Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 4. Увядзенне ў дзеянне першай саюзнай Канстытуцыі

Гісторыя беларускай дзяржаўнасці неаддзельная ад гі-сторыі стварэння і развіцця савецкай саюзнай дзяржавы. Як яе састаўная частка БССР мела пэўны статус. Але яе правы як члена федэрацыі не адрозніваліся ад прававога палажэння іншых саюзных рэспублік. Таму назва дадзе-най главы ўмоўная.

Пасля абвяшчэння Саюза ССР пачаўся новы этап у гісторыі БССР, як, зрэшты, і іншых савецкіх нацыя-нальных дзяржаў, якія ўтварыліся пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на тэрыторыі Расіі. Для разумення прававой прыроды саюзнай дзяржавы першачарговае значэнне мае высвятленне ключавога пытання, што датычыцца суадносін паўнамоцтваў органаў федэрацыі і дзяржаўных адзінак, якія ўваходзілі ў яе.

Важнай задачай стала распрацоўка саюзнай Канстытуцыі. 6 ліпеня 1923 г. Цэнтральны Выканаўчы Камітэт СССР зацвердзіў тэкст Канстытуцыі і «ўвёў яе ў

137

дзеянне». Але пакуль яшчэ гэта не была канчатковая рэдакцыя Асноўнага Закона, бо маглі быць прапанаваны новыя ўдакладненні або дапаўненні пры зацвярджэнні яго з'ездамі саветаў саюзных рэспублік.

У ліпені 1923 г. РСФСР скасавала Народны Камі-сарыят па справах нацыянальнасцей, бо лічыла, што ён «закончыў сваю асноўную місію па падрыхтоўцы справы адукацыі нацыянальных рэспублік і абласцей, і аб'яднання іх у Саюз Рэспублік».

Пасля ўвядзення ў дзеянне саюзнай Канстытуцыі Прэзідыум Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР абнародаваў зварот «Да ўсіх народаў і ўрадаў свету». У дакуменце выкладаліся палітычныя і юрыдычныя асновы пабудовы адзінай саюзнай дзяржавы. Асабліва падкрэслівалася добраахвотнасць аб'яднання, прада-стаўленне кожнай рэспубліцы права свабоднага выхаду з Саюза, у той жа час адкрываючы добраахвотны доступ усім сацыялістычным савецкім рэспублікам, якія могуць узнікнуць у будучым.

У звароце, які прызнаваў магчымасць мірнага суіснавання дзвюх сістэм, заяўлялася аб тым, што саюзная дзяржава ставіць сабе на мэце захаванне міру з усімі народамі, «шукае з усімі народамі мірных і дружалюбных адносін і эканамічнага супрацоўніцтва».

Выкладалася афіцыйная канцэпцыя прычын руху народаў Расіі да адзінай саюзнай дзяржавы: «Аказваючы адно аднаму пастаянную брацкую дапамогу ўсімі сваімі сіламі і сродкамі, яны, аднак, працяглы час заставаліся хоць і звязанымі саюзнымі дагаворамі, але ўсё ж асобнымі дзяржавамі». Аднак трэба заўважыць, што за аснову тэорыі фарміравання Саюза ўзяты знешнія юрыдычныя праявы працэсу. На самай жа справе адбываўся пераход ад унітарызму праз фактычную аўтанамізацыю да раўнапраўя рэспублік.

У звароце гаварылася аб перспектывах развіцця Савецкай дзяржавы. Яна звязвалася з праблемай сусвет-най пралетарскай рэвалюцыі, з глабальным працэсам змены формаў грамадскага жыцця: «Доступ у Саюз адкрыты ўсім сацыялістычным рэспублікам як існуючым, так і маючым узнікнуць у будучым».

Пасля ўтварэння Саюза ССР былі створаны агульныя для ўсіх саюзных рэспублік органы ўлады і кіравання. «Разжалаваная» РСФСР юрыдычна стала, як прынята было гаварыць у мінулым, першай сярод роўных.

Пасля ўвядзення «Канстытуцыі ў дзеянне» пра-водзілася інтэнсіўная работа па стварэнню законаў у яе развіццё. У кароткі тэрмін былі прыняты «Палажэнне аб Цэнтральным Выканаўчым Камітэце Саюза ССР», «Пала-жэнне аб Савеце Народных Камісараў Саюза ССР», «Па-лажэнне аб Народных Камісарыятах Саюза ССР», «Пала-жэнне аб Вярхоўным Судзе Саюза Савецкіх Сацыялі-стычных Рэспублік».

Канчатковы тэкст Канстытуцыі СССР зацвердзіў II Усесаюзны з'езд Саветаў 31 студзеня 1924 г. Затым у студзені 1924 г. Канстытуцыю ратыфікавалі (зацвердзілі) усе чатыры саюзныя рэспублікі: РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР. Гэта працэдура абумоўлівалася характарам Кан-стытуцыі, якая складалася з Дэкларацыі і Дагавора аб утварэнні Саюза ССР.

Канстытуцыі саюзных рэспублік былі прыведзены ў адпаведнасць з саюзным Асноўным Законам. У БССР, дзе па сутнасці не было Канстытуцыі як цэльнага аб'ём-нага дакумента, трэба было тэрмінова заняцца распра-цоўкай яе новага тэксту.

Да прыняцця новай Канстытуцыі VI Усебеларускі Надзвычайны з'езд Саветаў 16 сакавіка 1924 г. стварыў ЦВК Саветаў БССР у саставе 120 членаў і 30 кандыдатаў. ЦВК павінен быў выбраць свой прэзідыум у саставе старшыні, сакратара і сямі членаў. Быў адменены канстытуцыйны артыкул аб тым, што старшыня ЦВК адначасова з'яўляецца і старшынёй Саўнаркома. З'езд прапанаваў Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту рэспублікі стварыць Савет Народных Камісараў — выка-наўчы орган ЦВК у саставе старшыні, яго намесніка, старшыні СНГ, наркомаў земляробства, фінансаў, працы, унутраных спраў, юстыцыі, рабоча-сялянскай інспекцыі, асветы, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння. Саўнарком, як гэта прадпісвала саюзная Канстытуцыя, павінен быў уключаць з правам дарадчага або рашаючага

138

139

голасу ўпаўнаважаных народных камісарыятаў СССР — па замежных справах, ваенных і марскіх справах, замеж-нага гандлю, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў.

У 20-я гады ўсе саюзныя рэспублікі перапрацавалі свае канстытуцыі.