Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 3. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.

Птлераўская Германія, рыхтуючыся да вайны з Савецкім Саюзам, у 1940 г. акупавала Данію, Нарвегію, Бельгію, Нідэрланды, Люксембург і, разграміўшы Фран-цыю, большую частку яе тэрыторыі. У гэтым жа годзе яна заключыла агрэсіўны саюз з Італіяй і Японіяй. У красавіку—маі 1941 г. Германія захапіла Югаславію і Грэцыю. Забяспечыўшы сабе тылы ў Заходняй, Паўночнай і Паўднёвай Еўропе, 22 чэрвеня 1941 г. Германія напала на Савецкі Саюз. Савецкае кіраўніцтва спадзявалася, што Германія не адважыцца пачаць вайну,

215

бо сілы, якія былі сканцэнтраваны каля мяжы, былі прыкладна роўнымі1:

Армі

Дывізіі

Танкі

Самалёты

Артылерыяі мінамёты

Нямецкая Савецкая

188 170

3500 9200

4000 8450

30 000 46 830

Аднак узнікае пытанне, як магло здарыцца, што ўжо к сярэдзіне ліпеня, гэта значыць праз тры тыдні, немцы захапілі Прыбалтыку, Беларусь, значную частку Украіны. Савецкая армія страціла 3 500 самалётаў, 6 000 танкаў, больш за 20 тыс. артылерыйскіх гармат і мінамётаў. Толькі немцы захапілі ў 1941 г. 3 млн 900 тыс. савецкіх салдат і камандзіраў2.

Прычын няўдач было многа, але галоўныя з іх наступныя:

1. Пралікі палітычнага і вайсковага кіраўніцтва аб магчымым часе нападу Германіі на Савецкі Саюз. Таму да апошняй хвіліны спадзяваліся, што можна пазбегнуць вайны. Толькі ў ноч з 21 на 22 чэрвеня 1941 г. была выдадзена Дырэктыва № 1, згодна з якой камандуючым прыгранічных вайсковых акруг загадвалася прывесці войскі ў павышаную баявую гатоўнасць, але ніякіх іншых мерапрыемстваў не рабіць, не паддавацца ні на якія правакацыі. Пасля пачатку вайны раніцай 22 чэрвеня нарком абароны Цімашэнка даваў наступныя ўказанні намесніку камандуючага заходняй акругай генералу Болдзіну: «Товариш Болдин, учтате, никаких действий против немцев без нашего ведома не предпринимать. Ставлю в известность вас и прошу передать Павлову, что товариш, Сталин не разрешает открывать артиллерийский огонь по немцам»3. Го^самае ^1 маршалМаліноўскі.

Калі ён спытаўся ў наркома абароны, «ці можна

  1. Спирин Л. Как началась война // Известия. 1991. 12 апреля.

  2. Кулиш В. К вопросу об уроках и правде нстории // Наука и жизнь. № 12. 1987. С. 12.

  3. Болдин и. В. Страницы жизни. М., 1961; Некрич А. М. 1941. 22 июня. М., 1965. С. 156-157.

216

адкрываць агонь, калі вораг уварвецца на нашу тэрыторыю, атрымаў адказ: на правакацыю не падда-вацца і агню не адкрываць»1. У першай палове дня 22 чэрвеня выдадзена Дырэктыва № 2, якая загадвала даць адпор немцам, але мяжы не пераходзіць. Толькі пад вечар была выдадзена Дырэктыва № 3, якая прапанавала Чырвонай Арміі замест арганізацыі абароны перайсці ў наступленне.

  1. Памылковая ваенная дактрына, якая грунтавалася на тым, што «мы на сваёй тэрыторыі ваяваць не будзем», а таму значная частка арміі была размешчана каля самай граніцы і рыхтавалася да наступлення, а не да абароны.

  2. Знішчэнне перад самай вайной найбольш прафе- сійна падрыхтаваных ваенных камандзіраў. Толькі пачы- наючы з 1937 г. былі расстраляны тры маршалы з пяці, 10 камандармаў другога рангу — з 10, 50 камкораў — з 57, 154 камдзівы — са 186 і вялікая колькасць сярэдняга каманднага саставу2.

  3. Бюракратычна-дэспатычная сістэма кіравання арміяй, якая пазбавіла ваеннае камандаванне неабходнай самастойнасці і ініцыятывы, скавала яго страхам перад рэпрэсіямі НКУС.

Былі і іншыя прычыны няўдач, такія, як слабая матарызацыя арміі, звыш патрэбная колькасць кавалерыі, якая аказалася непрыгоднай для вайны матораў і інш.

Усё гэта прывяло да таго, што, нягледзячы на вялікі гераізм многіх салдат і камандзіраў, немцам удалося ў першы месяц вайны вывесці са строю каля 100 савецкіх дывізій і захапіць вялікую тэрыторыю. На акупаванай немцамі тэрыторыі быў устаноўлены гітлераўскі бесчалавечы рэжым, які ставіў сабе за мэту знішчыць як мага больш людзей. Адразу, пасля таго як немцы занялі Беларусь, на ўсёй акупаванай тэрыторыі яны ўвялі ваеннае ўпраўленне, якое на частцы тэрыторыі праз кароткі час было заменена цывільным кіраўніцтвам.

Акупацыйны рэжым. Уся тэрыторыя Беларусі была падзелена на некалькі частак: усходняя частка з гарадамі

  1. Малиновский Р. Двадцатилетие начала Великой Отечественной войны // Военно-исторический журнал. 1961. № 6.

  1. Известия. 1987. 6 дек.

217

Полацк, Віцебск, Орша, Талачын, Магілёў, Асіповічы,

Бабруйск і далей на ўсход была падпарадкавана ваеннаму

камандаванню групы армій «Цэнтр», поўдзень Беларусі —

з гарадамі Гомель, Мазыр, Лунінец, Пінск, Кобрын,

Брэст — далучаны да рэйхскамісарыята «Украіна»;

заходняя частка — з гарадамі Гродна, Беласток, Бельск,

Ваўкавыск, Пружаны — далучаны да Усходняй Прусіі;

частка паўночна-заходніх раёнаў з гарадамі Ашмяны,

Астравец — далучана да Літвы; цэнтр Беларусі з гарадамі

Мінск, Ліда, Навагрудак, Слонім, Баранавічы, Вілейка,

Барысаў, Слуцк вылучаўся ў генеральную акругу

(Генеральны камісарыят) «Беларутэнія», якая разам з

Прыбалтыкай уваходзіла ў рэйсхкамісарыят «Остлянд».

