Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 6. Суды і пазасудовыя рэпрэсіўныя ўстановы. Пракуратура

У перыяд, калі праводзілася ліквідацыя рэшткаў ры-начных і ўласніцка-прадпрымальніцкіх адносін, што ўзніклі ў перыяд нэпа, перад судамі і пракуратурай ставілася задача ўзмацніць класавую барацьбу з кулакамі, спекулянтамі, мясцовымі нацыяналістамі, шкоднікамі і сабатажнікамі. Узмацніліся судовыя і пазасудовыя рэп-рэсіі, якія праводзіліся супараць сялян, каб пазбавіць іх сродкаў існавання і прымусіць працаваць у калгасах, а таксама супраць нацыянальнай інтэлігенцыі, каб пры-мусіць увесь народ пакорліва зносіць голад і галечу, якія ўзніклі ў выніку калектывізацыі сельскай гаспадаркі і мілітарызацыі ўсёй краіны. У гэтых умовах выдаваліся новыя прававыя акты, што ўзмацнялі таталітарны рэ-жым, абмежаванне правоў Беларускай ССР у сферы эка-номікі і праватворчасці.

3 мэтай выканання дырэктыў партыйных органаў ЦВК і СНК БССР 23 чэрвеня 1930 г. выдалі пастанову аб ліквідацыі акруг, а затым аналагічная пастанова была вы-дадзена ЦВК і СНК БССР. У сувязі з гэтымі пастановамі ў Беларускай ССР былі ліквідаваны акругі і разам з імі скасаваныя акруговыя суды, а іх функцыі часткова былі перададзены Вярхоўнаму суду БССР, а часткова — на-

193

родным судам. Вярхоўнаму суду па першай інстанцыі былі падсудныя крымінальныя справы, па якіх праду-гледжвалася вышэйшая мера пакарання. Такая сістэма судоў у Беларускай ССР была замацавана Палажэннем аб судовым ладзе ад 23 красавіка 1931 г.

На пачатку 30-х гадоў у БССР былі створаны лінейны чыгуначна-транспартны і водны транспартны суды, касацыйнымі інстанцыямі для якіх былі адпавед-ныя калегіі Вярхоўнага суда СССР, што яшчэ раз свед-чыць аб жорсткай цэнтралізацыі ўсяго судовага апарату ў СССР.

У сувязі з утварэннем у БССР чатырох акруг у 1936 г. зноў былі ўтвораны акруговыя суды, якія дзейнічалі як пастаянныя судова-касацыйныя сесіі Вярхоўнага суда БССР1' ше ^0 У Г- яны "ЬШ1 пераутвораны ў акру-

говыя суды. У 1938 г. у Беларускай ССР былі ўтвораны вобласці і судовая сістэма будавалася згодна з Законам СССР «О судоустройстве СССР, союзных и автономных республик» ад 16 жніўня 1938 г. Правасуддзе адносна грамадзян, якія жылі на тэрыторыі БССР, ажыццяў-лялася Вярхоўным судом СССР, Вярхоўным судом БССР, абласнымі судамі, спецыяльнымі судамі СССР, г. зн. ваеннымі трыбуналамі, лінейнымі судамі чыгунач-нага транспарту, лінейнымі судамі воднага транспарту і народнымі судамі.

Закон аб судовым ладзе размежаваў функцыі судовага кіравання ад функцыі правасуддзя. Функцыі па кіра-ванню былі ўскладзены на Народны Камісарыят юстыцыі СССР і народныя камісарыяты юстыцыі саюзных рэс-публік і іх абласныя ўпраўленні.

Значныя змены адбыліся ў сістэме пракуратуры. У 1933 г. была ўтворана агульнасаюзная пракуратура, якую ўзначаліў Пракурор СССР. Ён прызначаўся паста-новай ЦВК СССР і быў адказным перад СНК, ЦВК і Прэзідыумам ЦВК СССР. У ліпені 1936 г. усе ўстановы пракуратуры былі вылучаны з сістэмы народных камі-сарыятаў юстыцыі і падпарадкаваны непасрэдна Праку-рору СССР.

1 Мартинович И. И. История суда в БССР. С. 111.

194

Канстытуцыя СССР 1936 г. замацавала новыя ар-ганізацыйныя прынцыпы пабудовы пракуратуры і яе за-дачы. Пракурор СССР прызначаўся Вярхоўным Саветам СССР на сем гадоў. Пракурор Беларускай ССР прызна-чаўся Пракурорам СССР на пяць гадоў. Усе падначале-ныя яму пракуроры прызначаліся Пракурорам БССР і зацвярджаліся Пракурорам СССР. Такі парадак прызна-чэння на пасады пракурорскіх работнікаў садзейнічаў усталяванню жорсткай бюракратычна-цэнтралі-заванай сістэмы, пры якой не толькі народ, але і кіруючыя органы рэспублікі не маглі кантраляваць пракуратуру.

У 30-я гады былі праведзены і рэформы ў кіраванні органамі міліцыі рэспублікі. Пасля скасавання Наркамата ўнутраных спраў БССР у 1930 г. кіраўніцтва міліцыяй было ўскладзена на Упраўленне міліцыі і крымінальнага вышуку пры СНК БССР. На міліцыю ўскладаліся задачы па прадухіленні, выкрыцці і расследаванні злачыннай дзейнасці, вышуку і затрыманні злачынцаў. У снежні 1932 г. пастановай ЦВК і СНК СССР агульнае кі-раўніцтва працай міліцыі было ўскладзена на Аб'яднанае дзяржаўнае палітычнае упраўленне СССР, у складзе якога ўтваралася Галоўнае ўпраўленне рабоча-сялянскай міліцыі. У той жа час пастановай ЦВК і СНК СССР уводзілася ў дзяржаве адзіная пашпартная сістэма. Выда-ча пашпартоў, іх прапіска і ўлік грамадзян ускладаліся на міліцыю.

У ліпені 1934 г. у Савецкім Саюзе быў утвораны са-юзна-рэспубліканскі Народны Камісарыят унутраных спраў СССР і адпаведныя камісарыяты ў саюзных рэс-публіках. Народнаму Камісарыяту ўнутраных спраў Бела-рускай ССР былі падпарадкаваны Упраўленне дзяр-жаўнай бяспекі, Галоўнае ўпраўленне рабоча-сялянскай міліцыі, органы загса і пажарнай аховы. Затым гэтаму ж наркамату былі падпарадкаваны канвойныя войскі і пап-раўча-працоўныя ўстановы.

Такім чынам, к снежню 1934 г. НКУС быў надзелены самымі вялікімі паўнамоцтвамі па правядзенні масавых рэпрэсій супраць народа. Асабліва пасля прыняцця Зако-

195

ну ад 1 снежня 1934 г. «Об особом порядке расследова-ния и рассмотрения уголовных дел о террористических актах против работников Советской власти», па якому былі расстраляны тысячы ні ў чым невінаватых людзей1.