Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 3. Беларускі з'езд (кангрэс)

У складаных да пачатку лістапада 1917 г. умовах ба-рацьба за ўладу набыла новыя формы. Сілы, якія про-цістаялі бальшавікам на Беларусі, не гублялі спадзяван-няў на ўстанаўленне ў краі сваёй улады. Ім здавалася, што бальшавікі доўга не ўтрымаюцца. Заходні фронт раз-вальваўся. 3 заключэннем перамір'я з нямецкім каманда-ваннем была афіцыйна аб'яўлена дэмабілізацыя рускай арміі. Арганізавана і самавольна цэлыя часці пакідалі свае пазіцыі. Мірныя перагаворы ў Брэсце прадстаўнікоў Савецкай Расіі і Германіі зацягваліся. Не выключалася магчымасць, што нямецкі бок выкарыстае спрыяльную для яго сітуацыю і паспрабуе захапіць новыя тэрыторыі на ўсходзе. Дэзарганізацыя гаспадарчага жыцця ўзмац-нялася. Асабліва пагаршалася забеспячэнне харчамі арміі

i гарадоў.

На значнай тэрыторыі (трохкутнік Бабруйск—Рага-чоў— Магілёў) мяцежны польскі корпус, які насаджаў свае парадкі, жорстка распраўляўся з тымі, хто замах-ваўся на памешчыцкія землі і маёмасць у маёнтках.

Ва ўсіх нацыянальных рэгіёнах Расіі і асабліва на Украіне актывізаваліся арганізацыі, якія распачалі ба-рацьбу за стварэнне нацыянальнай улады, утварэнне ў той щ шшай форме нацыянальнай дзяржаўнасці, што пагражала распаду Расійскай дзяржавы. Узнікла Укра-інская Народная Рэспубліка (УНР), якая была афіцыйна прызнана Расіяй як самастойная дзяржава. Пачаліся ва-енныя дзеянні паміж войскамі гэтай рэспублт i Чырво-най гвардыяй. У процівагу УНР у Харкаве была абве-шчана Украінская Савецкая Рэспубліка.

15

Мал. 1. Мшсш тэатр, дзе ў снежні адбыўся Усебеларускі з'езд

Прыклад Украіны натхняў арганізацыі, якія група-валіся вакол Вялікай Беларускай Рады. Нарадзілася ідэя склікаць з'езд для вырашэння пытання аб арганізацыі нацыянальнай улады на Беларусь Сюпканне гэтага з'езда з прадстаўнікоў розных арганізацый планавалася на 5 снежня 1917 г. Адносна месца яго правядзення бьш рознагалоссі: у Мінску — цэнтры палітычнага жыцця Бе­ларуси щ ў Рагачове, далей ад абласных улад.

Аднак у Вялікай Беларускай Рады з'явіўся моцны канкурэнт — Беларускі абласны камітэт (БАК), створаны у Петраградзе ў лістападзе 1917 года з прадстаўнікоў бе-ларуекіх губерняў на ўсерасійскіх з'ездах сялянскіх дэпу­татаў, з дэпутатаў, абраных ва Усерасшсп устаноучы сход, і некаторьж шшых арганізацый. Адным з яго ар-ганізатараў быў Яўсей Канчар, відны палітычны дзеяч. У камітэт уваходзілі левыя і правыя эсэры, сацыял-дэмакраты і прадстаунт шшых партый. Свае мэты і праграму БАК выклаў у спецыяльнай дэкларацыі. «Мы стаім перад фактам нацыянальна-тэрытарыяльнага драб-лення Расіі», — гаварылася ў дакуменце. Члены камітэта, якія называлі сябе сацыялістамі, што імкнуцца да светлай будучыні, скептычна ставіліся да таго, што ў складанай сітуацыі «ва ўмовах грамадзянскай вайны і разбурэння дзяржаўнасці, без дастатковай падрыхтоўкі народных мас

16

i без неабходнага грамадска-эканамічнага развіцця наро-

даў Расіі і нават Еўропы можна ажыццявіць поўнасцю 1. Таму iy праяуленн1 нацыянальнага ггачуцця сацыялізм»

народаў, у іх тэрытарыяльна-нацыянальным самавызна-чэнні і ў цесным саюзе паміж сабой ім бачылася зарука выратавання Расіі як магутнай і незалежнай дзяржавы

БАК урачыста аб'явіў, што ён узяў на сябе гістарыч-ны пачын утварэння аўтаномнай Беларусі як часткі Расійскай Федэрацыі. Як бачна, праграма не супярэчыла аб'яўленаму савецкай уладай праву нацыі на самавызна-чэнне.

Беларускі абласны камітэт быў падтрыманы савецкім урадам. Яму бьш выдадзены сродкі на правядзенне з'езда.

