Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 3. Ліквідацыя Літоўска-Беларускай Рэспублікі

Член Палітбюро ЦК РКП(б), нарком па справах на-цыянальнасцей I. Сталін, які прыбыў у сярэдзіне ліпеня 1919 г. у Мінск, запатрабаваў роспуску цэнтральных органаў Літбел. Вывад яго быў катэгарычны: «Канстатую поўную непатрэбнасць урада і Мінскага Савета абароны, неабходнасць іх самароспуску і ўваходжання іх членаў у органы фронту».

Непасрэднай падставай для карэннай перабудовы дзяржаўнага кіравання ў Літбел было крытычнае ста-новішча Краіны Саветаў, якая стала, як тады пісалі, «асаджанай сусветным капіталам крэпасцю». У пісьме ЦК РКП(б) партыйным арганізацыям «Усе на барацьбу з Дзянікіным!» (пачатак ліпеня 1919 г.) скарачэнне нева-еннай работы разглядалася ў якасці адной з важнейшых задач моманту. У пісьме, напрыклад, давалася дырэктыва на некаторы час (тры-пяць месяцаў) спыніць зусім ці

скараціць работу ўсіх «не безумоўна неабходных» устаноў у цэнтры і на месцах.

У сувязі з выключна напружаным становішчам паўстала пытанне адначасова і аб далейшым лёсе Лі-тоўска-Беларускай Рэспублікі, большая частка тэрыторыі якой ужо была захоплена Польшчай. Адзінай думкі па гэтаму пытанню сярод кіруючых партыйных і савецкіх работнікаў Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі не існавала, бо неабходна было ўлічваць нацыянальны момант.

Пасля працяглых абмеркаванняў намечаную рэар-ганізацыю трэба было ўзаконіць. 17 ліпеня члены ЦВК разам з прадстаўнікамі прафсаюзаў сабраліся на аб'яднанае пасяджэнне, каб вырашыць лёс рэспублікі. У адпаведнасці з яго рашэннем Савет абароны лікві-даваўся. Уся справа абароны Літоўска-Беларускай Савец-кай Рэспублікі перадавалася расійскай Чырвонай Арміі. У другім пункце пастановы ЦВК гаварылася: «Даручыць Саўнаркому і ўсім іншым савецкім органам накіраваць усіх таварышаў, якія не з'яўляюцца неабходнымі ра-ботнікамі ў тыле, у рады Чырвонай Арміі і яе органы; узмацніць работу ваенную, харчовую, работу сацыяльнага забеспячэння і работу па барацьбе з контррэвалюцыяй».

Нарэшце, трэці пункт пастановаы прадугледжваў стварэнне часовага губрэўкома «для кіраўніцтва адпавед-нымі грамадзянскімі органамі». Яго тэрытарыяльная сфе-ра дзейнасці — неакупіраваная частка рэспублікі. Рэўком павінен быў прыстасаваць сваю работу да патрэб фронту.

У прынятым ЦВК акце нельга не заўважыць супярэчлівасць: з аднаго боку, юрыдычна як быццам бы захоўваюцца ЦВК і СНК, а з другога — засноўваецца рэўком для кіраўніцтва савецкімі органамі на незанятай тэрыторыі. Гэтую супярэчліваць вырашыла само жыццё.

Калі на пасяджэнні ЦВК вялася размова аб максімальным скарачэнні колькасці супрацоўнікаў Саў-наркома, то «Звезда», якая выйшла 19 ліпеня, паведаміла ўжо аб прыпыненні работы ўрада ўвогуле. У яе перадавым артыкуле гаварылася пра тое, што з-за скарачэнняў Саўнарком ССРЛіБ часова не ў стане будзе выконваць тыя функцыі, якія на ім ляжалі. Менавіта гэта і

56

57

прымусіла аб'яднанае пасяджэнне вылучыць для кіраўніцтва савецкімі органамі ў незанятай праціўнікам частцы рэспублікі часовы рэўком, які можна прыраўняць да губрэўкома. Пералічваліся адказныя работнікі, якія накіроўваліся ў распараджэнне Рэўваенсавета Заходняга фронту. Частка адказных кіруючых работнікаў пры-значалася для работы ў тыле непрыяцеля. Меркавалася, што губрэўком будзе працаваць пад кантролем адпавед-ных народных камісараў і самога старшыні Саўнаркома.

