Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 4. Карныя меры

Для барацьбы з ляснымі фарміраваннямі, як адзна-чана, былі прыцягнуты рэгулярныя войскі. Ужо сам па сабе факт сведчыў аб сур'ёзнасці становішча. Даводзілася распрацоўваць тактыку і стратэгію новай формы вайны,

112

вайны без фронту і тылу. Камандаванне вымушана было ўводзіць ваеннае становішча ў тых ці іншых валасцях, паветах Беларусі. У чэрвені 1921 г. на ваенным станові-шчы апынулася сталіца рэспублікі.

Ваенныя меры дапаўняла бязлітасная карная палі-тыка. Падаўленне праціўнікаў рэжыму на новым этапе гісторыі Савецкай дзяржавы было азнаменавана многімі новымі ахвярамі. Ад ваеннага камандавання і грама-дзянскіх улад у барацьбе з бандытызмам Ленін патраба-ваў прымаць «усе неабходныя меры аж да расстрэлу на месцы». Суровыя пакаранні прымяняліся не толькі да непасрэдных удзельнікаў фарміравання, але і да іх укрывальнікаў і памагатых. «Усякі саўдзел у бандыцкіх выступленнях свядомы ці міжвольны, актыўны ці пасіў-ны ўдзел у пагромах і рабаўніцтве, — гаварылася ў зваро-це ЦВК ССРБ да насельніцтва Беларусі ад 25 чэрвеня 1921 г., — будзе бязлітасна карацца па ўсіх строгасцях ваеннага часу».

Як асаблівая карная мера прымянялася высяленне сем'яў баевікоў з Беларусі. Караліся вёскі, якія прымалі ўдзел у разрабаванні складоў і пагромах. У тэлеграме на адрас УЦВК у пачатку кастрычніка 1921 г. I. А. Адамовіч паведамляў, што з кожнага павета «выселена не болей чым 20 сямействаў». У лістападзе 1921 г. высылка сем'яў была прыпынена.

Шырока практыкаваліся выязныя сесіі ваенных тры-буналаў з прынародным разглядам спраў. У прыгаворах улічваліся сацыяльнае становішча, характар учыненых злачынстваў, абставіны ўступлення ў банду. Прадвадзі-целяў і актыўных удзельнікаў банд чакала вышэйшая мера пакарання.

Аб'яўленая ў жніўні 1921 г. у ССРБ добраахвотная яўка дэзерціраў і ўдзельнікаў банд аказалася паспяховай. Уладам здаліся больш за 6 тыс. чалавек.

Падаўленне руху не абыходзілася, што зразумела, без самага актыўнага ўдзелу органаў НК. Буйную прэвен-тыўную акцыю НК БССР правяла ў сакавіку 1921 г. У адну ноч былі арыштаваны сотні членау партыі беларускіх эсэраў.

113

§ 5. Стабілізацыя становішча

У сваіх знешнепалітычных дакументах урад РСФСР указваў на шматлікія факты парушэння Польшчай Рыж-скага мірнага дагавора, згодна з якім яго ўдзельнікі га-рантавалі ўзаемную павагу дзяржаўнага суверэнітэту і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго. РСФСР абвінавачвала Польшчу ў тым, што яна вядзе супраць савецкіх рэспублік «вайну рукамі белагвардзейскіх банд».

Падтрымка Польшчай сіл, якія вялі барацьбу з са-вецкім ладам, уносіла напружанасць у савецка-польскія адносіны. Славуты пяты артыкул Рыжскага мірнага дагавора забараняў экспарт як рэвалюцыі, так і контр-рэвалюцыі. Суб'екты дагавора бралі на сябе абавяза-цельства «не ствараць і не падтрымліваць арганізацый, якія маюць на мэце ўзброеную барацьбу з іншым бокам». Гэта правіла распаўсюджвалася і на арганізацыі, якія рабілі замах на яе тэрытарыяльную цэласнасць, рыхтавалі звяржэнне дзяржаўнага і грамадскага ладу, прыпісвалі сабе ролю ўрада іншага боку або часткі яго тэрыторыі.

