Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

Глава 6

ВАЕННА-ПАЛІТЫЧНАЯ СІТУАЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ

Ў 1921-1922 гг. ДЗЯРЖАЎНАЕ БУДАЎНІЦТВА

§ 1. Супярэчнасці пераходнага перыяду

Факты сведчаць аб выключнай складанасці і супя-рэчлівасці гэтага этапу і ў гісторыі савецкай улады, якая выйшла пераможцам у грамадзянскай вайне і ўзяла курс на мірнае будаўніцтва. У ланцугу падзей, што сведчылі аб рэзкім абвастрэнні становішча, асаблівае месца займае выступленне ў сакавіку 1921 г. матросаў, салдат, рабочых Кранштата, якое пачалося ўслед за забастоўкамі на буйней-шых заводах Петраграда. Услед за паўстаннем у Кран-штаце Расію ўзрушыла Тамбоўскае сялянскае паўстанне.

У Беларусі палітычнае становішча было не менш вострым. Ужо ў 1920 г. у наяўнасці былі ўсе прыкметы рэзкага ўзрастання незадавальнення сялян. У сакавіку 1920 г. сялянскае паўстанне ахапіла Быхаўскі, Прапойскі, Чэрыкаўскі і Мглінскі паветы Гомельскай губерні. Паўстанцы разганялі сельскія Саветы і валасныя выкан-комы, абяззбройвалі чырвонаармейцаў і невялікія воінскія часці, нападалі на ваенны транспарт, аказвалі ўзброенае супраціўленне нарыхтоўшчыкам прадуктаў харчавання, забівалі партыйных і савецкіх работнікаў. Сялян злавалі беспарадкавыя рэквізіцыі, бясконцае вы-трэсванне хлебных «лішкаў», фурманачная і іншыя па-віннасці, самавольства ўлад.

Самі ўлады лічылі, што росту напружанасці садзей-нічалі «няўмелыя, злачынныя і дыскрэдытуючыя савец-кую ўладу ўчынкі і дзеянні прадстаўнікоў мясцовых урадавых арганізацый», «поўнае самавольства воінскіх часцей у арганізацыі фурманачнай павіннасці».

106

Сама кіруючая партыя, якая абяцала народу мір, свабоду, дастатак, прызнавала выключныя цяжкасці, з якімі яна сутыкнулася пры выхадзе з грамадзянскай вайны. Даволі шчыра аб гэтым гаварылася ў рашэннях X з'езда РКП(б), які адбыўся ў сакавіку 1921 г.: «Бягучы момант характарызуецца, з аднаго боку, амаль поўнай ліквідацыяй знешніх ваенных франтоў, з другога — крайнім абвастрэннем супярэчнасцей унутры краіны».

У разбуранай вайной Беларусі рэжым ваеннага камунізму праяўляўся з асаблівай сілай. Якім шляхам ісці далей, якія ідэалагічныя і палітычныя арыенціры ўзяць на ўзбраенне як лозунгі практычных дзеянняў, ад чаго адмовіцца і што далей зацвярджаць у ходзе грамадскай перабудовы — пытанні, якія патрабавалі неадкладнага адказу.

Для мірнага будаўніцтва патрэбна была кансалідацыя грамадства. Нібы забыўшыся пра класавую барацьбу, балыыавікі становяцца прыхільнікамі «грамадзянскага міру». Ідэя грамадзянскага міру сама па сабе ўпляталася ў канцэпцыю новай эканамічнай палітыкі, аб'яўленай у сакавіку 1921 г. X з'ездам РКП(б). Атрыманы вопыт сведчыў аб тым, што загнаць насельніцтва ў новы лад сілай немагчыма, што такая спроба, ператварыўшы краіну ва «ўсерасійскую мясарубку», пагражае гібеллю самой улады, якая абсалютызуе насілле. Сялянству, інтэлігенцыі, дваранам — праціўнікам пралетарскай дзяржавы — прадстаўлялася магчымасць праявіць свае намаганні ў адраджэнні краіны на сацыялістычных пачатках.

Праявіць сябе ў новай якасці трэба было і дзяржаўна-прававым структурам. Для гэтага неабходна была істотная перабудова структуры дзяржаўнага апарату, пераадоленне камандных метадаў кіравання, якія скла-ліся ў час вайны.

Але не так проста было здзейсніць гэты гістарычны паварот у дзяржаўным жыцці, што азначаў новыя пады-ходы ў разуменні міжкласавых адносін і ролі сацыяльнага насілля, значэння дэмакратыі ў паступальным развіцці грамадства, выкарыстання духоўнай спадчыны. Прагрэ-сіўная тэндэнцыя сустракала процідзеянне дагматычнага мыслення і утапічных ідэй.

107

Паражэнне Чырвонай Арміі пад Варшавай, якая была гатова ўз'яднацца з пралетарыятам Заходняй Еўропы, запатрабавала перагляду існуючых уяўленняў аб ходзе сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Надзеі на рэвалю-цыйны выбух у Еўропе не апраўдаліся. Вырысоўвалася перспектыва суіснавання дзвюх сістэм. Мірныя дагаворы, заключаныя ў 1920—1921 гг. з Літоўскай, Латвійскай, Эстонскай і Польскай рэспублікамі, і былі якраз юры-дычным выказваннем магчымасці і неабходнасці мірнага супрацоўніцтва дзяржаў з розным грамадскім ладам.