Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 4. Развіццё федэратыўных адносін. Узмацненне цэнтралісцкага пачатку

У Канстытуцыю СССР час ад часу ўносіліся дапаў-ненні і папраўкі, якія, аднак, не закраналі глыбінныя ас-новы дзяржаўнай будовы. Яны выклікаліся тым, што канстытуцыйнае замацаванне атрымалі пытанні, якія да-тычыліся арганізацыі галіновага кіравання. Паколькі аб'ект кіравання мяняўся, то даводзілася ўносіць змя-ненні і ў Канстытуцыю. Ужо IV з'езд Саветаў Саюза ССР (красавік 1927 г.) пераўтварыў Народны Камісарыят замежнага гандлю ў Наркамат замежнага і ўнутранага гандлю. Членам Саўнаркома стаў кіраўнік цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення. Адначасова са спісу членаў СНК быў выключаны Нарком харчавання.

У сувязі з масавай калектывізацыяй, якая пачалася ў 1929 г., ЦВК СССР заснаваў аб'яднаны саюзна-рэспуб-ліканскі Наркамат земляробства. Стварэнне камісарыята тлумачылася неабходнасцю ўнясення «адзінства ў пла-наванне і кіраўніцтва сельскагаспадарчай вытворчасцю ў маштабе СССР і сканцэнтравання ў адзіным цэнтры непасрэднага кіравання буйнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі». Як бачна, патрабавалася ўзмацніць цэнтралізацыю ў кіраўніцтве сельскай гаспадаркай.

3 сакавіка 1931 г. Старшыня СНК СССР пачаў на-зывацца Старшынёй Савета Народных Камісараў Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Савета Працы і Абароны.

У наступныя гады арт. 37 Канстытуцыі яшчэ больш часта пераглядаецца. У чэрвені 1933 г. функцыі Народ-нага Камісарыята працы перадаюцца Усесаюзнаму Цэнтральнаму Савету Прафесійных Саюзаў (УЦСПС). Адбыўся падзел Наркамата замежнага і ўнутранага ганд-лю на два самастойныя наркаматы. 3 Наркамата шляхоў зносін адгалінаваўся агульнасаюзны Наркамат воднага транспарту.

Скасоўваецца Народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцыі СССР і адпаведныя камісарыяты ў саюзных рэспубліках з іх мясцовымі органамі, якія «сыгралі сваю станоўчую ролю» (люты 1934 г.). Узамен ствараецца

188

Камісія савецкага кантролю пры СНК СССР, якая мела сваіх прадстаўнікоў у саюзных рэспубліках, краях і абласцях.

Для ўзмацнення аператыўна-кіраўніцкіх кантактаў цэнтральнага ўрада з урадамі саюзных рэспублік засноў-ваецца інстытут прадстаўнікоў саюзных рэспублік з правам дарадчага голасу пры ўрадзе Саюза ССР. Прад-стаўнікі рэспублік удзельнічалі ў пасяджэннях Саўнар-кома СССР, Савета Працы і Абароны, Камісіі Выка-нання пры СНК СССР.

У лютым 1935 г. VII з'езд Саветаў СССР унёс многія новыя змяненні і дапаўненні ў Асноўны Закон. У спісе членаў саюзнага СНК лічыліся народныя камісары па ваенных справах, унутраных спраў, цяжкай прамысло-васці, лёгкай прамысловасці, лясной прамысловасці, харчовай прамысловасці, унутранага гандлю, збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў, воднага транспарту, сувязі. Адбыліся адпаведныя змяненні ў канстытуцыях саюзных рэспублік.

У выключным падпарадкаванні Саюза ССР наліч-валася 12 наркаматаў, з іх у саюзна-рэспубліканскіх чатыры: земляробства, унутраных спраў, гандлю, фінансаў. Пры кожным наркамаце ствараўся савет з удзелам прад-стаўнікоў мясцовых органаў і прадпрыемстваў. Цікавая «дэталь»: у РСФСР не было свайго Наркамата ўнутраных спраў. Яго замяняў апарат Упаўнаважанага Наркамата ўнутраных спраў СССР.

Вынікам рэканструкцыі народнай гаспадаркі, якая пачалася ў СССР у канцы 20-х гадоў, былі глыбокія змены ў палітычным становішчы ў краіне, у кіраўніцкай дзейнасці, у якой узмацняўся цэнтралісцкі пачатак.