Такім чынам, узніклі два цэнтры, якія ў аднолькавай ступені прэтэндавалі на кіраўніцтва нацыянальным ру-хам. Камітэт пасля доўгіх спрэчак ва ультыматыўнай форме патрабаваў ад Вялікай Беларускай Рады прызнан-ня яго ролі лідэра. У адной з тэлеграм у Мінск камітэт патрабаваў, каб сход, прызначаны Радай на 5 снежня, быў названы нарадай. I далей ставілася яшчэ адна ўмова: «Ніякіх рашэнняў не выносіць, іначай будуць ракавыя наступствы». У тэлеграмах на месцы паведамлялася, што «па выкліку Вялікай Рады на 5 снежня яўка не абавяз-кова».

Беларускі з'езд пачаў свае пасяджэнні 5 снежня, але яго асноўная праца пачалася 15 снежня. Па свайму скла­ду з'езд быў сацыяльна неаднародны. У працы з'езда ўдзельнічала каля 2 тыс. чалавек, з іх 1175 дэлегатаў мелі права рашаючага голасу. У адрозненне ад з'ездаў Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, склад якіх фарміраваўся па класаваму прынцыпу, Беларускі з'езд уключаў прадстаўнікоў ад разнастайных арганізацый. Гэта прадстаўнікі губернскіх, павятовых і валасных земстваў, гарадскіх самакіраванняў, зямельных камітэтаў, настаў-нщкж аб'яднанняу, прафсаюзаў, харчовых, бежанскж i дарожных камітэтаў. Запрашаліся таксама прадстаўні

1 Турук Ф. Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белоруссов. Мн., 1993. С. 102. (Перавы-данне. М., 1921.)

17

Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Саветаў сялянскіх дэпутатаў. Шырока былі прадстаўлены салдаты-беларусы воінскіх часцей. Права на ўдзел у з'ездзе прадастаўлялася членам БАК, Вялікай Беларускай Рады, Цэнтральнай вайсковай рады.

Розным быў з'езд па свайму партыйнаму складу. Пе-раважалі эсэры (правыя і левыя). 10 сваіх дэпутатаў пас-лала на з'езд Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. Яе лідэр — А. Г. Чарвякоў, будучы старшыня Рэўкома БССР, затым ЦВК рэспублікі.

Нарада, якая адкрылася 5 снежня, прыняла наступны парад ак дня:

  1. Сучаснае палітычнае становішча і лёс Беларусі.

  2. Унутранае становішча Беларусі.

  3. Аўтаномія Беларусі і федэратыўны лад Расійскай Рэспублікі. Правы і вольнасці беларускага народа і на- цыянальных меншасцей краю.

Потым парадак дня быў перагледжаны і выглядаў ужо інакш:

  1. Мэта і задачы з'езда.

  2. Палітычнае становішча краіны і лёс Беларусі.

  3. Бежанскае пытанне.

  4. Дэмабілізацыя арміі.

I ў тым і у шшым выпадку ў цэнтры ўвагі апынулася пытанне арганізацыі краявой нацыянальнай улады ў процівагу Аблвыканкомзаху і яго Саўнаркому.

У ноч з 17 на 18 лістапада Беларускі з'езд быў разаг-наны па загаду Аблвыканкомзаха пры дапамозе спецы-яльна вылучанага ўзброенага атрада якраз у той момант, калі ён прыняў агульную рэзалюцыю. Гэта акцыя была праведзена начальнікам гарнізона па рашэнні Саўнар-кома Заходняй вобласці. Абласныя ўлады былі добра інфармаваны аб ходзе з'езда, яго партыйным і сацыяль-ным складзе, мяркуемых рашэннях.

Неабходна заўважыць, што да моманту разгону з'езда i вывадзе яго ўдзельнікаў з залы пасяджэння быў выбра­ны свой орган улады — Савет з'езда і прыняты першы пункт агульнай рэзалюцыі «Аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краявой уладзе». У апублікаваных крыніцах ён даецца ў розных рэдакцыях, але сутнасць адна і тая ж:

18

«... замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абве-шчанае Расійскай рэвалюцыяй, і зацвярджаючы рэс-публіканскі дэмакратычны лад у межах Беларускай зямлі, для выратавання роднага краю і абароны яго ад падзелу і адарвання ад Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі 1-ы Усебеларускі З'езд пастанаўляе: неадклад-на ўтварыць са свайго складу орган краявой улады ў асо-бе Усебеларускага Савета Сялянскіх, Салдацкіх і Рабочых дэпутатаў, каторы часова ставіцца на чале кіравання кра­ем»1.

З'езд выказаўся за цесную сувязь Беларусі і Расіі. Ён прызнаў цэнтральную ўладу, але не прызнаў ужо існуючую ўладу ў Беларусі ў асобе Аблвыканкомзаха.

