Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 4. Судовыя і пазасудовыя карныя ўстановы

Пасля замірэння з Польшчай і падаўлення Слуцкага паўстання ў канцы 1920—пачатку 1921 г. на Беларусі па-чаўся пераход да новай эканамічнай палітыкі і былі зроб-лены першыя крокі па абмежаванню самавольства кар-ных устаноў, што ажыццяўлялі «чырвоны тэрор» супраць народа. У правядзенні палітыкі «чырвонага тэрору», што была ўведзена ў дзеянне Пастановай Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта ад 17 лютага 1919 г. «О правах вынесения приговоров Всероссийской Чрез-вычайной Комиссией по борьбе с контрреволюцией, спекуляцией и преступлениями по должности революци-онными трибуналами», першачарговае значэнне надава-лася пазасудовым установам, ваенным і рэвалюцыйным трыбуналам, розным камісіям, «тройкам». Надзвычайнай камісіі надавалася права «непасрэднай расправы для не-дапушчэння злачыннай дзейнасці». Разгляд спраў у рэва-люцыйных трыбуналах мог адбывацца пры недапушчэнні абароны (адвакатаў), а прыгаворы трыбунала «нічым не абмяжоўваліся пры вызначэнні меры пакарання» і не падлягалі абскарджанню ў апеляцыйным парадку. Гэтай жа пастановай Усерасійская Надзвычайная Камісія (УНК)

1 Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2. Мн., 1995. С. 112.

162

надзялялася правам без суда і следства знявольваць люд-зей у канцэнтрацыйных лагерах1. Гэта пастанова 25 жніўня 1921 г. была часткова зменена Пастановай Усе-расійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта «Об ор-ганизации высших судебных центров для исключитель-ных судов (революционных трибуналов) в независимых советских республиках и автономных областях».

Для надання законнасці ў дзеянні рэпрэсіўных уста-ноў дэкрэтам УЦВК ад 6 лютага 1922 г. Усерасійская Надзвычайная Камісія была пераўтворана ў Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне (ДПУ). Тое ж самае было зробле-на і ў БССР, але метады працы «новай» установы мала ў чым змяніліся.

Аб характары дзейнасці НК у 1919 г. можа сведчыць наступны загад Чавускага павятовага рэўкома аб бараць-бе з самагонаварэннем. «Рэўком пастанаўляе: 1. Усіх са-магоншчыкаў, якія добраахвотна не здалі выяўленыя апараты, расстрэльваць на месцы... 4. Асоб, заўважаных у п'яным выглядзе, неадкладна арыштоўваць і неадкладна накіроўваць у НК для перадачы суду Рэвалюцыйнага трыбунала, а нерухомую маёмасць канфіскоўваць»2.

Так, у Беларускай ССР у 1921 г. дзейнічалі рэс-публіканская і павятовыя палітычныя камісіі па барацьбе з бандытызмам, якім падпарадкоўваліся часці асобага прызначэння, што вялі барацьбу з сялянскімі паўстан-нямі. Летам 1921 г. для кіраўніцтва гэтай барацьбой быў створаны рэўваенсавет Мінскага раёна ў складзе каман-дуючага войскамі I. П. Убарэвіча, наркома па ваенных справах I. А. Адамовіча і старшыні НК БССР Я. К. Оль-скага. Рэўваенсавету падпарадкоўваліся ўсе войскі Чыр-вонай Арміі, якія знаходзіліся на тэрыторыі рэспублікі, НК, ЧАП, міліцыя і іншыя карныя ўстановы, што па-вінны былі падтрымліваць дыктатуру пралетарыяту.

Пасля ўтварэння Саюза ССР было ўтворана Аб'яд-нанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пры СНК СССР. Пры СНК БССР меўся ўпаўнаважаны АДПУ.

1Декреты Советской власти. М., 1968. Т. 4. С. 400—401. 2 Революционные комитеты БССР. Ноябрь 1918—июль 1920. Мн., 1961. С. 171-172.

