Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

В. А. Круталевіч, I. А. Юхо

ГІСТОРЫЯ

ДЗЯРЖАВЫ

I права беларусі

(1917-1945 гг.)

Дапушчана Міністэрствам адукацыі

Рэспублікі Беларусь уякасці вучэбнага дапаможніка

для студэнтаў юрыдычных і гістарычных спецыяльнасцей вышэйшых навучальныхустаноў

2-е выданне

мшск

«БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА» 2000

УДК [321 + 34](47б)(091)(075.8) ББК 67.99(4Беи)я73 К 84

ЗМЕСТ

Рэцэнзенты:

доктар гістарычных навук А. М. Сарокін, доктар юрыдычных навук I. I. Марціновіч

Уступ7

..7

І8ВІЧ 985-08-0352-5

І. А. Юхо, В. А. Круталевіч, 2000

Гл а в а 1

Расійская рэвалюцыя 1917 г. і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі

§ I. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі 9

§ 2. Утварэнне Заходняй вобласці 12

§ 3. Беларускі з'езд (кангрэс). 15

§ 4. Акупацыя Германіяй Беларусі. Абвяшчэнне Беларускай

Народнай Рэспублікі 21

§ 5. Нацьюнальная палітыка Аблвыканкомзаха 23

§ 6. Абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі 31 § 7. Першы Усебеларускі з'езд Саветаў. Прыняцце Канстытуцыі 34

Г л а в а 2 Літоўска-Беларуская Савецкая Рэспубліка

§ 1. Утварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі 42

§ 2. Дзейнасць урада Літоўска-Беларускай Рэспублікі 47

§ 3. Ліхвідацью Літоўска-Беларускай Рэспублікі 56

Г л а в а 3 Нацыянальна-адраджэнскі рух у новых умовах

§ 1. Прапольская арыентацыя 63

§ 2. Арыентацью на краіны Антанты 71

1* 3

Г л а в а 4 Аднаўленне Беларускай Савецкай Рэспублікі

§ 1. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ 78

§ 2. Рэўкомы 85

§ 3. Прэлімшарны (папярэдні) Рыжскі дагавор 89

§ 4. Другі Усебеларускі з'езд Саветаў. Дапаўненні да Кансты-

туцыі 91

Г л а в а 5 Рыжскі мірны дагавор

§ 1. Удзельніхі мірньж перагавораў 99

§ 2. Статус ССРБ як удзельніцы мірных перагавораў 101

Г л а в а 6

Ваенна-палітычная сітуацыя на Беларусі ў 1921 —1922 гг. Дзяржаўнае будаўніцтва

§ 1. Супярэчнасці пераходнага перыяду 106

§ 2. Узброеныя антысавецкія фарміраванні 108

§ 3. Стварэнне часовьж надзвычашшх органаў 110

§ 4. Карныя меры 112

§ 5. Стабілізацыя становішча 114

Г л а в а 7

Беларуская палітычная эміграцыя ў новых умовах

§ 1. Спробы кансалідацыі сіл 118

§ 2. Роспуск урада БНР 120

Г л а в а 8 ССРБ — адна з заснавальніц Саюза ССР

§ 1. Прававыя формы ўзаемаадносін ССРБ і РСФСР да

ўтварэння СССР 124

§ 2. Барацьба дзвюх плыняў: аўтанамізацыя нацыянальных

рэспублік ці раўнапраўе? 130

4

§ 3. Абвяшчэнне СССР 133

§ 4. Увядзенне ў дзеянне першай саюзнай Канстытуцыі 137

§ 5. Падзел паўнамоцтваў Саюза і саюзных рэспублік 140

Г л а в а 9

Дзяржаўнае будаўніцтва ва ўмовах шматукладнасці эканомікі і лібералізацыі палітычнага рэжыму

(1921-1929)

§ 1. Агульны стан эканоміхі і культуры 144

§ 2. Удасканаленне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялен-

ня. Узбуйненне БССР 146

§ 3. Канстьггуцыя Беларускай ССР 1927 г. 158

§ 4. Судовыя і пазасудовыя карныя ўстановы 162

§ 5. Станаўленне права 167

Г л а в а 10

Дзяржаўнае будаўніцтва ва ўмовах карэнных палітычных і сацыяльна-эканамічныхзмен (1930 —1938)

§ 1. Агульны стан эканоміхі БССР 174

§ 2. Вышэйшыя і мясцовыя органы дзяржаўнай улады 177

§ 3. Новыя радыкальныя пераўтварэнні адміністрацыйна-тэры-

тарыяльнай будовы 183

§ 4. Развіццё федэратыўных адносін. Узмацненне цэнтралісц-

кага пачатку. 188

§ 5. Канстытуцыя СССР 1936 г. і Канстытуцыя Беларускай

ССР 1937 г. 189

§ 6. Суды і пазасудовыя рэпрэсіўныя ўстановы. Пракуратура 193

§ 7. Змены ў праве. 196

Глава 11

Беларуская ССР пад час другой сусветнай вайны (1939-1945)

