Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 1. Спробы кансалідацыі сіл

Становішча, якое змянілася, запатрабавала ад пры-хільнікаў БНР перагляду праграмы дзеянняў у барацьбе за ажыццяўленне палітычных і культурных ідэалаў на-цыянальнага адраджэння. Усё менш заставалася надзей на станоўчы зыход у рэалізацыі пастаўленых мэт, асаб-ліва пасля заключэння 18 сакавіка 1921 г. Рыжскага мірнага дагавора.

Спробы дамовіцца з Польшчай, з краінамі Антанты аб стварэнні беларускай дзяржавы па заходняму ўзору былі беспаспяховымі. Не апраўдалі надзей С. Балаховіч і Б. Савінкаў. Палітычныя дзеячы, якія выступалі ад імя ўрада БНР, заклікалі беларусаў усё ж не складваць зброю, змагацца і супраць палякаў і супраць маскоўцаў, якія «расчлянілі Беларусь».

У дакументах БНР, што датычацца пачатку 1921 г., скразіць ужо ідэя арыентацыі на ўласныя сілы. «Паўстань, Беларусь! — заклікала Рада БНР. — Твой ідэал — Чэха-славакія, Літва, Эстонія, Латвія». Лідэры беларускага адраджэння папярэджваюць аб пагрозе беларускаму сялянству з боку польскага памешчыка, аб тым, што з Польшчай не па дарозе. Селяніну ўнушаецца, што ворагі Беларусі хочуць «зямлю замацаваць за польскімі панамі і маскоўскай камунай».

Выпрацаваць новыя арыенціры палітычнай дзейнасці была заклікана Першая беларуская нацыянальна-палі-тычная канферэнцыя, якая адбылася ў Празе ў верасні 1921 г. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі розных беларускіх

118

арганізацый і груп. У канферэнцыі разам з эсэрамі прымалі ўдзел сацыялісты-федэралісты, сацыял-дэмакра-ты, народныя сацыялісты, прадстаўнікі падпольных арга-нізацый на тэрыторыі ССРБ. Былі запрошаны таксама прадстйўнікі беларусаў з Латвіі і Літвы. У асноўным жа канферэнцыя аб'яднала прадстаўнікоў палітычных фар-міраванняў, якія ў нядаўнім мінулым свае надзеі на ства-рэнне беларускай дзяржаўнасці звязвалі з падтрымкай дзяржаў Антанты.

Сынам беларускім, як называлі сябе ўдзельнікі кан-ферэнцыі, давялося сабрацца на чужыне, каб пераадо-лець рознагалоссі, выпрацаваць новую лінію паводзін. Да нядаўняга часу беларускія арганізацыі спадзяваліся на падтрымку Германіі, Польшчы, дабіваліся спачування сваёй справе краін Антанты, Лігі нацый, а зараз круты паварот — «Апора на сябе!», «Будучыня Беларусі ў руках селяніна!»

Лідэры беларускага адраджэнцкага руху ўглядаліся ў становішча ў адарванай Польшчай Заходняй Беларусі, дзе ўзнімалася барацьба дэмакратычных сіл за нацыя-нальнае і сацыяльнае вызваленне. А. Цвікевіч лічыў, што «зямельнае пытанне на Беларусі з'яўляецца спінным хрыбтом беларускага адраджэння». Таму ў Польшчы зя-мельнае пытанне трэба звязаць з нацыяльным, зразуме-лым у тым сэнсе, што без стварэння нацыянальнай дзяржавы немагчыма вырашыць зямельнае пытанне. Барацьба за зямлю, звязаная з нацыянальным пытаннем, — шлях да дзяржаўнай незалежнасці.

Бясчынствы балахоўцаў на Мазыршчыне ў лістападзе 1920 г. і пазней выклікалі негатыўную рэакцыю грамад-скай думкі ў Польшчы. Аб злачынствах стала вядома сусветнай грамадскасці. Пытанне абмяркоўвалася ў поль-скім Сейме. Пасля выкрыцця Балаховіча ў друку высту-піў Б. Савінкаў — шэф генерала. Газеты называлі Бала-ховіча «лжэбеларускім генералам», «авантурыстам», «спе-кулянтам на беларускім руху» і г. д. Выкрывалася сувязь Балаховіча з польскім урадам.

Пражская нарада пазбавіла Балаховіча даверу, праўда, з агаворкай: «Лічыць Балаховіча да таго часу, пакуль ён не апраўдае сябе перад беларускім грамадзянствам, —

119

узурпатарам і авантурнікам». Апрача таго, генерал абві-навачваўся ў тым, што дазволіў сабе «выдаваць акты дзяржаўнага змагання» і «самавольна абвясціў сябе галоў-накамандуючым беларускіх вайсковых сіл». Але нарада грашыла супраць ісціны. «Акты дзяржаўнага змагання» Балаховіч зачытаў «з ухвалення Найвышэйшай Рады».

Быў адхілены ад беларускага руху Б. Савінкаў. Яму ставілі ў віну яўрэйскія пагромы і «правакацыйныя паўстанні» на тэрыторыі Усходняй Беларусі. Польская нарада пастанавіла, што Савінкаў «не мае ніякай сувязі з беларускімі палітычнымі і нацыянальнымі арганізацыямі і з'яўляецца правакатарам беларускай дзяржаўнасці і ворагам беларускага народа».

У гэтай выкрывальнай кампаніі была свая логіка. Выявіліся і сталі здабыткам галоснасці ўтоеныя спру-жыны многіх падзей і дзеянняў, «героямі» якіх былі Савінкаў і Балаховіч. Рада БНР і звязаныя з ёю палі-тычныя групы рашуча адмяжоўваюцца ад гэтых дзеячаў, даказваючы, што супрацоўнічалі з імі менавіта праполь-скія псеўдабеларускія арганізацыі.