Адмаўляючы абвінавачанні савецкага боку ў пару-шэнні мірнага дагавора, польскі ўрад у нотах у адказ спрабаваў у сваю чаргу ўскласці віну за ўсё большую напружанасць у савецка-польскіх адносінах на РСФСР. На справе ж у адносінах да савецкіх рэспублік працяг-валася варожая палітыка, толькі іншымі сродкамі. Згодна з сакрэтнымі дакументамі Другога аддзела Генштаба польскай арміі, яе сапраўдны сэнс заключаўся ў наступ-ным: а) паланізацыя адарваных па Рыжскаму дагавору беларускіх і ўкраінскіх зямель; б) далейшая работа ў напрамку расчлянення Расіі шляхам адрыву ад яе Украі-ны, а таксама Беларусі.

Гэта якраз і азначала ўмяшанне ў справы савецкіх рэспублік, ажыццяўленне гвалтоўных мер з мэтай змя-нення дзяржаўнага і грамадскага ладу, стварэнне ў Беларусі і на Украіне ўгодных Польшчы рэжымаў, залежных ад яе дзяржаўных утварэнняў. Танальнасць нот, за якой угадвалася і пазіцыя саюзнікаў Польшчы — краін Антанты, была заклікана падтрымаць баявы дух

114

апазіцыі ў савецкім грамадстве, якое цаной вялікіх ахвяр выходзіла з грамадзянскай вайны.

У адным з дакументаў Віленскай ваеннай акругі, выяўленых у архіве (надакуменце грыф «Зусім сакрэтна»), даецца вельмі пэўны адказ на пытанне аб тым, хто ж падтрымліваў падрыўныя мерапрыемствы супраць ССРБ: «Тыя тры беларускія арганізацыі, як балахоўцы, зялёны дуб і псеўдабеларускія, як савінкаўцы, фінансаваліся і атрымлівалі дапамогу ад польскага ўрада». Другі аддзел Генштаба праз савінкаўскую арганізацыю здабываў раз-ведвальныя даныя аб Чырвонай Арміі, палітычным і гаспадарчым становішчы ў Савецкай Расіі.

РСФСР настойвала на расфарміраванні атрадаў, створаных для ажыццяўлення варожых савецкім рэспуб-лікам мэт, інтэрніраванні і зняволенні ў канцэнтрацый-ныя лагеры іх удзельнікаў, патрабавала выгнання з Поль-шчы прадвадзіцеляў Рускага палітычнага камітэта, а так-сама кіраўнікоў беларускіх арганізацый. Яна настойвала таксама на высылцы з краіны С. Балаховіча.

Змякчэнне ў савецка-польскія адносіны павінен быў унесці пратакол аб пагаджальных камісіях па ўхіленню пагранічных канфліктаў, заключаны ўпаўнаважанымі ўрадаў РСФСР, УССР і ССРБ з аднаго боку і Польшчай — з другога 1 чэрвеня 1921 г. у Мінску. Але колькі-небудзь істотных зрухаў не адбылося. Дзейснасць гэтага пагад-нення залежала ад узаемаразумення бакоў, але яго пакуль не было. Разам з тым у факце заключэння названага пагаднення ёсць цікавы момант, аб якім трэба сказаць. Ён датычыўся міжнароднай правасуб'ектнасці ССРБ. Названы пратакол быў першым міжнародным дагаворам, у якім Беларуская рэспубліка непасрэдна выступала як прамы ўдзельнік міжнародна-прававых адносін.

Па віне польскага боку зацягваўся абмен пасоль-ствамі, а гэта неабходная ўмова развіцця міждзяржаўных кантактаў, наладжвання добрасуседскіх адносін. У ве-расні 1921 г. Польшча наогул пачала пагражаць разрывам дыпламатычных адносін, але ў рэшце рэшт польскаму ўраду прыйшлося ўступіць. У адказ на парушэнне Рыж-скага дагавора Савецкая Расія затрымала выплату пер-шага ўзносу ў памеры 10 млн залатых рублёў за так

115

званую чыгуначную маёмасць, а таксама рээвакуацыю ў Польшчу вывезенай у час сусветнай вайны маёмасці і культурных каштоўнасцей.

