Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 3. Новыя радыкальныя пераўтварэнні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы

Скарачэнне колькасці акруг у 1927 г. было праяўлен-нем не толькі тэндэнцыі ўзмацнення ролі раёнаў і сельсаветаў ў дзяржаўным кіраўніцтве, якая намецілася, але і па сутнасці пачаткам ліквідацыі акруговага дзялення наогул. Па ўсім Савецкім Саюзе праводзіліся эксперы-менты па ўвядзенню двухзвёнавай сістэмы мясцовых Саветаў. У Беларусі ідэя эксперыментальна правяралася ў Віцебскай акрузе.

XVI з' езд ВКП(б), які адбыўся ў чэрвені—ліпені 1930 г., ухваліў курс на скасаванне ў СССР акруг і ўмацаванне раёнаў «як асноўнага звяна сацыялістычнага будаўніцтва ў вёсцы». Ліквідацыю акруг затым узаконіла пастанова ЦВК і СНК Саюза ССР. Аналагічную паста-нову прынялі ЦВК і СНК Беларускай ССР.

Пасля ліквідацыі акруг у Беларусі засталася двух-звёнавая сістэма мясцовых органаў. Калі раней функцыі кіравання размяркоўваліся паміж цэнтральнымі, акру-говымі, раённымі і сельскімі органамі, то цяпер дзяр-жаўны апарат істотна скараціўся. Амаль 100 раёнаў рэспублікі кіраваліся непасрэдна з цэнтра, што, несум-ненна, ускладніла работу ўрада і наркаматаў.

Правы і функцыі акруговых выканкомаў перайшлі да раённых і гарадскіх Саветаў. Пашырыліся правы сельскіх Саветаў. Работнікі былых акруг былі накіраваны на ўмацаванне раённых савецкіх і партыйных органаў. У гэтым заключалася адна з галоўных мэт рэформы.

У снежні 1930 г. сесія ЦВК БССР прыняла яшчэ адну спецыяльную пастанову, якая датычылася рэарганізацыі кіравання. У дакуменце давалася 'тлумачэнне праве-дзенных змен, у выніку чаго ліквідаваліся акругі.

Скасаванне акруг выклікала перабудову работы цэн-тральных рэспубліканскіх органаў, якім неабходна было

183

ўстанавіць непасрэдную сувязь з раёнамі і аператыўна кіраваць імі. Усё гэта патрабавала змянення формаў і ме-тадаў кіраўніцтва мясцовым апаратам з боку ЦВК, урада, народных камісарыятаў і іншых цэнтральных рэс-публіканскіх органаў.

Неўзабаве істотныя змены закранулі межы раёнаў. Як асноўнае звяно сістэмы мясцовых дзяржаўных органаў, на якое былі ўскладзены задачы па кіраўніцтву пе-раўтварэннямі ў вёсцы, раён павінен быў мець найбольш мэтазгодную тэрытарыяльную канфігурацыю.

У ліпені 1931 г. ЦВК і СНК рэспублікі прынялі пас-танову «Аб частковым перараяніраванні БССР». 3 98 існу-ючых раёнаў 23 падлягалі скарачэнню. Узбуйненне па-цягнула за сабой у канчатковым выніку перагляд меж амаль усіх раёнаў рэспублікі. Як запісана ў пастанове, перараяніраванне было накіравана на тое, каб адмініст-рацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне рэспублікі найбольш адпавядала задачам сацыялістычнай рэканструкцыі на-роднай гаспадаркі, садзейнічала ўзмацненню вытворчай спецыялізацыі раёнаў.

Нямалаважнае значэнне надавалася таксама паляп-шэнню саставу кадраў савецкіх і партыйных органаў. Сэнс гэтай устаноўкі трэба звязваць са сталінскімі рэп-рэсіямі і чысткамі дзяржаўнага апарату, якія пачаліся ў 30-х гадах.

У другой палове 1931 г. Прэзідыум ЦВК БССР пры-няў шэраг пастаноў, якія ўносілі ўдакладненні і папраўкі ў раённае дзяленне. Просьбы аб іх ішлі, як правіла, знізу. 3 аднаго раёна ў другі перадаваліся асобныя населеныя пункты і сельсаветы, пераносіліся адміністрацыйныя цэнтры.

