Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 5. Станаўленне права

У першыя дні і месяцы пасля Кастрычніцкага перава-роту ў Расіі было ліквідавана адміністрацыйнае, грама-дзянскае і крымінальнае права былой Расійскай дзяржавы і адменены ўсе прывілеі, якімі карысталіся чыноўніцтва і ваеншчына. Так, згодна з Дэкрэтам аб судзе ад 22 ліста-пада 1917 г., «зліквідаванымі прызнаюцца ўсе законы, якія супярэчаць дэкрэтам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпута-таў і рабочага і сялянскага ўрада, а таксама праграмам-мінімум Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай пар-тыі і партыі сацыял-рэвалюцыянераў»1.

Першым у Расіі пачало ўсталёўвацца новае дзяр-жаўнае, канстытуцыйнае права, якое замацоўвалася ў Дэкрэце аб міру, Дэкрэце аб зямлі, Дэкларацыі правоў народаў Расіі і іншых актах. У іх абвяшчалася права ўсіх народаў «России на свободное самоопределение, вплоть до отделения и образования самостоятельного государст-ва»2.

На Беларусі першымі канстытуцыйнымі актамі былі ўстаўныя граматы Беларускай Народнай Рэспублікі, а по-тым акты Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі. Нармальная законатворчасць на Беларусі пачала-ся толькі ў 1921 г., але разам з тым на тэрыторыі БССР працягвалі карыстацца нарматыўнымі актамі РСФСР, бо

1Декреты Советской власти. М., 1957. Т. 1. С. 125. 2Тамсама. С. 40.

166

167

фактычна БССР разглядалася як частка РСФСР. Так, у Дапаўненнях да Канстытуцыі БССР, прынятых на Другім з'ездзе Саветаў БССР, прапанавалася ўсім адносна са-вецкага будаўніцтва кіравацца Канстытуцыяй РСФСР і пастановамі VII Усерасійскага з'езда Саветаў. На Другім з'ездзе Саветаў БССР былі ўтвораны ЦВК і СНК БССР як вышэйшыя заканадаўчыя і выканаўча-распарадчыя органы рэспублікі. У студзені і лютым 1921 г. ЦВК БССР зацвердзіў Палажэнне аб Прэзідыуме ЦВК Саветаў Бела-русі, Палажэнне аб Савеце Народных Камісараў ССРБ, Палажэнне аб членах Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта ССРБ, Палажэнне аб павятовых выканкомах Беларусі.

У снежні 1921 г. адбыўся Трэці з'езд Саветаў ССРБ, які зацвердзіў Палажэнне аб валасных выканкомах і сельсаветах, а ў кастрычніку 1922 г. ЦВК БССР за-цвердзіў новае Палажэнне аб сельскіх Саветах, валасных і павятовых з'ездах Саветаў і іх выканаўчых камітэтах, Палажэнне аб гарадскіх Саветах. Дзейнасць нарматыўных актаў РСФСР на тэрыторыі БССР рэгулявалася Дэкрэтам Прэзідыума ЦВК БССР ад 24 студзеня 1922 г. «Аб сіле для ССРБ дэкрэтаў і распараджэнняў РСФСР». Тым са-мым было завершана пачатковае будаўніцтва прававой базы дзейнасці вышэйшых і мясцовых органаў дзяр-жаўнай улады ў рэспубліцы.

Аднаўленню народнай гаспадаркі Беларускай ССР спрыялі нарматыўныя акты, прынятыя ў РСФСР і БССР у сувязі з увядзеннем новай эканамічнай палітыкі. У са-кавіку 1921 г. быў выдадзены Дэкрэт Усерасійскага Цэн-тральнага Выканаўчага Камітэта «О замене продовольст-венной и сырьевой разверстки натуральным налогом». Згодна з гэтым дэкрэтам, у БССР былі выдадзены акты, якія дазвалялі свабодна гандляваць харчовымі прадуктамі. У верасні 1922 г. ЦВК БССР выдаў Закон «Аб працоўным землекарыстанні», які дазваляў сялянам весці свае індывідуальныя гаспадаркі, праводзіць арэнду зямлі, вы-карыстоўваць наёмную працу. У гэтым жа накірунку былі распрацаваны зямельныя кодэксы Беларускай ССР 1923 і 1925 гг.