Генеральны камісарыят «Беларутэнія» падзяляўся на 10

акруг і г. Мінск як самастойную адміністрацыйную

адзінку. Начальнікам цывільнага праўлення на Беларусі

Гітлер прызначыў у ліпені 1941 г. Вільгельма Кубэ. Яму былі

падпарадкаваны нямецкія галоўныя камісары акруг і

г. Мінска. Акругі падраздзяляліся на вобласці, дзе цы-

вільную ўладу выконвалі старасты, якія поўнасцю

залежалі ад нямецкай цывільнай адміністрацыі, вайсковых

камендатур, паліцыі і службы бяспекі. Паліцэйскае забес-

пячэнне было падпарадкавана рэйхсфюрэру СС і шэфу

нямецкай паліцыі Гімлеру, які меў права даваць указанні

і рэйхскамісару Кубэ. Паліцыя мела сваю практычна

незалежную ад цывільнай адміністрацыі сістэму ўпраў-

лення. Ваенныя камендатуры падпарадкоўваліся вайско-

ваму камандаванню. Усе гэтыя дзяржаўныя германскія

ўстановы кіраваліся галоўнай мэтай — як мага больш

рабаваць Беларусь і садзейнічаць германскай арміі. Яны

забяспечвалі пастаўку харчовых і фуражных прадуктаў

для арміі, праводзілі прымусовыя мабілізацыі насельніцтва

для выканання розных работ, тэрарызавалі мясцовае

насельніцтва. Немцы дапускалі стварэнне і органаў

мясцовай адміністрацыі, але толькі на ўзроўні павятовых,

валасных і гарадскіх упраў, якія маглі працаваць пад

непасрэдным наглядам нямецкай адміністрацыі. У гэтыя

мясцовыя органы прызначаліся, як правіла, не беларусы,

а людзі іншага паходжання. Так, у рапарце СД гавары-

лася: «Паколькі ў распараджэнне Вермахта і паліцыі

218

трапіла вельмі мала беларусаў, якім можна было б даручыць заданні мясцовай службы парадку, давялося звярнуцца да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей і даручыць ім гэтае заданне. Мабілізацыя латышскіх, літоўскіх і ўкраінскіх атрадаў, а таксама прызначэнне палякаў на пасады бурмістраў, камендантаў ахоўных службаў, апекуноў вялікіх зямельных маёнткаў і да т. п. ...»1 Асабліва многа палякаў было прызначана на адмі-ністрацыйныя пасады ў заходніх абласцях Беларусі, якія выкарыстоўвалі сваё службовае становішча супраць беларускіх нацыянальных дзеячаў і беларускіх партызан. Немцы не чапалі польскія атрады Арміі Краёвай, а давалі ім зброю, харчы, каб заахвоціць да барацьбы з былымі дзеячамі Савецкай Беларусі і з беларускім нацыянальным рухам2.

Толькі ў другой палове 1943 г., адчуўшы сілу парты-занскага руху на Беларусі і пасля паражэння пад Курскам і Арлом, гітлераўцы пачалі імкнуцца выкарыстаць беларускіх нацыянальных дзеячаў прывідам сваёй дзяр-жаўнасці пад пратэктаратам Германіі. У ліпені 1943 г. была ўтворана Беларуская Рада Даверу як адмініст-рацыйна-нацыянальная дарадчая ўстанова пры Генераль-ным камісарыяце. Старшынёй Рады быў прызначаны беларускі нацыянальны дзеяч прафесар Іваноўскі. Але пасля смерці Кубэ яго пераемнік Готберг поўнасцю ігнараваў Камітэт Даверу. У снежні 1943 г. было абвешчана аб стварэнні Беларускай Цэнтральнай Рады. Галоўнай мэтай яе ставілася мабілізацыя ўсіх нацыя-нальных сіл на барацьбу з бальшавікамі. Рада выка-рыстоўвалася немцамі ў прапагандысцкіх мэтах пад лозунгамі беларускай незалежнасці і барацьбы з парты-занскім рухам.

Галоўнай жа мэтай нямецкіх улад на Беларусі было выкананне распрацаванай Птлерам праграмы па зні-шчэнню насельніцтва і рабавання гаспадаркі. За час

  1. Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993. С. 82.

  1. Пануцэвіч В. Кс. Вінцэсь Гадлеўскі. Дзяржаўны муж і Правадыр Народу // Спадчына. № 6. 1993. С. 78; Туронак Ю. С. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С. 171—173; Кнацько Г. Армія Краёва на Бела- русі ваявала за старыя межы // Звязда. 1944. 12 і 13 жніўня.

219

нямецкай акупацыі ў выніку масавых рэпрэсій мірнага насельніцтва было вынішчана болыл за 2 млн 200 тыс. грамадзян рэспублікі. Нямецкія ўлады планавалі зні-шчыць або выселіць 75% насельніцтва Беларусі, а астатнія 25% анямечыць і тым самым поўнасцю ліквіда-ваць беларусаў як нацыю1' ^У11спЛ' разбурылі і разграбілі 209 беларускіх гарадоў (з агульнай колькасці 270), спалілі і знішчылі 9 200 беларускіх сёл і вёсак, з якіх 627 былі знішчаны поўнасцю, з усімі жыхарамі, і 4 258 — знішчаны з часткай насельніцтва2.