19 ліпеня ўрад Літбел сабраўся на сваё апошняе пасяджэнне, на якім прысутнічаў прадстаўнік ЦК РКП(б). 3 прынятай на пасяджэнні пастановы вынікала, што сам урад спыняе сваю дзейнасць. Пытанні бягучага кіраўніцтва савецкай уладай і яе органамі вырашаюцца ў губрэўкоме, а прынцыповыя — у ЦВК, гаварылася ў рашэнні ўрада. Губрэўкому перадаваліся ўсе справы народных камісарыятаў.

Ужо 19 ліпеня камісар па харчаванню выдаў загад аб перайменаванні Наркомхарчу рэспублікі ў Мінскі губ-харчком. Неўзабаве Мінгубрэўком прыняў спецыяльную пастанову аб тым, што «народныя камісарыяты, якія існавалі пры Саўнаркоме, з 25 ліпеня г. г. пераймяноў-ваюцца ў адпаведныя аддзелы губрэўкома». 3 гэтага часу ўсе распараджэнні і ўказанні ішлі ўжо не ад імя на-родных камісарыятаў, а ад адпаведных аддзелаў Мінскага губрэўкома.

Такім чынам, спынялася дзейнасць і самога ўрада. Як калегіяльны дзяржаўны орган СНК ужо практычна не існаваў. У выніку перабудовы не было захавана і само існаванне ўрада Літбел.

Мінгубрэўком стаў вышэйшым органам улады на не занятай акупантамі тэрыторыі. Ён дзейнічаў у кантакце з Рэўваенсаветам фронту. Усе цэнтральныя дзяржаўныя органы рэспублікі спынілі сваю дзейнасць. Не функ-цыяніравалі ні ўрад, ні ЦВК. «Усе справы і перапіску з Саўнаркомам, ЦВК Літбел накіроўваць у Бабруйск губ-рэўкому», — тэлеграфаваў Мінгубрэўком у паветы і воласці 28 ліпеня 1919 г.

Несумненна, юрыдычнае становішча было даволі ня-пэўным. 3 аднаго боку, урад не функцыяніруе, улада на

58

не занятай праціўнікам тэрыторыі рэспублікі перайшла да Мінгубрэўкома; з другога боку, не было агульнага акта аб ліквідацыі рэспублікі. Але такое было рэальнае стано-вішча рэчаў. «Звезда» і пасля 17 ліпеня некаторы час працягвала друкаваць акты наркаматаў і СНК рэспублікі, прынятыя яшчэ да рэарганізацыі. Спісы асуджаных за контррэвалюцыйныя і іншыя злачынствы публікаваліся ад імя Надзвычайнай камісіі Літбел.

Змяненні ў дзяржаўным кіраванні ў другой палове ліпеня гавораць аб тым, што ў выніку перабудовы адбылася фактычная самаліквідацыя Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі.

Пасля таго як польскія войскі занялі Мінск, Мін-губрэўком, партыйныя органы з Бабруйска пераехалі ў Смаленск. Усе дзяржаўныя ўстановы, эвакуіраваныя з Беларусі і Літвы, падлягалі ліквідацыі, у тым ліку і Мінгубрэўком. Неўзабаве была створана Ліквідацыйная камісіся эвакуіраваных устаноў Літвы і Беларусі, якая прыстасавала для сваіх мэт апарат Мінскага губернскага рэвалюцыйнага камітэта. Аддзелы рэўкома сталі аддзе-ламі камісіі. Яе задачы заключаліся ў тым, каб вырашыць пытанне аб кіраванні свабоднай ад акупацыі тэрыторыяй, прыняць справы і фінансавыя справаздачы ад ліквіду-емых устаноў.