У абвешчанай на з'ездзе рэзалюцыі прадугледжвалася склікаць у бліжэйшы час Другі Усебеларускі з'езд і Бела­руси устаноучы сход, вывесці з Беларусі і расфарміра-ваць польскі корпус, а таксама перадача зямлі без выкупу працоўнаму сялянству праз зямельныя камітэты, уста-наўленне кантролю над вытворчасцю і гандлем, ар-ганізацыя беларускага войска, ахова народнай маёмасці ад раскрадання.

Краявой уладзе даваўся наказ дэлегаваць сваіх прад-стаўнікоў у цэнтральныя агульнарасійскія органы, іншыя рэспублікі Расійскай Федэрацыі, а таксама для ўдзелу ў мірных перамовах з Германіяй «для адстойвання цэлас-насці, непадзельнасці Беларусі і неадрывання яе ад Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі».

Краявы орган улады павінен быў забяспечыць пра-вільную і плённую працу мясцовых дэмакратычных ор-ганаў земскага і гарадскога самакіравання.

Пасля разгону Беларускага з'езда Савет старэйшын з'езда (каб не прыпыніць беларускі нацыянальна-рэвалюцыйны рух) аб'явіў сябе Радай з'езда, г. зн. выка-наўчым органам з'езда. На яе ўскладаліся абавязкі пра-вядзення ў жыццё рашэнняў Усебеларускага з'езда. У прыватнасці, ён павінен быў склікаць Другі Усебела-рускі з'езд.

1 Турук Ф. Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белорусов.

19

Таксама вылучаны быў Прэзідыум Рады. Да заняцця Мінска нямецкімі войскамі Рада з'езда і яе Прэзідыум знаходзіліся на нелегальным становішчы. 3 прыходам немцаў Рада, лічачы сябе органам улады, аб'явіла аб стварэнні беларускага ўрада.

Пытанне аб разгоне Беларускага з'езда ў студзені 1918 г. узнікла на III Усерасійскім з'ездзе рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. З'езд падтрымаў акцыю Саўнаркома Заходняй вобласці. Справа ў тым, што палітычная накі-раванасць Беларускага з'езда не адпавядала задачам і мэ-там пераходу ўлады да Саветаў, якімі кіравалі бальшавікі, духу Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Так закончылася гэта цудоўная старонка — старонка найвышэйшага ўздыму беларускага нацыянальна-рэва-люцыйнага руху.

3 прычыны важнасці і дыскусійнасці пытання неаб-ходна адзначыць, што ў розных публікацыях, навуковых і прапагандысцкіх, даецца рознае тлумачэнне гісторыі БНР, якая, на думку іх аўтараў, ўяўляла сабой рэальнае дзяржаўнае ўтварэнне. У найбольш разгорнутым выглядзе гэта пазіцыя атрымала адлюстраванне ў такім грун-тоўным выданні, як «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» (Мн., 1993. С. 386—390). У артыкуле пра БНР сабраны найбольш істотныя факты, якія тычацца дадзенага пы-тання.

Беларуская Народная Рэспубліка разглядаецца як «беларуская дзяржава, аб'яўленая ў 1918 годзе». Падра-бязна і, трэба сказаць, аб'ектыўна паказана стаўленне нямецкіх акупацыйных улад да Рады БНР і яе Народнага сакратарыята.

У першы час акупацыі нямецкія ўлады нават заба-ранілі дзейнасць Народнага сакратарыята, але потым ад-носіны палепшыліся і немцы перадалі ў кампетэнцыю БНР гандаль, прамысловасць, сацыяльную апеку, асвету і культуру. Аднак дакладней было б сказаць, што акупа-цыйная адміністрацыя, якая трымала пад сваім кантро-лем усе важныя сферы грамадскай жыццядзейнасці, не перашкаджала думам, земствам, а таксама Народнаму сакратарыяту займацца пералічанымі пытаннямі.

Аўтар артыкула «Беларуская Рада» сцвярджае, што «ў губернях, паветах, мястэчках, валасцях і сёлах паралельна» з органамі нямецкай акупацыі фарміраваліся і мясцовыя беларускія рады» (С. 398). Магчыма, у некаторых месцах і ўзнікалі такія рады, але яны не мелі, як сведчаць даку-менты, ніякіх уладных паўнамоцтваў. Пасля выдання дэкрэта Савета Народных Камісараў РСФСР ад 29 жніўня 1918 г., у якім гаварылася, што «ўсе дагаворы і акты, што былі заключаны ўрадам былой Расійскай імперыі з урадамі Каралеўства Прускага і Аўстра-Венгерскай імперыі, што датычыліся падзелаў Польшчы, у сувязі з іх супярэчлівасцю прынцыпу самавызначэння нацый і рэвалюцыйнай пра-васвядомасці рускага народа, прызнаўшага за польскім народам неад'емнае права на самавызначэнне іадзінства, — адмяняюцца гэтым дэкрэтам беспаваротна»1.Г этым дэ крэ-там урад Расіі адмаўляўся ад тэрыторый, забраных ад Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 гг., і тым самым прызна-ваў права на самавызначэнне Беларусі, Літвы і Польшчы.