Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 3. Канстытуцыя Беларускай сср 1927 г.

Утварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і прыняцце яго першай Канстытуцыі ў 1924 г. унеслі значныя перамены ў дзяржаўна-палітычнае становішча Беларускай ССР, садзейнічалі пашырэнню аўтарытэту рэспублікі. Разам з тым узнікла неабходнасць унясення некаторых змен у канстытуцыйнае права БССР.

Канстытуцыя СССР 1924 г. акрэсліла асноўныя пала-жэнні структуры і кампетэнцыі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады Саюза ССР і саюзных рэспублік. У ёй замацоўвалася палажэнне, згодна з якім суверэнітэт са-юзнай рэспублікі абмяжоўваўся толькі ў граніцах, што акрэсліваліся кампетэнцыяй агульнасаюзных органаў, у сувязі з чым значна пашырыліся правы Беларускай ССР. Вышэйшыя органы ўлады БССР пазбавіліся ад апекі так званых аб'яднаных наркаматаў РСФСР і юрыдычна сталі раўнапраўнымі з імі.

У сакавіку 1924 г. адбыўся VI Усебеларускі Надзвы-чайны з'езд Саветаў, на якім было даручана ЦВК БССР падрыхтаваць у адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР праект новай Канстытуцыі БССР. Апрача таго, у паста-нове з'езда гаварылася:

«а) Утварыць Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Саве-таў БССР у колькасці 120 сяброў і 30 кандыдатаў, выбіраемых на з'ездзе Саветаў;

б) Цэнтральны Выканаўчы Камітэт выбірае свой Прэзідыум у складзе: Старшыні ЦВК, Сакратара ЦВК і сямі сяброў;

в) 2-і пункт Палажэння аб Прэзідыуме ЦВК аб тым, што Старшыня ЦВК — адначасна Старшыня Саўнарко- ма, адмяняецца;

...д) Цэнтральны Выканаўчы Камітэт утварае свой выканаўчы орган — Савет Народных Камісараў»1.

Пастанова з'езда затым была ўключана ў праект Канстытуцыі БССР. Але праект Канстытуцыі БССР, падрыхтаваны ў 1924—1925 гг., што замацоўваў шырокія паўнамоцтвы вышэйшых органаў рэспублікі, быў адхі-

1 VI Всебелорусский Чрезвычайный сьезд Советов. Стенографический отчет. Мн., 1924. С. 5-6.

158

лены. На пачатку 1927 г. па рашэнню Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі была ўтворана канстытуцыйная камісія, якая і падрыхтавала патрэбны праект Канстытуцыі, што быў адобраны Бюро ЦК КП(б)Б.

Паколькі ўсе важнейшыя заканадаўчыя акты рэспублікі кантраляваліся адпаведнымі партыйнымі структурамі ў Маскве, то і праект Канстытуцыі БССР папярэдне абмяркоўваўся ў камісіі фракцыі УКП(б) Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР. Канчаткова праект Канстытуцыі БССР быў зацверджаны VIII Усебеларускім з'ездам Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў 11 красавіка 1927 г. Канстытуцыя складалася з 13 глаў і 76 артыкулаў.

У першай главе «Агульныя палажэнні» гаварылася, што Канстытуцыя «мае сваёй задачай гарантаваць дыкта-туру пралетарыяту», а Беларуская ССР з'яўляецца сацыялістычнай дзяржавай «дыктатуры пралетарыяту» (арт. 1, 2).

Беларуская ССР прызнавала працу абавязкам усіх грамадзян і лічыла ахову працы сваёй асабліва важнай задачай (арт. 7). Затым у гэтай жа главе абвяшчаліся розныя дэмакратычныя свабоды: сходаў, саюзаў, друку, рэлігійнай і антырэлігійнай прапаганды і іншыя. Але ў артыкуле 19 было запісана: «Кіруючыся інтарэсамі працоўных, Беларуская ССР пазбаўляе некаторых асоб і некаторыя групы асоб правоў, каторымі яны карыстаюцца са шкодай для інтарэсаў сацыялістычнай рэвалюцыі». Таму гэты артыкул у спалучэнні з прын-цыпам дыктатуры пралетарыяту фактычна абмя-жоўваў усе дэмакратычныя свабоды народа і даваў прастору для самавольства партыйных і савецкіх чыноўнікаў.

У Канстытуцыі абвяшчалася аб роўнасці правоў усіх грамадзян незалежна ад іх расавай і нацыянальнай пры-належнасці. У сувязі з тым што значная большасць насельніцтва БССР належыць да беларускай нацыяналь-насці, беларуская мова прызначалася як мова, «пераваж-ная для ўзаемаадносін паміж дзяржаўнымі, прафесіяналь-нымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі» (арт. 22).

159

Абнародванне важнейшых заканадаўчых актаў павінна было выконвацца на беларускай, яўрэйскай, рускай і польскай мовах (арт. 23).

