Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 3. Стварэнне часовых надзвычайных органаў

У існуючай сітуацыі кіраўніцтву рэспублікі даводзі-лася прымаць новыя намаганні і шукаць новыя сродкі і формы барацьбы з навіслай небяспекай. Як і ў іншых выпадках, на першае месца стала задача канцэнтрацыі баявых сіл і цэнтралізацыі кіравання ходам барацьбы з тэрарызмам. За гады грамадзянскай вайны кіруючая партыя набыла вялікі арганізацыйны вопыт сканцэнт-равання намаганняў з мэтай вырашэння ваенна-палітыч-ных задач. Для авалодання становішчам з вясны 1921 г. на ўзроўні паветаў ствараюцца спецыяльныя органы. Створаныя ў маі 1921 г. павятовыя і рэспубліканская камісіі па барацьбе з бандытызмам праз некалькі месяцаў давялося скасаваць: мера аказалася недастатковай. Усё больш рабілася відавочным, што ў барацьбе з добра ўзброенымі мабільнымі фарміраваннямі не абысціся без выкарыстання буйных узброеных сіл. У ліпені Рэўваен-саветам РСФСР быў створаны Рэвалюцыйны ваенны савет Мінскага раёна ў саставе камандуючага войскамі 16-й арміі I. П. Убарэвіча (удзельніка ў падаўленні сялян-скага паўстання ў Тамбоўскай губерні), наркома па ваенных справах ССРБ I. А. Адамовіча і старшыні Надзвычайнай камісіі Беларусі Я. К. Ольскага. Рэаргані-зацыю ўхваліў галоўнакамандуючы ўсімі ўзброенымі сіла-мі РСФСР.

Рэўваенсавет Мінскага раёна сканцэнтраваў у сваіх руках усё ваенна-аператыўнае і палітычнае кіраўніцтва. У яго распараджэнні знаходзілася некалькі армейскіх ды-візій, у тым ліку кавалерыя, часці асобага прызначэння, міліцыя. Мінскі рэўваенсавет, які распаўсюдзіў сваю ўладу на тэрыторыю ССРБ, дзейнічаў ва ўзаемадзеянні з Цэнтральным Бюро КП(б)Б.

У кожным з шасці паветаў рэспублікі замест камісій па барацьбе з бандытызмам былі створаны баявыя ўчасткі пад кіраўніцтвам вопытных прафесіяналаў. Каб цясней злучыць ваенна-аператыўныя дзеянні з іншымі мерамі барацьбы, у паветах былі створаны яшчэ і палі-тычныя камісіі баявых участкаў. Узначальваў паліт-камісію старшыня паветвыканкома. Яе членамі былі сакратар павятовага камітэта партыі, старшыня павя-товага палітбюро, начальнік і камісар баявога ўчастка. З'яўляючыся вышэйшым органам улады ў павеце, паліткамісія падпарадкоўвалася Рэвалюцыйнаму ваен-наму савету Мінскага раёна. Паліткамісіі пасылалі сваіх упаўнаважаных у ваенныя гарнізоны на правах прадстаў-нікоў вышэйстаячай улады і адначасова памочнікаў начальнікаў гарнізона па палітычнай часці.

Спалучаючы ў сваіх руках усе рычагі ўлады і ідэалагічнага ўздзеяння ў павеце, паліткамісіі закліканы былі служыць органамі ўзгаднення ваенных намаганняў з мерамі адміністрацыйнымі, арганізацыйнымі і палітыч-нымі. У пастанове аб паліткамісіях Прэзідыум ЦВК ССРБ звяртаў асаблівую ўвагу на правядзенне агіта-цыйнай і растлумачальнай работы сярод насельніцтва.

У жніўні 1921 г. у сувязі з напружанасцю (асабліва ў Суражскім і Веліжскім паветах), якая павялічвалася, адбылася падобная рэарганізацыя ў Віцебскай губерні. Губернская камісія па барацьбе з бандытызмам была заменена Рэўваенсаветам Віцебскага раёна. Трэба было стварыць таксама Паўнамоцную камісію па барацьбе з бандытызмам на Заходнім фронце, тэрытарыяльная сфера дзейнасці якой, згодна з Пастановай Прэзідыума УЦВК, зацверджанай 18 жніўня 1921 г., распаўсюдж-валася на Беларусь і Смаленскую губерню.

Прымаліся меры па ўмацаванню мясцовых дзяржаў-ных органаў міліцыі. Паводле даных Наркамата ўнутра-ных спраў ССРБ (у той час ён кіраваў арганізацыйнай дзейнасцю мясцовых Саветаў), у 116 валасцях рэспублікі працаздольных валвыканкомаў і рэўкомаў было толькі 56, «непрацаздольных і недастаткова вытрыманых» — 46, зусім слабьгх, якія патрабавалі неадкладнага змянення, — 14. Не хапала канцылярскіх работнікаў.

110

111

Для ўмацавання павятовага і валаснога звёнаў савецкага і партыйнага апарату з Мінска камандзі-раваліся на месцы вопытныя работнікі. Амаль напалову быў абноўлены састаў сельскіх Саветаў. У сваю чаргу Масква накіроўвала ў Беларусь ваенных і партыйных арганізатараў, якія мелі вопыт барацьбы з мяцяжамі. I. С. Уншліхт, які стаў членам Рэўваенсавета Мінскага раёна, прыбыў у Мінск з паста намесніка ВЧК, удзельнічаў у падаўленні Тамбоўскага паўстання.

Пасля пераходу да мірнага будаўніцтва насельніцтва было асабліва адчувальнае да далёка нярэдкіх фактаў беззаконнасці, самавольства з боку службовых асоб. Дэкрэт урада ССРБ ад 23 красавіка 1921 г. аб парадку правядзення канфіскацыі і рэквізіцый павінен быў змякчыць адносіны, што абвастрыліся паміж сялянамі і ўладаю. Уводзіліся больш строгія правілы, якія даты-чыліся адміністрацыйных спагнанняў. Была ўзмоцнена ўвага да скаргаў насельніцтва.

У сукупнасці прынятых мер рашаючае значэнне для пераадолення крызісу мела, несумненна, замена харч-развёрсткі харчпадаткам. У красавіку 1921 г. Барысаўскі, Бабруйскі і Мазырскі паветы атрымалі права свабоднага абмену прадуктамі — хлебам, збожжам, фуражом. 14 мая ўрад Беларускай рэспублікі прыняў дэкрэт аб свабодным абмене прадуктамі сельскай гаспадаркі і саматужнай прамысловасці. Гэта азначала канец харчразвёрсткі, аднаго з устояў ваеннага камунізму. 3 гэтага часу селянін пасля выканання харчпадатку мог сам распараджацца лішкамі сельскагаспадарчых прадуктаў — вынікамі сваёй нялёгкай працы, але, прыціснуты адміністрацыйна-камандным прэсам ваеннага камунізму, ён не адразу адчуў рэальную абарону яго гаспадарчых інтарэсаў дзяржавай.