163

Рэвалюцыйныя трыбуналы ў РСФСР утвараліся згод-на з Дэкрэтам аб судзе № 1, выдадзеным 24 лістапада 1917 г. Затым у 1918 і 1919 гг. у заканадаўства ўносіліся розныя дапаўненні. Найбольш поўна структура, кампе-тэнцыя і парадак дзейнасці рэвалюцыйных трыбуналаў акрэсліваліся «Основным положением о революционных трибуналах», зацверджаным 18 сакавіка 1920 г. Прэзі-дыумам Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта. Палажэнне прадугледжвала, што «трибуналам предостав-ляется, в пределах действуюших декретов, не ограни-ченное ничем право в определении мер репрессии»1. У выпадку калі следствам не будзе знойдзена доказу «парушальнікаў дысцыпліны, рэвалюцыйнага парадку і барацьбы з паразітычнымі элементамі насельніцтва» для накіравання іх спраў у парадку крымінальнага пака-рання, то УНК і яе губернскія камісіі маюць права заключыць такіх асоб у лагер прымусовай працы тэрмінам на пяць гадоў.

Падобныя паўнамоцтвы рэвалюцыйнаму трыбуналу БССР і Надзвычайнай Камісіі БССР былі нададзены Палажэннем аб рэвалюцыйным трыбунале, зацверджа-ным пастановай СНК БССР 29 студзеня 1921 г. Для нагляду за яго дзейнасцю і разгляду касацыйных скаргаў і пратэстаў на яго прыгаворы ствараўся Касацыйны трыбунал пры ЦВК БССР. Рэвалюцыйны трыбунал БССР быў скасаваны ў 1922 г., але заставаліся ваенныя трыбуналы.

Утварэнне судоў на Беларусі праводзілася пасля нямецкай акупацыі на аснове Дэкрэта СНК РСФСР ад 22 лістапада (5 снежня) 1917 г. «Аб судзе». Згодна з гэтым дэкрэтам, усе агульныя судовыя ўстановы, такія, як акруговыя суды, судовыя палаты, Сенат, ваенныя і марскія суды ўсіх назваў, а таксама камерцыйныя суды, ліквідаваліся і замяняліся судамі, якія павінны былі ўтварацца на аснове дэмакратычных выбараў. Дзейнасць міравых судоў прыпынялася і яны замяняліся мясцовымі судамі, у склад якіх уваходзілі пастаянны мясцовы суддзя і два чарговыя засядацелі. Пастаянныя суддзі выбіраліся

валаснымі, павятовымі, гарадскімі і губернскімі Саветамі рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Ранейшыя міравыя суддзі маглі быць выбранымі ў мясцовыя суддзі. У сярэдзіне лютага 1918 г. УЦВК і СНК РСФСР выдалі дэкрэт аб судзе № 2, якім прадугледжвалася ўтварэнне акруговых народных судоў, што павінны былі разглядаць справы, непадсудныя мясцовым народным судам, і касацыйныя скаргі на прыгаворы і рашэнні народных судоў.

Першыя народныя суды ў Мінску былі ўтвораны ў лютым 1919 г. У гэтым месяцы быў выбраны губернскі

Савет народных суддзяў, які дзейнічаў як судовы

г- -і Але кантроль і вышэйшы касацыйны суд у губерні

гэтыя суды вымушаны былі спыніць сваю дзейнасць у сувязі з акупацыяй Мінска польскімі войскамі ў жніўні 1919 г. Толькі пасля вызвалення Мінска ад польскай акупацыі аднавілася дзейнасць народных судоў у Бела-рускай ССР. Загадам Рэўкома БССР ад 1 жніўня «ўсе судоваследчыя ўстановы, што функцыянавалі пад час польскай акупацыі, з моманту гэтай аб'явы ліквідуюцца і замяняюцца народнымі судамі па тыпу адзінага народ-нага суда РСФСР»2' У Ьты ж час пачалі У™Фадча павятовыя бюро юстыцыі.

Нармальная праца народных судоў у БССР пачалася з 1921 г., калі быў створаны Народны Камісарыят юстыцыі і выбраны народныя суддзі ў шасці паветах БССР.

