Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

Глава 1 расійская рэвалюцыя 1917 г.

I нацыянальна-дзяржаўнае

Самавызначэнне беларусі

§ 1. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі

Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 каст-рычніка 1917 г. у Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царскага рэжыму ў сакавіку 1917 г. аказаліся няздольнымі вырашыць наспелыя праб­лемы грамадскай перабудовы. Дэмакратызацыя грамад-скага жыцця паглыбіла палярызацыю палітычных сіл. Саветы рабочых, салдацкіх, сялянскіх дэпутатаў, якія ўзніклі, прэтэндавалі на ўладу. Двухуладдзе ўскладняла палітычную сітуацыю, зводзіла часам на нішто намаганні Часовага ўрада ўстанавіць цвёрдую ўладу ў краіне. Нарас­тала разруха, паглыбляўся харчовы крызіс, узмацняўся антываенны рух. Бальшавікі выставілі лозунг аб пара-жэнні ўрада ў імперыялістычнай вайне.

У ходзе вайны руская армія панесла велізарныя стра­ты. Частка тэрыторыі Расійскай імперыі была захоплена Германіяй. На Беларусі нямецкія войскі, якія супраць-стаялі Заходняму фронту рускай арміі, выйші да лін Паставы—Смаргонь—Баранавічы— Пінск. Вырашэнне ак-туальных пытанняў (зямельнае, харчовае i шш.) адклад-валася да склікання Устаноўчага сходу.

Паўстанне ў Петраградзе пачалося пад лозунгам «Уся ўлада Саветам!» Другі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (адбыўся 25—26 кастрычніка 1917 г.) узаконіў Саветы ў якасці органаў новай дзяржаўнай улады.

Трэба адзначыць, што да пачатку рашучых падзей у сталіцы імперыі большасць Саветаў Беларусі знаходзілася

1а Зак. 1164 9

пад уплывам сацыялістаў-рэвалюцыянераў, сацыял-дэмакратаў (меншавікоў), бундаўцаў i шшых партый, якія называлі сябе сацыялістычнымі. Аднак у Мінску Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў стаяў на бальшавіцкіх пазіцыях. У Мінску знаходзілася камандаванне арміямі Заходняга фронту, розныя арганізацыі, якія абслугоўвалі фронт, а таксама органы губернскай адміністрацыі.

Ужо 25 кастрычніка выканком Мінскага Савета рабо­чых і салдацкіх дэпутатаў у сваім загадзе № 1 аб'явіў на-сельніцтву горада аб пераходзе ўлады ў Мінску і яго наваколлі да Савета. Савет звярнуўся да рэвалюцыйных арганізацый і палітычных партый неадкладна прыступіць да арганізацыі новай улады на месцах. Ён вызваліў з тур-мы салдат, з якіх быў сфарміраваны Першы імя Мінскага Савета рэвалюцыйны полк. Саветам былі пасланы камі-сары ў дзяржаўныя ўстановы і штаб фронту. Ён узяў пад кантроль тэлеграф, пошту, але ў наступныя некалькі дзён Мінскаму Савету давялося вытрымаць моцны націск прыхільнікаў Часовага ўрада, якія арганізавалі Камітэт выратавання рэвалюцыі. Абапіраючыся на падтрымку камандавання Заходняга фронту, Камітэт увёў у Мінск верныя яму кавалерыйскія часщ i прад'явіў ультыматум Мінскаму Савету. Перавага сіл аказалася на баку Камі-тэта выратавання. Мінскаму Савету давялося пайсці на ўступкі, каб папярэдзіць кровапраліцце і перачакаць.

Пераход салдат на бок бальшавікоў не даў магчымасці Камітэту выратавання сканцэнтраваць у сваіх руках уладу. Змена ўлады на фронце паставіла Камітэт выратавання ў становішча палітычнай ізаляцыі. Улада ў арміі пера-ходзіла ў рукі салдацкіх рэвалюцыйных камітэтаў. Палкі, дывізіі, карпусы выказваліся ў падтрымку ўрада бальша-вікоў. У пачатку лістапада да камітэтаў перайшла ўлада ва ўсіх трох арміях Заходняга фронту. Так, адзін з карпу-соў 2-й арміі патрабаваў ад Камітэта выратавання прызнання ўлады Савета Народных Камісараў і безага-ворачнага яму падпарадкавання. Прыезд у Мінск з фрон­ту браняпоезда канчаткова дэмаралізаваў Камітэт выра­тавання — і ён распаўся.