Станаўленне і развіццё новага грамадзянскага права таксама было звязана з новай эканамічнай палітыкай, з

168

дапушчэннем прыватнай уласнасці на невялікія прамы-словыя прадпрыемствы і прыватны гандаль. У жніўні

1921 г. Савет Народных Камісараў БССР выдаў пастано- ву «Аб правядзенні гандлю», якая дазваляла ўсім грама- дзянам з 16 гадоў весці гандаль прадуктамі сельскай гас- падаркі, рамяства і фабрычных вырабаў, за выключэннем прадметаў дзяржаўнай манаполіі. У маі 1922 г. Усе- расійскі ЦВК прыняў «Декрет об основных частных иму- шественных правах, признаваемых РСФСР, охраняемых ее законами и защищаемых судами РСФСР», які ў жніўні

1922 г. быў распараджэннем СНК БССР уведзены ў дзеянне і на тэрыторыі БССР. Гэты дэкрэт замацаваў права прыватнай уласнасці грамадзян на невялікія прамысловыя прадпрыемствы, домаўладанні, дапускалася права спадчыны (да 10 тыс. руб.). Дэкрэт паслужыў асновай пры распрацоўцы першага Грамадзянскага кодэкса РСФСР, што быў прыняты 31 красавіка 1922 г.

Пастановай Прэзідыума ЦВК БССР ад 2 лютага 1923 г. Грамадзянскі кодэкс РСФСР уводзіўся ў дзеянне з 1 са-кавіка на тэрыторыі БССР і стаў разглядацца як ГК БССР. У нормах Грамадзянскага кодэкса юрыдычна замацоўвалася новая эканамічная палітыка, акрэсліваліся межы, у якіх дзяржава дапускала развіццё капіталістыч-ных элементаў. ГК БССР 1923 г. вызначаў, што прадметам прыватнай уласнасці могуць быць немуніцыпалізаваныя пабудовы, гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы з абмежаванай колькасцю рабочых і служачых, прылады працы і іншыя каштоўнасці, што не забараняліся быць у прыватнай уласнасці.

Стабілізацыі эканомікі Беларускай рэспублікі садзей-нічалі грашовыя рэформы 1922—1924 гг., праведзеныя ў РСФСР і СССР, бо Беларуская ССР сваіх грошай не мела. Згодна з пагадненнем ад 26 ліпеня 1921 г., бюджэт БССР каардынаваўся ў Наркамфіне РСФСР і быў часткай бюджэту РСФСР, а ў 1923 г. — часткай бюджэту СССР. Устанаўленне цвёрдай валюты стрымала інфля-цыю і спрыяла агульнаму развіццю эканомікі і росту дабрабыту насельніцтва.

Грамадзянска-працэсуальнае права рэспублікі пачало складвацца і развівацца пад уздзеяннем новай эка-

169

намічнай палітыкі і было звязана як з грамадзянскім ма-тэрыяльным правам, так і з судовым ладам. Першымі актамі грамадзянска-працэсуальнага права, якімі кары-сталіся ў БССР, былі акты РСФСР аб судовым ладзе і інструкцыі Наркамюста РСФСР. У сярэдзіне 1923 г. Усе-расійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт зацвердзіў Гра-мадзянскі працэсуальны кодэкс РСФСР, які пастановай ЦВК БССР ад 26 ліпеня 1923 г. быў уведзены ў дзеянне і на тэрыторыі БССР.

Новае грамадзянскае, грамадзянска-працэсуальнае заканадаўства, распрацаванае ў рэчышчы новай эка-намічнай палітыкі, забяспечыла юрыдычную базу для далейшага развіцця ўсіх галін эканомікі і культуры рэс-публікі. Аднак з 1929 г. пачалося парушэнне грама-дзянскіх правоў, ліквідацыя прыватных прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў, прымусовая калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. У сувязі з гэтым былі ўнесены значныя змены ў Грамадзянскі і Грамадзянска-працэсу-альны кодэксы БССР.