3 ліквідацыяй Мінгубрэўкома неакупіраваная тэры-торыя Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі ра-шэннем Народнага камісарыята ўнутраных спраў РСФСР 28 жніўня 1919 г. была далучана да суседніх губерняў РСФСР, Мазырскі павет і часткі Барысаўскага, Бабруй-скага і Ігуменскага — да Гомельскай губерні, частка Дзі-сенскага павета — да Віцебскай губерні.

Каб правільна зразумець прававое становішча Лікві-дацыйнай камісіі, трэба мець на ўвазе, што яна была ўстановай, звязанай з раней існуючай літоўска-бела-рускай дзяржаўнасцю. Адсюль і асаблівасці яе прававога статуса. Юрыдычна камісія не падпарадкоўвалася РСФСР, усе пытанні вырашала самастойна, кіруючыся ўказаннямі ЦК Кампартыі Літбел. Аднак федэратыўныя сувязі, якія склаліся паміж РСФСР і Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікай, у нейкай меры захаваліся і пасля

59

ліквідацыі Літбел. У пэўнай ступені Ліквідацыйная камі-сія была суб'ектам федэратыўных адносін.

У сувязі з ваенным становішчам маёмасць Літбел вывозілася ў бяспечныя месцы ў тыл, г. зн. на тэрыто-рыю РСФСР. Выключна вялікае значэнне надавалася эвакуацыі сельскагаспадарчых прылад, а таксама пле-мянной жывёлы з народных маёнткаў. Эвакуацыя пара-дзіла і такую праблему, як арганізаванае захаванне маёмасці і перш за ўсё жывёлы на тэрыторыі РСФСР.

Паколькі Літбел не існавала, у верасні 1919 г. урад РСФСР прапанаваў ураду Літоўскай тарыбы «пачаць перагаворы па пытанню аб спыненні ваенных дзеянняў і выпрацоўцы ўмоў мірных адносін паміж абодвума бакамі». Спачатку РСФСР і Літва падпісалі два між-народныя пагадненні, што тычыліся больш прыватных пытанняў: 19 лістапада 1919 г. — дагавор аб абмене заложнікаў і грамадзянскіх палонных, 26 чэрвеня 1920 г. — канвенцыю аб рээвакуацыі бежанцаў. У ноце ад 2 красавіка 1920 г. урад РСФСР прызнаў незалежнасць Літвы і выказаў сваю згоду пакласці ў аснову вызначэння граніц Літоўскай дзяржавы этнічны прынцып. Дыпламатычныя перагаворы, што пачаліся 7 мая 1920 г., прывялі да пад-пісання 12 ліпеня 1920 г. у Маскве мірнага дагавора, у якім РСФСР зноў прызнавала «самастойнасць і неза-лежнасць Літоўскай дзяржавы».

Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі праіснавала вельмі кароткі тэрмін. Тэрыторыя рэспублікі была захоплена ў выніку ваеннай перавагі Польшчы, ва ўмовах, калі галоўныя сілы Чырвонай Арміі ваявалі з арміямі Калчака і Дзянікіна. За короткі час пасля ачы-шчэння краю ад нямецкай акупацыі новая ўлада не паспела ўсталявацца, умацаваць сваю сацыяльную базу. Нямецкія войскі затрымліваліся на захадзе Беларусі. Яны былі апорай літоўскага ўрада, які асеў у Коўне і імкнуўся да ўсталявання сваёй улады ва ўсёй Літве.