Паводле рашэння бюро абласнога Камітэта партыі балынавікоў у Мінску быў створаны 27 кастрычніка 1917 г.

10

часовы вышэйшы орган улады для ўсяго фронту і яго тылу — Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. Па прыкладзе Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага ка­мітэта Ваенрэўком Заходняга фронту ўключаў прадстаў-нікоў ад воінскіх часцей, Чырвонай гвардыі, Саветаў, прафсаюзаў, партыйных арганізацый. У яго склад увай-mni члены прэзідыума Мінскага Савета, бальшавіцкая фракцыя франтавога камітэта, прадстаўнікі Выканкома Саветаў Заходняй вобласці, чыгуначнікаў, раскватарава-ных у Мінску воінскіх часцей. Склад рэўкома папаўняўся ўсё новымі прадстаўнікамі.

Дзейнічаючы энергічна, Ваенрэўком засяроджваў у сваіх руках уладу. Ён устанавіў кантроль над штабам Заходняга фронту і зняў яго камандуючага генерала П. С. Балуева. Авалоданне штабам фронту дало магчы-масць новаму камандаванню пачаць перамовы з нямецкім бокам аб перамір'і на Заходнім фронце. 23 лістапада 1917 г. дамова аб перамір'і ўступіла ў сілу.

Выканаўчым аператыўным органам Ваенрэўкома стала вылучанае ім бюро, у якое ўвайшлі А. Ф. Мяснікоў, М. I. Калмановіч, К. I. Ландэр (старшыня), М. I. Крыва-шэін, В. С. Селязнёў, Н. В. Рагазінскі, В. М. Фрэйман. Члены бюро кіравалі аддзеламі рэўкома, якія ствараліся зыходзячы з абстаноую i накірункаў яго дзейнасці. Бьш арганізаваны аддзелы: ваенны, грамадзянскі, гаспадар-чы, забеспячэння, арганізацыйны, інфармацыйны, мандатны.

Ваенрэўком устанавіў кантроль за дзейнасцю старых устаноў. Выключнае значэнне надавалася дзеянням камісараў, якія пасылаліся на чыгуначныя станцыі для арганізацыі аховы цягнікоў, што ішлі на фронт з грузамі. Камісары пасылаліся ў павятовыя цэнтры, мястэчкі для дапамогі мясцовым бальшавіцкім арганізацыям ствараць органы ўлады.

У Гомелі была праведзена бальшавізацыя савета шля­хам яго перавыбрання. У Віцебску ўзнік рэвалюцыйны Савет салдацкіх дэпутатау, ш паклау пачатак арганізацыі губернскага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. У Оршы ўжо 25 кастрычніка быў створаны Ваенрэўком, у які хутка ўвайшлі прадстаўнікі сялян.

11

3 буйных гарадскіх цэнтраў Беларусі пазней за іншых савецкая ўлада была ўстаноўлена ў Магілёве, дзе зна-ходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з генералам Духоніным. Стаўка не прызнала ўладу Савета Народных Камісараў на чале з У. I. Леніным, адмовілася выканаць дырэктыву савецкага ўрада — пачаць перамовы з нямецкім камандаваннем аб перамір'і.

Для заняцця Стаую у сярэдзіне лістапада 1917 г. савеща урад накіраваў у Магілёў войска на чале з пра-паршчыкам Н. В. Крыленка, прызначаньгм замест Духоніна галоўнакамандуючым. У гэты ж час бурныя падзеі адбываліся ў Магілёускім Савеце, дзе ў рэшце рэшт узяло верх па-бальшавіцку настроенае крыло. Савет прыняў рэзалюцыю аб падтрымцы савецкага ўрада і ўтварыў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, ш аб'яв1у сябе ўладай у Магілёве і яго наваколлі. Рэўком устанавіў кантроль над Стаўкай, аб'явіў аб роспуску агульна-армейскага камітэта, які стаяў на эсэра-меншавіцкіх пазіцыях, прыняў меры да падтрымання ў горадзе парадку. Узброеныя сілы, пасланыя Петраградам у Магілёў, 20 лістапада ўвайшлі ў горад без бою. Н. В. Крыленка паведаміў у Петраград: «Стаўка, акружа-ная з усіх бакоў рэвалюцыйнымі войскамі Петраграда, Кранштадта і фронту, напярэдадні наступлення пала ад унутранага развалу».

Звяржэнне ўлады Часовага ўрада ў буйных гарадскіх цэнтрах паскорыла ўстанаўленне ўлады Саветаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі.