Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

Глава10 дзяржаўнае будаўніцтва ва ўмовах карэнных палітычных

I сацыяльна-эканамічных змен (1930-1938)

§ 1. Агульны стан эканомікі бсср

За гады новай эканамічнай палітыкі ў БССР былі ад-ноўлены прамысловасць і сельская гаспадарка. У прамы-словасці значнае месца займалі дрэваапрацоўчая, гарбар-на-абутковая, будаўнічых матэрыялаў, тэкстыльная і хар-човая галіны. Удзельная вага металаапрацоўчай, хімічнай, машынабудаўнічай і іншых высокатэхнічных галін пра-мысловасці была нязначнай. Энергетычную базу прамы-словасці складалі маламагутныя электрастанцыі, якія працавалі на торфе або на прывазным паліве.

У снежні 1927 г. адбыўся XV з'езд ВКП(б), які за-цвердзіў Дырэктывы па складанню першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі СССР. Згодна з імі быў распрацаваны і першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР (1928—1933), што быў зацверджаны IX Усебеларускім з'ездам Саветаў у маі 1929 г. План прадугледжваў павелічэнне аб'ёму прамыс-ловай вытворчасці за пяцігодку ў параўнанні з 1927/28 годам у 3,8 раза. За гады пяцігодкі ў рэспубліцы было пабудавана 78 буйных і 460 дробных прадпрыемстваў у Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Бабруйску і іншых гарадах.

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспа-даркі па прамысловасці быў выкананы датэрмінова за 4 гады і 3 месяцы. У гэты ж час з-за вялікіх падаткаў ліквідаваліся прыватныя прамысловыя і гандлёвыя прад-прыемствы. Партыйныя дырэктывы былі накіраваны на канчатковую ліквідацыю прыватнага сектара ў прамысло-

васці і гандлі. Быў узяты курс на паскарэнне тэмпаў сацыялістычнай індустрыялізацыі краіны і цэнтралізацыі кіраўніцтва прамысловасцю, у сувязі з чым некаторыя прамысловыя прадпрыемствы рэспублікі былі падпарад-каваны непасрэдна наркаматам СССР.

Згодна з Пастановай ЦК ВКП(б) ад 5 снежня 1929 г. «О реорганизации управления промышленностью», СНК БССР 24 студзеня 1930 г. прыняў пастанову аб рэаргані-зацыі ВСНГ БССР, у сувязі з чым знізілася доля пра-мысловых прадпрыемстваў, падпарадкаваных ВСНГ БССР. Затым 3 красавіка 1932 г. ЦВК і СНК БССР выдалі пастанову «Аб рэарганізацыі Вышэйшага Савета Народнай Гаспадаркі БССР», згодна з якой ВСНГ пера-ўтвараўся ў Народны Камісарыят лёгкай прамысловасці, а прадпрыемствы цяжкай прамысловасці ўваходзілі ў сістэму цяжкай прамысловасці СССР. Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай і папяровай прамысловасці ўвайшлі ў сістэму Наркамлеса СССР.

На пачатку 1932 г. XVII канферэнцыя ВКП(б) зацвердзіла дырэктывы другога пяцігадовага плана раз-віцця народнай гаспадаркі СССР (1933—1937), згодна з якім і быў распрацаваны план развіцця БССР у другой пяцігодцы. Галоўнай задачай пяцігодкі была канчатковая ліквідацыя капіталістычных элементаў у эканоміцы, завяршэнне рэканструкцыі ўсёй народнай гаспадаркі, у тым ліку і завяршэнне калектывізацыі сельскай гаспа-даркі.