Плануемае замежнымі цэнтрамі паўстанне ў Беларусі спачатку на ліпень, а затым на жнівень—верасень 1921 г. не адбылося. Паўстанцкі рух ішоў на спад. Падпісаны ў Варшаве 7 кастрычніка 1921 г. савецка-польскі пратакол прадугледжваў выдварэнне з Польшчы прадвадзіцеляў антысавецкіх арганізацый, перамяшчэнне ўглыб Поль-шчы ўзброеных фарміраванняў з інтэрніраваных і іншых асоб.

Летам і восенню 1921 г. у выніку прынятых ваенных, карных, адміністрацыйных і дыплыматычных мер былі дасягнуты істотныя поспехі ў стабілізацыі становішча ў Беларусі. Часці Чырвонай Арміі, міліцыя ліквідавалі шэраг буйных фарміраванняў. Уцякаючы ад праследа-ванняў, «тэрарысты» перабіраліся на польскую тэрыторыю. Да 1 жніўня добраахвотна з'явілася больш за 2 тыс. дэзерціраў. «Бандытызм пайшоў на спад», — пісала «Звезда» ў нумары ад 4 жніўня 1921 г. На аб'яднаным пасяджэнні Саўнаркома Мінскага савета і прафесійных саюзаў 4 жніўня камандуючы войскамі I. П. Убарэвіч, падводзячы вынікі кампаніі, адзначаў дапамогу ўладам з боку сялян.

Далучэнне Польшчы да арганізацыі антысавецкага руху (аб гэтым шырока паведамлялася ў друку, на мітын-гах, сходах), пранікненне ўзброеных фарміраванняў з польскай тэрыторыі не магло не насцярожваць сялянства адносна мэт арганізатараў паўстанцкага руху. Яшчэ свежыя былі ў памяці насельніцтва бясчынствы, якія ўчынялі польскія акупацыйныя войскі і акупацыйная адміністрацыя ў Беларусі ў 1919—1920 гг.

Сельскаму працаўніку, які карміў грамадства, цяжка было сумясціць заклікі Савінкава да вызвалення Беларусі ад бальшавіцкай улады і абяцанні лепшага жыцця з татальнай дэзарганізацыяй яго атрадамі гаспадарчага жыцця, знішчэннем матэрыяльных каштоўнасцей, рабаў-ніцтвамі, забойствамі невінаватых людзей, яўрэйскімі пагромамі. Сяляне, якія марылі аб мірнай працы, імкнуліся пазбавіцца кашмару, які прынесла новая хваля

116

крывавай канфрантацыі. Яна яшчэ больш паглыбляла разруху, дэзарганізавала гаспадарчае жыццё, падрывала элементарныя асновы чалавечай жыццядзейнасці і тым самым ускладніла і без таго вельмі бядотнае становішча края. Знішчэнне млыноў, збожжасховішчаў, прадпрыем-стваў, магазінаў нічога агульнага не мела з «абаронай інтарэсаў сялянскай дэмакратыі».

Успышка палітычнага тэрарызму ў ССРБ назіралася вясной і летам 1922 г. Неспакойна было ў красавіку і маі ў шэрагу валасцей Барысаўскага павета. У маі 1922 г. у павеце зноў была арганізавана палітычная камісія. Атрады баевікоў нападалі на вёскі, хутары, праезджых сялян. Па вопыту мінулага года сяляне наладжвалі ахову вёсак, але цяпер тэрарысты не ўяўлялі ранейшай небяспекі. Асобныя групы аперыравалі да 1925 г.

Глава7

БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІТЫЧНАЯ ЭМІГРАЦЫЯ Ў НОВЫХ УМОВАХ