Пад уздзеяннем новай эканамічнай палітыкі складва-лася новае зямельнае заканадаўства рэспублікі. Яго асно-ву складала выключнае права дзяржаўнай уласнасці на зямлю пры захаванні права карыстання і валодання зямлёй сялянамі. IX Усерасійскі з'езд Саветаў у снежні 1921 г. замацаваў за сялянамі права на свабодны выбар форм землекарыстання, прапанаваў перагледзець зямельнае заканадаўства і дапасаваць яго да новай эканамічнай палітыкі.

3 мэтай каардынацыі асноўных мерапрыемстваў па развіццю сельскай гаспадаркі паміж БССР і РСФСР 19 студзеня 1922 г. было заключана пагадненне аб ува-ходжанні БССР у Федэральны Камітэт па зямельнай справе. Згодна з гэтым пагадненнем, усе асноўныя ме-рапрыемствы па сельскай гаспадарцы, што праводзіліся ў РСФСР, ажыццяўляліся і ў БССР.

Выконваючы пастанову IX Усерасійскага з'езда Саветаў, Прэзідыум ЦВК БССР 7 верасня 1922 г. выдаў Асноўны закон аб працоўным землекарыстанні. За сялянамі зама-цоўвалася ў пастаяннае працоўнае карыстанне ўся зя-мельная плошча, што знаходзілася ў іх фактычным кары-

170

станні. Больш поўна нормы зямельнага права былі вы-кладзены ў першым Зямельным кодэксе БССР, што быў зацверджаны ЦВК БССР 29 сакавіка 1923 г. Зямельны кодэкс складаўся з трох частак. Першая частка рэгулява-ла працоўнае сялянскае землекарыстанне, другая — вы-карыстанне дзяржаўнай зямельнай маёмаші, трэцяя — землеўпарадкаванне і перасяленне.

Пасля вяртання ў састаў БССР усходніх раёнаў Бела-русі ўзнікла неабходнасць увядзення адзінага зямельнага заканадаўства для ўсёй рэспублікі. 3 гэтай мэтай у 1925 г. быў выдадзены другі Зямельны кодэкс БССР. У ім зама-цоўваліся ўсе ранейшыя прынцыповыя палажэнні аб ся-лянскім працоўным землекарыстанні. Кодэксам праду-гледжвалася як калектыўнае землекарыстанне, так і вы-дзяленне сялянскіх гаспадарак на хутары. У 1929—1930 гг. у Савецкім Саюзе быў узяты курс на ліквідацыю адна-асобніцкіх сялянскіх гаспадарак і ўтварэнне калгасаў, у сувязі з чым сялян пазбаўлялі зямлі і прымушалі ўступаць у калгасы, што адразу прывяло да рэзкага зніжэння сельскагаспадарчай вытворчасці. Перастала вы-давацца рэспубліканскае заканадаўства аб зямлі і разві-валася толькі заканадаўства Саюза ССР. Быў выдадзены Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі, зацвер-джаны пастановай СНК СССР і Прэзідыумам ЦВК СССР ад 1 сакавіка 1930 г., якім усе межы паміж сялянскімі надзеламі ліквідаваліся і ўсе палявыя надзелы зліваліся ў адзіны зямельны масіў калгаса. Статут у значнай ступені замяніў Зямельны кодэкс і паклаў пачатак развіццю калгаснага права.

У народнай гаспадарцы Беларусі значнае месца зай-мала дрэваапрацоўчая прамысловасць. Таму ўпарадка-ванне лесаахоўнага права мела агульнагаспадарчае зна-чэнне. 3 улікам гэтага ў 1924 г. у Беларускай ССР быў прыняты Лясны кодэкс, які рэгуляваў парадак вядзення лясной гаспадаркі.

