Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 1. Удзелыгікі мірных перагавораў

Міждзяржаўныя войны заканчваюцца мірнымі трак-татамі, якія падводзяць вынікі проціборства. 18 сакавіка 1921 г. паўнамоцныя прадстаўнікі РСФСР і УССР з аднаго боку і Польскай рэспублікі з другога падпісалі ў Рызе, як сказана ў прэамбуле дагавора, «канчатковы, ганаровы і заснаваны на ўзаемным пагадненні мір», які спыняў стан кровапралітнай, разбуральнай вайны.

Ззаду былі амаль два гады ваенных дзеянняў. Польскія арміі дайшлі да Бярэзіны і Заходняй Дзвіны, а затым адкаціліся да Віслы, зноў рушылі на ўсход і да-сягнулі Мінска. Бітвы, за выключэннем трох тыдняў жніўня 1920 г., адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Разбу-раныя гарады, спаленыя вёскі, тысячы загінуўшых у тыле і на фронце, усеагульнае разарэнне і галечу, да канца падарваную прамысловую вытворчасць пакінула пасля сябе вайна.

Грувасткі мірны трактат, які ўключаў 26 асноўных артыкулаў і дзесяць дадаткаў, што датычыліся ўрэгуля-вання розных сфер пасляваеннага супрацоўніцтва бакоў, якія дамаўляліся, грунтаваўся ў цэлым на заключаным 12 кастрычніка 1920 г. Дагаворы аб перамір'і і прэлімі-нарных умовах міру, аб чым ужо гаварылася раней. Патрабавалася пяць месяцаў, каб дыпламаты знайшлі ўзаемапрымальныя формулы спрэчных пытанняў і пераклалі на мову міжнародна-прававых нормаў увесь комплекс адносін, што вынікалі з факта спынення вайны.

99

Перагаворы аб устанаўленні міру мелі дзве фазы: а) жнівень—кастрычнік 1920 г. — распрацоўка і падпісан-не прэлімінарнага дагавора; б) лістапад 1920 г.—сакавік 1921 г. — распрацоўка і падпісанне мірнага дагавора.

3 самага пачатку перагавораў выявіліся два розныя падыходы ў вызначэнні яго ўдзельнікаў. У заяве УЦВК па пытанню аб асновах пагаднення з Польшчай (23 верасня 1920 г.) падкрэслівалася, што, зыходзячы з прынцыпу самавызначэння, РСФСР «безумоўна і без усякіх абмежа-ванняў прызнала незалежнасць і суверэннасць Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы». Значыць, зыходнай асновай дагавору павінна быць пацвярджэнне як Польшчай, так і Расіяй «незалежнасці Украіны, Літвы, Беларусі». Дарэчы, у Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ ад 31 ліпеня 1920 г. адзначалася, што канчатковыя заходнія граніцы рэспублікі павінны быць вызначаны па этнаграфічнаму прынцыпу.

Паколькі польскі бок не задавальняла прапанаваная РСФСР формула, якая зводзілася да таго, каб у аснову вызначэння пасляваенных граніц пакласці прынцып са-мавызначэння народаў, што абавязвала Польшчу лічыцца з фактам існавання Беларускай і Украінскай савецкіх рэспублік. Абгрунтоўваючы сваю пазіцыю, польскія дып-ламаты заяўлялі, што ССРБ утворана штучна, што са-вецкі лад у Беларусі створаны не мясцовым насель-ніцтвам, а «ўладамі РСФСР», што насельніцтва не мела магчымасці выказаць сваю волю, паколькі было пазбаў-лена «свабоды слова і сумлення», і, значыць, самастой-насць Беларусі з'яўляецца не болей чым мясцовым са-макіраваннем, да таго ж навязаным РСФСР.

На перамовах Польшчы хацелася б мець справу толькі з РСФСР. У такім выпадку тэрытарыяльныя і іншыя правы Беларусі і Украіны засланяліся б спрэчкай Польшчы і РСФСР з-за зямель, аднятых у Рэчы Пас-палітай у выніку падзелаў гэтай дзяржавы ў XVIII ст. Значыць, мэта мірнага дагавора павінна заключацца ў тым, каб аднавіць «парушаную гістарычную несправядлі-васць». У сакрэтнай дырэктыве, дадзенай Саветам абароны дзяржавы польскай дэлегацыі для кіраўніцтва пры заключэнні перамір'я і прэлімінарных умоў міру,

100

ставілася стратэгічная задача: дагавор павінен увасобіць ідэю заканчэння векавой барацьбы паміж Полыпчай і Расіяй за спрэчныя землі.

I ўсё ж цяжка было ігнараваць рэаліі жыцця, велізарнейшыя змены, якія адбыліся ў свеце з канца ХУІІІ ст. Сама ж Польская дзяржава адраджалася пад сцягам аднаўлення правоў палякаў на самастойнае дзяржаўнае існаванне. Нельга было не ўлічваць неадоль-нага імкнення народаў да нацыянальнай незалежнасці, дзяржаўнай самастойнасці. Таму ў адступленне ад агуль-най дырэктывы рабілася агаворка, хутчэй для дыплама-тычнага лавіравання, чым для ажыццяўлення, якая прадугледжвала і «справядлівае ўрэгуляванне спрэчных нацыянальных пытанняў».