§ 1. Заходняя Беларусь у саставе Польскай дзяржавы 201

§ 2. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз'яднанне Заходняй

Беларусі з Беларускай ССР 208

§ 3. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 іт.гг215

5

§ 4. Друи Усебеларусш кангрэс. 220

§ 5. Партызансш рух 224

§ 6. Вызваленне Беларуси. 227

§ 7. Права 231

§ 8. БССР — адна з заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных

Нацый 234

Б1блшграфм. 236

УСТУП

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі як навуковая і вучэбная дысцыпліна з'яўляецца юрыдычнай навукай, але разам з тым і арганічнай часткай агульнай гісторыі народа, яго культуры. Без грунтоўнага ведання гісторыі дзяржаўных структур улады і разумення дзеяння ўсяго дзяржаўнага механізма нельга кіраваць дзяржаўным апа-ратам і забяспечыць падрыхтоўку свядомых будаўнікоў свабоднага грамадства. Гістарычны аналіз заканадаўства неабходны як для правільнага ўсведамлення дзеючых норм права (гістарычнае тлумачэнне закону), так і для крытычнай ацэнкі застарэлых норм.

Рэспубліка Беларусь з прыняццем 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыі аб сваім дзяржаўным суверэнітэце, у якой урачыста абвяшчаліся вяршэнства, самастойнасць і паў-ната дзяржаўнай улады рэспублМ у межах яе тэрыторыі, апынулася ў складаным палітычным становішчы, бо значная частка яе насельніцтва аказалася слаба падрых-таванай да незалежнага дэмакратычнага дзяржаўнага жыцця. Такое становішча склалася таму, што на працягу некалькіх стагоддзяў абмяжоўвалася беларуская культура, замоўчвалася або скажалася гісторыя беларускай дзяр-жаўнасці і права.

Прыняцце новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (1994) (з папраўкамі і дапаўненнямі 1996 г.), якая фунту-ецца на неад'емным праве беларускага народа на сама-вызначэнне і абапіраецца на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, сведчыць аб неабход-насці грунтоўнага вывучэння гістарычнага шляху, што прайшла наша дзяржава ад першых канстытуцыйных ак-

таў да сучаснасці. Асабліва важнае значэнне мае гісторыя дзяржаўна-прававога будаўніцтва ў перыяд з 1917 па 1945 г., бо нельга зразумець вялікіх пераўтварэнняў, што адбыліся ў нашым грамадстве і дзяржаве, без аналізу ўсёй сукупнасщ гютарычных падзей, тых поспехаў, недахопаў і злоўжыванняў, якія адбываліся ў нашай дзяржаве.

Вывучэнне гісторыі дзяржавы і права Беларусі патрэбна беларускаму народу для ўсведамлення свайго нацыянальнага светапогляду, вызначэння месца сярод народаў свету. Усе славянскія народы ўжо даўно маюць распрацаваныя гісторыі сваіх дзяржаў і права. Для бела-рускага народа толькі цяпер з'явілася магчымасць даследаваць, вывучаць і выкладаць гісторыю дзяржавы і права Беларусі ва ўсёй яе паўнаце, без скажэнняў i щэалапчнага махлярства. Асабліва многа скажэнняў і фальсіфікацыі рабілася пры асвятленш гюторьп дзяржавы i права Беларусі савецкага перыяду. Замоўчваліся падзеі, звязаныя з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспуб-jiixi ў 1918 г., скажалася значнасць першага ўрада для БССР. Рэпрэсіі супраць народа падаваліся як дабра-дзейства рэжыму або неабходныя мерапрыемствы суп­раць «кулакоу», щ «ворагаў народа».

У вучэбным дапаможніку па гісторыі дзяржавы і права Беларусі асвятляюцца праблемы адраджэння дзяр­жавы беларускага народа, ідэйна-палітычная барацьба ў 1917—1918 гг., абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэс-публікі, утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, станаўленне і развіццё Беларускай ССР, яе дзяржаўнага апарату і права ў перыяд новай эканамічнай палітыкі. Асвятляюцца асноўныя моманты жыцця народа Заходняй Беларусі пад акупацыйным рэжымам Поль-шчы, уз'яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай ССР, удзел беларускага народа ў вайне з нямецкімі акупантамі i першыя крокі аднаўлення народнай гаспадаркі, куль­туры і дзяржаўнага апарату ў пасляваенны час.

Аўтары выказваюць шчырую падзяку доктару гістарычных навук Г. А. Космачу і кандыдатам юрыдыч-ных навук В. А. Шаўкапляс і В. У. Сажынай за дапамогу i зробленыя заўвагі пры падрыхтоўцы вучэбнага дапа-можніка.