, у красавіку 1942 г. у складзе СНК быў утво-раны новы аддзел па рабоце сярод эвакуіраванага з Бела-русі насельніцтва. Работнікі гэтага аддзела павінны былі наладзіць сувязі з эвакуіраванымі людзьмі, дапамагаць ім уладкоўвацца на працу, аказваць матэрыяльную дапамогу тым, хто меў ў ёй патрэбу. СНК праводзіў падрыхтоўчую працу па падбору кадраў для вяртання на радзіму, як толькі пачнецца вызваленне Беларусі.

Пад час вайны не праводзіліся і выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных. Прэзідыум Вярхоўнага Са-вета рэспублікі прадоўжыў паўнамоцтвы дэпутатаў аблас-ных, раённых, гарадскіх, раённых у гарадах, сельскіх і пасялковых Саветаў да снежня 1944 г., а потым яшчэ раз прадоўжыў іх паўнамоцтвы да снежня 1945 г., да часу, на які былі прызначаны выбары ў мясцовыя Саветы.