Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 5. Канстытуцыя ссср 1936 г. І Канстытуцыя Беларускай сср 1937 г.

Развіццё прамысловасці і тэхнікі выклікала неабход-насць агульнага павышэння адукацыі і культуры, што ў сваю чаргу павышала самасвядомасць народа. Але гэта не адпавядала інтарэсам камуністычных правадыроў, якія ў канцы 20-х — на пачатку 30-х гадоў разгортваюць барацьбу

189

з дэмакратычнымі плынямі і памкненнямі. Пачынаюцца «чысткі», арышты, фальсіфікацыя крымінальных спраў, асабліва супраць «нацыянальных дэмакратаў», «кулакоў», «ворагаў» народа. Хуткімі тэмпамі ішла бюракратызацыя дзяржаўнага апарату. На кіруючыя пасады прызначаліся беспрынцыповыя і малаадукаваныя чыноўнікі, якія бяз-думна выконвалі любыя, самыя бесчалавечныя загады партыйных начальнікаў. Усё гэта прыкрывалася лозун-гамі «дыктатуры пралетарыяту», дэмакратычнага цэн-тралізму і пабудовы сацыялізму. Каб надаць тэрарыстыч-ным рэпрэсіям супраць народа нейкую бачнасць дэма-кратыі, ЦК ВКП(б) прапанаваў VII Усесаюзнаму з'езду Саветаў, які сабраўся на пачатку 1935 г., унесці змены ў Канстытуцыю. На гэтым жа з'ездзе была ўтворана канстытуцыйная камісія, якая падрыхтавала праект новай Канстытуцыі СССР. У сярэдзіне 1936 г. Пленум ЦК ВКП(б) і Прэзідыум Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта СССР адобрылі гэты праект. У канцы лістапада 1936 г. адбыўся VIII Надзвычайны з'езд Саветаў СССР, на якім з дакладам аб праекце Канстытуцыі выступіў Генеральны сакратар ЦК ВКП(б) I. Сталін. Усе 146 артыкулаў Канстытуцыі былі без усялякіх спрэчак аднагалосна адобраны. Дзень прыняцця Канстытуцыі — 5 снежня — VIII з'езд Саветаў абвясціў усенародным святам.

У лістападзе 1936 г. быў скліканы XII Надзвычайны з'езд Саветаў БССР, які з 20 па 23 лістапада абмяркоўваў праект Канстытуцыі СССР, і была вылучана камісія па падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі БССР. Затым быў зроблены перапынак у рабоце XII Надзвычайнага з'езда БССР. Ён аднавіў сваю работу 15 лютага 1937 г., а 19 лю-тага ўхваліў Канстытуцыю БССР. Яна была падрыхтавана ў адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР і паўтарала ўсе асноўныя палажэнні саюзнай Канстытуцыі. У ёй пацвяр-джалася ўсеўладдзе камуністычных партыйных кіруючых органаў, якія дзейнічалі ў выніку «заваёвы дыктатуры пралетарыяту». Абвяшчалася, што ўся ўлада ў БССР належыць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных. Але далей гаварылася, што ўсе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця адносяцца да кампетэнцыі вышэйшых органаў Саюза ССР.

190

3 прыняццем Канстытуцыі СССР 1936 г. яшчэ больш былі абмежаваны правы саюзных рэспублік і праведзена болыд жорсткая цэнтралізацыя ўсяго дзяржаўнага апа-рату. Нават выданне законаў аб судовым ладзе і судаводстве, а таксама прыняцце крымінальнага і цывільнага кодэксаў было аднесена да кампетэнцыі СССР.

Канстытуцыяй БССР 1937 г. рэгламентаваўся адмі-ністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі на акругі: Лепельскую ў складзе чатырох раёнаў; Мазырскую — дзевяці раёнаў; Полацкую — пяці раёнаў; Слуцкую — шасці раёнаў. Астатнія 66 раёнаў і гарады Мінск, Віцебск, Гомель і Магілёў былі падпарадкаваны непасрэдна Савету Народных Камісараў.

Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г. складалася з 11 раздзелаў: 1) грамадскі лад; 2) дзяржаўны лад; 3) вышэй-шыя органы дзяржаўнай улады БССР; 4) органы дзяр-жаўнага кіравання БССР; 5) мясцовыя органы дзяр-жаўнай улады; 6) бюджэт БССР; 7) суд і пракуратура; 8) асноўныя правы і абавязкі грамадзян; 9) выбарчая сістэма; 10) герб, сцяг, сталіца; 11) парадак змянення Канстытуцыі. Усяго ў Канстытуцыі было 122 артыкулы.