Аднак праведзенае ў 1931 г. скарачэнне колькасці раёнаў у канчатковым выніку не апраўдала сябе. Прайшло некалькі гадоў і на парадку дня зноў паўстала пытанне аб тэрытарыяльных памерах раёнаў. Калекты-візацыя, раскулачванне, рэпрэсіі, цяжкасці ў наладжванні гаспадарчай дзейнасці, нарыхтоўка прадуктаў харчавання — усё гэта прымусіла пайсці на драбленне раёнаў, якое ішло па шляху аднаўлення ліквідаваных у 1931 г. раёнаў. У той жа час у спісе раённых цэнтраў з'явіліся і новыя, раней

184

невядомыя назвы. Кіруючы непасрэдна дзесяткамі раёнаў, цэнтральныя рэспубліканскія органы сустрака-ліся з многімі цяжкасцямі. Кліматычныя, глебавыя, геаграфічныя, гістарычныя асаблівасці розных частак рэспублікі патрабавалі дыферэнцыраванага падыходу да той ці іншай групы раёнаў. Тэрміны правядзення сельскагаспадарчых кампаній, спецыялізацыя калгасаў, што складвалася, і шэраг іншых момантаў выключалі які-небудзь трафарэт. У 1935 г. аднаўляецца (праўда, не-паўсюдна) пасрэдніцкае звяно паміж раёнамі і цэнт-ральнымі рэспубліканскімі органамі акругі. Акругі былі створаны ўздоўж заходняй граніцы з Польшчай, якія аб'ядналі 24 раёны. У пастанове ЦВК і СНК рэспублікі частковае ўвядзенне акруговай сістэмы матывавалася неабходнасцю «ўзмацнення кіраўніцтва савецкімі і гаспадарчымі органамі, а таксама паляпшэння гаспадар-чай і культурнай работы ў раёнах».

Вяртанне да акруг з'явілася нібы падрыхтоўчай мерай да паўсюднага ўвядзення ўжо на наступным этапе трох-звёнавай сістэмы мясцовых органаў, да стварэння абласцей.

У 1930—1933 гг. працягваўся распачаты ў 1924 г. працэс стварэння нацыянальных Саветаў. На карце адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення БССР побач з нацыянальнымі местачковымі і сельскімі саветамі з'явіўся і польскі раён з цэнтрам у Дзяржынску. Нацыя-нальныя Саветы існавалі не толькі ў Беларусі. Да сярэдзіны 1934 г. у Савецкім Саюзе налічвалася больш за 240 нацыянальных раёнаў і звыш 5300 нацыянальных сельсаветаў.

Пры стварэнні нацыянальных адміністрацыйна-тэры-тарыяльных адзінак улічваўся галоўным чынам састаў насельніцтва. Эканамічныя, адміністрацыйныя і іншыя меркаванні адыгрывалі другараднае значэнне. Нацыя-нальныя сельскія Саветы, як правіла, былі невялікімі і мелі нязручную канфігурацыю.

У 1934 г. пачынаецца зваротны працэс — скасаванне нацыянальных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Прызнавалася, што ў многіх выпадках нацсаветы былі арганізаваны без дастатковых падстаў. Па закону трэба

185

было, каб у нацыянальным Савеце дадзеная нацыяналь-насць складала большасць насельніцтва, але гэты прынцып далёка не заўсёды захоўваўся. Так, ліквідацыя ў 1934 г. трох польскіх сельсаветаў тлумачылася тым, што ў іх большасць насельніцтва складаюць беларусы. У гэтым жа годзе Прэзідыум ЦВК БССР задаволіў просьбы шэрагу іншых раённых выканаўчых камітэтаў аб рэарганізацыі нацыянальных Саветаў у беларускія.

Насельніцтва не ведала або кепска ведала сваю на-цыянальную мову, таму адпадала пытанне аб справавоД-стве на нацыянальнай мове. Вельмі цяжка было ар-ганізаваць нацыянальныя школы.

Пасля ўсе нацыянальныя сельскія Саветы і раёны скасоўваюцца. Іх ліквідацыя нярэдка тлумачылася тым, што нацсаветы былі створаны ў выніку «падкопаў» кла-савага ворага ў шкодніцкіх мэтах.