Асноўная маса судовых спраў разглядалася ў на- • родных судах, якія разглядалі справы ў саставе народнага суддзі і двух засядацеляў або толькі аднаго суддзі. Меліся таксама «асобыя сесіі» народных судоў для разгляду найбольш важных крымінальных спраў і дзяжурныя камеры для простых, нескладаных спраў. Справы, звя-заныя з нацыянальнымі пытаннямі, разглядаліся ў нацыянальных камерах народных судоў. Судом другой інстанцыі для ўсіх народных судоў быў Савет народных суддзяў Беларускай ССР.

1 Революционные комитеты БССР. Ноябрь 1918—нюль 1920. С. 171-172.

  1. Мартинович М. М. История суда в БССР. Мн., 1961. С. 22.

  2. Революционные комитеты БССР. Июль—декабрь 1920 г. Мн., 1957. С. 74.

164

165

У 1923 г. была праведзена судовая рэформа на аснове Палажэння аб судовым ладзе Беларускай ССР. Згодна з ім утваралася наступная сістэма судоў: 1. Народны суд, які мог дзейнічаць у саставе народнага суддзі або з удзелам суддзі і двух народных засядацеляў; 2. Вышэйшы суд дзейнічаў як суд другой інстанцыі. Ён жа мог разглядаць некаторыя справы і па першай інстанцыі, а таксама выконваў арганізацыйна-адміністрацыйныя функцыі адносна народных судоў; 3. Вярхоўны суд БССР здзяйсняў судовы кантроль і нагляд за судовай дзейнасцю судоў БССР, апрача ваенных і вайскова-транспартных трыбуналаў. Ён жа быў судом другой інстанцыі па справах, што разглядаліся Вышэйшым судом па першай інстанцыі, а таксама наглядаў за дзейнасцю зямельных і арбітражных камісій.

Пасля вяртання ў састаў Беларускай ССР яе ўсходніх раёнаў і правядзення адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі на акругі і раёны былі ўнесены змены ў сістэму судоў. Па Палажэнню аб судовым ладзе 1925 г. у Беларускай ССР усталёўвалася трохзвёнавая судовая сістэма: у раёне, горадзе — народныя суды, у акругах — акружныя суды як суды другой інстанцыі і Вярхоўны суд рэспублікі, які здзяйсняў нагляд за дзейнасцю ўсіх судоў рэспублікі. Такая сістэма судоў захоўвалася ў БССР і ў наступныя гады. Толькі ў 1938 г. замест акруговых былі ўтвораны абласныя суды.

Пракурорскі нагляд за дакладным выкананнем законаў і іншых дзяржаўных нарматыўных актаў БССР усімі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, службо-вымі асобамі і грамадзянамі пачаў дзейнічаць з 1922 г., калі ў БССР была ўтворана Пракуратура. Узначальваў Пракуратуру рэспублікі народны камісар юстыцыі. У яго падпарадкаванні меўся невялікі аддзел пракуратуры. Значныя змены ў структуры Пракуратуры БССР адбыліся ў 1924—1925 гг., калі былі ўведзены пасады пракурораў: акруговых, участковых, камерных памочнікаў акруговых пракурораў.

Апрача кантролю за выкананнем законаў Пракуратура БССР павінна была наглядаць за папярэднім следствам і падтрымліваць абвінавачванні на судзе.

Паступова структура, кампетэнцыя і методыка працы пракуратуры змяніліся, павялічвалася колькасць яе работнікаў. Напрыклад, у 1927 г. у органах пракуратуры пад кіраўніцтвам народнага камісара юстыцыі працавалі чатыры памочнікі Пракурора рэспублікі, пракурор па працоўных справах, чатыры пракуроры аддзела пракура-туры пры НКЮ, памочнік Пракурора рэспублікі пры Вярхоўным судзе БССР, а таксама акруговыя пракуроры і ўчастковыя памочнікі акруговых пракурораў. Апрача таго, у складзе пракуратуры працавалі следчыя.