Па сваёй структуры і тэарэтычна-тэхнічнай распра-цоўцы Канстытуцыя БССР была больш дасканалай, чым папярэдняя. У ёй была зроблена спроба адыходу ад прынцыпу «ўся ўлада Саветам» і намечаны пераход да падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Заканадаўчая ўлада належала Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР, а ў перыяд паміж яго сесіямі Прэзі-дыуму Вярхоўнага Савета БССР, якія ўтвараліся замест Усебеларускага з'езда Саветаў, яго Цэнтральнага Выка-наўчага Камітэта і Прэзідыума ЦВК БССР, якія існавалі раней.

Выканаўчая ўлада канцэнтравалася ў Савеце На-родных Камісараў БССР, які з'яўляўся вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам — урадам БССР. Ён складаўся са старшыні ўрада, яго намеснікаў, старшыні Дзяржаўнай планавай камісіі, 14 народных камісараў, 10 з якіх адносіліся да саюзна-рэспубліканскіх народных камісарыятаў і чатыры — да рэспубліканскіх, а таксама

191

членамі ўрада лічыліся: упаўнаважаны Камітэта на-рыхтовак СССР, начальнік упраўлення па справах мастацтваў, упаўнаважаныя агульнасаюзных народных камісарыятаў.

Новымі ў Канстытуцыі былі раздзелы аб бюджэце рэспублікі і аб судзе і пракуратуры. Прадугледжвалася, што дзяржаўны бюджэт павінен складацца Саветам Народных Камісараў і зацвярджацца Вярхоўным Саветам БССР. Але на самай справе бюджэт рэспублікі па асноўных паказчыках рыхтаваўся ў Маскве ў Народным Камісарыяце фінансаў СССР, а ў рэспубліцы маглі самастойна выкарыстоўваць толькі нязначную частку даходаў.

Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў значнай ступені былі перабудаваны. Ліквідаваліся акруговыя і раённыя з'езды Саветаў і ўтвараліся Саветы ў акругах, раёнах, гарадах, сёлах, мястэчках, вёсках, пасёлках. Замест Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў яны пачалі называцца Саветамі дэпутатаў працоўных. У 1938 г. у сістэму мясцовых органаў былі ўнесены змены: ліквідаваны акругі і ўтвораны пяць абласцей — Віцебская, Гомельская, Мінская, Магілёў-ская і Палеская з абласным цэнтрам у Мазыры, затым былі выбраны абласныя Саветы.

Карэнныя змены былі ўнесены ў выбарчую сістэму. Абвяшчалася, што выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных — Вярхоўны Савет БССР, акруго-выя, раённыя, гарадскія, местачковыя, сельскія і пасялковыя Саветы дэпутатаў працоўных праводзяцца выбаршчыкамі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Але права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты фактычна замацоў-валася толькі за камуністычнымі партыйнымі аргані-зацыямі. Хаця ў Канстытуцыі было замацавана такое права і за прафсаюзамі, кааператывамі, арганізацыямі моладзі і культурнымі таварыствамі, але гэтыя арганіза-цыі вылучалі сваіх кандыдатаў толькі па даручэнню камуністычных камітэтаў. Удзельнічаць у такіх выбарах былі абавязаны ўсе паўналетнія грамадзяне, бо адсут-насць выбаршчыка магла разглядацца як сабатаж

192

выбараў, што ў перыяд сталінскага тэрору пагражала вельмі цяжкімі рэпрэсіямі. Таму ў той час у выбарах, як правіла, удзельнічала 99,9% усіх выбаршчыкаў, і ўсе яны галасавалі толькі за аднаго кандыдата, бо іншых не было. Па кожнай выбарчай акрузе вылучаўся толькі адзін кандыдат. Таму гэтыя новаўвядзенні па сутнасці нічога не мянялі і праводзіліся з мэтаю прапаганды, што нібыта пашырыліся дэмакратычныя правы народа ў перыяд пабудовы асноў сацыялізму.

У Канстытуцыі абвяшчаліся свабода слова, свабода друку, свабода сходаў і мітынгаў, свабода вулічных шэсцяў і дэманстрацый, але толькі на паперы, бо ў той жа час разгарнуліся масавыя рэпрэсіі, калі людзей знішчалі без усялякай віны з іх боку.