Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 2. Барацьба дзвюх плыняў: аўтанамізацыя нацыянальных рэспублік ці раўнапраўе?

Супярэчліваць існуючых федэратыўных форм была відавочнай: нацыянальныя савецкія рэспублікі (УССР, БССР і інш.) па свайму дэкларыруемаму статусу — неза-лежныя, суверэнныя дзяржавы, аднак функцыі цэнтра-лізаванага кіраўніцтва важнейшымі сферамі дзяржаўнага жыцця ажыццяўляліся праз народныя камісарыяты і Вышэйшы савет народнай гаспадаркі РСФСР. Прававой асновай кіраўніцкай дзейнасці было адпаведнае зака-надаўства РСФСР, якое мела сілу ва ўсіх рэспубліках. На зыходзе грамадзянскай вайны сама логіка дзяржаў-нага будаўніцтва падводзіла да неабходнасці больш дакладнай урэгуляванасці саюзных адносін, да пераходу да новага этапу дзяржаўнага будаўніцтва — аб'яднання рэспублік у адзіную дзяржаву з агульнымі канстыту-цыйнымі для ўсіх рэспублік органамі ўлады кіравання.

Аднак паўставала пытанне: у якім напрамку павінна пайсці рэарганізацыя? Па шляху ўзмацнення раўнапраўя і суверэннага статуса рэспублік — членаў федэрацыі ці звужэння наяўных у іх правоў да становішча аўтаномій?

Пошук новых форм дзяржаўнай будовы суправад-жаўся вострай барацьбой думак. Сутыкаліся дзве тэндэн-цыі: бюракратычна-цэнтралісцкая і тэндэнцыя рэалізацыі права нацый на самавызначэнне на дэмакратычных ас-новах. Праціўнікі федэрацыі, якія мыслілі катэгорыямі сусветнай пралетарскай рэвалюцыі і вялікадзяржаўнасці, нігілістычна адносіліся да адраджэння суверэннай дзяр-жаўнасці і культуры нярускіх нацый.

Партыйныя дакументы, якія сталі здабыткам публіч-насці, сведчаць аб тым, што адказны за нацыянальную палітыку Сталін не быў шчыры ў сваіх публічных заявах аб раўнапраўі і суверэннасці нацый. Для Сталіна, які баяўся так званага нацыянал-камунізму, абвяшчэнне незалежных рэспублік — гэта толькі тактычны крок вы-шэйшага партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва, абумоўлены становішчам. Рэалізацыя права нацый на самавызна-чэнне, на яго думку, не павінна была ісці далей за аўтаномію. У пісьме Леніну ў 1922 г. генсек, ён жа

130

нарком па справах нацыянальнасцей, асуджаў камуністаў нацыянальных рэгіёнаў, якія «гульню ў незалежнасць адмаўляюцца разумець як гульню, упорна прызнаючы словы аб незалежнасці за сапраўдную манету і таксама ўпорна патрабуючы ад нас ажыццяўлення літары кансты-туцыі незалежных рэспублік. I каб формы ўзаемаадносін паміж цэнтрам і ўскраінамі адпавядалі фактычнаму ста-новішчу спраў, фіктыўная незалежнасць павінна быць заменена рэальнай аўтаноміяй».

Падобных поглядаў прытрымліваліся і многія іншыя адказныя кіраўнікі. Калі для Сталіна самастойныя рэспублікі — гэта «гульня ў незалежнасць», то для другіх — тактычны ход, накіраваны на стварэнне буферных дзяржаў на стыку з буржуазным светам, для трэціх — нікому не патрэбная задума і г. д.

Да канца верасня 1922 г. спецыяльная камісія, ство-раная паводле рашэння Аргбюро ЦК РКП(б) у саставе 13 чалавек (I. В. Сталін, В. У. Куйбышаў, Г. К. Арджа-нікідзе, X. Г. Ракоўскі, Г. Я. Сакольнікаў і інш., Беларусь прадстаўляў В. Г. Чарвякоў), прадставіла ў Цэнтральны Камітэт РКП(б) прапановы аб далейшых шляхах раз-віцця федэрацыі, сэнс якіх зводзіўся да так званай аўтанамізацыі незалежных рэспублік, г. зн. увахо-джання іх у састаў РСФСР у якасці аўтаномных утварэнняў.