У 30-х гадах хутка расце гарадское насельніцтва. З'яўляецца і новы від паселішчаў — гарадскі пасёлак. Спіс гарадскіх паселішчаў, зацверджаны ЦВК і СНК рэспублікі ў ліпені 1935 г., змяшчаў назвы 32 гарадоў, 67 мястэчак і 14 рабочых пасёлкаў. За дзесяць гадоў (першы спіс быў зацверджаны ў 1925 г.) у рэспубліцы з'явілася амаль 40 гарадскіх паселішчаў.

Актуальным станавілася і пытанне аб гарадской мя-жы. На пачатку 30-х гадоў гарадская мяжа Мінска, Віцебска і Гомеля апрача ўласнай тэрыторыі ўключала яшчэ і значную прыгарадную зону з тым, што гэта мера будзе садзейнічаць інтэнсіфікацыі і спецыялізацыі сель-скагаспадарчай вытворчасці вакол вялікіх гарадоў з мэтай забеспячэння гарадскога насельніцтва гароднінай, са-давінай, малочнымі і іншымі прадуктамі. Меркавалася таксама, што арганізацыйнае адзінства горада і нава-кольных сельскіх паселішчаў створыць умовы для ак-тыўнага ўплыву гарадскога пралетарыяту на прыгарадныя вёскі.

У пастанове ЦВК і СНК БССР ад 18 студзеня 1931 г. гаворыцца аб уключэнні ў тэрыторыю г. Мінска дзевяці сельсаветаў Самахвалавіцкага, трох — Астрашыцка-Гарадоцкага і двух сельсаветаў Заслаўскага раёнаў. Уста-наўліваліся новая структура і штаты Мінскага гарсавета.

186

Савет нёс адказнасць не толькі за вырашэнне чыста «гарадскіх» спраў, але і за развіццё прыгараднай сель-скагаспадарчай вытворчасці, павінен быў распрацоўваць планы спецыялізацыі, правядзення пасяўных і ўборачных кампаній і г. д. Аналагічныя пастановы ЦВК і СНК БССР выдалі і ў адносінах да Гомеля і Віцебска. Сельскія мясцовасці, уключаныя ў межы гэтых гарадоў, ат-рымлівалі садова-агародніцкі ўхіл. Гомельскі і Віцебскі раёны скасоўваліся.

Аб'яднанне вельмі разнародных функцый стварала вялікія нязручнасці ў арганізатарскай рабоце гарсаветаў. Таму праз тры гады давялося адмовіцца ад ідэі кіравання саветамі буйных гарадоў і сельскагаспадарчай вытворчас-цю. У 1934 г. Прэзідыум ЦВК БССР задаволіў ха-дайніцтва Мінскага гарсавета аб выдзяленні Мінскага прыгараднага сельскага раёна ў якасці самастойнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Адмовіліся ад эксперымента ў Гомелі і Віцебску.

Пасля няспынных пераўтварэнняў раённае дзяленне ў гэтыя гады ў асноўным стабілізуецца. Без істотных змя-ненняў застаецца і сетка сельсаветаў.

У 1938 г. канчатковае заканадаўчае замацаванне ат-рымлівае трэцяе звяно мясцовых дзяржаўных органаў — вобласці. У БССР было ўтворана пяць абласцей: Мінская, Віцебская, Магілёўская, Гомельская і Палеская. У састаў Палескай вобласці ўвайшлі ўсе раёны Мазыр-скай акругі, у Мінскую — раёны Слуцкай акругі, Віцебская вобласць аб'яднала Лепельскую і Полацкую акругі. Кожная вобласць аб'ядноўвала 15—20 раёнаў, якіх да гэтага часу ў рэспубліцы налічвалася 90.

У сувязі з увядзеннем абласнога дзялення гарады рэс-публікі як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі дзяліліся на дзве катэгорыі: гарады абласнога падпарад-кавання і гарады, падпарадкаваныя раённым выканаўчым камітэтам. Да першай групы адносіліся Віцебск, Мінск, Гомель, Магілёў, Мазыр, Слуцк, Полацк, Лепель, Баб-руйск, Барысаў, Орша. Гарсаветы гэтых гарадоў непас-рэдна падпарадкоўваліся абласным выканаўчым камітэтам.

187