Калі пачаліся ваенныя дзеянні, цэнтральны рэспуб-ліканскі апарат яшчэ знаходзіўся ў арганізацыйнай ста-дыі, быў слабы мясцовы дзяржаўны апарат, асабліва ў валасцях. Нешматлікімі былі партыйныя арганізацыі ў вёсцы. Савецкая ўлада па аб'ектыўных прычынах не

магла істотна палепшыць становішча працоўных. Былі дапушчаны памылкі ў зямельным пытанні, у адносінах да серадняка. У адным з артыкулаў у «Звезде» (15 ліпеня 1919 г.) аўтар яе, напрыклад, пісаў, што сяляне неза-даволены тым, што былую памешчыцкую зямлю не аддалі ім для падзелу, і ў самім факце існавання маёнткаў бачылі амаль жаданне вярнуць гэтыя маёнткі ў заха-ванасць іх ранейшым уладальнікам.

Ваенна-палітычныя мэты Польшчы знаходзілі адлю-страванне ў рэжыме, які быў устаноўлены на акупіра-ванай тэрыторыі, у метадах дзеянняў ваеннай і грама-дзянскай адміністрацыі па яго падтрыманню, у адносінах польскіх улад да насельніцтва.

Паказваючы Польшчу вызваліцельніцай ад «бальша-віцкай анархіі», афіцыйная прапаганда абяцала белару-скаму насельніцтву «нармальнае жыццё», мір, бяспеку, спакой, законнасць і правапарадак, грамадзянскія свабо-ды, забеспячэнне прадуктамі першай неабходнасці. Ад-нак паводзіны польскіх войск на фронце і ў тыле, дзе-янні акупацыйнай адміністрацыі ніяк не адпавядалі афіцыйным заявам аб вызваленчай місіі Полылчы. «Армія-вызваліцельніца» прынесла дэзарганізацыю гас-падарчага жыцця, узаконіла спекуляцыю, бязлітасныя рэквізіцыі, самавольства адміністрацыі, бясчынствы жан-дармерыі, якая бачыла бальшавізм ва ўсіх праяўленнях незадаволенасці насельніцтва.

У хуткім часе ва ўсёй паўнаце праявіліся вынікі экс-пансіянісцкай палітыкі. «Вызваленчая місія» Польшчы на Усходзе, якая рэкламавалася ў сейме, афіцыйнай прапа-гандай, усё больш паказвала свой сапраўдны змест. Палітыка-прапагандысцкія ўстаноўкі аб «вызваленчай місіі» Польшчы ў адносінах да сваіх усходніх суседзяў, «заняволеных руска-бальшавіцкай тыраніяй», зна-ходзіліся ў абуральнай супярэчнасці з дзеяннямі поль-скай адміністрацыі і арміі на захопленай тэрыторыі.

Ужо восенню 1919 г. партызанскія выступленні суп-раць акупацыі сталі паўсюднай з'явай у беларускай част-цы рэспублікі. Сялянства ўсё актыўней аказвала ўзбро-ены адпор акупантам, падрываючы іх рэжым. Народнае

60

61

абурэнне вылівалася ў адкрытую ўзброеную барацьбу. Расла сетка падпольных арганізацый.

3 вясны 1920 г. павялічвалася колькасць атрадаў, іх лікавы састаў. Атрады фарміраваліся ў буйныя баявыя адзінкі — 300—600 чалавек. Зварот ЦК КП(б)ЛіБ ад 1 чэрвеня 1920 г. заклікаў працоўных Беларусі да паў-стання, да самай рашучай барацьбы з акупацыяй, ства-рэння рэвалюцыйных органаў улады.

Тэрор, рэпрэсіі былі бяссільныя паралізаваць рост народнага супраціўлення. Нішто так не пераконвала ра-бочага і селяніна, як уласны палітычны вопыт. Беларускі народ перажыў жахі сусветнай вайны, якая прынесла страшэннае спусташэнне, разруху, голад. Нідзе, відаць, так не адчуваліся бедствы, выкліканыя вайной, як у Бе-ларусі. Барацьба за свабоду была ў той жа час працэсам палітычнага і нацыянальнага самавызначэння беларускіх працоўных.