У сярэдзіне 20-х гадоў сельская гаспадарка на Беларусі перажывала значны ўздым. Былі павялічаны зямельныя надзелы сялян беднякоў, прадастаўлены крэдыты на набыццё сельскагаспадарчага інвентару і машын. Паспяховае правядзенне зямельнай, падатковай і крэдытнай палітыкі садзейнічала таму, што сяляне ўтваралі розныя кааператыўныя суполкі, якія не перашкаджалі весці самастойныя гаспадаркі. Калі ў 1925 г. усімі відамі сельскагаспадарчай кааперацыі было ахоп-лена толькі 18,2% сялянскіх гаспадарак, то ў 1928 г. — 50%, а ў калгасах — каля 1%. Але, згодна з дырэктывамі XV з'езда ВКП(б), які адбыўся ў снежні 1927 г., пачалася масавая прымусовая калектывізацыя сялянскіх гаспа-

174

175

дарак. У сялян адбіралі зямлю і прымушалі ўступаць у калгасы праз турэмнае зняволенне, падаткі, канфіскацыю маёмасці, а найбольш працавітых і заможных сялян аб'яўлялі «кулакамі», у якіх адбіралася ўся маёмасць, а іх саміх разам з сем'ямі высылалі ў Сібір ці іншыя мясцовасці.

Для паскарэння тэмпаў калектывізацыі на падмогу мясцовым партыйным органам былі накіраваны так званыя дваццаціпяцітысячнікі з розных гарадоў Беларусі і Расіі. Толькі з аднаго завода «Чырвонае Сормава» ў БССР было накіравана 99 рабочых.

Прымусовая калектывізацыя прывяла да таго, што на Беларусі ў 1932—1933 гг. быў голад. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі змяніла карэнным чынам прававое і сацыяльнае становішча сялян. Яны перасталі быць уласнікамі сродкаў вытворчасці і прадуктаў сваёй працы, не мелі права выбіраць сабе іншае месца жыхарства, бо ім не выдаваліся пашпарты.

Функцыі дзяржаўных органаў па кіраванню калгасамі ў значнай ступені выконвалі машынна-трактарныя станцыі (МТС) і ўтвораныя ў 1933 г. пры іх палітаддзелы, якія дзейнічалі на правах райкомаў партыі.

Палітаддзелы пры МТС дзейнічалі камандна-загаднымі метадамі. Яны праводзілі «чысткі» ў калгасах, саўгасах і мясцовых органах савецкай улады, знішчалі любыя спробы дэмакратыі ў калгасах, пераўтвараючы іх у дзяржаўныя прадпрыемствы пад лозунгам «збліжэння вёскі з горадам».

Цяжкія страты сялянству нанеслі рэпрэсіі, якія пачаліся ў 1929—1931 гг. і доўжыліся ўсе наступныя гады. Няспынныя «чысткі» і рэпрэсіі дэзарганізавалі ўсю сельскагаспадарчую вытворчасць.

Пастановай СНК БССР і ЦК КП(б)Б ад 21 і 22 снеж-ня 1932 г. пяць раёнаў (Талачынскі, Горацкі, Кармянскі, Дубровенскі, Асвейскі) і 19 сельсаветаў за невыкананне дзяржаўнага задання былі змешчаны на «чорную» дошку. Завоз тавараў у гэтыя раёны быў спынены, наяўныя тавары з дзяржаўных і кааператыўных крамаў былі тэрмінова вывезены, калгасны гандаль забаронены, а ўсе падаткі і плацяжы спагнаны датэрмінова, у тым ліку і за

176

кошт адабрання размеркаванага сярод калгаснікаў ураджаю па працаднях. Партыйныя, савецкія і калгасныя кіруючыя органы азначаных раёнаў падпадалі неад-кладнай чыстцы. Райвыканкомам было нададзена права высяляць за межы рэспублікі сялянскія гаспадаркі, якія не выканалі дзяржаўныя заданні. Наркамфін БССР і яго мясцовыя органы атрымалі права накладаць на сялян падаткі ў індывідуальным парадку з такім разлікам, каб селянін не мог выканаць гэтых «індывідуальных за-данняў», што было падставай да арышту і зняволення ў лагерах Сібіры або іншых паўночных мясцінах. Усе гэтыя метады прымусу прывялі да таго, што большасць сялянскіх гаспадарак у 1934 г. была калектывізавана. За поспехі ў калектывізацыі і індустрыялізацыі Беларуская ССР 15 сакавіка 1935 г. пастановай Прэзідыума Цэнт-ральнага Выканаўчага Камітэта СССР была ўзнагаро-джана ордэнам Леніна. Узнагароды атрымалі і кіруючыя работнікі ЦК КП(б)Б, ЦВК і Савета Народных Камі-сараў БССР.