Крымінальнае права БССР у 1919—1921 гг. грунтава-лася не на законе, а на рэвалюцыйнай самасвядомасці дзеячаў розных рэвалюцыйных камітэтаў, трыбуналаў, Усерасійскай Надзвычайнай Камісіі і яе мясцовых орга-наў, судоў і іншых карных устаноў. Так, у «Кіруючых

171

пачатках па крымінальнаму праву РСФСР», выдадзеных 12 снежня 1919 г. Наркамюстам РСФСР, было запісана, што ўсе гэтыя органы дзейнічалі «...без особых правил, без кодексов вооруженный народ справлялся и справля-ется со своими угнетателями ... пролетариат применяет те или другие меры насилия, но применяет их на первых

порах без особой системы, от случая к случаю, неоргани- і. Самавольства карных органаў на Беларусі

асабліва рэзка праявілася ў барацьбе з сялянскімі зброй-нымі выступленнямі супраць харчатрадаў і савецкіх орга-наў у 1920—1921 гг. «Чырвоны тэрор», уведзены ў Расіі ў 1918 г., на Беларусі працягваўся да 1922 г.

3 пераходам да новай эканамічнай палітыкі ўзнікла неабходнасць стварэння прававой асновы ў крымі-нальным праве. У маі 1922 г. у Расіі быў прыняты Крымінальны кодэкс РСФСР. ЦВК БССР вырашыў увесці ў дзеянне гэты кодэкс і ў Беларускай ССР з 1 лі-пеня 1922 г. без усялякіх змен. Кодэкс прадугледжваў павышаную адказнасць за контррэвалюцыйныя злачын-ствы, а таксама за дызерцірства і сабатаж.

Пасля ўтварэння Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік крымінальнае заканадаўства БССР развівалася пад уздзеяннем агульнасаюзнага заканадаўства. Так, у ка-стрычніку 1924 г. ЦВК СССР выдаў «Основные начала уголовного законодательства Союза ССР и союзных рес-публик». У канцы 1924 г. было выдадзена агульнасаюзнае «Положение о воинских преступлениях», якое пастано-вай ЦВК БССР у 1925 г. было ўключана асобнай главой у Крымінальны кодэкс БССР. У тым жа 1925 г. пачалася праца па падрыхтоўцы праекта новага Крымінальнага кодэкса БССР, які быў прыняты ЦВК БССР у верасні 1928 г. і ўведзены ў дзеянне з 15 лістапада 1928 г. Далей-шае развіццё крымінальнага права адбывалася на аснове агульнасаюзнага заканадаўства і судовай практыкі, што складалася пад уздзеяннем змен у сацыяльна-эканаміч-ным жыцці рэспублікі ў сувязі з ліквідацыяй нэпа і па-чаткам калектывізацыі.

Адначасова з крымінальным правам развівалася і крымінальна-працэсуальнае права. Напачатку 1921 г. СНК БССР зацвердзіў Палажэнне аб рэвалюцыйным трыбунале, у якім рэгламентаваліся некаторыя працэсу-альныя дзеянні трыбунала. Летам 1922 г. ЦВК БССР сва-ёй пастановай увёў у дзеянне на тэрыторыі БССР Крымінальна-працэсуальны кодэкс РСФСР. Кодэкс у значнай ступені абмяжоўваў самавольства розных карных устаноў і ў пэўнай ступені забяспечваў працэсуальны па-радак разгляду крымінальных спраў, але суды не былі незалежнымі ад партыйных і савецкіх органаў і павінны былі выконваць іх указанні.

У 1922 г. у рэспубліцы была ўтворана пракуратура, галоўнай задачай якой з'яўляўся нагляд за захаваннем законнасці ў дзеяннях усіх дзяржаўных органаў і грама-дзян, а таксама нагляд за законнасцю і абгрунтаванасцю судовых пастаноў. Пракурор меў права пры неабходнасці апратэставаць судовы прыгавор, рашэнне або вызначэн-не. Утварэнне пракуратуры садзейнічала павышэнню ад-казнасці ўсіх службовых асоб за захаванне законнасці.

1 Собрание узаконений Рабоче-Крестьянского правительства. 1919. № 66. С. 590.

172