Ідэя аўтанамізацыі незалежных рэспублік «прысутні-чала» ў пастанове УЦВК ад 1 чэрвеня 1919 г., у дагаворах, заключаных РСФСР і нацыянальнымі рэспублікамі пазней, у канцы 1920—пачатку 1921 г., у дакументах саміх рэспублік. «Аўтанамізацыя» бьгла рэальнасцю ва ўмовах грамадзянскай вайны і фактычна і юрыдычна. «Камісія Сталіна» ў якасці магістральнага накірунку развіцця дзяржаўнага саюза рэспублік прапанавала тое, што ўжо адыграла сваю ролю ў надзвычайных умовах грамадзянскай вайны. Пасля пераходу да мірнага бу-даўніцтва патрэбны былі ўжо новыя рашэнні.

3-за розных прычын недаацэнка нацыянальнага фактару ў грамадскім развіцці ў той час давала аб сабе знаць у самых розных праявах — ад прамога адмаўлення права нацый на самавызначэнне да памяншэння ў той ці

131

іншай ступені іх абвешчаных суверэнных правоў. Многія палітыкі, спасылаючыся на крайнюю адсталасць нацыя-нальных ускраін, меркавалі, што плённае супрацоўніцтва народаў магчыма толькі на шляхах строга цэнтраліза-ванага падпарадкавання дзяржаўных органаў нацыяналь-ных рэспублік РСФСР, а некаторыя наогул заяўлялі аб непатрэбнасці нацыянальна-дзяржаўных утварэнняў як штучна створаных. Сталін па сутнасці займаў цэнтрысц-кія пазіцыі.

За 70 гадоў савецкія юрысты, гісторыкі, палітолагі так і не прыйшлі да адзінай думкі аб прыродзе саюзных адносін рэспублік у 1917—1922 гг. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што абвяшчэнню СССР 30 снежня 1922 г. папярэднічала пераходная форма дзяржаўнага саюза ў выглядзе своеасаблівай канфедэрацыі, што саюз рэспублік да 1922 г. валодаў рысамі, больш характэрнымі для канферэнцыі, чым федэрацыі. Толькі заходнія саветолагі былі аднадушныя. Для іх СССР — імперыя з рэспуб-лікамі-калоніямі, своеасаблівы гістарычны рэлікт, якога чакаў лёс Брытанскай і іншых імперый, якія разваліліся пасля другой сусветнай вайны.

У складаным, супярэчлівым перапляценні федэратыў-ных адносін, якія складваліся, мацнела дэмакратычная тэндэнцыя ўстанаўлення раўнапраўя рэспублікі, што ішла знізу. Бальшавікі пастаянна сцвярджалі, што галоўней-шым арыенцірам ў наладжванні супрацоўніцтва нацый з'яўляецца дасягненне імі ўзаемнага даверу, усведам-лення сваіх агульных інтарэсаў. Для гэтага неабходна было ажыццяўленне на справе мер, якія б вялі да ліквіда-цыі фактычнай няроўнасці ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах раней бяспраўных народаў Расіі. I ў гэтым напрамку было зроблена нямала.

Згодна з ленінскай задумай, пры ўдасканальванні саюза трэба стварыць «новы паверх, федэрацыю раўнапраўных рэспублік». Задача заключалася ў тым, каб утварыць федэратыўную структуру, у адпаведнасці з якой усе незалежныя рэспублікі, уключаючы РСФСР, знахо-дзіліся б у аднолькавым прававым становішчы. «... Мы прызнаём сябе раўнапраўнымі з Украінскай ССР і інш. і разам і нароўні з імі ўваходзім у новы саюз, новую

132

федэрацыю — Саюз Савецкіх Рэспублік Еўропы і Азіі». Вельмі адказны паварот у дзяржаўным будаўніцтве патрабаваў разгляду ўсіх аспектаў праблемы. Неабходны быў старанны аналіз назапашанага вопыту, улік інтарэсаў рэспублік.