Главы 2, 3, 4, 5 і 6 былі прысвечаны вышэйшым органам дзяржаўнай улады і кіравання, парадку іх утва-рэння і кампетэнцыі. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў, які камп-лектаваўся з прадстаўнікоў гарадскіх Саветаў з разліку адзін дэпутат ад 2 тыс. выбаршчыкаў і акружных з'ездаў Саветаў з разліку адзін дэпутат ад 10 тыс. жыхароў (арт. 26). У перыяд паміж з'ездамі вышэйшым органам улады з'яўляўся Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Беларускай ССР. Асабовы састаў ЦВК акрэсліваўся Усебеларускім з'ездам. Так, на VIII з'ездзе ў састаў ЦВК было выбрана 230 правадзейных сяброў і 74 кандыдаты, у 1929 г. на IX з'ездзе былі выбраны 254 сябры і 88 кандыдатаў у ЦВК. У 1931 г. на X з'ездзе былі выбраны толькі 288 права-дзейных сяброў, кандыдаты не выбіраліся. На той час старшынёй ЦВК БССР быў выбраны А. Р. Чарвякоў.

У перыяд паміж сесіямі Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантрольным органам улады Беларускай ССР з'яўляўся Прэзідыум ЦВК, які выбіраўся на сесіі ЦВК БССР. Для непасрэднага кіравання асобнымі галінамі дзяржаўнага жыцця рэспублікі ЦВК БССР утварыў Савет Народных Камісараў у саставе старшыні Савета Народных Камі-сараў, яго намеснікаў, камісараў. У састаў СНК БССР уваходзілі таксама ўпаўнаважаныя народных каміса-рыятаў Саюза ССР па замежных справах, па ваеннай і марской справах, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў (арт. 45).

Главы 7, 8, 9 і 10 рэгламентавалі парадак утварэння і дзейнасці мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіра-вання. Вышэйшым органам улады ў межах акругі або раёна з'яўляўся акруговы або раённы з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Іх выканаўчымі органамі былі акруговыя або раённыя выканаўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з'ездамі Саветаў былі асноўнымі органамі ўлады на сваёй

160

тэрыторыі, а для вырашэння бягучых спраў выбіралі прэзідыумы.

Ніжэйшымі адзінкамі мясцовых органаў улады былі гарадскія, местачковыя і сельскія Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Для вырашэння бягучых спраў гэтыя Саветы выбіралі са свайго складу выканаўчыя органы.

У главе 11 замацоўваліся асноўныя прынцыпы выбарчага права Беларускай ССР. Права выбіраць і быць выбраным мелі грамадзяне Беларускай ССР, якім да дня выбараў споўнілася 18 гадоў (арт. 70). Пазбаўляліся выбарчых правоў: «а) асобы, якія карысталіся наёмнаю працай у мэтах атрымання прыбытку; б) асобы, якія жылі на не працоўны даход, як-то: працэнты з капітала, даходы з прадпрыемстваў, прыбыткі з маёмасці і да т. п.; в) прыватныя гандляры, гандлёвыя і камерцыйныя па-срэднікі; г) манахі і духоўныя служыцелі рэлігійных культаў усіх спавяданняў і абрадаў; д) служачыя і агенты былой паліцыі, асобнага корпуса жандармаў і ахоўных аддзелаў, асобы цараваўшага ў Расіі дома, а таксама асобы, якія кіравалі дзейнасцю паліцыі, жандармерыі і карных органаў; е) асобы, якія былі прызнаныя ва ўстаноўленым парадку псіхічна хворымі або вар'ятамі; ж) асобы, асуджаныя за карыслівыя і ганебныя злачын-ствы на акрэслены законам або судовым прыгаворам тэрмін» (арт. 71).

Тым самым гэты артыкул Канстытуцыі пазбаўляў значную частку грамадзян Беларускай ССР выбарчых правоў. Апрача таго, выбары праводзіліся на агульных сходах па прадпрыемствах, былі шматступенчатымі, а галасаванне было адкрытым. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты праводзілася толькі па дырэктывах партыйнага кіраўніцтва КП(б) Беларусі, што адпавядала палажэнням аб «дыктатуры пралетарыяту» і сведчыла аб значным аб-межаванні дэмакратыі.

Глава 12 «Правядзенне выбараў» мела толькі два ар-тыкулы, у якіх гаварылася, што парадак выбараў ак-рэсліваецца Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам БССР або яго Прэзідыумам, а дні выбараў устанаўліваюцца мясцовымі Саветамі або іх выканаўчымі камітэтамі.

161

У апошняй 13 главе гаварылася пра герб, флаг і сталіцу Беларускай ССР.

Прыняцце Канстытуцыі БССР мела на мэце ўнармаваць дзейнасць усіх дзяржаўных органаў і ак-тывізаваць удзел насельніцтва ў рабоце Саветаў усіх уз-роўняў, бо ў выбарах у Саветы ў 1926—1927 гг. у бела-рускіх вёсках удзельнічала ўсяго 46% выбаршчыкаў1. нак часовы дэмакратызм Канстытуцыі быў хутка замене-ны адміністрацыйна-камандным метадам у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі. У 1929 г. пачалася прыму-совая калектывізацыя сельскай гаспадаркі, рэпрэсіі суп-раць «кулакоў», «нэпманаў» і іншых слаёў насельніцтва, што прывяло да значных парушэнняў Канстытуцыі з бо-ку дзяржаўных органаў.